Гарнуся душою да слова
Ніна Мацяш
Выдавец: Звязда
Памер: 296с.
Мінск 2013
22.08.1978
***
He была маўклівай такою Стаў баяцца слоў мой паўдзён... Колькі дзён ужо, колькі дзён Ты са мною.
Балбатлівасці слоў баюсь:
Як, за што...
Тваё сэрца чуе... Колькі дзён да цябе маўчу я, Беларусь...
ПЕРАКЛАД
Паэце, дзякую за верш.
Ён твой, у ім звініш ты ўвесь.
Ды ў ім і я, ды ён і мой. Здаецца нават: быць ён мог
Тым вершам, што калісьці мне Прымроіўся, прычуўся ў сне,
I воблачкам растаў, і знік. Сустрэлася з тваім як з ім.
Хоць мы з табою розных моў, Твой верш азвацца раптам змог
Маёй і радасцю, й журбой, Маёй мелодыяй жывой.
Так поўніцца душа... Калі б У пераклад свой пераліць...
Мой сон далёкі, ажывеш?..
Паэце, дзякую за верш.
Хто майму ты сэрцу? Як дазнацца?
Як назваць? Якое даць імя?
Як цябе пытацца? Як звяртацца?
Як прыклікаць? Як мне дагукацца?
He ўгадаю я.
Хто ты... А навошта дазнавацца?
А навошта падбіраць імя?
Ты ідзеш і рэху не стамляцца Светла ў маім сэрцы адзывацца, Радасць ты мая.
ЛАСТАЎКА
I ўсё ж нязбытнае зямное Даступным хочацца лічыць. Адчынім фортачку зімою, А можа, ластаўка ўляціць!
А. Пысін
А можа, часам, ластаўка... I гэтак Ты верыў, прагнуў, што і сапраўды Яна ўляцела да цябе!.. He з лета: Спазнала птушка халады.
Пакутвала. Дзе толькі брала сілы...
Завею лютую перамагла.
Жалезнымі ад стужы сталі крылы, Забыла і не прагнула цяпла.
А вось жа прыляцела!.. He сагрэцца, Хоць зледзянелі крылы, a сагрэць Тым, шчодрым, нерастрачаным, што сэрца Аберагала, поўнае ушчэрць.
Дзеля каго? Ды ёсць, відаць, такая Душа... А ты гукаў: «Даверся мне, Я родны той, што ластаўку чакае Зіму ўсю пры адчыненым акне!»
Як толькі вырвацца змагла... He вернеш... Жывому сэрцу брацца лёдам зноў.
А можа, ластаўка... Ты гэтак верыў, Так прагнуў: разнасцежана вакно...
МОВА
Я не хачу хваліць любоў маю, Нікому я любоў не аддаю, He набіваюся. Калі пішу, To да яе тым ласкі не прашу. Я не хачу хваліць, яна краса. Красу б ты, вочы меўшы, бачыў сам, Красу б і сам пачуў ты, меўшы слых,
Красу б ты, сэрца меўшы, сам спасціг. Што свеціць абакрадзенай душы?
Ёй гэты свет красы такі чужы... А ў кімсьці сонца гэтае звініць, Хтось прыпадае да яе крыніц, Хтось гэтым і жывы... He аддаю, Я не хачу хваліць любоў маю.
* W*
Гарнуся ў бяссоннай журбе, Гарнуся да цёплага сэрца.
He катуй сябе, не зняверся, He дайся ўласнай згрызьбе.
Хай промень адзіны прабег, А далеч блакіту не сведчыць, Але ж і нялюдска нявечыць Душу так жывую сабе.
Пульсуе ў маркоце-турбе:
He ўзводзь ледзяную загату...
He катуй сябе ты, не катуй.
Гарнуся ў бяссоннай журбе.
Пятро MAX
(1934-2011) украінскі паэт, пісьменнік, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны, ганаровы прафесар Валынскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Лэсі Украінкі, лаурэат шэрагу літаратурных прэмій. Скончыў украшскае аддзяленне філалагічнага факультэта Львоўскага ўніверсітэта імя Івана Франка. Працаваў журналістам, выязнымрэдактарам львоўскага выдавецтва «Каменяр». Быў першым старшынём створанай у 1980 годзе Валынска-Роўненскай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Украіны. Пятро Max. з ’яўляецца аўтарам шэрагу кніг, у якіх паўстае тонкім лірыкам, незламаным барацьбітом за роднае слова, за волю Украіны: «Першыя промні», «Песня клёнаў», «Паклон Джакондзе», «У гасцях у маці», «На белых крылах ручнікоў», «Ластаўка з крыламі журбы», двухтомніка «КраІтоле» і інш. У яго творчым набытку таксама сцэнарыі тэлефільмаў, на тэксты вершаў створаны шматлікія песні.
Трывалыя повязі сяброўства звязваюць літаратурную Брэстчыну і літаратурную Валынь. Абменныя паездкі творчых груп па памятных мясцінах гэтых абласцей-суседак, сумесныя
выступленні ўкраінскіх і беларускіх пісьменнікаў гэта не проста натуральны абмен літінфармацыяй, гэта для саўдзельнай душы у любую пару года кароткі цёплы летні лівень, што натхнёна змывае пыл будзённасці, і вось ужо зноў узрушана і молада пераблісквае ў сонцы лістота памкненняў, спадзяванняў, аптымізму!..
Прыемна было асабіста пазнаёміцца ў паездцы па Пружаншчыне з вядомым украінскім пісьменнікам Пятром Махам. Родам ён з сяла Корхава, што на Холмшчыне, цяпер жыве і працуе ў г. Луцку. Аўтар некалькіх кніг прозы і паэзіі. Істотнейшае пра паэта Пятра Маха няхай скажа гэтая невялікая падборка ягоных пастэляў сам аўтар азначыў гэтак жанр сваіх твораў, якія з прыемнасцю пераклала я.
Ніна Мацяш, ЛіМ, 13.07.1979
УРОК РАДЭНА
3 украінскага горада дзеўчына.
У Парыжы
Радэна
шукала.
Прагла скулыггарам стаць.
Ён спытаў незнаёмку:
- А цярпенне ў вас ёсць, шаноўная?
- Што, цярпенне?! здзіўлена стала, -
Я натхнення шукаю...
- Пустое!
Я не веру ў натхненне...
- Але ж вы...
- Так, я скульптар, дзяўчо...
-I...
...дазвольце яшчэ
запытацца:
што вы любіце ў свеце найболей?
Ну, вядома ж, мастацтва, скульптуру...
He, не тое мне кажаце, любая...
Вы адкуль?
3 Украіны.
Дык вы знаеце, што вам патрэбна любіць найшчырэй, мая панначка, каб скульптарам стаць?
Што?
Украіну!
КАЛІНА НА ПАГОРКУ
Я ў Корхаве.
На высокім чале пагорка скруха струменіць крыжамі.
А побліз каліна стаіць...
Што тады, часінай узбуранай, да магілы бацькі майго прыйшла яна, схілілася шчыра, як Айчына няскораная, над цвінтаром вайны...
* **
Яе лісты бяссоннаю любоўю імкнуць сягоння у журбу маю... I сэрца рвецца, як у неба птушка, у шорсткія далоні, дзён палын... Цалую слова кожнае ўтрапёна, што прожылкамі маці апякае...
ВІД НА ЗАМКАВУЮ ГАРУ
Тэлевежа вайстрак парасоніка у руках у паважнай дамы ночы...
Зачэпіць тугое неба лаві ў далоні зоры, і выпнецца голле трывогі,
што коле прымоўклую хмарнасць...
ЛІСТОК
Яго асенні вецер кінуў на дарогу, каб, вянучы, у памяці меў дрэва.
I ты тут? трэснуў шэры камянец.
Лісток глядзеў у высі...
Ляжаў, як лета сцяг.
ЗАРНІЦА
Сярод соцень вачэй я твае шукаю не бачу.
Сотні гукаў да сэрца майго дападаюць без твайго.
Сотні вокан смяюцца тваё не азвецца...
Я нясу табе шчыра агонь любові, Будзь праменнаю з’явай у горадзе тлумным маім...
...Сярод соцень вачэй я тваіх шукаю.
НЕЎГАМОННАСЦЬ
Цераз люты у лета ручаёк гаманіў.
Абмінаў
пяскі і карчэўе,
каб прынесці ў ляваду
новы подых, каб хараство адамкнуць для людзей. ...Цераз люты у лета
ручаёк гаманіў, і рака яго вынесла ў мора!
БЛАКІТНЫ ВЕЦЕР
За акном дажджы збіраю, Каб абмыць ад паняверкі Сэрца, што к табе ірвецца, Мілы.
Ты не знаеш таго болю,
Як растуць з пакутаў крылы I нясуць табе каханне, Мілы.
Сосны йдуць таропка ў горы, Зоры ў возера ныраюць, У садку смяюцца астры, Мілы.
Цяжкая ж мая разлука За акном тугі сівее.
Ты не бачыш і не чуеш, Мілы.
Колькі ласкі адцвітае!
He заглядвае ў садочак Твой тугі блакітны вецер, Мілы.
А ці ў леце маладым ты, А ці ў восені раптовай?
Я ж табе вясною буду, Мілы!
25.09.1981
’к’к'к
Як гэта маўчанне ёсць золата,
To стаў бы я жабраком...
О, як ты ўсміхаешся молада
Апошнім сваім радком.
Ляцяць кіламетры заснежана -
I я ўяўляю, як ты,
Каханнем другога ўсцешана, Mae спапяляеш лісты.
25.09.1981
'к'к'к
Плывуць гады, нібы жыты, За далеччу знікаюць...
3 абдымкаў гаю маладых Вунь сцежка вылятае. Няўжо мая?! Бягу туды О не... не тыя росы... Плывуць гады, нібы жыты У восень.
28.09.1981
АДЦАЛАВАЛІ ПЧОЛЫ...
Адцалавалі пчолы медуніцу -
I ў гром, крайсвету, на булан-кані Турбота чалавечая імчыцца, 3-пад залатых капыт растуць агні...
На зелен-луг, на мацерыны скроні Усё ляцяць іскрынкі, як гады.
Адтуль, дзе лета йдзе па абалонні, Неспадзявана восеньскі матыў.
АЖЫНЫ
Дзе бярозкі адбеглі ад гаю, Дзе вятры не крануць ні струны, Я з табою ажын назбіраю Дзіва-ягад маёй стараны.
Будзе познім вяртанне дахаты, Гляне-гляне цікавасць з акон...
Пошум лесу, як спогад крылаты, Доўга будзе ляцець наўздагон.
He шукайце вы, людзі, правіны, Смутак, матчыных воч не азмроч: Нашы рукі скалолі ажыны, Ну, а вусны... абветрыла ноч.
15.02.1982
ТУГА
Ты на пероне далані Зярняткам спадзявання.
Разлукаю ўпадзеш у дні, А ці ўзысці каханню?
Дарогу сцеле дождж тугі, Завяжа далеч вузел...
Накрыўся я плашчом тугі, Нібы раскрыллем бусел.
15.02.1982
’к’к’к
Закружыўся ў ветры жаўталіст, Нібы дзецям, дрэвам добра й босым.
Я ж чакаю лецейка, калі На давер ты зноў мяне запросіш.
Цветапенна адгудзе хвала
I павойка ўсохне ля парогу, Толькі ж вернасць слову, як была, Пад акном тваім, як голька глогу.
24.09.1981
ЗГАДКА Ў ЛЬВОВЕ
Над готыкай блукае тэлевек,
I вулачкі вузенькія так рады На плёсы шэрыя, на аўтастрады У шатах новых выбегчы навек.
Я на Высокім Замку, як Антэй, Студэнцтва неба згадкай падпіраю, А сэрца акапэламі лілей Уладна летуе ў азёрным краі.
СТАМІЎСЯ ШУМ...
Стаміўся шум у стоенай пустэчы
I сыч камусьці звеставаў бяду...
Спяць пад дубкамі стрэльбы недарэчы Цяпер канва тут паляўнічых дум.
Высока, вольна... Зорак адцвітанне...
Туман прымлелы... Нейкай птахі ўсхліп... Адносяць птушкі да крыніц світанне, Каб не звялі й яго мы на зямлі!
Мы ў нашу стрэчу вераю ўраслі, Мы так яе чакалі ў мукаплынні... I вось сягоння маладой Валыні На плечы птушкі радасць прыняслі.
Мы праз гады, праз холад незбывання Дайшлі да запаветнага цяпла.
На ўскрайку незнаёмага сяла Мы думалі пра вечнасць і каханне.
27.03.1988
ВЯСЕЛЛЕ ВОСЕНІ
Як картаплінне ў полі, моўчкі адлягло Раскудланае прывіднае хмаравіска -
I ўраз упісаліся ў неасяжнае тло Зоркі, народжаныя далёка і блізка...
I дзівавацца з чаго ўжо мне было, Напаткаўшы сляпых калюж ці мала, Як месяц караваем вырас над сялом Яно вяселле восені спраўляла!
'к'Зі'к
Галубеў каля Свіцязі лён,
I буслы панаўкола крылялі, Маю песню маленства шукалі, Што згубілася ў горычы дзён.
Чайка білася па-над вадой
I кігікала, як на разлуку,
I трываў я нясцерпную муку: Бачыў маці я ў чаіцы той...
Галубеў каля Свіцязі лён
На чыюсьці, як спеў, вышыванку.
I плылі праз туман да світанку Mae леты вясне наўздагон.
Скраю поля стаю, выціраючы лоб ад поту. Напшанічыліся ўдосталь камбайнавы стомленыя вочы. I на варту высокую з’яўляцца жаўрук не хоча 3-за клятых дажджоў, якія да ўсяго адбілі ахвоту. Бачу ў іншых смутак ад такога нечаканага жніва, Дык гукаю ў свет, як салдат у жорсткім змаганні: «Клічма, людзі, сонца, бо прападзе мазалёвы наш твор, Зберажэма ад ліха карміліцу дум нашых ніву!