Гарнуся душою да слова
Ніна Мацяш
Выдавец: Звязда
Памер: 296с.
Мінск 2013
Мінаюць х в і л і, ды ў кожнай хвілі МЫ: і ты, і я, мільёны нас, каханая!
Мы не мінемся.
Аляксандра КАВАЛЁВА
(1948) — паэтка, перакладчыца. Нарадзілася ў в. Бондарава Старабільскага раёна Луганскай вобласці. Скончыла факультэт замежных моў Харкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, працуе ў Харкаўскім нацыянальным педагагічным універсітэце. Аўтар паэтычных зборнікаў «Стэпавыя азёры», «Далягляды», «На два галасы», літаратуразнаўчай працы «Літаратура ГДР». Пераклала на ўкраінскую мову творы шматлікіх нямецкіх аўтараў. Слова Аляксандры Кавалёвай, філасофска-мудрае, простае і таемнае, вяртае душу да вечных каштоўнасцяў жыцця.
ПТАХІ МЕСЯЦОВАЙ НОЧЫ
У месяца доўгая белая світка.
Ён белых птахаў з рукавоў выпускае.
Ды яшчэ й птушанятак, Што лётаць не ўмеюць, Толькі белымі ценямі перабягаюць.
Ноч у Пятроўку такая кароткая. Наўчыцца лётаць паспеюць не ўсе. Раніцай будуць хавацца пад лісцейкам, У клубочках туману, У pace...
ПЕСНЯ
ПРА НЕЗНІШЧАЛЬНАСЦЬ ГОЛАСУ
Густа сцелецца барвінак. А магілы анямелі.
I няма пры іх аховы
3 гулкай мовай сурмаў медных. Выпадковым падарожным Смутак-жаль не сцісне грудзі, Недачытаную кнігу На вятрах гартаць не будуць.
Пад барвінкам косці белы. А гады за ветрам збеглі. Час няшчадны ў гэтым краі, Дзе магілы анямелі.
Ён бяспамяццю карае Усё, што дыхае й лятае, Голасу ж падаць не смее.
I тады прыходзяць тыя, Мудрыя, што і па зорках, I па квету, і па следу Птушкі ў небе прачытаюць, Што замоўкла ў сурмах медных, Выгасла пад капытамі, Ды не знікла. Мудрым бачна Усё, што тлу не падлягае, Чаго Хронас не з’ядае...
***
I гэты сон сказаў: ты з таго краю, Куды душа ляціць нібы да раю. Быў снег, і след на снезе галубеў, I ён ажно за небасхіл глыбеў, I так пякліва за сабой імкнуў, Бы напінаў над прорваю струну. Я тут, па гэты бок, а ты па той, I можна толькі раз прайсці па ёй.
I дзіўна так. I можна жыць і снамі, Пакуль струна напята йшчэ між намі.
***
Мне ўсё вядома, скажаш, я мудрэц! Ужо амаль той птушцы роўня быццам, Што вострай дзюбай промнічак бярэ I дзень на яго ніжа, як на спіцу.
I зноў, і зноў, і так дзень за другім. Табе б так навучыцца й мне, і ўсім! Шкада! Навукай той мы не ўладаем, Хаця птушыны лёс і спакушае.
Мы неўдаль у раўнанні з птахам, голь. Нічога нам не даць яму ў замену.
Усё перашаткуе часу моль, А ўзмах крыла павек не стане тленам.
***
Я ўслед за конікам бягу, Зялёным конікам у жыце, А кім жыццё маё пражыта He ведаю. He берагу Ніякіх згадак, бо ўжо я Стаю й ад шчасця заміраю, Бо прыпыніўся ён і грае.
Ў тым гранні ўся любоў мая. Мой дзень блакітны і высокі. Ўвесь разнаквет і разнапах. Я пышны і бяскрылы птах. Мне ўжо і лётаць будзе сорам. Як конік скрыпку адкладзе I лёгка далей пасігае, Тады й напраўду я сканаю, Бо больш няма мяне нідзе...
СЛАНЕЧНІКІ
1
Паналётвалі птушкі I падзёўбалі ўсё, Сшумавалае мёдам На сонцы.
Залатаверхі храм, Духмяны сланечнік Па свеце разнеслі... Ды хто ведае, Можа, У якойсьці вантробе Птушынай
Схаваўся не толькі шматок наедку, Але й расток згадкі
Пра храм, Залатаверхі Й духмяны...
2
Сланечнікі галовы мядовыя.
Пахкія, цёплыя, Божых вачэй адпачынак. Храмы, асвечаныя адвеку, 3 арэолам спрадвечным.
На ўсіх вятрах Нязгасныя свечкі...
Адно аднаму Глядзяць у вочы
I сонцу.
Адзіны закон давер.
Самазгаранне.
Ахвяра.
Ці затуляць яны сабою
Усе Садомы,
Усе Гаморы,
Усе мёртвыя вочы зямлі?..
***
Голос горлнці чутн в землі нашій.
Г. С. Скаварада.
Яна апускаецца ціха На срэбныя далоні таполі I голасам маці прамаўляе чалавеку-дзіцяці:
Нічога,
Што ранкі познія ўжо і халодныя, Што зазімкі белым па белым Пішуць свае засцярогі.
Нічога,
Што ключы ад нябёсаў Жураўлі забіраюць з сабою, А замкнёнае неба калянае I вачам непрыступнае.
Бо ёсць шчэ крыніцы, Яны і ў тумане празрыстыя.
Бо ёсць шчэ каліны й шыпшыны Маністы шыкоўныя.
Бо ёсць яшчэ сцежка.
Адна
Запаветная
Ў сэрцы тваім, Што дзе б ты ні быў, 3 усякай прапашчай хвіліны Яна цябе выведзе
У часіну пагодную, ціхую, Дзе лагода й спакой, Дым айчынны
I горлінкі голас.
ПЕСНЯ АСЕННЯГА САДУ
Падымаецца з яру густы туман, Горне хвалямі мроі, трызненні, сны, Ахінае мой сад угары.
Цёрну ягады шызыя зліваюцца з ім,
Слівы шызыя пахнуць не мёдам аб гэтай пары, А сцякаюць па лісці салодкім змрокам, Гэтак, як і ажыны, як цвет халадку...
Так было і йшчэ будзе не раз на вяку Неспадзеўка. Падступнасць. Змова.
А хтось заўсёды ўбіраецца ў залатое, Бо на сонца паставіў усё грэшнае і святое, Бо па ўсіх куточках вызбірваў медзь, Каб душу садоўніка сагрэць Шчырым голасам цёплага звону.
Згэтуль лета далёка й далёка зіма. Гэта ўлада туману і звабаў. Падман. Сон садоўніка ў зморы да краю.
I бывае завісне часіна такая
I вісіць, покуль бомкнуць званы,
I пакоціцца яркае рэха між кронаў, Азавуцца ў ім лета, зіма і вясна.
А з сотаў, з духмянага васковага схрону, Дзясенкі ўпусцяць кроплі мядовыя На густое й зялёнае голле цярновае, На чырвоныя вішань кароны.
УСЕ МЫ Ў КРОПЛІ БУРШТЫНОВАЙ
РайнгардуКлодту
Правіду вока выхапіла нас I прытуліла ў кроплі бурштыновай Хвіліны. Кропля гэтая абнова Для нашых душ. Адзінная й адна. Астыгне, згусне за парогам часу. Пакуль жа свецімся мы гэта чары Бурштыну, мякка-цёплага яшчэ. А там за рысай іншы час сцякае I ўсё жывое згэтуль вымыкае, Няўтомнай плынню ў невараць нясе. Дык яшчарка зняверы на хвасце Прыўстане, бо святая прастата He ведае, што ўжо яна ў той плыні. Ратуецца адкусваннем хваста, Вачыма дацягнуўшыся крапліны... Мінае вечнасць подаўжам хвіліны...
ДЭКАРАЦЫІ ВОСЕНІ
1
Гэты танец абрадны Асенніх птахаў У густым тумане. Мяжу далягляду пераступаюць, Быццам зусім няма яго.
Што яны вымесяць, Што намосцяць? Знізу ўгару На іх глядзець Цыбатыя, шыракакрылыя, веерахвостыя.
Крэсляць апошняе кола.
Вока птушынае ўсмоктвае поле,
Кусты прыдарожныя і Асеннюю балку 3 калінаю, глогам.
Дзесь у выраі гэта ўсё
Выспее плодам Памяці.
Варта й сабе Прытуліцца скраю. Згадкаю птаха
У далёкім выраі-раі.
2
Гэтая шчырая дэкаратыўнасць: Хмелю бледна-зялёная прошва, Гарабіны барвянае тло.
Лета як не было!
Аддаляецца штось ад мяне ў прошласць I лягае пад шкло.
I ўжо хочацца -
Хоць бы дождж які, ў рэшце, Фарбы змяшаў
I размыў лініі.
Гэтак жа, як і след
Маіх падэшваў
На чырвонай і белай гліне.
Сцежка па кручы сцякае ўніз Так знячэўку, змусова.
Час усё гэта возьме пад шкло, Пад пячаць сваю сургучовую. Вытне крамянямі хвілін I расхлісне тваю трывогу, Бы нечага табе не далі У далёкую й цяжкую дарогу.
Шоўк барвяны
I жоўтая вышыўка.
Як тут мала
Цяпла і зацішку!
Позняя восень аголіць стыгмы. Гэта і ёсць расплата за стыль, За шчырую дэкаратыўнасць.
3
I золата, й перлаў найшчырых,
I пахкі мядовы бурштын Навешае восень на тын, Насыпле на поле й лагчыну.
Да рызы нябёс адмыслова Прышые шырокі шлячок, I будзе даваць табе ўрок Штогодніх спраўлянняў абновы.
Глядзі ўжо злятае лісцё,
I вырай гусіны ў тумане.
Так хочацца верыць: не марна
I лета сплыло, і жыццё.
Вунь мятлік. Якіх ён прыгод Шукае ў бадыллейку ссохлым? Так хочацца верыць, што сонца Сагрэць яшчэ ўспее яго...
РОЗДУМЫ ПРА ВЯЛІКАЕ I МАЛОЕ
I такі я маленькі без краю.
Я. Плужнік 1
Дзесь вялікая літаратура муруе муры, А дзесь маленькія паэты
На выпас вядуць на матузіку музу, Пустапас услед рандэлі, санеты.
Усялякае непатрэб’е старой эстэтыкі, Сугалоссе гармоніі й дысгармоніі, Безгалоўе вершыць сваю гегемонію Над вялікімі і малымі, Над добрымі й злымі, Над газэлямі і матэтамі.
Свет малымі паэтамі грэбуе, А вялікімі гаціць грэблі Й каналізацыі субкультуры. 3 вялікіх паэтаў макулатуры Багата.
3 маленькіх мала.
А як насунецца якаясь чума, Дык ужо розніцы й няма, Усіх на мыла
Летаю змые...
Вялікія і малыя, хто б ні былі, Умяшчаюцца ў зямлі.
Гэткія парадыгмы пекла і раю.
Утульна, Добра мне У роднай зямлі.
I такая маленькая я без краю...
2
Дурань той, хто й дагэтуль паэт. Я. Плужнік.
Замроенага ўраз збіваюць з ног Нахрапы, пройды, зухі перамог, I ў іхным хапатлівым спрыце жыць Адно для яго месца на крыжы! Але не варта ў роспач упадаць Замроенаму ўсюды дабрадаць. Бо ён дурны, а дурню ж, бач, шанцуе I крыж яго ўжо лісцейкам шумуе.
I Бог яму падміргвае: сынок, Якраз для цябе вырас ясянёк. Пад ім усё вясёлы свет жывы, I посцілка смарагдавай травы. Умірг узнікне поле табе й гай. А што йшчэ трэба дурню тут? Спявай!
Ніна ГОРЫК
Украінская паэтка. Нарадзілася 7 верасня 1957 года ў в. Забужжа Любомльскага раёна Валынскай вобласці. Скотыла філалагічны факультэт Луцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Настаўнічала. У 2006 годзе ўзначаліла Валынскую арганізацыю Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны. Аўтар кніг «Валынь мая, воля», «Тэрыторыя слова», «Пагодным днём над Украінай», «Вяртанне Маўкі», «Верасень», «На нітачцы радаводу». Прапанавала актуальны дапаможнік «Тэматычныя распрацоўкі з украінскай літаратуры». Лаўрэат Усеўкраінскага конкурсу «Настаўнік года» і абласной прэміі імя Лэсі Украінкі за высокае майстэрства і ўклад у развіццё асветы Валынскай вобласці. Заслужаны настаўнік Украіны. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Благовіст», лаўрэат прэміі імя Олэксы Стэфановіча. ЖывеўЛуцку.
ГОЙДАНКА
Прывяжыце, дзеду, гойданку на йгрушу.
Я на ёй у госці да зорак рушу.
Як разгойдаюся, як вочы прымружу, Дый... бывай здарова, дзедава ігруша!
Гэх! Лячу, плыву ўжо ў самым паднябессі Ды паміж птушыных галасоў ды песняў.
А ўнізе зайцы на лапкі ўзняліся!
А ўнізе мурашкі за рукі ўзяліся!
I здзіўленая лісічка мудруе:
Ой, як высока Тарасік вандруе!
Ды трымаюць мяне моцненька валаконцы... Каб жа мне тая гойданка аж да сонца!
НА НІТАЧЦЫ РАДАВОДУ
На партрэце нас багата -
Цэлая сям’я.
Хлопчык, што між мамы з татам, Гэта, ясна ж, я.
Я з аблічча ў тату ўдаўся.
Нават без знацця
Кожны зразу б здагадаўся:
Бацькава дзіця!
I на здымку ўсмешка ў мамы, Радасць уваччу.
Мы падобныя таксама.
Чым пакуль змаўчу.
Шчэ жывуць у нашым доме
Дзедусь і бабуся.
Без старэнькіх і ў альбоме
Я не абыйдуся.
А нядаўна я разведаў,
Распытаў як след -
He паверыш! што і ў дзеда
Быў калісьці дзед!
Так цікава ўжо: якія, Як яны жылі, Прадзеды мае, ўсе тыя Цеслі й кавалі?
3 далячыняў майго роду Прынёс мяне буслік. На нітачцы радаводу Я маленькі вузлік.