Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
У нямецкай мове слова «славянін» не мае ганебнага зместу. Што да гандлю славянамі-рабамі, то гэта не доказ. Так можна спаслацца на прыклад, прыведзены A. М. Сахаравым («Днпломатня Древней Русн IX первая половнна X в. М.: 1980г., с. 194]: «...арабы дошлн до Славянской рекн, где взялн в плен 20 тыс. семей славян». Безумоўна, яны былі выстаўлены на таргі. Але такія ж прыклады можна прывесці і ў дачыненні іншых народаў якія апынуліся ў складаных сітуацыях лёсу. Чаму б Аджы не расказаць пра славянскія паходы ў Візантыю ÿ VI стагоддзі, апісаныя ў «Церковной нстормн» Іаанам Златавустам. Ён красамоўна апавядае пра тое, піто ў 578-581 гады «славяне зноў узялі мноства гарадоў і крэпасцей і чатыры гады ўладарна жывуць y краіне без клопату і страху». «Яны сталі багатымі, маюць золата і срэбра, табуны коней і шмат зброі. Яны навучыліся весці вайну лепш, чым рымляне». Пра апошняе нямала сведчанняў і ў іншыя стагоддзі.
Тысячамі гандлявалі ў Еўропе і цюркамі-кіпчакамі і грэкамі і прадстаўнікамі іншых народаў. Дарэчы, нельга ўжо так прыніжаць славян-рабоў. Гэтыя славяне-рабы самі тысячамі бралі ў палон
прыхадняў з краін Еўропы, Візантыі, Скіфіі, Германіі. Бывала, што і славян ворагі бралі ў палон і прадавалі на еўрапейскіх рынках як рабоў, але ж з гэтага ніяк не вынікае, што ўсе славяне-рабы. Так, авары-абры здзекваліся над жанчынамі з усходнеславянскага племені дулебаў. Калі авару-абрыну, дарэчы, даўняму продку Аджы, трэба было ехаць, то ён не запрагаў каня ці вала, a загадваў запрэгчы 3, 4, ці нават 5 жанчын каб везці яго. Ханы-кіпчакі дзейнічалі і больш жорстка.З гісторыі слова не выкінеш. Але ж ці трэба сёння ўзбуджаюць гэта ў сэрцах людзей?
Так было што і славяне прайгравалі бітвы, дзейнічалі непаслядоўна ў дыпламатыі, але ўмелі дамаўляцца аб міры, шанаваць яго. Паказальным з’яўляецца Дагавор 911 года паміж Кіеўскім князем Алегам і другімі рускімі князямі і імператарамі Візантыі. Ен сведчыць, што між дзяржавамі ўсталеўваецца лінія міра і любві ў палітычных і эканамічных адносінах. Дагавор Русі і Візантыі насіў двухбаковы і раўнапраўны характар. Дакумент быў напісаны на двух «хартыях» ці інакш y двух раўназначных тэкстах. Адзін экзэмпляр прадстаўляў грэчаскі бок і быў перададзены грэкамі рускаму пасольству. Ёсць падставы сцвярджаць, што ён быў напісаны на грэчаскай мове. Дакумент падпісаў «своею рукою» візантыйскі імператар. Другі, гэткі ж дакумент, прадстаўляў Русь і быў перададзены візантыйскаму боку. Гісторыкі расійскай дыпламатыі зазначаюць, што гэты дакумент быў напісаны «па-руску». (Сахаров A. М. Днпломатня Древней Русн. С. 173.)
М. М. Карамзін лічыў, што «договор мог быть наішсан на греческом й славянском языке». На жаль, ні грэчаскі, ні славянскі аўтэнтычныя экзэмпляры дакумента не захаваліся. Пераказ дагавора ўключаны ў «Повесть временных лет», дзе чытаем: «В удостоверенне н нензменность, которая должна быть между ваміі, хрнстнанамн, н русскнмн, мнрный договор этот сотворнлн мы
Нвановым напнсаннем на двух хартнях царя вашего н своею рукою, скрепнлн его клятвою предлежаіцнм честным крестом н святою еднносуіцною Тронцей еднного нстннного бога вашего н далн нашнм послам.... 14 это напнсанне далн царям вашнм на утвержденне...» «Іванава напісанне», руская, славянская мова Дагавора перш-наперпі далі падставу Мураду Аджы засумнявацца: «На любой мове народаў свету мог быць складзены рускі тэкст таго дагавора піша аўтар, але толькі не на славянскай на мове рабоў правіцелі не пісалі». Далей ён дадае, што згублены экзэмпляр дагавора мог быць састаўлены толькі на цюркскай мове. На ім амаль пяць стагоддзяў вялося справаводства Візантыі са Скіфіяй, ці з Вялікім Стэпам. Цюркскай мовай за гады праўлення маглі авалодаць і ворагі. Гэта была мова межнацыянальных зносін y Цэнтральнай Еўропе. Мажліва, яно і так, але ж «Іванава напісанне» усё ж слушны доказ. Мурада Аджы можна зразумець: хочацца зацвердзіць гісторыю і мову некалі магутнага племені кіпчакоў і іх славутага правадыра Атылу. Але ж факты гісторыі патрабуюць павагі. М. М. Карамзін зазначае, што славянскую мову ведалі і грэкі, і нарманы. Пры двары імператара і ў грэчаскім войску здаўна былі многія славяне. У VIII стагоддзі адзін са славянаў кіраваў y сане патрыярха царквою. 1 падчас заключэння згадваемага Дагавора 911 года, які падпісвалі імператар Аляксандр і вялікі князь Русі Алег, першымі саветнікамі імператара былі два славяніна Гаўрылопул і Васіліч. Апошняга Аляксандр хацеў зрабіць сваім нашчадкам на троне. (Карамзмн М. М. Предання веков. М.: 1988. С. 79.]
Аджы-нарманіст, a яшчэ болей цюрак-кіпчак, які абвострана недружалюбна ставіцца да ўсяго славянскага і рускага, лічыць, што славян y Кіеве да ўлады не дапускалі, яны стаялі далека ад прастола і таму пры падпісанні дагавора 911 года ўдзельнічалі варагі: Карл, Інегельд, Фарлаф, Верамуд, Рулаф, Гуды, Руалд, Карн,
Фрэлаў, Руар, Актэву, Труан, Ліуул, Фост, Стэмід, пасланыя Алегам. Прыводжу імёны па «Повестн временных лет», паколькі ў Аджы імёны ўдзельнікаў выпрацоўкі дакумента дагавора 911 года названы няправільна.
Тое, што «імёны 15 першых рускіх людзей варагаў» згаданых «от роду Русского», прызначаных для падпісання дагавора Русі з Візантыяй, адзначае і B. В. Ключэўскі: «толькі варагі, здаецца, акружалі нашых першых гасудароў і карысталіся іх даверам, удзельнічаючы ў справах кіравання». (Карамзін М. М. Предання веков. С. 79.)
Шаноўнаму Аджы яшчэ раз хочацца зацвердзіць скандынаўскую «cary» y рускай дзяржаўнасці. Але што з гэтага вынікае? Удзельнікі рускага пасольства («мы ад рода рускага»), так мовіць па-сённяшняму, з’яўляюцца «грамадзянамі Русі», хоць і скандынавы, гледзячы па імёнах. Гэта, мажліва, сёння, фарміруючы склад пасольства, звярнулі б увагу на нацыянальныя прадстаўніцтва. «Скандынавы» таго часу ў складзе рускай дзяржавы ўяўлялі сабой проста частку насельніцтва. Яны маглі быць запрошаны на рускую службу (што рабілася краінамі і ў больш познія часы), далучаны добраахвотна, нават цэлымі тэрыторыямі, княствамі, што таксама не новая з'ява ў гісторыі.
Так на Люблінскім сейме 1569 года пры абмеркаванні пытання аб уніі ВКЛ з Польшчай дэпутаты Кіеўскага ваяводства выступілі за далучэнне да польскай дзяржавы.
Не апошнюю ролю ў гэтым плане адыгрывалі і тэрытарыяльныя заваяванні. Усё гэта мела месца ў гісторыі Расіі, Рэчы Паспалітай, Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага... I «новыя», народы, мажліва ўжо асіміляваныя, удзельнічалі ва ўсіх дзяржаўных справах. Зразумела, што для дынламатычнай службы вылучаліся найбольш здатныя, мову, звычаі ведаючыя людзі. A хто яны, варагі, кіпчакі, грэкі было не
так ужо і важна.
Дарэчы, што тычыцца скандынаўскіх імен. Як зазначае A. М. Сахараў y сваёй кнізе «Днпломатня Древней Русн IX первая половнна X в». С.98, да пачатку X стагоддзя «варагі былі замірэны і сталі саюзнікамі Кіева». У заключэнні наступных дагавароў удзельнічалі і паслы неварагі.
3 гэтага не вынікае, што князі нарманскія пры падтрымцы сваіх дружын ўсталёўвалі сваю ўладу, стваралі сваю дзяржаву на рускай зямлі.
Так званую нарманскую тэорыю ў расійскай гістарычнай навуцы XVIII стагоддзя «абгрунтавалі» нямецкія вучоныя Г. 3. Байер, Г. Ф. Мілер, A. Л. Шлецар. Было б няправільна адмаўляць вучоным y іх карыснай дзейнасці ў Расіі, але ў той жа час яны груба, зняважліва ставіліся да ўдзелу ўсходніх славян y развіцці сваёй дзяржавы, больш таго, мусіць, такое стаўленне абумовіла спрошчаны, памылковы падыход да гісторыі старажытнай Расіі. М. В. Ламаносаў, выдатны гісторык, фізік, хімік, географ, геніальны сын рускага народа, абураны засіллем немцаў y Расіі і варожасці выказванняў Г. Ф. Мілера, рашуча выступіў супраць ягонай заявы, быццам «скандынавы пераможнай сваей зброяй удала сабе ўжо Расію пакарылі». У часы «біронаўшчыны» абвергнуць «тэорыі» было вельмі складана.
Да месца будзе спытаць «нарманістаў», дзе ж тая дзяржава, якую стварылі нібыта варагі. Няма і ніколі не было. Руская ж дзяржава з усімі яе адметнасцямі пераадолела ўсе гістарычныя катаклізмы, не аднойчы выганяла са сваёй зямлі драпежных наймітаў і ператварылася ў магутную аўтарытэтную ў свеце краіну.
Нам падаецца, што мы дарэмна павярхоўна ставімся да паходжання, тэрыторыі і ролі прадстаўнікоў дынастыі Рурыкавічаў y стварэнні Рускай дзяржавы. Хочацца звярнуцца да
M.B. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" гэтага пытання яшчэ раз. Іншым разам, y новых гістарычных умовах летапісныя легенды маюць змястоўныя праявы і наогул здымаюць застарэлыя пытанні. Сёння ўсё больш гавораць пра бодрычаў ці славян VI1I-X11 стагоддзяў якія месціліся на тэрыторыі ніжняга цячэння ракі Лаба (Эльбы).
Дынастыя Рурыкавічаў мае пачаткам гэты племянны саюз. Тут пачатак і дынастыі каралёў Палабскай Русі. Захавалася датаваная XII стагоддзем «Генеалогія каралевы Унгеборг», жонкі караля бодрычаў (іншым разам іх называюць абадрытамі. заўв. М. Кузняцова} і герцага Шлезвіга Канута II. Інгеборг была дачкой «магутнага караля русаў» Ізяслава. Праўда, y Гісторыі дацкіх каралеў XIII стагоддзя яна названа дачкой Мсціслава ці Гаральда. Сталіцай каралеўскага дома з’яўляўся горад Любеч [Любек]. I мусіць, невыпадкова, штоўдоме караля і каралевы Палабскай Русі нашчадак трона насіў славянскае імя Вальдэмар (Уладзімір). Дарэчы, ён y далейшым наследаваў дацкі каралеўскі трон і правіў y 1157-1182 гг. Другім нашчадкам каралеўскага дома Палабскай Русі з’яўляўся Рурык. Дадамо тут славянскай Русі. I, зразумела, Рурыку не даводзілася нікуды ехаць і ствараць Русь. Ён жыў y Русі, з'яўляўся ўладаром Палабскай Русі. I русічам не было ніякай патрэбы запрашаць да сябе варагаў, валадарыць імі.
Археалагічныя раскопкі ў Ноўгарадзе, праведзеныя вядомым рускім даследчыкам B. В. Сядовым, паказваюць, што знойдзеныя артэфакты з’яўляюцца славянскімі, што славянін Рурык прыйшоў на славянскую зямлю. I калі гэта так, то знікаюць легенды пра розныя «занрашэнні» шведаў, фінаў і іншых правіць Руссю.
Дапускаю, што гэтая версія не пераконвае. Але ж і шматлікія іншыя згадкі выглядаюць экзальтычнымі, суб’ектыўнымі, непацверджанымі доказамі, проста рамантычнымі міфамі і г.д. Асабліва, калі хочацца сцвердзіць y што б то ні стала сваё бачанне, пераносячы гэта на сучаснасць. Будзем дамагацца гістарычнай