Гарнуся душою да слова  Ніна Мацяш

Гарнуся душою да слова

Ніна Мацяш
Выдавец: Звязда
Памер: 296с.
Мінск 2013
39.35 МБ
***
Я чысты,
вымыты, як дзень, I жду цябе, як вечар ночы. Хачу, каб ты
так ціха, ўзрушана
Мяне акрыла ціхімі вуснамі
Iагарнула
пяшчотнымі рукамі
У сваю цёплую ахінку прагі.
I ўраз апала каб расой прызнання,
I целам дрэва прайшлася з ласкаю,
Усё акрапіўшы ад лістоты да карэння,
Ды так, каб змог
нам толькі расчыніцца Невераемны гэты
свет кахання, Што так разросся
голлем у нябёсы, А яшчэ болей каранямі ўглыб.
***
Каханая, о як багата маеш слоў-вызначэнняў! Найпершае, гэта ТЫ! А калі распавядаю пра цябе родным сваім брату ці маме, дык называю словам простым: ЯНА! А колькі ўтворных імёнаў ад назыўнога твайго:
Міраслава!
Мяную цябе: СВЕТАСЛАВА!
Імя гэтае ад усяго свету, які ўмясціла ты ў сабе. Але ў цябе ж яшчэ адно імя: ЗОРАСЛАВА!
Яно ад той зары, якая ззяе на заходнім скраі неба. Сэрца маё паклікала цябе: КАХАНАЯ! А душа ўторыла яму па-свойму: ЖАДАНАЯ!
Зусім нядаўна ж, калі знаў цябе я так мала, некалькі ўсяго імгненняў, дык у зваротках мы дзялілі такое афіцыйнае: ВЫ!
Праплылі паміж намі з пары той мільёны словаў прамоўленых і нямых, напісаных і закадаваных, і хоць як называў бы цябе я усё ж ёсць і нязменнае йшчэ адно, што я адчуваю, і хто ты заўсёды тут ёсць для мяне, ты ПАЭЗІЯ!
I як без цябе мне, так і без яе не жыць!
***
А што сказаць магу я ў гэты час, калі ўсё цела маё прагне толькі ц я б е , як і душа душы, як сэрца сэрца, а жыццё жыцця?!
Хай толькі закрычу: прыдзі! Хай толькі загукаю: з’явіся! Ты не пачуеш...
Але ж буду ўмольваць, упрошваць...
Ты ўсё пачуеш, усё адчуеш, і прашалясціш ветрам над Дунаем: прыду я, ды тады, калі адолееш ты ўсе разлогі, што спаміж нас цяперка разлягліся.
I ты натоліш маю смагу, а думкамі адзіна, што адказаць змагу: нат і за тысячы дарог, што паміж нас цякуць я ўсё адно твой,твой, і толькі твой!
***
I затужыў, і зажурыўся, пашкадаваў тых дзён, якія правёў я без цябе у гэтай, хоць і блізкай а чужыне!
Як жа дагнаць усё, што мы не раздзялілі на двох
у днях і ночах?
He ведаю, не знаю...
Дык ты скажы, каханая!
***
Чаму свет замілёны і шэры?
(Бо цябе
няма поруч, каханая!)
Чаму на душы гэтак сумна і ціха?
(Бо цябе
няма поруч, каханая!)
Чаму думкам так цесна і спела?
(Боцябе
няма поруч, каханая!)
А з’явіся на міг хоць зразу ўсё заквітнее;
і душа,
і думкі, і свет!
***
Валадарыня
душы маёй! Бязмежнасць пачуццяў, якія віруюць
ува мне -
не ў стане я ніяк фізічна выявіць:
ні позіркам, ні рухам, анічым...
А ты, каханая, за рэкамі, ды за гарамі, мабыць, такая ж сумная, як я, аднак, адзінае, што, верагодна, мо розніць нас уводдалія ўвесь гару
вяртання полымем, а ты акутая
турботамі чакання!
***
He ў душы выспяваюць падазрэнні -
He, толькі розум здатны іх спарадзіць!
О розуме, ты патрывай, ты не спяшайся
Уздымаць буру ў душы пакутніцкай -
Яна ўся трапятлівая
і тонкая, як павуцінка. I хоць гэтыя пальцы мукі
дотыкам парвуць яе, Ды ўсё-ткі азавецца песняю
ураз душа, I струны загучаць
працягла й светла, Калі цябе пабачу і пачую, о каханая!
***
Сяджу за столікам кавярні, і ціша гэткая мяне агортвае,
што чую, як дыхае сцяна... Перабіраю подумкамі хвілі, тыя, найдзівоснейшыя, адзіныя, калі ўзляталі мы да неба на крыллі ўзбураных пачуццяў, і разсявалі над абсягамі ясноту, усаджваліся на плячах у зорак і прызнаваліся ў каханні...
Слухаю! сказала па-угорску смуглявая маладзічка-афіцыянтка, раптоўна павярнула плынь думак, ды так, што я не зразу й сцяміў, дзе я, і без каго я, і згопалу замовіў аж дзве кавы... для нас з табою...
***
Я разумею толькі гэта ты не давай мне супакою і на хвіліну, ты кліч мяне у свет сваіх надзей, гукай мяне у смагу сваіх Дум, чакай мяне у вязіве жаданняў, каб у табе адной я мог стварыцца, расчыніцца і стацца валадаром тваім, зняволеным тваім загадвай!
***
Верабейка маладзенькі сеў на лаўку каля мяне і, запытальна зірнуўшы, «сказаў» штось па-свойму, крутнуўся на лапках, зняўся на крыло і паляцеў... ?
He ведаю, што мне казаў, а ці пра штось пытаўся ды ўсё-ткі нейкім сёмым пачуццём я зразумеў, уцяміў, што пташка гэтая мне паспачувала, бо, мабыць, у кожнага на чужыне аблічча прамаўляе: о, як усё ж сумуецца па родным краі!
I калі мне
стае на душы яшчэ сумней, як сум сэрца не в ы м а в і ш, -
я душу сваю купаю ў затоцы тваёй чысціні, і мне святлее!
***
I калі мне
стае на душы яшчэ балючэй, як боль цела незаплачаш, -
я душу сваю прытулю да сэрца твайго, і мне лягчэе!
I калі мне
стае на душы яшчэ нясцерпней, як нясцерпнасць жыцця не к р ы к н е ш, -
я душу сваю
звяраю з душою тваёй, і мне хочацца жыць!
Якая ўсёмоцая ты, душа каханая!
***
Усе назовы й імёны
усе
мянушкі й звароткі
кудысьці
падзеліся
разляцеліся растапіліся
a
засталося ўва мне толькі адно імя тваё
каханая
СВЕТАМІРА
***
Сэрца арфамі грае толькі хто іх пачуе ўначы? Каханая?
Ды яна заснула.
У сэрцы лютуе пярун.
Хто зможа пачуць яго? Каханая?
Але ж яна заснула.
Дык і добра.
Няхай адпачне.
Пакутаваць -
гэта права маё:
за цябе, каханая, за сябе,
за птушак...
Толькі б у сне ты чула не гром, а мелодыю арфы чароўную.
***
Гару такім нястрымным полымем кахаць, што яго можна параўнаць хіба што з усчынам пажару...
Але шторазу, калі хачу запаланіць я полымем агністым дом тваіх пачуццяў, мяне спыняе думка: а ці не спапялю цябе я, бы птушку ў гнездзейку пад дахам, якая яшчэ не ўмее лётаць?..
***
У той час, калі яшчэ ты спіш, я думкі водбліскам насвечваю старэнькай ночы, каб хоць не заблукала, каб хоць дайшла спакойна да самага світанку, а ранак маладзенькі мсг прамяніста вымкнуць у дзень, а ты, пракінуўшыся, чакала б мяне ў тым прытулачку,
дзе штодня маем пабачанне з каханнем, як Зямля з Сонцам.
У ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ
Быў бы я кветкаю мабыць, усміхнуўся б табе пялёсткамі...
Быў бы я небам напэўна, схіліўся б над табою ў радасці...
Быў бы я ветрам відавочна, загучаў бы для цябе аркестрам...
Але ж я, я толькі чалавек, таму...
шукаю для цябе такое слова, у якім
на тле блакіту неба пад гукі музыкі пялёсткамі
ўсміхаецца к в е т.
***
...Залюбіць бы цябе,
залюбіць бы да апошніх тваіх жаданняў!
Закахаць бы цябе, закахаць бы да апошніх маіх абяцанняў!
Залюбіць бы цябе, закахаць бы да найпершых праменняў ранку!
Закахаць бы цябе, залюбіць бы да найглыбшых глыбінь пачуцця!
Так, каб ты не магла сумнявацца, што я ўвесь да астатку твой!
***
На цеплаходзе весяляцца безаглядна, забавы й танцы узялі ў палон, і музыка нырае у Дунай плыве не карабель, а выспа бестурботная з дзяўчат і юнакоў...
Адзіна я суцехі не знаходжу спаміж іх...
Заглыбляюся маўчаннем у самотнасць, лаўлю шпаркіх коней часу, упрагаю ў калясніцу згадак сваіх і мчуся да цябе, суцеха майго сэрца і душы, лячу за безлік земляў, каб патрапіць да вечаровае зары знайсці спасярод мрояў цябе у садзе нашага кахання.
***
Я сусвет люблю т а б о ю і неба і зоркі т а б о ю і кветку і птушку т а б о ю люблю ўсё бязмежна к а х а н а я
***
Кіламетраж разлукі скалы дзён і рэкі дум,
дажджы прызнанняў і зоры пачуццяў усё ўліваецца ў маўклівае чаканне, і вечнасць цэлая ўхінае дзень апошні, мне перажыць бы дзень да заўтра, ох як жа цяжка-важка у чаканні, у жаданні, у маўчанні, ды на чужыне апошні дзень разлукі
перабрыць, каб апынуцца акурат у цэнтры мігу нашае
сустрэчы.
***
Валадарыня светаў, я адчуваю, што значыш ты! О Славаміра, я знаю, хто зараз для мяне ты! Ды як словамі абазначыць адлюстраванне маё ўсё ў табе?
Ты спелая ўсёасягальнасць!
Так, ты -
думак маіх карэнне,
так, ты -
сэрца майго вышыня, так, ты душы Вялікдзень!
О мая ўсёаб’емнасць, праліся паўнаплынам жыцця і станься працягам маім на Зямлі гэтай!
***
Каханая, ты выдабываеш паглядам з мяне словы, якія прыхаваныя ўва мне ад мяне самога.
Ты нараджаеш ува мне тыя пачуцці, пра якія нават я й не здагадваўся.
Ты вядзеш мяне крок за крокам аж да таго стану душы, пра які я мог толькі мроіць. Каханая, калі ты ўсёмоца маіх і розуму, і душы, і сэрца, то я парастак твой, і мы тут расцем з аднаго кораня маці Ўкраіны, а паміж намі толькі неба.
***
о, як жа сумна-нудна, калі цябе няма, мая ты, о мая ты — ранковая й начная, адна як сонца ў небе, цябе я прагну й знаю, што прыйдзе тая хвіля:
у дзверы ціхі постук усё ў душы аберне, і
расчыню я
дзверы табе і...
шчасцю!
***
Нават
калі ты -	(мне)
забароніш
пісаць пра цябе, нават
калі ты -	(мне)
не дазволіш
гаварыць пра цябе, нават
калі ты -	(мне)
не дасі мажлівасці тварыць пра цябе нават тады
я застануся самім сабою
і рабіцьму насупор усім тваім «не...» тое, што загадае (мне) любоў да цябе!
***
Як перахварэць думкамі праўды, як перагрызці сумненні ашукныя, куды падацца, кім застацца на гэтай Зямлі?
Перахварэю ўсім, што ўбольвае цябе, зубамі дзён перагрызу бяду, каб па-над зорамі, па-над Сусветам вечна ззяла сэрца тваё шчасцем паўнаты Я і ТЫ!
***
Каханая, ты здабываеш мяне з мяне словамі, якія хаваюцца ў душы.
Ты нараджаеш ува мне тое, пра што й не думаў, а мог толькі мроіць!
Ты крок за крокам вядзеш мяне да мяне.
Каханая!
Калі ты ўсёмоца розуму, душы і сэрца, дык я парастак жыцця! Мы ж расцем на адным дрэве планеты! А споміж нас неба!
Каханая...
***
Дзякуй.
Ты ўраз нагадала мне, як выглядае ноч бяссонная, калі гэты час-бягун вытаквае шыпамі па прамой секундаў, калі ад звар’яванасці шалее свст, і чарната касмічная зазірвае ў акно...
Я ў «рабочым кабінеце» бедных усіх паэтаў на кухні, дзе з горла крана шамкоча вада, як час-часам усхліпвае душа
лядоўні...
I чую ўраз, як твая адна-аднюсенькая фраза, што вырвалася з вуснаў тваіх, стралой шугнула прама ў сэрца.
«Я твая!»
***
Хіба ж змагу я
вызначыць сутнасць або
тайну спасцігнуць вось ГЭТАГА ВО СВЕТУ, што ў табе
пульсуе,
клякоча,
бурліць?
Хоць бы...
падступіцца, хоць бы...
ключ знайсці
да ўцяму
ў шыпшынніку тых словаў, што выспяваюць чыста ў дарозе гэтай фатальнай, штодзённай, навальнічнай...
1 струменяць
да сэрца твайго, о каханая!
***
Мінаюць х в і л і, ды не мінаем мы сваіх шляхоў,
што крокамі уштампаваныя у дол.
Мінаюць х в і л і, ды не мінаем мы сваіх турботаў, што асядаюць нервамі у кроў.
Мінаюць х в і л і, ды не мінаем мы саміх сябе, таму і тужым, і кахаем, ідзем у светы...