Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Сённяшняя Польшча ўслаўляе забойцаў, узводзіць іх y ранг «нацыянальных герояў». 3 лютага 2011 года парламент амаль аднагалосна (!) нрагаласаваў за ўстанаўленне 1 красавіка нацыянальнага свята памяці так званых «проклятых солдат», дакладней удзельнікаў антысавецкага ўзброенага падполля.
Тым самым Полыпча ў каторы раз дэманструе сваю антыбеларускую палітыку, забываючы, што палітычныя лаўры Пілсудскага ніколі не прыносілі дзяржаве трывалых
доўгатэрміновых дывідэндаў. Усякі раз, калі палітычныя эліты Полыпчы ўзнімалі на шчыт барацьбы супраць СССР, Расіі, Беларусі, Украіны махровы польскі нацыяналізм, распальвалі варажнечу супраць суседніх народаў, іх палітыка цярпела крах. Калі ж, нарэшце, Польшча ачомаецца ад прывідных спадзяванняў на землі ў межах 1772 года, навучыцца ладзіць з суседзямі, дасць шчасце польскаму народу ў сённяшніх межах сваёй дзяржавы?
У нас адзіная, шматпакутная гісторыя. Мы мусім аб’ектыўна даследаваць яе скрыжалі, не нагрувастваць маны, разбірацца сур’ёзна, па-братэрску, каб заўтрашні дзень быў светлым, не азмрочваў памяці нашчадкаў.
Як бачым, ідэалы, ідэі, ідэалогія быцця народаў гартаваліся вельмі складана. Даўніна застаецца сутнасцю нашага сённяшняга жыцця, нашых спадзяванняў і намераў. Без іх няма будучыні. I было б надзвычай плённа, каб усе нашы суседзі, якія ўзняліся з аднае калыскі, пагадзіліся з заклікам нашага беларускага, усеславянскага пясняра Янкі Купалы:
Пачнем збіраць зярно к зярняці, Былоеў думкахуваскрайіаць, Каб быт на новы лад пачаці, I сеўбу новую пачаць.
Змест
Прадмова	3
Глава 1. Ідэалогія ў фарватэры гісторыі	7
Глава 2. След з мінулага	26
Глава З.Адзіная старажытнаруская	народнасць	57
Глава 4.Вялікае Княства Літоўскае,	Рускае і Жамойцкае	113
Глава 5. Валадары, збіральнікі і дойліды Вялікага Княства Літоўскага	133
Глава б.Палітычнае аб’яднанне і рэлігійная раз’яднанасць	216
Глава 7. Смута y Маскоўскай дзяржаве	227
Глава 8. 3 этна-культурнай скарбонкі Беларусі	261
Глава 9. Чаму падзялілі Рэч Паспалітую?	297
Глава 10. Беларусь на новым этапе сваёй гісторыі: XVIII—XX стст	347
Глава 11. «Чырвоныя» і «белыя»: рэвалюцыйнае паўстанне ў
Беларусі 1863-1864 гг	391
Заключэнне	422
Навуковае выданне
Серыя 'Туманітарныя навукі"
Кузняцоў Мікалай Васільевіч
Гартаванне спадчыны
Рэдактар В.Р. Гаўрыленка
Падпісана да друку 22.03.2012 Фармат 60x84 i/u Папера афсетная Гарнітура Roman Друк лічбавы Ум.-др.арк 27,0 Ул.-выд.арк. 27,2 Наклад 150 экз. Заказ № 1418 ВТАА «Права і эканоміка» Ліцэнзія ЛІ № 02330/0494335 от 16.03.2009 220072 Мінск Сурганава 1, корп. 2 Тэл. 284 18 66, 8 029 684 18 66
E-mail: pravo-v@tut.hy
Надрукавана на выдавецкай сістэме KONICA MINOLTA y ВТАА «Права і эканоміка»