Гарнуся душою да слова  Ніна Мацяш

Гарнуся душою да слова

Ніна Мацяш
Выдавец: Звязда
Памер: 296с.
Мінск 2013
39.35 МБ
да рады і да парады, і да любові ўночы?
Такую мяккую, цёплую, як пераспелую грушу, каб толькі глядзела ў вочы і ні пра што не
пыталася.
Прынёс муж дадому патоўчаную сваю душу, а жонка, нібы трыпутнік, да ўсенькіх болек
прыклалася.
I хата ў яе не хата, а так закутачак рая.
На двух у яе дурноты, ён глузду на двух збярог.
У гэтым няўзрушным свеце ён, можа, ніякі з краю, затое як прыйдзе дадому, для жонкі ён цар
і Бог.
Можна яе аблаяць, пабіць або выгнаць з хаты.
Яна даруе, прылашчыць, яшчэ й прынясе расол.
Ты мо ад мяне стаміўся. Хачу ж, каб мяне кахаў ты.
А там трэба толькі жаніцца. Вось ажаніўся -
і ўсё.
Дык дай жа вам, Божа, шчасця. Прыбіце сабе падкову.
Нічым не журыся, Грыцу. Усё, як я, праміне.
Але ні наўмысна, Грыцу, ні проста так, выпадкова, ні словам ліхім, ні добрым ніколі не згадвай мяне.
...He маю зла на Галю й на цябе я.
Так сталася, і я цяпер адна.
Але я йшла з царквы на Макавея, і засмяялася мне ўслед яна.
Ішлі дзяўчаты гаманкой гурмою.
Я павіталася, мінула іх.
I раптам з гурту, ззаду, за спіною раздаўся смех. I абарваўся, сціх.
А я ішла. Падкошваліся ногі.
Хтось ціха папракнуў яе, пры мне.
А я ішла, не бачыла дарогі, і смех як нож, тырчаў ён у спіне.
I не было чым дыхаць, млосна, колка. Сек душу сорам, як бізун. Наўме яна ж дзяўчо. Адпасвеная цёлка.
Даруй ёй, Божа, неразумны смех!
Вярні яго стократнаю тугою.
О не, я не заплакала пры ўсіх.
Вада самкнула сонца нада мною на грэблі Ворсклі, у Млынах Старых...
Братка мой, ахрышчаны Іванам!
Ратаваў мяне нашто? Бяда.
Кажуць, дзесь далёка, за ліманам мора ёсць куды ні глянь вада.
Кажуць, мора зелень і сінеча, большае за Днепр і за Дунай.
Мне яно якраз было б дарэчы: там не знойдзеш, колькі ні нырай.
Заплысці і крапінкаю стаць там, дзе ўжо адно вада ды неба.
Мора ўмее ўзяць і пахаваць, ні труна там, ані крыж не трэба.
А над морам -
там жа ні вароны, толькі чайкі, роспач і нуда...
I аплача, бо яно салёнае, і абмые, бо яно вада...
Ты не бойся, гэта не гарачка.
Дзень мінуў, ці, можа, ўжо і два?
Між карчамі ракі ходзяць рачкам, шмыгае чародкамі платва.
Дажылася ж мукаю зямною, што ўтапіцца й то няма куды... Што ты ходзіш назіркам за мною? Выцягнуў мяне нашто з вады?
Я схілялася, бо спрагла піць, бо задуха ж гэткая асела!
Я ж хацела не сябе ўтапіць, я ж свой боль там утапіць хацела!
Братка мой, ахрышчаны Іванам!
He любі нікога ты, бяда.
Кажуць, дзесь далёка, за ліманам мора ёсць куды ні глянь вада.
...Нашто ўсю гэту варушу маркоту? Як той нямы, што ў камені крычыць... Душа і тут знайшла сабе работу, няма таго, каб сесці й адпачыць.
А як згадаю, Божа, як згадаю, у сэрцы гэткі смутак разгайдаю! ноч тую, тую ласку, той парыў, усё, што мне тады ён гаварыў, абдымкі тыя, пацалункі тыя яны на мне, як таўры агнявыя!
Як нам было бязвоблачна, высока! Які пяшчотны ён і палкі быў!
А ўжо ў Палтаве набіралі сотні, а ўжо Хмяльніцкі збор палкам трубіў.
Даўно ўжо сурмы адгучалі, даўно заціхлі капыты.
Ужо дзяўчаты дакучалі: чаго, чаго чакаеш ты? Ты бач, што за жыццё настала. Чакай, гады свае спыні.
Дый будзеш дзеўка-перастарак, пакуль ён вернецца з вайны.
Я ж песнямі свой боль таймую.
Увечары, бывала, сядзімо задумаюся, сціхну, засумую.
Праду журбу... Спяваецца само:
«Павей, ветру буйнесенькі, скуль цябе прашу я. Развей, ветру, маю скруху, што ў сэрцы нашу я!»
А вечар доўгі, завірушыць сцюжа. Дзяўчаты ж гаманкія, дзе той сон!
Папраўдзе, на гаворку я не дужа.
А ў песні ўмею выспяваць усё.
Спявалася. А тыя не вярталіся, што ўсталі на зары ў паход з паўночы.
На голас словы самі навярталіся, як слёзы навяртаюцца на вочы.
...Марцін Пушкар дадому адпусціў свой полк Палтаўскі ў пяцьдзясятым годзе, каб кожны сабе добра пагасціў, але пры шаблі у любой нагодзе.
Часы былі няпэўныя. Злавесна усхмарвалася блізкая вайна.
Каханне ж гэта пачалося з песні.
Магло і абарвацца, як струна.
А мы свайго кахання ўжо й не тоім.
Душа мая ад песень аж звініць!..
У той любові штось было святое, такое, што няможна ачарніць.
Адно адному свет як завязалі, ужо да дня стаялі ля ракі.
Ссумнелыя, ні слова не сказалі, хоць бачылі ўсё нашы мацяркі.
Было, пытаю: Ну чаго вы, мама?
Ён вам як сын. Цяпер ён будзе зяць.
А ў маці вочы нібы за туманам, так, бы чагось хацела не сказаць.
Журылася, бо не была б то маці: Мне што, мне ўжо абы каб добра вам.
А тут яшчэ пачаў бываць у хаце сын Астраніцы Якава, Іван.
To ў манастыр з палкоўнікам праедзе, то ў хату зойдзе, каб папіць вады.
А гэта нейк праведала я дзеда Галерніка і ён прыйшоў туды.
Пабыў там трохі, дый пайшоў так, моўчкі. Такі суровы, погляд ледзяніць.
Грыцко быў гожы, вочы як цярночкі.
А гэты спалатнее і маўчыць.
А слова скажа з памяці не выкінеш.
А больш маўчыць пры мне, такі дзівак. Як меч, аблічча, зразу і не звыкнеш, твар рэзкі й тонкі, быццам цеціва.
А ў позірку такое штось трывае, што часам нават думка прамільгне: ці, можа, ён супроць мяне што мае, ці, можа, ненавідзіць ён мяне?
Ну што ж, няхай. Маўчанкі не парушу. Лепш абыду ўжо. А сустрэну дзе дык як маланкаю пратне мне душу і зноў спакойна вочы адвядзе.
Дзяўчаты кажуць: Ён цябе кахае.
А я кажу: Ды ну яго зусім!
А Грыц той і злуецца, і ўздыхае.
Ён, кажа, хітры, асцярожней з ім.
У нас яго не дужа любяць нашы. Шляхетны надта і чалом не б’е.
Ён, кажа, горды. 3 ім не зварыш кашы. Ён і маўчыць, бо штось сваё снуе.
Грыц быў інакшы. Шчырымі вачыма ён так прыязна на ўвесь свет глядзеў. Грыц, гэта што, была твая лічына? Якую ты душу на сподзе меў?!
Ці ж справа ў тым жаніўся не жаніўся, прыйшоў, пайшоў, забыў ці не забыў?!
А справа ў тым, калі ён так змяніўся?
Ці, можа, гэткі ён і зроду быў?
Пякельнасць празарэння! He ўтаймую. Якой хлусні паддацца так магла?
Ці ён мне тут няроўны, ці яму я. Няроўнасць душаў горай, чым кубла!
...Ішлі мы з поля. Чмель гудзеў у глозе.
Быў месяц май, уся зямля цвіла.
А тут насустрач Галя на падводзе.
А Грыц і кажа: Бач, як падрасла.
Мінае час, і хто тут вінаваты?
А я й не згледзеў, покі ваяваў.
Такой была мышасценькай, мурлатай, а вось глядзі хоць замуж выдавай!
А Галя едзе, стужкай грае ў вочы.
А воз высокі, як гарба амаль.
Вось гэта воз! смяяўся. He даскочыш. Відно, чый двор гадуе гэткіх краль.
Апавіло пылюкай нас. I ў пояс кляночак пакланіўся, заківаў.
А Грыц ідзе, задумаўся уголас:
За гэты час дзе я не пабываў!
Быў на Пыляве і на Жоўтых Водах, пад Корсунем і Збаражам стаяў.
Каторы год, а я ўсё у паходах.
А ты чакаеш, бедная мая.
А я чакаю. Ды не думай, Грыцу, не стану я на долю наракаць.
Бо я ж чакаю не каго, а мсціўцу.
Я ж рыцара чакаю, казака.
Няма ж бо славы ў закутку сядзячаму. Мой мілы, думаць пра сябе не час.
-1 чым жа мы за ўсё табе аддзячым? казала так Бабрэнчыха не раз.
А дні мінулі. Зноў палку заграна.
А нам было ўжо й не па дваццаць год. Яно й жаніцца ўжо зусім не рана, дык зноў жа, зноў гукаюць у паход.
He гаварыў ніякіх слоў.
Пакорным смуткам абняволіў.
Абняў за плечы і павёў пад лісце срэбнае таполяў
Такой самотай, як на дне, такой маркотай нас звязала!
Штось надарвалася ўва мне, і я тады яму сказала:
Калі загінеш, буду я ўдавою. Ці і ў табе так, як са мной яно, а я ўжо, Грыц, адзіны дух з табою, хай мы ўжо й целам будзем як адно.
Я цалавала яго вочанькі, аж покі месяц не пагас. Хай свеціць табе гэта ночанька, апошняя ўжо, можа, ў нас!..
Прывязала біклагу яму да сядла.
Недалёка, адно да варот, правяла.
Hi сястра ж я, ні жонка... П’ю горыч да дна. Засмяюся пры ўсіх, а заплачу адна.
А пра мяне пайшлі ўжо й пагаворы.
Зноў пацягліся нудна вечары.
Яно ўжо ж гэтак, як пайшло на гора, то так і пойдзе, нібыта з гары.
Хапала слоў, здаецца, гэтаксама ж, а не спявалася ўжо, як раней.
Ужо й сяброўкі выдаліся замуж, ужо й не клічуць дружкаю мяне.
Бо я такая стала, як чарніца.
Куды ўжо там спяваць мне на віду? Куды ўжо там хадзіць на вечарніцы, як я і да царквы ўжо ледзьве йду?
А людзі судзяць, ім абы прычыну.
Дарма што ліха, гэткія часы.
Ішла праз вочы, быццам праз ажыну, абдзерлі да крывавае расы.
А суд, а суд! 3 усіх пакут пакута. Паслухаць дык гады як не мае. Бы да слупа ганебнага прыкута, і хто захоча, той і абплюе.
Ківаюць радцы сонныя, як мухі. Гарбань гудзе, як ліпкі авадзень.
Дурныя плёткі нейкай звадытухі загуслым дзёгцем льюцца на мой дзень.
Усмешкі, словы подлыя, агідныя!
А я стаяла, думала ўпаду.
О людцы, о гіены ненасытныя, як чуеце чужую вы бяду!
...Хоць бы заснуць, аднак ужо не спалася. Душа да ранку смуткам асыпалася.
Згадала ўсё, кажнюткую драбнічку, і хату нашу, й нашую крынічку, і ластаўкі гняздзечка тое з гліны, што шчасце прынясці было павінна.
Той бераг наш, чаротам абагрэты, і наш бусліны, наш бусліны двор, дзе на гняздзе з вярбовым мінарэтам маўклівы бусел моліцца да зор.
А потым зранку адлятае ўгору.
Бусліха ж як прышыта да гнязда.
Аж вось для крылля аж малы падворак: трапеча буслянятак чарада!
Гняздо як жменька, па назе паставяць, ды ўсё пад восень як залапаціць! ды ўсе буслы ўраз крылы як расправяць! здаецца, й хата ў неба паляціць.
Чагось яшчэ тужыла за дажджамі, за цветам яблыневым, за хрушчамі, за сонцам і за кветкамі-травою усё чамусьці стала, як жывое.
Здаецца, што й лісток бы цалавала, ў званочку б начавала, як пчала...
Вось так сабе ўсё хараство згадала. Шчэ трохі чалавекам пабыла.
...А ўранні ў краты вейнуў вецер вольны і правяло, як шоўкам, па руках.
Турма світаннем поўніцца павольна, змрок прытаіўся толькі па кутках.
Там Хо сядзіць.
З’явіся, калі ласка!
Шматочак цемры ў заканурках дня, маленькі Хо, майго маленства казка, звярок, магчыма, можа, чарцяня.
Цяпер ты тут мой прыяцель адзіны.
Ці ты са мною пойдзеш і туды?
He трэба, Хо. Там холадна. Там зімна.
Ты, можа, хочаш з куфліка вады?
Падходзь, не бойся. Вып’ем па глыточку. Сягоння што? Аўторак? Серада?
Хо шамаціць у цёмным закуточку...
Якая ў кубку тухлая вада!
На краты ўецца зеляненькі вусік.
Куды ён пнецца ў гэткую нару?
Зайшоў турэмшчык, тыцнуў нейкі вузлік, штось прабурчаў, а што не разбяру.
Бяру той вузлік, не пытаю скуль жа.
На гэты боль і слоў ужо няма.
Мну той наміткі выбелены кужаль...
Вось як. Паспагадала і турма.