Гарнуся душою да слова
Ніна Мацяш
Выдавец: Звязда
Памер: 296с.
Мінск 2013
Уперадзе non крыж нясе... Аж гожа...
Бы хрэсны ход...
Да шыбеніцы?! Божа!
На возе чалавек ці цень адзін?
Усіх Маркотных Радасці. Амін.
Чытае non штось з Вечнай Кнігі. Млосна.
Па самы небакрай трава блішчыць.
I так самотна, так безадгалосна сцяпная чайка ў стэпе дзесь крычыць...
А тут і вецер, неба ў хмарах спрэс, зямля да ног з паўпуда наліпае.
А тут яшчэ ўсіх за грудкі хапае вунь той папраўдзе ўражаны Чаркес. Пытае:
- Людзі! Быў жа гэткі звычай? Як пагражала страта казаку, тады дзяўчына, ўхутаўшы аблічча, што ён не знаў, ні хто яна, ні скуль, казала:
- Вось што, я з ім пабяруся! -
I аддавалі ж смертніка такі.
А што, як я ўратую так Марусю?!
Дык ты ж не дзеўка, браце. Сам прыкінь. як ты ім з’явішся, ў якой падобе?
I што ім скажаш? He, не аддадуць. «...Настане час, і сушчыя ва гробе пачуюць глас Хрыста і ізыдуць...»
Поп дачытаў. I зноўку рушылі. Прайшлі вярсты ўжо з паўтары. Далёка ззаду дзесь за йгрушамі ледзь відныя ўжо хутары.
I цвінтар той, дзе пад грудкамі спакой нячэпаны смужыць, і тыя на грудках крыжы, нібы сваты ўсе з ручнікамі.
Паход спыніўся. Свежай стружкай бялеў, кудзерыўся палын.
Упарта нейкая таўстушка наперад пхалася з малым.
Стаяў памост. Удаль атары брылі папасам па гарбе. Пятлю гайдала.
Несла хмары.
Хтось перамовіўся ў гурбе:
Людзі! Хто прывёў сюды дзіця?!
Ды яно ж маленькае, шчэ не разумее.
Дык і гучукалі б удома, навошта ж прывялі яго сюды?
Прапусціце маці, хай стане бліжэй. Хто-хто, а яна заслужыла.
Перахрысціцеся, якую маці?!
Ды Грыцкаву.
А-а-а, Грыцкаву.
Марусіна ж злягла, нябога, лістам.
Як бы ёй тут?.. I так напаўжывая. Там недзе з ёю жонка Шыбыліста.
Яшчыха там таксама, Кашавая.
I праляцела скопішчам стракатым: «Вядуць!»
Жанкі бялей сваіх хусцін. Круцель шавец пашэптваецца з катам, каб потым даў вяроўкі той адцін.
Замоўклі ўсе, ніхто й не варухнецца.
I толькі дзве кумы з гурмы тае:
Ну ты паглянь, ідзе і не спаткнецца!
Ідзе ў пятлю, а глянь ты на яе!
У матку ўся, адно што вышай ростам. А тыя вочы, тая ж і каса.
Ну, вось скажыце, людцы, і навошта такой забойцы гэткая краса?
Судзі, як кажуць, ды не памыліся.
А я рашуча б гэтак не сцвярджаў. Злачынка, глянь, а так бы й пакланіўся. На смерць ідзе, а так бы шапку й зняў
Бо ты ў мяне ўжо зроду гэткі во: знай вочы й лыпіў бы на хараство, сказала жонка з посмехам даўкім. Здымаці шапку? Гэта ж перад кім?
Во перад гэтаю? Перад такою, што атруціла ўласнаю рукою? Ды каб над ёй абрынулася цвердзь! Пабойся Бога, яна йдзе на смерць!
...Яна ішла. Гнаў клочча хмараў вецер.
I стэп быў шызы ад начной расы.
I з кожным крокам ад жыцця да смерці была віднейшая зусюль усім.
Прыціхлі людзі, злякана сцяліся.
Яна ішла туды, як да вяршынь.
Ужо змярцвелі і здранцвелі рысы, і толькі вецер косы варушыў.
I толькі неяк страшна, недарэчы, на фоне хмар тых і пятлі была галоўка тая, точаныя плечы, той горды вырыс чыстага чала.
I ў мёртвай цішы, ўжо такой, аж дзіўнай, калі яна цалуе абразок, на той высокай шыі лебядзінай маністаў тых крывавы паясок.
Аж нават кат не вытрымаў, зачоўгаў хутчэй мяшок смяротны той надзець, ці каб яна не бачыла нічога, ці так нясцерпна на яе глядзець!
А вунь стаяць і ўлады ў купцы збоку, каб тут жа й смерць засведчыць дбайным вокам.
Даруй нам, Божа, гэту сарамоту!..
I раптам коннік гурт прашыў з налёту.
Узнёсся конь узмылены прад стражай. Паперай коннік трос, аж чорны сам: Пастойце!
Гетман вас упаўнаважыў чытаць уголас гэты ўніверсал!
Іване! Братка! Як ты ўспеў? крычаў Лясько і трос яго за грудзі. Суддзя стаяў, як анямеў.
I раптам зарыдалі ўголас людзі.
Яшчэ не ўлёгся гэты плач кругом, не ўспеў Іван і повад перадаць, а Шыбыліст ужо ўцяў батагом хутчэй у горад! мацеры сказаць.
Гарбань памацаў гетмана пячаць.
Суддзя памацаў, перадаў бурмістру.
Кат мітусіцца, людзі штось крычаць.
Глядзець жахліва на Івана Іскру.
Гук, атаман, ступіўшы на два крокі, раўнуў з памоста ўсе замёрлі ўраз: Гетман наш, уладаю высокі, загадаў чытаць такі наказ!
«Дайшла да нас, да гетмана, вядомасць, іж у Палтаве стаўся грэх такі, што смерцю мае пакараны быць.
На што мы ўсім абвяшчаем словам вось якім:
у цяжкі час крывавае сваволі смярцей і кары маем мы даволі. Смерць нас і так з усіх бакоў асела, і так больш пахаванняў, чым вяселляў. Дык ці ж да ладу будзе нам жыўцом пусціць на прах яшчэ адно жыццё?
Чурай Марусі толькі ў тым віна, што мсціла ў страшнай роспачы яна. Злоўчынак той усё ж не ёсць злачынны, бо толькі здрада ёсць таму прычына.
Караючы ж, заказана пры гэтым зыходзіць толькі ад заган адных. Яе спяванкі гэта ж самацветы, дзівосны скарб між марнасцей зямных.
Тым пачэ зараз, пры такіх напасцях. Тым пачэ зараз, калі льецца кроў, што памагае духам нам не ўпасці, калі не песні нашых песняроў?
Пра нашы бітвы на паперы гола. Адзіна ў песнях вір той будзе жыць. Цяпер пяснярку пакараць на горла што ўзяць ды песню нашу задушыць!»
Гук-атаман замоўк на момант (вейка тузнулася) і далей прачытаў, такі ўжо голас моцны ў чалавека, бадай, хапіла б і на пяць Палтаў:
«За тыя песні, што яна складала, за тыя мукі, што яна зазнала, за бацьку, што распяты у Варшаве, а не схіліў прад ворагам чала, дык не хапала б гораду Палтаве, каб шчэ й яна загублена была!
Дык адпусціць дзяўчыну неадкладна і скасаваць прылюдна вырак той. А суддзям на далейшае уладна такі загад ад сёння будзе мой: не важыцца на страты самачынна, перш мне даводзіць, як і што яно, пра страту кожную, па той прычыне, што смерць усюды, а жыццё адно».
Універсал прылюдна зачыталі, каб справы той павек больш не ўзнімалі.
Паколькі ледзьве не дайшло да страты і смерць сваю яна перажыла, пытанне перасуду гэтым знята, бо ўжо яна караная была.
...Гайдаўся шнур, ужо ён непатрэбны. Таўкліся людзі, радасць-навіна, Смяяўся цесля, галавою срэбны, што не прыдасца тут яго труна.
Падбег Іван і з маху свайго росту збіў тыя лескі ў небыццё з памосту.
А да Марусі беглі ўжо кабеты. Паміж людзей падскоквала дзіця. Яна ж стаяла, ўжо чужая свету, ужо па той бок сонца і жыцця.
- Шчэ не чувана гэткага нідзе. Яе пусцілі, а яна не йдзе!
- А можа, звар’явалася? Іване! Ідзі хоць ты звядзі яе сюды!
...Яна стаяла. I над галавамі асеннія плылі ўжо халады.
I не было ні радасці, ні цуду.
Адзін адчай: памерці не далі. Ёй штось казалі, а яна не чула. I толькі калі маці падвялі, яна адразу як апамяталася, і ад пятлі хіснулася тае, і як з далёкай далечы вярталася, і рукі ўперад выцягла свае.
Збялелая, бялей ад крэйды белай, ды ўжо нібы і ўсмешкаю затлела: Ну, вось і абышлося, лепятала.
I валасы матулі цалавала.
ПРОШЧА
Раздзел VI
...Цяжка чмякала гразь у старых пасталах, нахіляліся вербы ў асеннім няўтуллі.
Ой, павезлі матулю маю на валах, на валах ды на белых павезлі матулю.
Спачывай, мая мама, там утульней табе. Там ніхто не задасць незагойнае мукі.
Я ішла за табою адна у гурбе.
Вось і ўсе твае, мама, і дзеці, і ўнукі.
Анікога, нікога няма на зямлі, ні адзінай галіначкі нашага роду!
Толькі пудзіла, мама, ў дзіравым брылі Адзіноту вартуе ў пустазёле гароду.
Я й сама ўжо не знаю, я жывая ці не. Толькі знаю адно што, не ўзняўшы павекі, праплыла мая маці ў тым цесным чаўне і ўтанула ў зямлі, утанула навекі.
Дабрыла я дадому з цвінтара напрасткі. Дый нашу яе смерць у душы, як правіну.
Усё мроіцца: чорнай зямлі камякі глуха гупаюць, мама, аб тваю дамавіну...
...Нядоўга штось тады й пратлела ўжо яна, штось тыдні паўтара і пабыла.
Кляночкамі чырвонымі й ружовымі яе на той свет восень правяла.
I адрыдалі ў небе жураўлі па чалавеку, мне тут найдарожшаму.
Вось той гарбочак свежае зямлі пацалавала. Дый пайшла на прошчу1.
...Мінаю рэчку Палузор’е. Мерна калыша высь і птаха ў ёй бруя.
Такі прасцяг, такая невымернасць! Мой боль ва мне. А ў гэтым стэпе я.
Лагодны ветрык травы даплятае.
Пасе карову цётка на мяжы.
Ніхто мяне нічога не пытае.
Пра што пытаць чужую між чужых?
Іду. Брыду. Захочацца спачыну. Самлеюць ногі астуджу ў pace. Ніхто не думае глядзець у спіну. Іду, дый годзе. Чалавек. Бы ўсе.
Пакуль не слотна, заначую ў лузе.
А там прытулак нехта дасць на час.
У хатах шчэбет дзетак галапузых.
Чамусь як гляну так і замаўчаць.
Дрыготкі голас мой як надламаўся. Дарога, стэп усё, бы ў тумане.
1 Падарожжа да святых мясцін на багамолле.
А вунь яшчэ ідуць прачане2. Мабыць, няма нікому ў свеце горш, як мне.
.. .«Прычынна»3, хтось сказаў учора з жалем.
Такая ўжо я чорная, худая, такая ўжо няпэўная хада мая. Гляджу, а свету як не заўважаю.
Бывае, часам слепну ад красы.
Спынюся і не цямлю, што за дзіва вось гэты стэп, і неба, і лясы, усё так гожа, высака, цнатліва, усё як ёсць дарога, явары, усё маё, ўсяму імя Ўкраіна.
Такой харашынёй дыхне хвіліна, што хоць спыніся й з Богам гавары.
...А стэп ужо трызну па леце спраўляе. Вось-вось запаветрацца неба глыбіні.
I, быццам рука кармеліта, трымае сухая галіна аранж арабіны.
Як глянеш у процяг дарога ў маністах. А фэст гэтых фарбаў барвяных, гарачых, а шчодрасць садоў у лістоце агністай! а людзі брыдуць і брыдуць, бы не бачаць.
Шуляк цікуе з вышыні на мышы.
Гараць на сонцы гронкі арабін.
Шарэе стэп. Сарока брые цішу. Вандроўнікі вымаюць хлеб з тарбін. Сцяпная чайка б’ецца аб дарогу.
Вандроўны дзяк палуднуе на пні.
Чаго кульгаеш?
2 Падарожнікі, вандроўнікі на прошчу.
3Не зусім пры розуме, «ціхая» вар’ятка.
Пазбівала ногі.
Ну то прысядзь на хвілю, адпачні.
Няма калі мне.
Вось і я ўсё ў спеху.
Яно ж хоць як бяжы, ўсё ў даўжыню. Дык я й не сілюся.
Памерці ўспею.
А часу ўсё адно не даганю.
Ці Кіеў шчэ далёка?
Дакульгаем.
Варшава далей, усміхнуўся дзяк. Сядзіць і мне кіёк стругае.
Такі стары, нябрыты, як бадзяк.
Дык ты на прошчу, кажаш? Гэта шчэ дарога добра ногі напячэ.
Шчэ будуць сёлы, будуць гарады.
Ды ты шчэ маладая. He бяды.
Але чагосьці ты нібы вуголіна.
Як быццам з крыжа знятая ты ўжо.
Тут, кажа, кій стругаць даволі нам.
А тут шчэ, кажа, пройдземся нажом.
А я гляджу: мы з ім зусім чужыя. Разыдземся, ці стрэнемся калі? Хацела жыць, ды не ўдалася жытка. Хацела ўмерці людзі не далі.
А ён сумліва мне: Mae ж вы дзеткі! Пакуты Бог дае, каб узвышаць.
Вось я й гляджу, ў цябо ж бо тварык гэткі, што ў ім наскрозь прасвечвае душа.