• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарнуся душою да слова  Ніна Мацяш

    Гарнуся душою да слова

    Ніна Мацяш

    Выдавец: Звязда
    Памер: 296с.
    Мінск 2013
    39.35 МБ
    Яны ж сказалі, што Маруся ведзьма, па ёй відно, што горшае няма ва ўсёй Палтаве, што ўсім гэта ведама і што яна ж спявала і сама:
    «Ой, калі дзяўчына чорны бровы мае, то тая дзяўчына усе чары знае».
    Яна ж гэта няўрокам насурочыла, што пакалечыў Саўку Саўрадым. Умее перакінуцца ў сароку або выходзіць з коміна, як дым.
    -	Панове суддзі, я перапрашаю, сказаў Гарбань і ўзяў папераў стос. -
    Каб суд не збілі з тропу, нагадаю вам сэнс абвінавачвання. Дык вось.
    Казак Бабрэнка, хрышчаны Рыгорам, адзіны сын шаноўнае ўдавы, якая бачыць Бог у гэткім горы, што не схіліць няможна галавы, чатыры леты будучы ў паходах, ні ў чым нідзе сябе не зганьбаваў Быў на Пыляве, і на Жоўтых Водах, і скрозь, дзе полк Палтаўскі ваяваў.
    А ўлетку вось вярнуўся ён дадому, дзе за вайну прыйшло ўсё ў заняпад, і, як належыць хлопцу маладому, увесці жонку ў дом свой быў бы рад.
    I вось, калі сабе нагледзеў роўню, а ведаў, пэўна, што і ён ёй люб, Грыцко пасватаў Галю Вішнякоўну з намерам браць з дзяўчынай гэтай шлюб.
    Чурай Маруся, што яго любіла, любіла, праўда, верна і даўно, тады яго ад рэўнасці забіла, падсыпаўшы атруту у віно.
    Свядома ўсё рабілася, ці хвіля змагла так цяжка розум засляпіць як ні было, а хлопец у магіле.
    Забойца ж перад намі во стаіць.
    Такая страшная, панове, справа. Няхай сумленне будзе стражам права!
    Параіўшыся, загадалі мы тады паклікаць Грыцаву нявесту. Вось Галя Вішнякоўна падышла, была пра ўсё распытана дыскрэтна
    і мякка, як асоба маладая, з пазбегам падрабязнасцей, якія маглі б шчэ больш душу ёй развярэдзіць.
    Яна таксама пад прысягай сцвердзіла, што так было, любіліся мы з Грыцам, пабрацца меліся... і вось... а тут...
    А што хадзіў да той ён чараўніцы, няпраўда гэта ўсё, панове суд. Яна ў яго ўвесь розум адняла, але было гэта даўно, калісьці.
    Калі яму нямілая была, то хто ж яго прысілуе: жаніся! Яна ж, дурная, нечага тапілася, а потым і занемагла, злягла. А я кажу: чаго ты прычапілася? Ці ты яго ва ўласнасць набыла? А ён такі, што ён брахаць не будзе. Грыцко не блуднік, хлопец з галавой. Ён сам казаў, што ўжо яе забудзе. У доме ў нас ён быў ужо як свой. Мы восенню збіраліся пабрацца. Адпомсціла, прапала і сама.
    Наш тата ўжо і на вяселле страціўся, а Грыц памёр... а Грыца ўжо няма...
    Аднак у гэткім разе будзем шчырыя, сказаў суддзя, бо тут не да прыкрас. Чаго ж тады у ноч сваёй канчыны ён быў-такі ў яе, а не у вас?
    Тады Вішняк, прыгнечаны такою абразай цяжкаю сваёй гасподы, прасіў больш не дапытвацца дачку.
    I сплаканую Галю спачувальна ў бабінец бабы адвялі, паколькі
    пры кожнай справе свой бабінец ёсць.
    Суддзя ўзняў вочы на падсудных лаву: А што забойца скажа нам на сё?
    Яна ні слова не сказала праву.
    Стаіць. Маўчыць. Адно глядзіць. I ўсё.
    Тады ўдава Бабрэнчыха устала перад усімі і вось так сказала: Маўчыць, бо сорам. Бачыў Усявышні. Я знаю ўсё, як быццам там была.
    Яна яго, распусніца, сумысна той ноччу зманам да сябе звяла.
    Такая ўжо стаіць маліцца можна. Ды гэткаю ўдалася ўжо яна, абліччам нібыта анёлак Божы, а вось душою чыста сатана.
    Калі б я вам усё тут расказала, што пра яе хто гаварыў каму! Бо ўжо ж яна ў Палтаве завязала свет хіба толькі Грыцу аднаму?!
    I раптам як дайшло да Гарбаня: А мо тут мела месца варажня? Чар-зелле нейкае ці прывароты, не змог асіліць хлопец іх і ўсё тут. Вось і зайшоў ад Галі да Марусі, паддаўшыся той д’ябальскай спакусе. А зелле рэч, як ведама, капрызная: тут яно чары, тут яно труцізна.
    Суддзя сказаў, што выпадкі былі. Камусь калісьці нешта падлілі.
    У справе той было ўсяго спаўна, і слёз праліта болей, чым даволі.
    I ўсё ж дасюль так і не ясна нам: ці не было чыёй тут злое волі?
    У гэткіх справах праўда і хлусня заўсёды поруч ходзяць, так і бойся. Я ж так мяркую: яд ці варажня была там, а забойства ёсць забойства.
    Гарбань сказаў, што так і ёсць яно. Вядома, што забойства. Шчэ й няцнота. I ён, Гарбань, дадаў бы шчэ адно: ёй трэба дзёгцем вымазаць вароты!
    (Дарэчы, варта будзе тут заўважыць, што дзёгцю, сапраўды, меў ён удосыць, паколькі ён, як потым стала ведама, «з каморы гарадское дзёгаць краў», за што і быў аддадзены пад суд.
    А да таго яшчэ ён войтам быў.
    I ўжо аж гетману Дзям’яну Мнагагрэшнаму ужо аж на палкоўніка Жучэнку паспеў яшчэ «крамолку» зрыхтаваць.)
    Пушкар сказаў: яно, вядома, так. He шанавацца дзеўчыне нягожа. Але ж і з Грыца добры быў гайсак. Тут, таварыства, дзёгаць не паможа.
    Бо незалежна, што ўжо там ён піў, якім намовам дадзена папуста, не хто ж, а Грыц дзяўчыну з шляху збіў. I там была любоў, а не распуста.
    Тады ўдава Бабрэнчыха азвалася:
    -1 трэба ж спляскаць гэткую ілжу! Яна самая Грыцу навязалася.
    Як гэта?
    А от зараз раскажу.
    Было то, людзі, на Пятра Капусніка, якраз на самы сонцапаварот.
    Я мела, людзі, сына не распусніка. Ёп шанаваў і хату, і гарод.
    Калі ж яна яго прычаравала, ён як здурнеў, адбіўся ўшчэнт ад рук. Хай вам раскажа Процык Кулявара, Сямён Капканчык і Рамашка Струк.
    Ён перастаў хадзіць на вечарніцы, не заўважаў дзяўчат, ні маладзіц. А ўсё хадзіў да тое чараўніцы, ох, нездарма іх топяць, чараўніц! Яна адных гадоў з Грыцком, панове. Пара ўжо галаву мець на плячах. Я й зелле ўжо варыла палыновае, каб мой Грыцко з маркоты не зачах. А ён знай там! Якраз перад паходам не спалася мне штось, як на бяду.
    Грыцко ўстае ды шусь каля гарода.
    А я ціхутка назіркам іду.
    I вось заходжу па той бок цыбулі. А далей луг, раздолле для пчалы. Стаю сабе дый думаю: а дулю, каб гэта вы мяне ды правялі! Абутку мела лапцікі свінячыя, каб не шасцела шчэццем дагары. Трава ж, як пух...
    Тут штосьці мкнецца, бачу, ад Чураёў, туды, ў ясакары.
    А вечар цёмны. Хмары, як сумысля. Гара шуміць... Было перад дажджом. Яна ж на шыю так яму й павісла! дык я сабе й засела за кустом.
    Тут нехта засмяяўся недарэчна.
    Марцін Пушкар брывамі варухнуў: Зрабілі непахвальна вы, бясспрэчна. Які вас гэта д’ябал падшчыкнуў?
    Дык сын жа мой адзінчычак, панове, адна маркота на душы ў мяне, адна у сэрцы голачка цярновая крый Бог, у прымакі яшчэ шмаргне!
    Ну добра, як яно вам у ахвоту, дык ваша справа, што ўжо тут вучыць... Вы, маці, зналі гэткую няцноту, чаму б іх шчэ тады не разлучыць?
    Каб у замужніх пагубляў падмёткі? Ці, як манах, скароміўся мірскім?
    Ці каб пайшоў да Таці Кісламёдкі, якой усё адно ўжо, дзе і з кім?!
    Тут як падскочыць Таця, як адрэжа, спадніца-звон аж з дзесяці аршын:
    А хай цябе падучая скарэжыць!
    Ты на мяне хоць, сука, не брашы!
    Дык гэта я брашу?! А каб не ўстала я з месца гэтага, панове суд, каб мне давеку мову адабрала, калі хоць нешта я збрахала тут!
    О Божа, дзе святая справядлівасць!
    Мы загадалі сціхнуць удаве, а Таці за язык і за сварлівасць два фунты воску перадаць царкве.
    Наледзьве ўціхамірылі кабетку.
    Па гэтым быў пакліканы як сведка Сямён Капканчык, першая рука ды непітушчы прыяцель Грыцка.
    Мы загадалі сведку ўсё ды з толкам казаць суду, але папраўдзе толькі.
    I ён сказаў:
    Тут кожны штось гаворыць.
    А ўсё адны недагаворы спрэс.
    Ну, бо каму чужога бацькі гора? Душа чужая, кажуць, цёмны лес.
    Вось і суду ўжо ў тым няма сакрэту, што зналі ўсе, і Галя, што брахаць, што сватаў тую, апынуўся ў гэтай. А хто між нас, як кажуць, без граха?
    Тут, як у песні:
    «Ой, у полі тры крынічанькі. Любіў казак тры дзяўчынанькі, чарнявую, ды бялявую, ды рудую распаганую».
    Было Грыцку, я знаю, несалодка.
    Рудой тут, праўда, не было.
    Былі адно чарнявая з бялявай.
    Смаліў да дзвюх, то й папаліў халявы.
    А каб парваў ён тыя каніцелі ды пачакаў яшчэ з паўгода дзе, то мы б сядзелі ў Галькі на вяселлі, а не вось тут балакалі ў судзе.
    Загаманілі людзі, заківалі, што там казаць, усе юнакавалі.
    I ўсё ўсім зразу стала зразумела, ужо й слаўко скаромнае зляцела.
    Тады ўстала маці, Чураіха, і сказала так:
    Пане Пушкар, палкоўнік палтаўскі, а дабрадзею наш!
    Што вам маю сказаць? Дзякуй людзям за цішу. Вунь пісар сядзіць, Туранскі Ілляш.
    Хай ён слёзы мае запіша.
    Гавораць, чалавек што цёмны лес.
    А я скажу: не кожны, ой, не кожны! Душа чужая слёз і мук замес, і грэх цяжкі пляваць ў яе, няможна.
    Якую ж кару вы цяпер, якую майму дзіцяці горкаму дасцё? Няўжо дабраць мажліва больш ліхую, страшнейшую, чым гэткае жыццё?!
    Вы граматныя. Лёс ваш пастараўся. Прад вечным сном, за крок да небыцця прашу я толькі: словамі, як граззю, не кідайце, прашу, ў маё дзіця!
    Запала моўча, ўсе зніякавелі, у нейкай цёткі слёзы заблішчэлі.
    Затым, ужо не стаўлены нікім, прыняў прысягу Шыбыліст Якім.
    Даруйце... я... не ўмею дужа гладка выказвацца... Ды век не прамаўчыш... Марусю знаю я шчэ з немаўлятка і Грыца знаю шчэ ў спавівачы.
    Няшчасная Чураіха... Скажыце, ці бачыў хто яе калі ў судзе?
    Падворкам іхнім ехаў я ў той дзень якраз, калі на цвінтар везлі Грыца.
    Ці маці так, скажыце, галасіла, як зазванілі па яго душы?
    Ды ён жа для яе быў родным сынам, у іх і вырас там на спарышы.
    Яна ж сваё малое гадавала ды ўжо й чужое бавіла, Грыцка. Бабрэнчыха ж тым часам ваявала за курыцу, за ўзмежак, за бычка.
    Няма ўсё часу. Так і пракачаўся.
    Як кажуць, сыт не сыт, абы здароў. Ды ён жа і на ногі там успяўся, і розуму набраўся ў Чураёў
    Калі ж у Грыца выспела навуссе і Чураёўна стала на пары, то палюбілася хлапцу Маруся, было б адзіна цешыцца старым.
    Яно на тое і вяло спачатку.
    Грыцко тым часам у паход ідзе. Пападрасталі вербы і дзяўчаткіпра гэта мо й не варта на судзе, -
    але ж Маруся так яго чакала, адна такія леты прабыла!
    Нікому ні рукі не шлюбавала, ні на каго і вокам не вяла.
    Грыцко ж, ён мераў іншай меркай. Горка, бо ўсё ж крывы быў той яго аршын.
    Ён нарадзіўся пад такою зоркай, і штось дваілася ў яго душы.
    Хацеў то аднаго, то зноў другога.
    To песня, то дастатак у цане.
    А гэта ўжо, як, скажам, верыць Богу, але душой прадацца сатане.
    Няхай пачуе Бог усюдыісны! Бабрэнчыха забілася ў плачы.
    Панове суд! Я веру Шыбылісту, сказаў Пушкар.
    I ўлез Гарбань:
    А чым давер ваш можа быць абгрунтаваны? На хібную не зводзьце каляю.
    Маё, васпане, слова не куплянае, і я яго не прадаю.
    А хто тут, можа, хоча хабара, то хай чужым не мажа салам плечы.
    Панове! Да Марціна Пушкара пасланец з Сечы.
    ...Зайшоў, як гром, абветраны з дарогі. Адбіў паклон усім, хто быў на радзе:
    Палкоўнік, я з лістом ад кашавога.