• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарнуся душою да слова  Ніна Мацяш

    Гарнуся душою да слова

    Ніна Мацяш

    Выдавец: Звязда
    Памер: 296с.
    Мінск 2013
    39.35 МБ
    Але раптам за плячыма чуецца шэпт:
    Таварышы, адпачніце!
    Што? Што? Гэта да іх звяртаюцца гэтыя бяздушныя?! Навічкі не даслухалі слоў. Ах, шэпчуць, каб каля сцяны не стаялі напята, а вольна, бо так лягчэй! Нюансы Бярозы, «палягчэнні» ў ёй! Але не гэта важна, найважней іншае, і яго навічкі зразумелі адразу: вось гэтыя таўраваныя людзі таварышы, жывыя і чулыя, як усюды. Пад нумараваным рыззём у іх такое ж сэрца і розум. Яны толькі носяць на сабе нейкую пачварную маску, маску Бярозы.
    Ліна КАСТЭНКА
    (1930) славутая ўкраінская пісьменніца. Лаўрэат Шаўчэнкаўскай прэміі (1987), прэміі Пятраркі (1994) і інш. Ганаровы прафесар Кіева-Магілянскай акадэміі, ганаровы доктар Львоўскага і Чарнавецкага ўніверсітэтаў. Аўтар паэтычных зборнікаў «Промні зямлі» (1957), «Ветразі» (1958), «Вандроўкі сэрца» (1961), «Над берагамі вечнае ракі» (1977), «Непаўторнасць» (1980), «Сад нятаючых скульптур» (1987), «Рака Геракліта» (2011) і інш., гістарычнага рамана ў вершах «Маруся Чурай» (1979), празаічнага рамана «Затскі ўкраінскага вар’ята» (2010). Вядомая сваёй незалежнай грамадзянскай пазіцыяй. Самабытная паэтка сучаснай украінскай літаратуры.
    «Я ВЫБРАЛА ДОЛЮ САБЕ САМА...»
    Няпроста пераступіць цераз уласны страх. У маім разе цераз страх перад чыстым аркушам. Паэтка Ліна Кастэнка надзвычай папулярная не толькі на радзіме, дзе яе мянуюць «царыцай украінскай паэзіі». Яе творы гучаць на шматлікіх мовах свету. У Інтэрнэце процьма прысвечаных ёй рэфератаў, спасылак
    на яе творчасць, даўнейшых і навейшых вершаў. Што да ўжо шмат кім сказанага пра гэтую сапраўды Богам уталентаваную паэтку магу дадаць я? He быўшы асабіста знаёмай, контурна-павярхоўна ведаючы яе жыццяпіс... He маючы схілкі да «правярання гармоніі алгебрай»... Падбадзёрвае хіба толькі тое, што падобны стан нерашучасці ды сумневу ведамы ці не кожнаму творцу. Вось жа і сама Ліна Кастэнка прызналася: «Страшні слова, колй вонй мовчать, / колй вонй зненацька прйча'йшсь, / колй не знаеш, з чого іх почать, / бо всі слова булйуже чйімйсь...» Але ёсць душа, ёсць індывідуальная рэакцыя на вакольны свет, у тым ліку і на культурніцкі, інтэлектуальна-мастацкі, духоўны свет, і яна, душа, прагне ведаць праўду аб самой сабе. Таму і адважваецца ўзірацца, асэнсоўваць, ствараць. I даходзіць «праз Літару Чужую да сэнсу ўласнага быцця» (Ірына Багдановіч).
    Адной з такіх «чужых літар» у тыя ўжо далёкія васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя з’явілася для мяне кніжка «Над берегамн вічноі’ рікл» Ліны Кастэнкі. Гляджу на яе здымак тае пары, на тонкі, як вытачаны, профіль з ідэальна выверанымі рысамі твару: прыгожа акрэсленыя спелыя вусны не маленькага і не вялікага рота, тонкі прамы нос, вялікія вочы пад ахоўнымі дугамі цёмных броваў, адкрыты высокі лоб і акуратна ўчасаная капа раскошных валасоў; позірк глыбокі і засяроджаны, прысутна-адсутны і прыцягальны, з адчувальнай вабнай моцай усёй гэтай жаночай натуры.
    Цвёрды, валявы характар даецца разам з лёсам як зычлівае папярэджанне, што чалавека чакаюць няпростыя жыццёвыя выпрабаванні.
    Украінская паэтка з годнасцю прыняла і пераадолела ўсё, што квапілася на яе чыстае сумленне, што сілілася збяскрыліць яе ўпарты, нікому не падлеглы творчы дух.
    Ліна Васілеўна Кастэнка нарадзілася 19 сакавіка 1930 г. на Кіеўшчыне ў мястэчку Ржышчаў. Праз шэсць гадоў сям’я перабралася ў Кіеў, дзе дзяўчынка, атрымаўшы сярэднюю адукацыю, прадоўжыла вучобу ў педінстытуце, а ў 1956-м на выдатна закончыла маскоўскі Літаратурны інстытут імя М. Горкага. Вершаваць пачала ў няпоўныя шаснаццаць. Па вяртанні з Масквы ўжо мела падрыхтаваную да выдання кніжку, якая з’явілася ў друку ў 1957 годзе пад назовам «Праменне зямлі» і вельмі ўхвальна была сустрэтая ў інтэлігентным і літаратуразнаўчым асяродках. Праз год чытачы ўжо шукалі ў кнігарнях яе «Ветразі» (1958), потым «Вандроўкі сэрца»
    (1961) і... перад паэткай ажно на 16 гадоў замкнуліся дзверы ўсіх буйных часопісаў і выдавецтваў. Тое, што ўжо ад пачатку добра праглядвалася ў творчасці Л. Кастэнкі і моцна вабіла, хвалявала, узрушала чытачоў, непрыхаваная любоў да роднай зямлі, нятоеная нацыянальная годнасць, духоўная незалежнасць, зварот да гістарычнай спадчыны ўласнага народа заўважылася, вядома, і пільнымі ідэалагічнымі наглядчыкамі за літаратурным працэсам ды самімі літаратарамі. Пагатоў за такімі, як Ліна Кастэнка, чый бацька настаўнік, які валодаў дванаццаццю мовамі, мог прафесійна выкладаць (і выкладаў) усе прадметы пачатковай школы, быў рэпрэсаваны і цэлых дзесяць гадоў адпакутаваў у жахлівых сталінскіх канцлагерах. Паэтка была ўжо замужам, мела на руках дваіх дзетак без капейчыны дзеля пражытку... Яе імя гэтаксама, як шырока знаныя цяпер імёны Івана Драча, Мыколы Вінграноўськага, Васыля Сыманэнкі ды іншых маладых тады ўкраінскіх паэтаў, апынулася ў спісе асоб, падазраваных і звінавачваных у нацыяналізме, фармалізме, упадніцтве і да таго падобных недаравальных у вачах таталітарнай сістэмы грахах. Шмат хто з творцаў удала прыстасоўваўся да вымогаў «чорных лебедзяў часу» з «пурпуровымі дзюбамі» («22»), ахвотна «жертвовал лйцом радй положенйя» (Барыс Пастарнак). Ліна Кастэнка арганічна не прымае прыстасаванства ў любых яго формах. Хай сабе, пакуль «жанглюе будзень святасцю і свінствам» («Ой не, зарана думаць мне пра ўсё»), камусьці здаецца, што «можа, й невялікая тут шкода / сяк-так свой верш на патасе стуліць. / Але паэт прыродны, як прырода. / Ад фальшу ў яго слова забаліць» («Навошта ж дэкламацыя?»), сама яна не магла паступіцца сумленнем дзеля «поўнай кішкі», як у нас кажуць, дзеля сытасці ды іншых дабротаў. «Я дужая, нават злая» («Доля»), прызнавалася яна і мужна трывала нястаткі, абгаворы, шальмаванне і замоўчванне. Бо што ж: «Я выбрала Долю сабе сама. /1 што са мною ні станецца /ў мяне аніякіх прэтэнзій няма / да Долі маёй абранніцы» (тамсама). Бо куды страшней і непапраўней самаруч выціснуць з сябе ўсё спадчынна гордае, прынцыповае, маральнае. «Калісыіі ж яны пазнікаюць, усе скрыні усіх Пандор», — суцяшала яна ў вершы «Іспанская Кармэнсіта» маленькую іспаначку і сябе. «..Лёс нялёгкі -што ж, карысць тут і свая ёсць: /шчаслівы сон душы мастацтву не спрыяе», з сумнай усмешкай дадавала паэтка.
    Пэўна, не знойдзецца ніводнага чалавека, непапраўна глухога да вялікай музыкі слова ва ўсёй паўнаце яго вытанчанай прастаты, праўды і любові. неймавернай напругі пачуццяў і афарыстычнай інтэлектуальнай глыбіні, чым ёсць лірыка Ліны Кастэнка.
    Я пераклала блізу чатырох дзясяткаў яе вершаў. Абазнаны ведае, якая гэта няпростая справа. «Даже репродукцйй картйн дают болыйее представленйе об орйгйнале, чем прекрасные поэтйческйе переводы: у каждого языка своя фауна слов, свое звучанйе, свой ассоцйацйй», перасцерагаў Ілля Эрэнбург. I чым бліжэйшыя мовы, тым складанейшая праца. Элементарны прыклад два радкі верша «Казачка пра трох асілкаў»:
    Мы велетні, мы велетні, мы велетні.
    Мы телегті, мы телепні, мы телепні!
    Велетень казачны сілач, здольны дзейсніць розныя невераемныя чыны і лёгка перамагчы процьму ўсялякіх ворагаў; па-нашаму* асілак, волат, велет, магут, вялікманец. Украінскі телепень гэта беларускі цяльпук, цялыіух, целяпень, целяпей, дурань, няўдака, недарэка, ёлуп. 3 пяці сінонімаў сілача найпрымальнейшыя два: асілак і волат (велета апускаем як слова абласнога ўжывання). Каб захаваць сэнсавы націск, трэба захаваць аўтарскі парадак слоў: «Мы асілкі, мы асілкі, мы асілкі», але тады націск з другога складу радка перамяшчаецца на трэці склад і скажае ўсю кастэнкаўскую інтанацыю. Памяняць месцы дзейніка і займенніка? «Асілкі мы, асілкі мы, асілкі мы?»... Трошкі прыцьмелася важлівае тут мы, але хай сабе, глядзім далей. А калі скарыстаць волата! «Мы волаты, мы волаты, мы волаты»... Тое, што трэба, ніводнай страты! Цяпер другі радок. А з гэтым яшчэ складаней. He знаходзяць у ім прытулку ні гіельпукі, ні недарэкі, ні дурні, нават целяпні ды няўдакі, бо то рытм пакутуе, то рыфмы аніякай, а ў арыгінале такая музыка, такая дал аднасць і дакладнасць!.. Добра-такі намучыўшыся, зміраешся з уласным бяссіллем захаваць у перакладзе чыста ўсе адметы арыгінала і спыняешся на апошнім варыянце: «Мы волаты, мы волаты, мы волаты. Мы ёлупы, мы ёлупы, мы ёлупыі» Грубавата, канешне, і падтэкст мацней напаверх вылез, але ж хоць тры літаркі ды запераклікаліся...
    Ліна Кастэнка паэт з вельмі выразнай і нехаванай грамадзянскай пазіцыяй: «Не баязліўцы, не дэбілы, / Але
    чаму так душы спяць? / Тады авацыі грымелі, / Цяпер авацыі грымяць», «Рэжымы хунты і прэторыі. /Мінала ўсё / заўжды былі народы, / а краты што ж, /гэта канва гісторыі. / Трэба ж на нечым вышыць аблічча свабоды» («Лятучыя катрэны»).
    He бывае спелага паэта без яго звязу з людзьмі, з усім вакольным светам, без суўдзелу і асэнсавання жыцця. «Я толькі інструмент, / якім выплакваюцца сны майго народу» («Якая розніца куды і хто пайшоў»), удакладняе паэтка свой творчы статус. Гэтым інструментам пранізліва выплакваюцца і ўласныя сны...
    Гэта чад, а не цуд, я баюся такога кахання.
    Чарнакніжніца-ноч, адкажы мне хоць голасам рэк: гэты тропат, пяшчота, неазмрочнены рай без выгнання, заварожнае шчасце, — ці бывае такое навек?
    Што губляем штодня.мы зуласнай святлістасціўзнёснай? Як лякаецца розум! Натамілі душу крумкачы.
    Заклінаю цябе, будзь навекі такім жа дзівосным.
    Чарнакніжніца-ноч, мне хоць голасам рэк адкажы.
    Гэта з «Саду нетанучых скульптур» (1987). У маёй бібліятэцы яшчэ і «Неповторність» (1980), і «Внбране» (1989), і, канешне ж, гістарычны раман у вершах «Маруся Чурай» (1979, Дзяржаўная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі за 1987 год), падараваны сціплым валынскім сябрам паэтам Мыколам Чарняком. «Ніночко! Сподіваюся, іцо в недалекому майбутньому зможу отрнматн од Вас такнй же роман у перекладі білоруською мовою. Сонця, шастя Вам!» Подпіс і дата: «26 лнпня 1980 року, смт. (паселішча гарадскога тыпу, гарадскі пасёлак. Н. М.) Любешів».
    Леташнім прадвеснем Міколу заўчасна адклікалі Нябёсы, і ўжо дзесь там азывае яго мая светлая падзячлівая згадка пра ягоную прыязнасць і падтрымку ў жыццёвай дарозе, пра нашы сумесныя, у гурце ўкраінскіх і беларускіх пісьменнікаў, паездкі па Валыні ды Берасцейшчыне дзеля ўзаемнага знаёмства з літаратурай і літаратарамі нашых пасуседжаных земляў...