Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
  
М.В. Кузняцоў 
Мінск "Права і эканоміка" 2012
УДК 898.26-5 (339+34)(038]
ББК 67.4
К89
Серыя заснавана ў 2008 г.
Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук, прафесар М.А. Анісяеў, доктар сацыялагічных навук, прафесар Н.М. Беляковіч, доктар гістарычных навук, прафесар Э.А. Забродскі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Н.І. Куракевіч
К89	Кузняцоў, М.В.
Гартаванне спадчыны / М.В. Кузняцоў. Мінск : Права і эканоміка, 2012. 433 с. (Серыя «Гуманітарныя навукі)
ISBN 978-985-552-069-7.
У даследаванні аўтар канцэнтруе ўвагу на папярэдніх этапах гісторыі беларускага народа, станаўлення народнасці, выспявання нацыі, утварэння ў складаных умовах палітычнага быцця беларускай дзяржавы, фарміравання яе ідэалогіі. Прапануемая кніга ўяўляе сабой аўтарскае бачанне сацыяльнаэканамічнага і палітыка-ідэалагічнага працэса ў Беларусі на розных этапах развіцця.
Для навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў ВНУ; усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
УДК 898.26-5 (339+34)(038)
ББК 67.4
ISBN 978-985-552-069-7
© Кузняцоў М.В., 2012
© Афармленне. ВТАА “Права і эканоміка”, 2012
ПРАДМОВА
Не сёння. 3 часоў даўніх вярэдзіць сэрца беларуса думка, хто мы, адкуль, дзе пачатак гісторыі нашай зямлі. У розныя часы людзі мелі гэты адказ, хоць і няпэўны, легендарны, загадкавы, прыцягальны. На цікавасць адказвалі мудрацы, што жылі на зямлі беларусаў: Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі, Казімір Лышчынскі, Андрэй Волан, іншыя патрыярхі старажытнасці і сярэднявечча. Усе яны вучылі памятаць і захоўваць нашу агульную славянскую спадчыну Русь, названую пазней намаганнямі гісторыкаў Кіеўскай Руссю. Яны ўслаўлялі нашу першую славянскую дзяржаву, завяшчалі берагчы еднасць русічаў, беларусаў, украінцаў, памнажаць нашу багатую скарбонку культуры і духоўнасці.
Так, Русь уяўляла адметнае, не падобнае на наша нацыянальнае аб'яднанне, гартуемае адзінства гаспадарчага побыту, мовы, культуры. Гартаванне гэтага з’яднання заняло не адно стагоддзе, пакуль дрыгавічы, крывічы, радзімічы, паляне і іншыя славянскія еднасці злучыліся ў племянныя саюзы,а затым y народнасці. Не ўсё было гладка ў іх адносінах, азмрочвалі княжацкія міжусобіцы, варожыя ўварванні, працяглыя разбуральныя войны. Нам многае застаецца незразумелым і сёння з нашай далёкай мінуўшчыны. Гэта дае падставу для самых розных меркаванняў, падыходаў да старажытнасці, дзяржаўнасці, культуры.
Апошнім часам пачалі ўмацоўвацца ў навуковым асяроддзі, y свядомасці народаў бяздоказныя, вульгарызатарскія канцэпцыі гісторыі, якія дзейнічаюць разбуральна на дзяржаўныя, ідэалагічныя і сацыяльна-эканамічныя высновы. Гэтага дапусціць нельга. Нашчадкі павінны ведаць, любіць, ганарыцца і прымнажаць скарбонку сваёй даўніны.
Кажуць, мінулае забыць нельга, як мы памятаем, піануем сваіх бацькоў Толькі трэба моцна памятаць, піто бяспамяцтва не застаецца беспакаральным. 3 гэтага выпадку А. Твардоўскі так сказаў:
«Не голос памятн правднвой,
Тант беспамятность беду...
Кто прячет прошлое ревннво,
С грядуіцнм явно не в ладу».
Такім чынам, y аўтара выспела патрэба ўзяцца за пяро, яшчэ раз дакрануцца да першакрыніц, летапісаў прац папярэднікаў каб зрабіць «цёмныя» старонкі нашай мінуўшчыны больш зразумелымі, пазбаўленымі навуковых і палітычных спекуляцый.
Гэткае ж крытычнае слова хочацца сказаць і ў адрас некаторых замежных напіых нядобразычліўцаў якія свядома
«зацямняюць», скажаюць нашу гісторыю. Іншыя з іх прымітывізуюць наша жыццё, побыт, культуру, ваеннае майстэрства, узвышаючы сваё, нелепшае.
У кнізе М.В. Кузняцова прыводзіцца іпмат сведчанняў іпто гэта не так. Славяне мелі і захавалі да сённяшніх дзён славутыя помнікі архітэктуры і мастацтва, многімі з іх ганарыцца цывілізаваны свет.
Даводзіцца аўтару звярнуцца ў кнізе да састарэлых канцэпцый паходжання беларускай дзяржаўнасці, станаўлення яе ідэалогіі, каранёў беларускай народнасці і нацыі. Яны не вытрымалі праверкі часам і пра гэта хочацца сказаць дасведчана і аргументавана. Так званыя «тэорыі» утварэння славянскіх дзяржаў быццам бы няздатных да самастойнай нацыянальнадзяржаўнай творчасці, проста абанкруціліся. Доказам магутнасці славян, іх уплыву ва ўсіх галінах грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай дзейнасці з'яўляюцца высокія дасягненні, жыццё, сусветны аўтарытэт.
Уражвае толькі адна колькасць славян, найбуйнейшай y Еўропе групы народаў. Падзяляюцца славяне на тры групы: усходнія (беларусы, рускія, украінцы), заходнія (палякі, чэхі, славакі, ) і паўднёвыя (балгары, сербы, чарнагорцы, харваты, славене, македонцы). Усе разам яны складаюць асноўную частку насельніцтва Беларусі, Балгарыі, Босніі, Герцагавіны, Македоніі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Харватыі, Чэхіі. Славяне жывуць y Германіі і іншых краінах свету. Агульная колькасць славян звыш 300 мільёнаў чалавек (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 2001. Т. 6. С. 330). 3 магутнага племя славян выйшлі знакамітыя філосафы-мудрацы, палітыкі, пра якіх з захапленнем упамінаюць старажытнагрэчаскія, рымскія і візантыйскія гісторыкі Пліній Старэйшы, Тацыт, Пталемей, Пракопій Кесарыйскі, Іардан і іншыя.
Гэта пераканаўча паказана ў абагульняючых працах, падрыхтаваных калектывамі вучоных, a таксама ў манаграфічнай літаратуры. Так, y 1994-1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі напісаў і выдаў y дзвюх частках «Нарысы гісторыі Беларусі», калектыў вучоных і педагогаў вышэйшых навучальных устаноў г.Мінска таксама падрыхтаваў і выдаў y дзвюх частках «Гісторыю Беларусі». У 2003-2005 гг. гісторыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя A. А. Куляшова напісалі, зноў-такі ў дзвюх частках «Нсторню Беларусн».
Аспекты беларускай гісторыі шырока асветлены ў даследаваннях В. Э. Загарульскай, Г. С. Марцуля, 3.1. Зуевай, В. УЛютавай,	М. В. Біча, А. П. Ігнаценкі,	1. М. Ігнаценкі,
A. А. Кавалені, У К. Коршука, П. Ц. Петрыкава, М. П. Касцюка, А. Ф. Хацкевіча, У. Ф. Ладысева, Я. I. Трашчанка, У А. Круталевіча, Л. Д. Побаля, П. Ф. Лысенкі, У М. Міхнюка і інш.
Не менш значны ўнёсак y скарбонку нацыянальнай культуры, вывучэння аспектаў палітыкі, ідэалогіі і сацыялогіі такіх
выдатных вучоных, як У. А. Бабкоў, Я. М. Бабосаў, У. А. Бажанаў H. М. Беляковіч, B. В. Бушчык, А. Н.Данілаў Д.У. Дучыц, P. I. Ермашкевіч, Л. Ф. Яўменаў Г. Я. Галенчанка, Э. А. Карніловіч, I. В. Катляроў, А. Г. Каханоўскі, 1.1. Коўкель, С. Н. Князеў Д. Я. Крыштаповіч, В. Ф. Ладысеў, У. А. Мельнік, В. Д. Насевіч, П. Г. Нікіценка, В. Я. Парфенкоў М. I. Піліпенка, С. Я. Расадзін, С. В. Рапіэтнікаў Ц. Я. Саладкоў М. В. Снапкоўскі, М. С. Сташкевіч, B. М. Фамін, I. У Чаквін, Г. В. Штыхаў B. В. Шынкароў A. В. Шарапа, Я. С. Яскевіч і многія іншыя.
Напісанае на матэрыялах шэрагу гуманітарных навук, даследаванне канцэнтруе ўвагу на папярэдніх этапах гісторыі беларускага народа, станаўлення народнасці, выспявання нацыі, утварэння ў складаных умовах палітычнага быцця беларускай дзяржавы, фарміравання яе ідэалогіі. Таму ў цэнтры працы беларуская мінуўшчына, этнічная даўніна, праявы быцця, палітычныя, сацыяльныя ўзрушэнні, ваенныя метады вырашэння праблем і памкненняў. 3 усяго вывучанага і прадастаўленага чытачу вынікае менталітэт беларускага народа, легендарныя праявы, асабістае ўсведамленне, складваецца ідэал нацыі і ідэалагічныя ўскіраванні.
Прапануемая кніга ўяўляе сабой аўтарскае бачанне сацыяльна-эканамічнага і палітыка-ідэалагічнага працэса ў Беларусі на розных этапах развіцця. Аўтарскі падыход вызначаецца імкненнем даследаваць праблему станаўлення, гартавання нацыянальна-дзяржаўнага ідэала Беларусі.
Я. К. НОВІК, прафесар, доктар гістарычных навук

ГЛАВА 1. ІДЭАЛОГІЯ Ў ФАРВАТЭРЫ ГІСТОРЫІ
Нішто не ажыццяўляецца без інтарэса.
Георг Гегель.
дэалогія не з'яўляецца сацыяльным вынаходніцтвам нашага вірлівага часу. Патрэба ў ідэалогіі складваецца з
узнікненнем грамадства і дзяржавы. Па недасведчанасці нам іншым разам здаецца, што народы, дзяржаўныя ўтварэнні існавалі без ідэалогіі і працвіталі. Калі працвіталі, то, мабыць, y першую
чаргу дзякуючы ідэалогіі. I хоць мы вызначаем тэрмін яе ўзнікнення ў грамадстве дзвюма стагоддзямі, безумоўна, ідэалогія больш сталая «дама». Як тэрмін палітычнай навукі і палітычных з’яў, ідэалогія узнікла y 1796 годзе і, трэба думаць, не без уплыву Вялікай французскай рэвалюцыі 1789-1794 гг. Аналізуючы яе праявы, французскі мысліцель Дэсцют дэ Трасі (1754-1836) вызначыў свае адносіны да ідэалогіі і радыкальных з'яўу краіне.
У дакладзе «Праект ідэалогіі» ён вызначыў сутнасць гэтага тэрміна, бачачы ў ім навуку, тэорыю ідэй. Адначасова вучоны разглядаў ідэалогію як форму вызначэння інтарэсаў пэўных сацыяльных груп, якія змагаюцца за ўладу, ажыццяўленне з яе дапамогай сваіх ідэй, намераў, памкненняў. Філосаф выступіў супраць паспешнасці ў палітыцы, заклікаючы ісці правераным эвалюцыйным шляхам, з павагай ставіцца да ўсяго, што прайшло праверку часам. I ён меў рацыю. Вялікая французская рэвалюцыя закранула амаль што ўсе дзяржавы свету, абудзіла мільёны 7
грамадзян да сацыяльна-палітычнай творчасці. Ён бачыў мысліцеля, апостала новага, натхняючага на новыя зрухі і здзяйсненні не сёння, дык заўтра, ці, можа, наогул y эфемерна далёкай перспектыве. Такую ідэю можна параўнаць з агеньчыкам уначы, калі вы згубіліся ў цемрадзі і ён з’яўляецца адзінай надзеяй. Можна таксама параўнаць ідэю з зоркай, якая свеціць удалечыні, кліча да сябе.
Людзей, якія могуць прапанаваць грамадству акрыляючую ідэю, думку, мэту называюць сузіральнікамі ў жыцці. М. А. Бердзяеў, цудоўны рускі філосаф, які быў вымушаны пакінуць Савецкую Расію пасля Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі, напісаў шэраг празарлівых прац пра Расію і нашы перамены. Кнігі былі перакладзены на ўсе вядомыя мовы свету і выклікалі вялікі духоўны ўздым y людзей. Толькі не ў Савецкім Саюзе, дзе іх выдалі толькі ў 90-я гады мінулага стагоддзя.
Ідэя свабоды, роўнасці, брацтва (Liberté, égalité,fraternité), з’явілася натхняючай матывацыяй для грамадзян, y першую чаргу беднаты. Народ, які даўно страціў свае надзеі, ухапіўся за прыцягальную і незразумелую ідэю, мару. Гэтую з’яву вучоныя назвалі найвялікшай містыфікацыяй веку. Адбылося ж звычайнае, тое, што ўжо не аднойчы прапаноўвалі народам умелыя факіры, лідэры, якія прываблівалі, правільней сказаць, спакушалі людзей прывідным светлым будучым. Яны дамагаліся нябачанай самаахвярнасці людзей дзеля прывабнай ілюзіі. Сказаць, што гаворка ідзе пра ману, ілжывую прапанову, ідэю, было б няправільна. 3 аднаго боку, такога кшталту новыя ідэі, ідэалы трэба вітаць, як і іх аўтара, з другога трэба ўдумліва, абачліва, асцярожна ставіцца да новых, мала вядомых грамадскапалітычных з’яў.