• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарнуся душою да слова  Ніна Мацяш

    Гарнуся душою да слова

    Ніна Мацяш

    Выдавец: Звязда
    Памер: 296с.
    Мінск 2013
    39.35 МБ
    Ніна Мацяш, 01.12.1997
    КАРЭННАЕ
    УДАКЛАДНЕННЕ
    Калі я рака, дык ты мая крыніца, родная маці.
    Калі я дрэва, дык ты маё карэнне, Лэмкаўшчына!
    ***
    Дзе ты,
    мая прадзедаўская хата, што засталося ад цябе на скронях Лэмкаўшчыны?
    He ведаю, і запытацца
    н я м а ў каго!
    ПРАДЗЕДА схавала
    з я м л я Бэскідаў,
    ДЗЕДА прыняла
    з я м л я Амерыкі, БАЦЬКУ ўпавіла
    з я м л я Украіны...
    А я...
    Я шукаю каранёў прадзедаўскай хаты, я разгадваю код свайго радаводу, я вывучаю белыя плямы нашага жыццяпісу, каб в е д а ц ь :
    адкуль мой фамільны пачатак, хто растуліў мае вусны гэтаю моваю, дзе крыніца маёй Лэмкаўшчыны?
    ПРАКЛЯЦЦЕ РОДУ
    Мой прадзед лэмкб Мікалай унука свайго пры жыцці так і не ўбачыў памёр яшчэ замаладзь у Лэмкаўшчыне.
    Мой дзед лэмко Тэадор унука свайго пры жыцці так і не пабачыў памёр маладым у чужой Амерыцы.
    Мой бацька лэмко Андрэй на ўнука свайго пры жыцці так і не зірнуў памёр маладым аж на Аполлі.
    Што ўканована мне?
    Расцяць гэтае пракляцце роду і яшчэ пры жыцці наглядзецца на ўнука свайго, а ці... памерці маладым?
    ***
    Мы пры жыцці
    у т р 0 X так і не сышліся разам: Дзед, Бацька і я...
    Толькі пасля смерці два іхныя здымкі застылі на маім рабочым стале...
    I я штодня ім зазіраю
    у вочы, мо разгадаю нешта і сыну Андрэю паведамлю, які ўспадчыў імя дзеда.
    А спаміж тым намрою сабе той шчаслівы дзень, калі...
    у т р о х сыдземся разам: Я (дзед), СЫН (бацька) ды ЎНУК... лэмкаў!
    КАРЭННАЕ
    Запомнілася
    з ранняга дзяцінства на ўсё жыццё свядомае вось гэтае, найпершае... калі, ўчапіўшыся ручкай за татаву даланю, ступіў я першы крок на зямлі то ўпершыню пабачыў яе бязмежнасць, што адкрылася мне з-пад бацькавых ног!
    Запомнілася
    з позняга дзяцінства на ўсё жыццё свядомае вось гэта, найістотнейшае... калі ганялі з хлопцамі мяча і я, спаткнуўшыся, збіў да крыві нагу аб дол, заплакаў, а бацька мяне супакоіў,
    і я ўпершыню тады адчуў, як усё баліць зямлі!
    Запомнілася
    з апошняга дня дзяцінства, а ішоў мне трынаццаты тады. на ўсё свядомае жыццё вось гэта, найтрагічнейшае... калі бацька раптам памёр у свае 46 і ў зямлю яго закапалі на гарбе цвінтарным, і ўпершыню тады я зразумеў якая яна родная мне!
    А пасля гэтага прыйшло да мяне зразуменне, што такое бацькаўшчына, яна для мяне пачалася з БАЦЬКІ.
    HE ВЕДАЮ
    Я не ведаю, далібог, не ведаю, што сказаў бы свайму прашчуру стараветнаму, калі б ён з’явіўся
    з прамінулых стагоддзяў і запытаў: «Як пажываеш, праўнучку?»
    Я не ведаю,
    далібог, не ведаю, што сказаў бы свайму дзеду любаму, калі б ён з’явіўся з-за акіяну і запытаў: «Як пажываеш, унучку?»
    Я не ведаю, далібог, не ведаю,
    што сказаў бы свайму бацьку роднаму, калі б ён з’явіўся раптам зараз
    і запытаў: «Як пажываеш, сыне?»
    Я не ведаю, далібог, не ведаю, што ім адказаў бы я ўсім, ды ў адным упэўнены: я б нікому з іх не пабаяўся паглядзець прама ў вочы!
    ***
    He шукаем прыстані жыцця,
    Нам удолена
    адно дарога Цераз быту
    выцвілы прасцяг, Праз штодзённе слізкіх засцярогаў.
    Трэба потам упівацца нам,
    Каб трымацца нашага карэння,
    Трэба свяціць роднай мовы храм,
    Каб сышло
    на душы азарэнне.
    ЗРАЗУМЕЦЬ ХАЧУ Я...
    ***
    Я ведаю: жыць трэба моцна і адважна, ітады у буднях майго быцця не набрыняе роспач, і ваўчакі хвілінных слабасцяў не ўчэпяцца ў мяне, а думак не ўкрые плесня...
    Я абіраю гэты шлях, і толькі ён адзін у стане вывесці мяне да верхавінаў маёй долі, да Гавэрлі, з каторай бачны ранак прышласці.
    ***
    А што сакрэты?
    I навошта? I ад каго?
    I так усё з сабою возьме чорнае поле, як настане час. Тады, мажліва, і схацеў бы чыста ўсё распавесці, але... Аддзеліць усё зямля ад неба, пласт грунту змацуе ўжо навечна саюз твой з тваім маўчаннем, не будзе чутна ўжо ніякіх слоў. He чакайма шчырасці ў зямлі шчырымі будзьма з бязмежжам неба,
    з променепадам сонца,
    з дзіцячаю шчырасцю дрэваў,
    з прыцішанай падатнасцю травы...
    Але што НАЙГАЛОЎНЕЙ шчырымі будзьма з любым чалавекам, якому словы адкрытасці і праўды ёсць найпатрэбнейшыя у штодзённым побыце сярод маўчання пространі й вякоў...
    ***
    Я дні свае ўжо стаў крыжамі адзначаць дажыўся й да такога пайшлі адно чароды пахаванняў!
    і дзень, і ноч усё ўмірае!
    і я хаваю ўсіх іх па чарзе на цвінтары
    з назовам «Забыццё», і так няўцешна, бо нібыта не жыву, а паўісную,
    гляджу назад я, а там нічога!
    адзіна дні і ночы на крыжы, горкія, зболеныя, церпкія, і толькі дзень, ці два, ці тры у німбе распрамененым жыцця -
    вось і ўсе ісцівыя, сонцачолыя хвіліны нашы, калі я насампраўдзе быў жывы й з каханаю дзяліў акраец шчасця напал.
    ***
    Ці ёсць майго болю край?
    I дзе мяжа таго, што клічам мы цярпеннем?
    Хто найпакутлівей за ўсіх на гэтым свеце пакутуе?
    Спачатку паўстаюць гэтыя дзіўныя пытанні.
    I ты не варты адказаць на іх, і сам сябе катуеш. Ды настае пара і вырастае спасціжэнне усяго існага.
    Але ты ўжо даходзіш да мяжы, якую пераступіш і ўвойдзеш у бязмежжа трывання болю і сябе самога.
    ...Зямля цябе чакае так цярпліва...
    ***
    Для цябе я толькі памяць, што не дае заснуць сярод турботаў. Як абудзіць плоць раўнадзенства, што баграю гарыць наўкола?
    He змаўкае душа стаймавана чакае між марнотаў, трывогаў найдзівоснейшы міг каяцця, каб зноў, авідушчалай, выйсці на прасцяг світанку і гукнуць у сусвет: добры дзень, гэта я,
    тваё ўсведамленне і лёс, і даскону мне ад цябе не будзе ўвальнення.
    ***
    Як гэта ні дзіўна і парадаксальна, ды мы стала падвешаныя жыццём да карамысла шаляў, што навек застыла між кропкамі палярнымі зямлі. Вось
    і мітусімся, і крычым... зрываемся і падаем...
    і перацягваем вечную кульку смерці і жыцця.
    Што важым мы тут, на зямлі, калі з дня ў дзень скідаем з вагаў тое, што пераважвае НАС з намі. Ды прыйдзе час, калі... наўпроціўная гірка шаляў пачне нас пераважваць, а мы й не ўспеем сцяміць, як раптам кулькаю ўпадзем на поле вечнае, пакінуўшы на супроцьвагу іншым іх жыццё...
    А між тым якія ўпартыя мы на шалях ЖЫЦЦЯ і СМЕРЦІ.
    ***
    Зразумець хачу я хоць пылінку свету, хоць бы тую, што водбліскам ува мне, але аж да найдробных
    драбностак і да глыбіняў.
    Азвацца хачу жыццём сваім, як сусвет, у буйноце сонца сэрца і мігаценні зорак мрояў.
    З’яўніцца хачу я хоць бы часткаю у шчырасці душы, натуральнасцю у чынах думкі, адкрытасцю у крылах сэрца.
    I здраджаным не быць.
    ***
    А па свеце журба разляцелася ветравеем тужлівым, да кожнага дому, вакна стукае й стукае ўпарта.
    А людзі не хочуць адчыняць ні дзвярэй, ні вакон, усе раптам паглухлі!
    Я бяздомны, блукаю па свеце, і сустрэў мяне ветравей у дарозе аж цела прайняў, а адна зажурынка у вока мне
    заляцела,
    і цяпер баліць, баліць мне, калі гляджу расплюшчанымі вачыма на свет!
    ***
    Крокі былі ШЫРОКІЯ.
    РазВАЖЫстыя.
    Далё-ё-ёка йсці...
    Крокі былі маленькія, хітрэнькія. Доўга яшчэ?
    Крокі былі п-р-а-м-ы-я, н
    a
    Ў
    з
    д
    a
    г
    a
    Д.
    А хіба можна
    перайсці ВЯРШыні?
    He.
    Да іх можна толькі наблізіцца, калі:
    напэўна не ведаеш, куды ісці, але дакладна знаеш НАВОШТА?!
    ***
    О ДАБРАДЗЕЯ
    маіх начных пакутаў, урваных думак, уёрмленых трывог,
    БАГАСЛАВІ
    праклятыя памкненні, HE АБНЯСЛАЎ
    жывыя ўспалымненні, HE АПАГАНЬ
    душэўныя ўзмаленні на невідзь ці на відзь, на дух, а ці на плоць, на ўсё адно ці не -
    усё ў тваіх руках, з імпэтам побач мудрыня сама ці ёсць ты йшчэ, ці ўжо цябе няма...
    О ДАБРАДЗЕЯ
    начнога каяцця, на пляцы кровапраліцця пашлі мне адраджэнне з небыцця і павядзі мяне да новага жыцця.
    ***
    Жыццё без упыну, хоць стомна,
    Жыццё наўпярэймы, хоць згорбна.
    Туман заслаў вочы
    заспанаму лесу думак. Жыццё...
    I трэба чакаць, і трэба трываць, пакуль не ўзыйдзе с о н ц а, пакуль не вымкне на даляглядзе,
    каб развеяць шызую безладзь начнога ўпавітку.
    Міг. Усмешка і ранак жыцця забуяў!
    ***
    Я ўвесь прагхнёны будучым думкі, душа...
    А сэрца мой часамер, які няўтомна тахкае ўва мне, пераганяючы па жылах час:
    з мінулага у прышласць. Тук-тук, тук-тук то голас маёй жывой клепсідры.
    Тук-тук, тук-тук і штохвіліннае, цяперашняе, пераліваецца у ўчорашняе...
    Так і стаю паміж мінулым і тым, што прыйдзе.
    ***
    ты выпі мелодыю срэбнае ночы да дна
    няхай прагучыць яна чыста
    у кроплях расы
    і песняю сонца пральецца у пространь вясны
    і стомлена
    ляжа спачыць надвячор’ем у ноч
    каб заўтра спачатку ўсё зноў паўтарыць тайнотна
    МЫ HE МІНЕМСЯ
    ***
    «Ты быццам не з гэтага свету», сказала раздражнёна жонка і ўпілася позіркам у мяне.
    Я ж маўчаў...
    Так, я не з «гэтага», я зусім з іншага, з такога свету, што зразу й не апішаш... Папраўдзе, я з ТАГО СВЕТУ, дзе вымярэнне паўнаты жыцця толькі адно: каханне,
    дзе людзі вымагаюць на штодзень высокага азорання душы.
    Там паўнакроўнасць, дзіўната, там пот і шчэм, там радасць і журба, там боль і смех, там праўда і дабро, і толькі там мой свет жыцця.
    ***
    Раскажу я зямлі і дрэвам як я цябе кахаю!
    Раскажу я дажджам і хмарам як я цябе кахаю!
    Раскажу я сонцу і зорам як я цябе кахаю!
    I ніхто з іх не здрадзіць нам! Каханая.
    ***
    Стаю на краёчку таго дня найапошнейшага, які з лета ўвосень адплывае.
    Стаю.
    Душою ўвесь гару і не ведаю, што мне рабіць так да цябе хачу я, у тваё вечнае лета дабраты, у тваё спраглае свята цеплаты,
    ды човен у восень адплывае. Мне б, мне б хоць позіркам перакінуць масты ў тую даўніну, угледзець бы цябе на міг, што там ёсць ты рэальна, тады б... тады б
    я не задумваючыся змог да цябе ў восень адплысці, каханая.
    ***
    Струна чакання -
    так яна напята ўва мне, што нават вецер буйнагрывы не ў сіле скалыхнуць яе!
    А ціхі голас т в о й уміг абарваць яе можа!
    (Званок жа над дзвярыма ўсё маўчыць, маўчыць...
    Падказваю яму, што пара ўжо і голас падаць...)
    ***
    О болю мой, ты выбалі мяне болямі свету; ты выбалься ўва мне болем чалавека, якога я кахаю;
    ты дай мне ува мне адчуць гэтак цябе, як толькі й адчуць можна душою, сэрцам,
    целам;
    о болю,
    ты выбалься ўвесь ува мне, каб я ўжо аніколі больш табой, о болю, не а з ы в а ў с я
    у душы каханай.
    ***
    Паміж намі -
    разлівы далін і разбухласці гор, паміж намі -
    нейтральная смуга чакання, паміж намі -
    слова такое цяжкое: разлука, паміж намі...
    усё паміж намі легла ў часе, а я думкамі-аблачынамі пералятаю праз пушчы і долы, цераз рэчкі й азёры, вышукваю паміж вуліц і плошчаў цябе, даганяю ажно каля хаты
    і абдымаю цябе кропелькамі дажджавымі, і шапачу безупынна: люблю! люб-лю!