Гарнуся душою да слова
Ніна Мацяш
Выдавец: Звязда
Памер: 296с.
Мінск 2013
Скраю поля стаю...
Нас у лясную хату дождж прывёў,
Што зеллем дыхала, што пахла ручнікамі...
I беглі за акно ружанцы слоў, Дзе ірвалася ноч над вішнямі грамамі.
А на світанку, калі свет заціх,
Суседскі певень, камандзір бяссоння, Паклікаў зноў нас да турбот сваіх, Што туманамі заляглі на скроні...
А вось Сяргейка, жэўжык зухаваты, У сне, напэўна, быў ён касманаўтам! Свяцілі яму зоркамі лісты, Здалася Байканурам родна хата.
ВЕЦЕР ЗА АКНОМ
Чаго бушуеш, вецер? Што прытым Аб хвалю хвалю б’еш ты? Сціхамірся! Ці выкраў маю ночку ты і ў высі Шпурнуў для ўцехі зорным палатном?
I я цяпер, натомлены па край, Чакаю ўсё яе ў няўцямнай плыні, Душа ляціць жураўкай да Валыні, Хоць вочы прыкаваны да Дняпра...
Вялікае свята сонца і травы Тваім духмяніцца абліччам.
Тут згадка першых стрэч жывая, Тут чайка чаянят ў гняздзечка кліча.
Ідуць сляды. Вядуць яны ў лугі, Ды ветрык іх загортвае у хвалі.
Вянчае там вясёлка берагі, А я як явар той на крутасхіле.
Прайшло. А ці збылася? Адгукніся! Мне непаўторную вярні ты ласку.
Вялікае свята сонца і травы:
3 блакітнай іду я... у сівую казку.
ЭСЭ ПРА БЕРАСЦЕЙСКА-ВАЛЫНСКІЯ СУСТРЭЧЫ
Хмары з самага ранку набраклыя, шызыя. Дождж ад самага ранку няўтомна пялюшчыць. Аж не верыцца ў золкасць за мокраю шыбаю: Ціхамірна і соладка на сэрцы трывушчым.
Мілы, што гэта?! Што ты... зусім і не плачу я... Пачакай... парушынка да вейкі прыпала...
За ўсё лета ні разу вясёлкі не бачыла, — Аж цяпер вось у небе асеннім заграла...
А ранак 11 верасня абяцаў пагоду. Хоць і ў дзявятай гадзіне яшчэ неба было шэрае, усё ж дзе-нідзе высачынь яго ўсё настойлівей ружавела. «Жыгулёнак», як ласкава называў сваю машыну шафёр Максім, лёгка каціўся па шырокай аўтамагістралі ў накірунку да Брэста. Па абодва бакі высокай шашы разложыста праплывалі вялізныя палі з нявыбранай яшчэ бульбай, шматколерны лес з усімі адценнямі фарбаў. I ў рэдкіх ужо дымах над комінамі не частых пры гэтай «бамаўскай» дарозе вёсак, і ў нетаропкіх, упэўненых рухах дарожніка, які падпальваў траву па абочыне, каб гусцей расла яна на наступную вясну, і ў пярэстых статках кароў, якія паважна скублі на подзіў зялёную атаву ва
ўсім панавала нейкая велічная ціхамірнасць. Але імкліва набліжалася чарговая пад самым Брэстам развязка дарог, і зноў сэрца і ўзнёсла трапятала, і балюча шчымела. Колькі кемлівасці і натхнення, колькі працы рук чалавечых і матэрыяльных сродкаў укладзена ў гэтыя выгінастыя стужкі асфальту, аблямаваныя чорна-белымі слупкамі, у гэтыя ўскінутыя, лёгкія і надзейныя эстакады, а дастаткова ж нейкіх секунд, каб усё гэта рукатворнае хараство ўзляцела ў паветра і рассыпалася прахам... Так уелася ў душу балансаванне свету на грані міру і вайны...
А мяне ж чакала радасць свята сустрэч з пісьменнікамі Брэстчыны і Валыні. Традыцыйнае свята Дружбы напярэдадні гадавіны ўз’яднання Заходніх абласцей Беларусі і Украіны з Усходнімі, прысвечаная памяці выдатнага рэвалюцыянера, паэта Аляксандра Гаўрылюка.
I вось апоўдзень ясны, сонечны, не падманула ранне. На мяжы Брэсцкага і Любомльскага раёнаў нас ужо чакала дэлегацыя валынскіх літаратараў на чале з паэтам Пятром Махам. Нас гэта значыць сябраў Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў, літаратуразнаўцу Уладзіміра Калесніка, паэтаў Міколу Пракаповіча і Алеся Каско, спецкора на Брэстчыне Міколу Панасюка і мяне. На адкрыццё свята Дружбы прыехалі ў нацыянальных беларускіх і ўкраінскіх касцюмах навучэнцы Тамашоўскай, Пішчанскай і Шоцкай сярэдніх школ. Урачысты момант абмену хлебам і букетамі асенніх кветак, пасадка ліпак побач з высаджанымі пару год таму дубкамі, ускладанне кветак да помніка савецкім воінам ва ўкраінскай вёсцы Пішча, схіленне галоў перад шанаванай памяццю тых, хто аддаў жыццё дзеля гэтага сонечнага і мірнага дня, у які людзі могуць шчыра, сардэчна ўсміхацца і паціскаць сяброўскія рукі, маюць цудоўную нагоду прыгарнуцца да хараства ўчынку і слова.
Потым была Пішчанская сярэдняя школа, яе невялікая актавая зала, якая здавалася яшчэ цяснейшай ад шматлюддзя. На сустрэчу з намі з’явіліся літаратурныя клубы імя Янкі Купалы, імя Аляксандра Гаўрылюка, клуб «Равеснік». Гэта трэба было чуць як натхнёна гучала трапяткое слова Купалы, яго вершы і ўрыўкі з паэм, а таксама беларускія народныя песні ў выкананні ўкраінскіх школьнікаў! Гэта трэба было бачыць якой дапытлівасцю і ўдзячнай увагай свяціліся вочы слухачоў падчас выступлення беларускіх і ўкраінскіх паэтаў! I знікалі надоўга? хто ведае, але
знікалі гэтыя вечныя спадарожнікі творчай працы сумненні ў сваіх сілах, у вартасці таго, што робіш, што пішаш. З’яўляецца вера: тваё слова неабходнае людзям, вось гэтым маладым людзям, якія толькі ўступаюць у жыццё. Ім неабходна не толькі смачна есці і добра апранацца. Іх душа патрабуе мастацтва, патрабуе хараства, паэзіі каб быць крылатай, каб сумець і самім тварыць хараство свету, і можа адольваць усялякую погань і пошасць, якая зніштажае, касуе хараство. Дзеля гэтай вось моладзі і трэба працаваць, вечна помнячы пра сумленнасць і шчырасць свайго слова. I пра неабходнасць пастаяннага самаўдасканалення, перш, чым сказаць нешта, трэба мець, што сказаць.
Пакідалі гасцінную вёсачку Пішчу позна ўвечары. Нас і ўкраінскіх літаратараў чакала на начлег беларуская зямля міжкалгасны піянерскі лагер «Сонечны». I ўжо там, за чаем, пры ўкраінскай і беларускай песні, пры дасціпным жарце і лірычным вершы не адну мяне, напэўна, поўнілі светлыя пачуцці роднасці з гэтай зямлёй, з гэтымі людзьмі, раней незнаёмымі, цяпер такімі неабходнымі таварышамі ў жыццёвай дарозе. Бо падобныя сустрэчы гэта ж яшчэ і асабістыя кантакты.
He ўесці выгарклы праснак: He ўсё гармонія ў прыродзе... Як сёння зорыстасць, аднак, 3 патрэбай зорыстасці ў згодзе!..
А прырода, быццам жадаючы яшчэ эмацыянальней падкрэсліць гэты дзень 11 верасня, раптам паслала да нас грымотную, прашытую магутнымі бліскавіцамі навальніцу. Засыналі пад зычную, раскацістую музыку перуноў і ліўня. Наступны дзень мусіў быць зноў напружаны: планавалася знаёмства з Камароўкай радзімай Пятра Клімука і музеем касманаўтыкі ў Тамашоўцы, выступленні ў сярэдняй школе і на адной з пагранзастаў. Але гэта ўсё павінна было адбыцца назаўтра. А пакуль была ноч, шчыравала зусім летняя пасярод верасня! навальніца, і яна непадманную абяцала мне вясёлку.
Ніна Мацяш, 15 верасня 1981 г.
Васыль ГЭЙ
(1942) -украінскі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык. Лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій. Скончыў рэдактарскі факультэт Украінскага паліграфічнага інстытута. Узначальваў Валынскую тсьменніцкую арганізацыю. Аўтар паэтычных зборнікаў «Закон вернасці», «Крылы Свіцязя», «Кроплі на лісце», «Падсечанае дрэва роду», «Дзе маміным голасам ціша маўчыць...», «Васьмірадкоўі з роднага сяла», «Зара з крынічнае вады», «Прысвячэнні, вітанні, пажаданні», «Крываўнік роднага слова»; многія вершы пакладзены на музыку. Васылю Гэю належаць: прыродазнаўчая кніга «Пад сузор’ем каліны», аповесці «Яварнік», «Віхор у спелым жыце», зборнікі артыкулаў, выступленняў, рэцэнзій «Пры святле сівой расы».
•kick
Каля цябе я нібыта малеча, Бы птушанё на руках тваіх я. Чуеш, парыўна як б’ецца, трапеча, Плача й спявае душа ўся мая? Я на руках тваіх ціха свячуся Лістам, скупаным у летніх дажджах,
I ў даланях тваіх я не баюся, Што наасеніцца, зжоўкне душа.
* 'к’к
He ўтрымаць мне аблічча твайго жураўлінага, Ты ўцякаеш з далоняў маіх, як вада, Прапякаеш маўчанне слязою-жарынаю: «Я нікому, нікому цябе не аддам».
Твая смага шчэ радасцю грае крылатаю, Ды ў вачах ужо тоіцца смутак-бяда.
I ты ў вусны мне горача дыхаеш мятаю: «Я нікому, нікому цябе не аддам».
За дні мае, забраныя нягодай, За ўсе гады самотныя мае Мне самай найсвятой узнагародай Твой твар, тваёй красы высакарода, Вусны твае.
За словы ўсе мае непаэтычныя, За ўсё, што я шукаў і не знайшоў, Найбольшы дар душа твая лірычная, Твайго жаноцтва з’ява фантастычная, Твая любоў.
Дзіда ў краі маім не адна паламалася, He адна паляцела з плячэй галава.
Орды хіжыя зніклі ў прасторы і часе, Растварыліся ў глебе, як па леце трава. Ператлелі ў вяках чужакі-паразіты, Патануў у цямрэчы заваёўніцкі зброд. Тыя ж, хто і гаралі, і сеялі жыта, Засталіся й жывуць, і назоў ім народ.
Валадымір БАРНА
(1953) -украінскі паэт, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык, журналіст, грамадскі дзеяч. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага ўніверсітэта імя Івана Франка. Працаваў рэдактарам Цярнопальскага абласнога радыёвяшчання. Член Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Украіны. Узначальваў Цярнопальскую абласную арганізацыю Нацыяналышга саюза пісьменнікаў Украіны. 3 ’яўляецца аўтарам вершаваных зборнікаў: «У далонях Сусвету», «Пейзажы душы», «Раса на дзідах траў», «Мелодыя срэбнай ночы» (у перакладзе на беларускую мову), «Сляза ў зрэнках неба» (на ўкраінскай і эсперанта), «Анёл слова», «Апокрыфы неба», «Храм вечнасці душы», а таксама кнігі нарысаў «Лемкаўшчына ў сэрі/ы маім».
МЕЛОДЫЯ СРЭБНАЕ НОЧЫ
* * ★
ПАЭЗІЯ — р а с а, якая на міг замёрла на дзідах траў... Руку працягні па яе — і яна...
асыплецца.
He прыгадаю, хто сказаў, што паэзія шмат што рабіць можа, захапляць, засмучаць, непакоіць, забаўляць, павучаць і навучаць, выяўляць процьму адценняў думак і пачуццяў. Але ёсць яшчэ нешта, што паэзія рабіць абавязана: услаўляць усё, што м о ж а, за тое, што яно ёсць і адбываецца.
Творчасць Валадыміра Барны, украінскага паэта, які жыве і працуе ў г. Цярнопалі, прызнаюся, выклікае ў мяне хутчэй мазгавую, чым сардэчную рэакцыю. Звычаёвасць думкі, просталінейнасць выказу, апавядальная рацыянальнасць у спалучэнні з амаль поўнай адсутнасцю кідкай метафары і рыфмы ставіць тэксты Барны на небяспечную мяжу з прозай. Але н е ш т а ўсё ж спыняе, утрымвае іх на гэтай хісткай мяжы! Ці не сама тая ненавязлівая, пазарадковая наяўнасць глыбокай удзякі Жыццю за дар жыцця, за крыло Бацькаўшчыны, за крыж лёсу? Асабліва яскрава праступае яна ў яго любоўных вершах-прамаўленнях. Дай Бог кожнаму паэту і не паэту кахаць так моцна і неастудна ды не стамляцца складаць гімны сваім каханым Лаурам, нават калі яны стаюцца ўжо ўласнымі жонкамі, як гэта дадзена аўтару «Мелодыі срэбнае ночы»! Бо ўзносячы узносімся, і ўзвышаючы узвышаемся!