• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарнуся душою да слова  Ніна Мацяш

    Гарнуся душою да слова

    Ніна Мацяш

    Выдавец: Звязда
    Памер: 296с.
    Мінск 2013
    39.35 МБ
    СЛЁЗЫ-ПЕРЛЫ
    Прысвячэнне Івану Франко
    I
    Староначка родная! любы мой краю! Чаму ўсё замоўкла ў табе, занямела? Сям-там толькі птушачка ціўкне нясмела, Нібы перад бурай у нерушным гаі, Азвецца і змоўкне... Як глуха, як ціха... Ой, ліха!
    Ох, дзе ж бо ты, воля, зараначка, дзе ты? Чаму ты не сыдзеш, таемная, з неба? Няшчаснай зямлі так святло тваё трэба! Ты бачыш, якая ў нас ноч ні прасвету? Ты чуеш, якія скрозь стогны, дакоры? Ой, гора!
    О люд мой гаротны, мая ты радзіна, Браты мае ўбогія ў ковах кайданных! Гараць незагойныя, страшныя раны На ўлонні ў цябе, о мая Украіна! Хто цяжкія ковы разбіць нам паможа? Ой, Божа!
    Калі ж засвітае?! Ці згінем без долі? Пракляцце рукам, ападаным бязсіла! Навошта радзіцца і жыць у магіле? Як мусіма жыць у ганебнай няволі Няхай нас прыгорне зямелька сырая! Ой, краю!
    II
    Краіна мая! слёзы лью над табою... Нядоля мая! толькі што з таго плачу?
    Ці ж неяк пасоблю табе гэтай цяжкай журбою? Мой Божа, ці ж нешта зыначу?!
    Агнём слёзы тыя душу мне палілі, Сляды іх пякельныя ўжо ў ёй навекі.
    Гаркота ды жаль -
    вы мне сэрца на лісцік ссушылі! Дарэмныя ўсе яму лекі.
    Такімі слязьмі тут ці ж мала нас плача? Ці можам мы, дзеці, шчасліва смяяцца, Калі ў нас матуля гаруе ў нядолі, нястачы, Дзе ж той весялосці набрацца?
    Гавораць, што слёзы гарачыя маці
    I цвёрдую моцу камення праймаюць. Няўжо ж найшчырэйшыя слёзы дзіцяці Ніякае сілы не маюць?
    ІП
    Усе нашы слёзы полымнай тугою Агорнуць сэрца сэрца запалае.
    Няхай палае, не дае спакою, Пакуль душы трывання выстарчае.
    Калі ж туга так сэрцайка дастане, Што невыцерпным стане пал той люты, Тады душа нямоглая паўстане, Яе разбудзяць сэрцайка пакуты.
    Калі ж паўстане не мецьме ўгамону, Зноў, як спярша, заснуць ужо не зможа, Яна змагацца будзе ўжо да скону: Або загіне, або пераможа.
    Або пагібель, або перамога Паўсталыя, мы рушым без вагання,
    Якая б ні судзілася дарога.
    А мы паўстанем, бо душа паўстане.
    Плачма, братове! здзеку яшчэ мала,
    Бо йшчэ душа пахілая трывае.
    Хай сэрца плача, тужыць апантала, Хай не дае спакою, хай палае!
    1891
    * * *
    Калі прыйдзе журба, не мяркуй, што яе
    Ты развееш гульбой-весялосцю
    За шумлівым святочным сталом, дзе твае П’юць-гуляюць сябры-ягамосці.
    He йдзі ў хорам, дзе музыка хвацка гучыць,
    Дзе танцуюць вясёлыя пары, -
    Яшчэ горш табе сэрцайка там забаліць, Шчэ паглыбшаюць одуму хмары.
    He шукай сабе рады і ў плыні людской,
    Дзе натоўп стогаловы, як мора,
    Ходзіць, плешча, шуміць, ты патонеш у ёй, Ды не ўтопіцца там тваё гора.
    Лепш ідзі ў цёмны гай, у раскветнены май,
    Або ў поле, дзе вецер гуляе,
    На раздоллі там з ліхам сабе размаўляй, Можа, ветрам яго разматляе.
    Або сам заспявай, звонка, голасна, так,
    Каб, маўляў, засмяялася ліха,
    I адчэпіцца, сыдзе пачвара няўзнак,
    I на сэрцайку зноў стане ціха...
    3 «НЯВОЛЬНІЦКІХ ПЕСНЯЎ»
    ***
    I ўсё-ткі думка да цябе імкнецца, Мой заняпалы, мой няшчасны краю, Калі цябе згадаю -
    3 маркоты, з жалю аж канае сэрца.
    Шмат вочы ліха бачылі, насілля, Ды горшага, як тут, не назіралі. Яны б над ім рыдалі,
    Ды сорам слёз, што льюцца ад бяссілля.
    О, слёз такіх праліта ўжо нямала Краіна ўся ў іх можа утапіцца; Даволі ўжо ім ліцца, -
    Што слёзы там, дзе нат крыві й той мала!
    1895
    НА ЎГОДКГ
    He ён адзін яе любіў, Нібы «красу-дзяўчыну». Паэты славілі здаўна У песнях Украіну.
    Запазычалі ейны смех,
    I жарты, і таночкі, I байкі-показкі яе Спляталі у вяночкі.
    Той даўніну ў ёй падабаў, Той мройку залатую.
    Ён першы палюбіў яе, Як любіць сын матулю.
    Хоць бы яна была старой, Змарнелаю, убогай, -
    Няма раднейшай ад яе Для сына анікога.
    Хоць бы яна была сляпой, Калекаю няшчаснай, Як рана, ятрыцца, смыліць Любоў яго ўсякчасна.
    Украіна бачыла не раз, Як лёгка забывалі
    Пад вечар тое дудары, Што зранку ёй спявалі;
    Як, дар узяўшы ад яе, Гасцілі ў іншай мілай, Няздатныя на вернасць ёй, На любасць да магілы.
    Ён першы за сваю любоў Уварціўся кайданаў, Але да скону ёй служыў Без здрады, без падману.
    Усё змагла й перамагла Яго любові сіла.
    Таго вялікага вагню
    I смерць не пагасіла.
    8 сакавіка 1911 г.
    1 Верш напісаны ў сувязі з 50-годдзем з дня смерці Тараса Шаўчэнкі.
    Аляксандр ГАЎРЫЛЮК
    Украінскі пісьменнік, публіцыст, літаратурны крытык. Нарадзіўся 10 (23) мая 1911 года ў вёсцы Забалоцце Бельскага павета Седлецкай губерні (цяпер — Польшча) у сялянскай сям’і. У 1929 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Заходняй Беларусі, быў сакратаром павятовага камітэта. Сямнаццацігадовым юнаком спазнаў ён допыты і катаванні ў коданьскай турме. За сваю падпольную дзейнасць на працягу 1929-1939 гг. 14 разоў падвяргаўся арыштам, двойчы знаходзіўся ў канцлагеры Бяроза-Картузская, з якога быў вызвалены ў верасні 1939 года. Творчую біяграфію паэта адкрывае верш «Успаміны палітвязня», напісаны ў бяла-падляскай турме. Ён стаўся папулярнай песняй рэвалюцыйнага падполля. Пра зведаныя выпрабаванні ён раскажа ў паэме «Песня з Бярозы» і аповесці «Бяроза». Гэтыя творы адкрываюць балючыя старонкі гісторыі, біяграфію душы паэта. У 1979 годзе «Песня з Бярозы» загучала па-беларуску і na-руску. Прадмову да кнігі напісаў зямляк паэта касманаўт Пётр Клімук.
    Аляксандр Гаўрылюк загінуў разам са сваёй сям ’ёйу першы дзень нападу Нямеччыны на СССР у Львове ад выпадковай бомбы, якая трапіла ў групу галіцкіх пісьменнікаў.
    Рэцэнзія на беларускі пераклад паэмы Аляксандра Гаўрылюка
    «Песня з Бярозы», зроблены Нінай Мацяш
    Пераклад славутай паэмы «Песня з Бярозы» ажыццяўляецца на беларускую мову ўпершыню. Задача гэтая не лёгкая, паколькі паэма з’яўляецца высокамастацкім творам героіка-трагедыйнага плана і адначасова ўнікальным паэтычным дакументам, створаным аўтарам, выдатным рэвалюцыянерам, у засценках санацыйнага канцлагера Бяроза-Картузская. Твор такога тыпу патрабуе ад перакладчыка асаблівай сілы пранікнення ў эстэтычную, эмацыянальную і ідэалагічную атмасферу, a таксама тонкага аналізу моўна-стылістычных сродкаў пісьма. Кожнае слова ў такім творы унікальнае слова.
    На мой погляд, Ніна Мацяш, маючы значны вопыт паэтычнай і перакладчыцкай работы, здолела зразумець адзначаную спецыфіку паэмы. Перакладчыца пранікла ў эмацыянальна-псіхалагічны падтэкст твора, яна здолела данесці да беларускага чытача ідэйна-эстэтычны пафас паэмы, гарачы публіцыстычны пратэст супраць уціску і здзеку над палітычнымі перакананнямі і чалавечай годнасцю вязняў канцлагера, арганізаванага вайсковай групоўкай пілсудчыкаў, што правіла Польшчай у 30-я гады. Адначасна Ніна Мацяш тонка ўлавіла глыбокі напружаны лірызм паэмы. Публіцыстычны стылёвы пласт у паэме А. Гаўрылюка не аддзяляецца ад пласту індывідуальна-псіхалагічнага і лірычнага, паколькі ў цэнтры твора стаіць герой, надзелены багатымі душэўнымі рысамі, чалавек, які нясе ў сабе перакананасць, мужнасць і стойкасць камуніста і пяшчотнасць закаханага мужа, любячага бацькі і сына, а перадусім душэўную тонкасць паэта, надзеленага пачуццём уласнай асабістай непаўторнасці, гуманістычнай каштоўнасці сваіх перажыванняў, паказальнасці кожнага чалавечага лёсу. Вельмі змястоўнымі і глыбокімі з’яўляюцца
    ўнутраныя псіхалагічныя працэсы, што працякаюць у душы гэтага рэвалюцыянера і паэта, прадстаўніка працоўнага люду, камуністычнай партыі, калектыву і ў той жа час непаўторнага сваім унутраным светам, сваёй асабовасцю. Шчыра і смела адкрывае паэт унутраную псіхалагічную барацьбу, своеасаблівы канфлікт паміж крайнасцямі асабістых пажаданняў і высокім пачуццём грамадзянскага і чалавечага абавязку. Зразумела, сацыяльна-псіхалагічная змястоўнасць задумы патрабавала ад аўтара і належнага багацця формы, пошукаў разнастайных моўна-стылістычных сродкаў пісьма. Аляксандр Гаўрылюк быў ужо сталым майстрам паэтычнага слова, калі ствараў «Песню з Бярозы». Мастацкая інструментоўка паэмы тонкая і багатая, хоць многія сакрэты майстэрства тут як бы прыхаваны пад знешняю прастатой. Аўтар не забываў пра даходлівасць, зразумеласць твора. Сваю паэму ён мысліў як акт грамадзянскага пратэсту, акт абвінавачання ўладароў буржуазнай Польшчы на судзе сумлення. Такое абвінавачанне павінна быць і змястоўным, і зразумелым масаваму чытачу. Уменне выказваць складаныя сацыяльныя погляды і грамадзянскія пачуцці простымі, можна сказаць аскетычнымі штрыхамі вось, на мой погляд, аснова майстэрства арыгінала. Перакладчыца ўлавіла гэтую асаблівасць стылю паэмы і патрапіла перастварыць яе на беларускую мову. У перакладзе Ніны Мацяш беларускі чытач сустрэне і належную сілу грамадзянскага пафасу і тонкасць лірычнага пачуцця. Натуральную перашкоду стварала перакладчыцы лексічная зразумеласць для беларускага чытача многіх украінскіх слоў арыгінала, але яна адчула «небяспеку» гэтай блізкасці, калі механічна запазычанае ўкраінскае слова ці выраз раптам у кантэксце беларускай мовы стане лексічным ці фанетычным неалагізмам, не прадугледжаным ідэйна-эстэтычнай задумай твора. Перакладчыца аказалася на вышыні: дабіваючыся максімальнай набліжанасці перакладу да тэксту арыгінала, яна ўнікала лёгкага шляху лексічных калькаў. На тэксце перакладу можна бачыць і сляды пераадолення перакладчыцай спакусы збіцца на адкрытую чуллівасць пры перадачы лірычна-эмацыянальных партый тэксту. Думаецца, што ў цэлым пераклад даносіць мужнасць лірызму, сакрэтам якога так добра валодаў Аляксандр Гаўрылюк. Праца над
    перакладам стала для Ніны Мацяш школай павышэння майстэрства. Лічу яе пераклад кваліфікаваным, вартым надрукавання. Публікацыя гэтага перакладу стане яшчэ адным штрыхом у летапісе ўкраінска-беларускага пабрацімства.
    Уладзімір Калеснік
    ПЕСНЯ 3 БЯРОЗЫ
    Паэма
    Быццам лук, мая думка напята, Б’ецца сэрца балюча, трывожна: ці да вас далунае крылата гэты спеў мой, сябры, мо апошні?..
    Ёсць за плотам дашчаным тут поле, поле ганьбы, ад свету хаванай, дзе вартуе штыкоў частаколле таямніцы двух блокаў цагляных. He відаць, як мы тут за парканам у ярме цягнем друзу фургоны, як мы трацім прытомнасць загнана пад кіямі і ношай бетону, ці, з ног збітыя дзікім загадам, у размуленай поўзаем твані.
    Што ж, няхай! Ды наш дух у балота утаптаць аніхто ўжо не ў стане!
    Смешны здзек нам, бо мы пераможцы, хоць і катуюць цела злюцела, з нас не вырвуць адступніцтва слова, сілы гэткай няма ў свеце цэлым!