• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарнуся душою да слова  Ніна Мацяш

    Гарнуся душою да слова

    Ніна Мацяш

    Выдавец: Звязда
    Памер: 296с.
    Мінск 2013
    39.35 МБ
    Любі ж сабе, маё сэрца, Любі, каго знаеш, Ды не смейся нада мною, Як калі згадаеш.
    А я пайду на край свету... На чужой старонцы Знайду лепшу або згіну,
    Як той ліст на сонцы.
    Пайшоў казак, сумуючы,
    Нікога не кінуў, Шукаў долі ў чужым полі Ды там і загінуў.
    Паміраючы, ўзіраўся, Дзе сонейка ззяе... Цяжка-важка паміраці У чужынскім краі!
    24 лістапада 1838 г., Гапгчына
    ккк
    He зайздросці багатаму:
    Багаты й не знае
    Hi прыязні, ні любові -
    Усё ён наймае.
    He зайздросці магутнаму, Бо той прымушае.
    He зайздросці і слаўнаму,
    Слаўны добра знае:
    He яго ўсе людзі любяць,
    Любяць тую славу, Што ён цяжкімі слязамі Выліў на забаву.
    Маладыя, як сыдуцца,
    Ды люба, ды ціха,
    Як у раі, а разгледзіш: Варушыцца ліха.
    He зайздросці ж анікому,
    He знікай у лёсах, Няма раю на зямлі ўсёй, Няма й на нябёсах.
    4 кастрычніка 1845 г., Міргарад
    I МЁРТВЫМ, I жывым, I НЕНАРОДЖАНЫМ
    ЗЕМЛЯКАМ MAIM
    НА УКРАІНЕI HE HA УКРАІНЕ МАЁ СЯБРОЎСКАЕ
    ПАСЛАННЕ
    Аіце кто речет, яко люблю Бога, а брата своего ненавйдйт, ложь есть. Саборнае пасланне святога апостала Іаана.
    гл. 4, в. 20
    I змяркае, і світае, Дзень Божы мінае, I зноў люд напрацаваны I ўсё спачывае. Толькі я, як акаянны, I дзень і ноч плачу На развілінах шматлюдных, Ды ніхто не бачыць, I не бачыць, і не знае Паглухлі, не чуюць, Кайданамі мяняюцца, Праўдаю таргуюць.
    I Госпада зневажаюць Людзей запрагаюць Скрозь у ёрмы. Гаруць ліха, Ліхам засяваюць.
    А што ўродзіць? Пабачыце, Што за жніво будзе! Схамяніцеся, вар’яты, Годзе, недалюдзі! Паглядзіце на рай ціхі, На сваю краіну, Палюбіце шчырым сэрцам Гэтую руіну, Раскуйцеся, братайцеся!
    У нянаскім краі He шукайце, не пытайце, Чаго не бывае
    I на небе, а не толькі На чужым дзесь полі. Ў сваёй хаце свая й праўда, I сіла, і воля.
    Няма другой дзесь Украіны, Няма другога дзесь Дняпра. А вам карціць адна чужына, Там прэцеся шукаць дабра, Дабра святога. Волі! Волі! Братэрства братняга! Знайшлі, Няслі, няслі з чужога поля I на Ўкраіну прыняслі Вялікіх слоў пышнабукеты, Дый больш нічога. Крычыцё, Што вы не зглуміце жыццё На ўклоны прад няпраўдай свету! А гнецеся, як і дагэтуль!
    I абдзіраеце жыўцом Братоў паслеплых, грэчкасеяў, А сонца-праўду гадаваць Да немца, ў мілыя вам землі Зноў прэцеся!.. Калі б забраць I ўсю мізэрыю з сабою, Дзядамі ўрванае дабро, Тады застаўся б сіратою 3 святымі горамі Дняпро!
    Ох, калі б так стала, каб вас ды прыбрала, Каб там і здыхалі, дзе вы узраслі!
    He плакалі б дзеці, маці б не рыдала, He чулі б у Бога вашае хулы.
    I сонца б не грэла смярдзючага гною На чыстай, шырокай, на вольнай зямлі. I людзі б не зналі, што вы за арлы. I не паківалі б на вас галавою.
    Ацямцеся! Палюдзейце, Бо ліха вам будзе: Раскуюцца неўзабаве Акутыя людзі, Настане суд, загавораць I Дняпро, і горы!
    I пацячэ старэкамі
    У сіняе мора
    Кроў дзяцей бязрадных вашых, I ў страшнай расплаце Ацураецца брат брата I дзіцяці маці.
    I дым хмараю закрые Сонца перад вамі, Iсваімі ж праклянецеся Навекі сынамі!
    Умыйцеся! Вобраз Божы Граззю не сквярніце.
    I не ўводзьце дзяцей вашых У зман, не дурыце, Што іх доля быць панамі...
    Бо простае вока
    Зазірне ім прама ў душу Глыбока! глыбока!
    Даўмеюцца, небаракі, Чыя на вас шкура, Дый заступяць, і прамудрых Невукі адураць!
    Каб вы вучыліся, як трэба, To й мудрасць мелася б свая. A то залезеце на неба: «I мы не мы, і я не я, I ўжо ўсё бачыў, і ўсё знаю, Няма ні пекла, ані раю, Няма і Бога, толькі я!
    Ды куцы немец жылаваты, А больш нікога!..» «Добра, братка, Што ж ты такое?» -
    «Няхай немец
    Скажа. Мы не знаем». Вось такая ў вас навука У чужынскім краі! Немец скажа: «Вы маголы». «Маголы! Маголы!» Залатога Тамерлана Ўнукі-балаголы!
    Немец скажа: «Вы славяне». «Славяне! Славяне!» Слава ж прадзедаў вялікіх Зведзена дазвання!
    I Калара* чытаеце, Зубрыце штосілы, I Шафарыка, і Ганка**, I ў славянафілы Так і пнецеся... I мовы Славянскага люду Усе знаеце. А роднай Што ж... Некалі будзем, Дасць Бог, і па-свойму мовіць. Як немец пакажа Ды да таго й гісторыю Нашу нам раскажа Вось тады мы заходзімся!.. Добра захадзілі Па нямецкаму паказу
    I загаварылі
    Так, што й немец не ўшалопаў, Вучыцель вялікі, А не толькі люд звычайны. А гвалту! а крыку!
    «I гармонія, і сіла, Музыка, дый годзе. А гісторыя!.. Паэма Вольнага народа! Дзе тым рымлянам убогім! Бруты ў іх? Ды годзе!
    У нас Бруты!*** I Каклесы!**** Во героі, во дзе!
    У нас воля вырастала, Дняпром умывалася, У галовы гора слала, Стэпам укрывалася!» Крывёй умывалася, А спала на купах, На казацкіх вольных трупах! Абкрадзеных трупах! Прачытайце толькі добра, Агляньце нанова Тую славу. Ды чытайце Ад слова да слова, He мінайце ані цітлы, А ні тое комы,
    Усё ўкемце... дый спытайце Тады сябе: што мы?..
    Чые сыны? якіх бацькоў? Кім? за што закуты?..
    I ўбачыце, што ёсць ваша Слава, вашы Бруты:
    Рабы, ашмоцце, гразь Масквы, Варшаўскі сметнік ваша панства, Яснавяльможнае гетманства.
    Чаго ж вы ўзносіцеся, вы! Сыны сардэчнай Украіны! Што добра ходзіце ў ярме, Шчэ лепей, чым бацькі хадзілі. Пыхлівым, вам і не на ўме: 3 вас пасы ўюць, з іх тук тапілі.
    Мо вы гордыя, што брацтва Веру заступіла, Што Сінопам, Трапезундам Галушкі варыла.
    Праўда!.. Праўда, елі ўволю. А вам цяпер вадзіць.
    I на Сечы мудры немец Картопельку садзіць,
    А вы яе купляеце, Ясцё на здароўе Ды славіце Запарожжа. А чыёю кроўю Напоена зямля тая, Што картопля родзіць, Усё роўна. Абы добрай Была для гароду!
    А гордыя, што мы Польшчу Колісь завалілі!..
    Праўда ваша: Польшча ўпала, Дый нас раздавіла!
    Вось як бацькі сваю лілі Кроў за Маскву ды за Варшаву, I вам, сынам, перадалі Свае аковы, сваю славу! Дазмагалася Украіна Да самага краю.
    Горай ляха свае дзеці
    Яе распінаюць: Замест піва праведную Кроў з-між рэбраў точаць. Прасвятліць, тлумачаць, хочуць Матчыныя вочы Сучаснымі яснотамі, Павесці за векам, За немцамі, недарэку, Сляпую калеку.
    Што ж, вядзіце, паказвайце. Хай старая маці Вучыцца, як новых дзетак Трэба даглядаці.
    Паказвайце!.. за навуку, He бойцеся, будзе Добрай матчыная плата;
    Ападзе палуддзе 3 вачэй вашых ненасытных, Пабачыце славу,
    Славу-праўду сваіх дзедаў I бацькоў лукавых.
    He ашуквайце ж сябе вы, Мудрэйце, чытайце, I чужое паважайце, I свайго не хайце, Бо хто маці забывае, Таго Бог карае, Той і ад дзяцей уласных Цуранне зазнае.
    Гоняць прэч таго ўсе людзі, Чалавеку злому Анідзе няма на свеце Прытульнага дому.
    Я рыдаю, як згадаю Дзедаў нашых дзеі, Незабыўныя, цяжкія. Каб не помніць мне іх, Я аддаў бы вясёлага Веку палавіну.
    Вось такая наша слава, Слава Украіны.
    Прачытайце ж унікліва, Каб вам не спрасонку Мроіліся ўсе няпраўды, Каб з магіл высокіх Выйшлі да вас вашы дзеды, Каб вы распыталі Пакутнікаў: каго, калі, За што распіналі!
    Абніміце ж, браты мае, Найменшага брата Хай да сплаканае маці Прыйдзе ўрэшце свята, Хай яна ўсміхнецца дзецям I рукою цвёрдай Блаславіць і пацалуе Іх раскута й горда.
    I забудзецца ўся ганьба
    Даўняе часіны,
    I ўваскрэсне ў добрай славе Веліч Украіны.
    I святлом, а не вячэрнім, Ціха высь заззяе.
    Абніміцеся ж, братове, Малю вас, благаю!
    14 снежня 1845 г., В’юнішча
    * Калар Ян (1793-1852) чэшскі і славацкі паэт і вучоны, прыхільнік ідэі яднання славянскіх народаў.
    **Вацлаў Ганка (1791-1861) чэшскі паэт і вучоны, выдатны дзеяч чэшскага Адраджэння.
    *** Бруты: Люцый Юній Брут (509 г. да н. э.) узначаліў паўстанне супраць этрускага цара Тарквінія і ўсталяваў рэспубліканскі лад у Рыме; МаркЮній Брут рымскі палітычны дзеяч, адзін з арганізатараў змовы і забойства імператара Юлія Цэзара (44 г. да н. э.).
    * * * * Каклес легендарны рымскі герой, які ўратаваў Рым, адзін абараняючы мост на рэчцы Цібр ад войска этрускага цара Парсены.
    ***
    Мінаюць дні, мінаюць ночы, Мінае лета. Шалясціць Рудое лісце, гаснуць вочы, Заснулі думы, сэрца спіць, I ўсё заснула, і не знаю, Ці я жыву, ці дажываю, Ці так па свеце валачуся, Бо ўжо не плачу й не смяюся... Доля, дзе ты? Доля, дзе ты? Няма ніякое!
    Калі добрай шкада, Божа, Дык дай злое, злое!
    He дай спаць хадзячаму, Сэрцам замірацца I гнілой калодаю Па свеце валяцца.
    А дай жыць, сэрцам жыць
    I людзей любіць,
    А калі не... то праклінаць
    1 свет запаліць!
    Страшна ўпасці у кайданы,
    Канаць у няволі,
    А шчэ горай спаць, спаць,
    I спаць на волі -
    I заснуць на век-векі,
    I следу не пакінуць Ніякага, аднолькава Ці жыў, ці загінуў! Доля, дзе ты, доля, дзе ты? Няма ніякое!
    Калі добрай шкода, Божа, To дай злое! Злое!
    21 снежня 1845 г., В’юнішча
    ЗАПАВЕТ
    Як памру, то пахавайце
    Мяне ў магіле
    Сярод стэпу шырокага, На Ўкраіне мілай, Каб лугі шыракаполля, I Дняпро, і кручы Было відна, было чутна, Як раве равучы.
    Як памкне ён з Украіны
    У сіняе мора
    Кроў варожу... Вось тады я
    I лугі, і горы -
    Усё пакіну й палячу я
    Да самога Бога
    Маліціся... а дагэтуль Я не знаю Бога.
    Пахавайце ды ўставайце, Кайданы парвіце
    I варожай злой крывёю Волю акрапіце.
    I мяне ў сям’і вялікай, У сям’і вольнай, новай He забудзьце спамянуці He злым ціхім словам.
    25 снежня 1845 г., Пераяслаў
    ***
    Садок вішнёвы каля хаты, Хрушчы над вокнамі гудуць... 3 плугамі плугары ідуць, Спяваюць ідучы дзяўчаты, А мацяркі вячэраць ждуць.
    Сям’я ў двары за стол сядае, Над хатай зорачка ўстае.
    Дачка вячэраць падае, А маці павучаць жадае, Дык салавейка не дае.
    Уклала маці каля хаты
    Маленькіх дзетачак сваіх;
    Сама заснула каля іх.
    Заціхла ўсё, адны дзяўчаты Ды салавейка не заціх.
    [Між 19 і 30 траўня 1847 г., С.-Пецярбург]
    ***
    Каб зноў мы стрэліся з табою, Ці ты злякалася б, ці не?
    I слова ціхае якое
    Тады прамовіла б ты мне?
    Ніякага. I не пазнала б.
    А можа, потым прыгадала б,
    Сказаўшы: «Снілася дурной». А мне было б такое свята!
    Мой цудзе, долечка мая ты!
    Калі б пабачыў, прыгадаў
    Уцешнае ды маладое Былое ліхачка ліхое. Я зарыдаў бы, зарыдаў!
    I ўкленчыў бы, што непраўдзівым, А сном ашукным знебыло, Слязьмі-вадою адплыло Святое колішняе дзіва!
    [Другая палова 1848 года, Кос-Арал]
    Лэся УКРАІНКА
    (Ларыса Пятроўна Косач-Квітка, 1871-1913) вялікая ўкраінская паэтка, тсьменшца, перакладчыца, культурны дзеяч. Аўтар паэтычных зборнікаў «На крылах песень» (1893), «Думы і мроі» (1899), «Водгукі» (1902). Першы верш напісала ў 9-гадовым узросце. Яе вершы, балады, паэмы («Даўняя казка» (1893), «Адно слова» (1903), інш.), драмы («Касандра» (1903-1907), «Лясная песня» (1911), інш.) выяўляюць любоў дароднага краю, да красы прыроды і свету скіроўваюць да грамадска-сацыяльных праблем. Лэся Украінка ўзбагаціла ўкраінскую літаратуру новымі тэмамі і матывамі. Паэтка ведала шэраг еўрапейскіх моў а таксама старажытнагрэцкую і лацінскую мовы, што дало ёй мажлівасць шырока азнаёміцца з класічнымі творамі сусветнай літаратуры і стварыць шэраг твораў на сюжэты сусветнай літаратуры. Яна актыўна ўдзельнічала ваўкраінскім нацыянальнымруху. У1898годзе пазнаёмілася з грамадскім дзеячам Сяргеем Мяржынскім. Даяго, смяротна хворага, Лэся Украінка прыехачаў зімовы Мінск у 1901 годзе. Ля яго ложка за адну ноч напісала драматычную паэму «Утпрапёная». У сваёй творчасці сцвярджала сілу і неўміручасгіь украінскага народа і краю.