Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
хутары.
За 1907—1916 гады ў Беларусі (пяці заходніх губерній] было створана 113,8 тысяч хутарскіх і адрубных гаспадарак. У іх распараджэнне было выдзелена 98,3 працэнта зямель, набытых банкам і прададзеных сялянству. Сялянам выдаваўся доўгатэрміновы крэдыт. Значная частка сялян y гэтым выпадку бяднела, трапляла ў кабалу да заможных землеўладальнікаў.Значнае месца ў рэформах П. А. Сталыпіна адводзілася перасяленню ў Сібір і Далёкі Усход. 3 Беларусі (пяці губерній) туды перасялілася 335,4 тысячы чалавск. Аднак з-за недахопу сродкаў урад Расіі не змог аказаць рэальнай матэрыяльнай дапамогі ім з уладкаваннем і 36,5 тысяч чалавек вярнуліся. Такім жа было становішча з перасяленнем па ўсёй Расіі.
П.А. Сталыпін рабіў стаўку на ўмацаванне фермерства, на серадняка, якіх на вёсцы было пад 60 працэнтаў. 1м выдзяляліся крэдыты пад тэхніку, насенне. Ён лічыў, што дзяржава павінна памагаць «крепкнм н снльным, a не убогнм н пьяным». Гэта садзейнічала сацыяльнаму расслаенню. Моцныя сялянскія гаспадаркі пачалі гаспадарнічаць с прыбыткам, што дало магчымасць Расіі не толькі задавальняць свае ўнутраныя патрэбы, але і экспартаваць хлеб y іншыя краіны. Ураджайнасць
вырасла на 14 працэнтаў, a ў Сібіры — на 25 працэнтаў.
Свае рэформы П. А. Сталыпіну даводзілася праводзіць y складаных умовах рэвалюцыйнага ўздыму, барацьбы розных сацыяльна-эканамічных і палітычных плыняў. Адны з суб'ектаў супрацьстаяння вялі бурныя дыскусіі на тэарэтычным узроўні, выступаючы за нацыяналізацыю зямлі. П. А. Сталыпін на гэта даводзіў: «...Прйзнанйе нацяоналйзацйй землй поведёт к такому соцйальному перевороту, к такому перемеіценню всех ценностей, к такому йзмененйю всех соцйэльных, правовых й граждансквх отношенйй, какого еіцё не вйдела йсторйя!.. Стммул к труду — та пружнна, которая заставляет людей трудйться, была бы сломана... Добрый хозяйн, хозяйн-нзобретатель... будет лйшён возможностн прйложйть свой знанйя к земле... й эта распылённая земля будет высыпать в город массы обнйіцавшего пролетарйата».
3	іншымі змагацца было складаней, бо эсэры-максімалісты ў якасці пераканання выкарыстоўвалі адзіны аргумент — бомбу і рэвальвер.
У Расіі да пэўнага часу лепш умелі выкарыстоўваць першае: лягчэй забіць, чым прыслухацца да думак, ідэй чалавека. Думка Бальзака, што ідэі можна перамагаць толькі ідэямі, y Расіі выклікала шалёны рогат пад гучныя стрэлы тэрарыстаў У гэтым сэнсе П.А. Сталыпін быў чалавекам дачасным (преждевременным), якімі былі A. М. Радзішчаў, М. М. Спяранскі, С. Ю. Вітэ і іншыя. Недасведчаныя сацыяльныя сілы грамадства падпарадкоўвалі свае дзеянні прынцыпам — адабраць y багатых і раздзяліць паміж беднымі. Што з гэтага атрымалася, мы ведаем з гісторыі. П. А. Сталыпін, выступаючы за рэформы, спрабаваў пераконваць: «Вам, господа, нужны велмкйе потрясенмя, нам нужна велвкая Россйя», але яго голас тануў, раствараўся ў папулісцкай дэмагогіі, радыкальна апантаных.
3	недаверам да рэформ Сталыпіна ставіўся Аляксандр III,
Дзяржаўны савет і тыя, хто стаяў ля трона.
У канцы XX стагоддзя рэфарматарскія ідэі П. А. Сталыпіна старанна вывучалі тагачасныя шукальнікі выратавання СССР ад крызісу. Чытаючы працы П. А. Сталыпіна і выступленні генеральнага кіраўніка КПСС М. С. Гарбачова, бачыш, што ў яго ўзялі рыторыку пра нрававую дзяржаву, «перастройку», фермерскія гаспадаркі і г.д. Аднаго, галоўнага не запазычылі ў слаўнага рэфарматара перажыванняў пра лёс Расіі,
дабрабыт галоўнай сілы дзяржавы — сялянства.
У абставінах рэвалюцыйнага радыкалізму, нізкай свядомасці і культуры грамадства, адсталых форм дзяржаўнага кіраўніцтва і шматлікіх асабістых памылак рэформа ў задуме П. А. Сталыпіна не дасягнула жаданага поспеху, a сам рэфарматар стаў ахвярай тэрору.
Першы замах на Сталыпіна тэрарысты здзейснілі 12 жніўня 1906 года. Адбылося гэта так. На дачу на Аптэкарскім востраве ўвайшлі трое тэрарыстаў, апранутых y мундзіры жандарскіх афіцэраў. Сталыпін y гэты час прымаў наведвальнікаў, якіх сабралася каля 60 чалавек. Гэта не спыніла тэрарыстаў. Яны вырашылі, што ахвяруюць сабой і ўсімі, хто быў y прыёмнай, каб толькі загінуў Сталыпін. Тэрарысты-смяротнікі падрыхтаваліся так, каб не было асечкі: кожны меў партфель з выбуховым аснашчэннем вагой 16 фунтаў ці 6 кілаграмаў і 400 грамаў. Загрыміраваныя, з фальшывымі па модзе таго часу бародамі, яны спачатку не выклікалі падазрэння. Але раптам y аднаго з тэрарыстаў адліпла ад твару барада, што насцярожыла ахоўнікаў. Яны кінуліся на тэрарыстаў імкнучыся вырваць партфелі. Але тыя ў апошні момант кінулі партфелі на падлогу з крыкам: «Няхай жыве свабода! Няхай жыве анархія!». Магутны выбух скалануў сцены, абвалілася столь і балкон, дзе 384
знаходзіліся дзеці Сталыпіна — трохгадовы сын і чатырнаццацігадовая дачка. Тэрарысты загінулі, a разам з імі і 27 чалавек ні ў чым невінаватых людзей, 32 былі паранены. Сталыпін застаўся жывым.
Аднак гэта не спыніла тэрарыстаў.
1 верасня 1911 года ў партэры Кіеўскага опернага тэатра (!) агент царскай ахоўкі эсэр Д. Багроў трыма выстраламі ва ўпор П. А. Сталыпін быў смяротна паранены і (5 (18) верасня 1911 года памёр.
Адразу ж распаўсюдзіліся чуткі, версіі: періпая — Сталыпін стаў ахвярай рэвалюцыянераў-анархістаў, другая — Сталыпіна Багроў забіў па заданню «ахранкі», якая ненавідзела яго.
Сам Сталыпін незадоўга гаварыў: «Мяне заб’юць і заб'юць члены аховы, охраны)». У гэтым вялікі рэфарматар Расіі не памыліўся.
У цэнтры ўвагі ўрада знаходзіліся і іншыя пытанні, y прыватнасці, развіцце асветніцтва, нацыянальна-культурнага адраджэння. Асвятляючы гэтыя пытанні, лічым патрэбным яшчэ раз, хоць азначанаму ўдзялялася ўвага ў «Гісторыі Беларусі» (частка 1), y межах тэмы раскрыць наступнае: y савецкай беларускай навуковай літаратуры няправільна (скажона) разглядалася нібыта забарона царом Мікалаем I беларускай мовы, саміх назваў«Беларусь» і «Літва», «беларускія і літоўскія губерні». Адбылося вось што. Акадэмік М. М. Нікольскі, навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР Д. А. Дудкоў I. Ф. Лочмель і іншыя, перадрукоўваючы матэрыял ад 18 ліпеня 1840 года з «Хронологйческого указателя указов н правйтельственных распоряженяй...» змянілі назву. Замест «06 йменованйй губернйй белорусскях й лйтовскйх, каждою отдельно: Внтебскою, Могйлёвскою, Вйленскую й Гродненскою» назвалі гэты дакумент па-свойму, піто ў многім сказіла сутнасць назвы дакумента, які набыў такое найменне: «Забарона царом Мікалаем» ужываць
назвы Беларусь і Літва. Гэткую ж «памылку» дапусцілі складальнікі 4-га тома зборніка дакументаў і матэрыялаў «Белоруссня в эпоху феодалнзма».
Указ ад 18 ліпеня 1840 года яны наогул перайначылі па-свойму, лёгка паступіўшыся прынцыпам гістарызму. Пад іх пяром указ загучаў y такой рэдакцыі: «Указ Сената о запреіденнн (!] употреблення термннов "Белоруссня н Лнтва”». Што паслужыла высновамі для такога кшталту пераробкаў назваў? Цару прадставілі праект указа, y якім «упомнналнсь губерннн Белорусскне м Лнтовскне». «Государь нмператор, — адзначалася ў дакуменце, — зачеркнув названне Белорусскнх н Лнтовскнх, нзволнл прнказать перегшсать указ с нанменованнем губернмй каждой отдельно, Внтебскоіо, Могмлёвскою, Внленскою н Гродненскою». Цар загадаў каб гэтага правіла прытрымліваліся іўдалейшым.
Так што мы не знаходзім ніводнага слова аб забароне ўжывання назваў Беларусь і Літва. Гэта пацвярджаецца шматлікімі дакументамі чыноўнікаў y прыватнасці віленскім генерал-губернатарам У I. Назімавым y сваім допісе ад 19 лютага 1861 года аб беспарадках y «Лнтовскнх, Белорусскнх н некоторыхдругнхзападных губерннях».
Не было забароны гэтых слоў ні ў навучальных установах, ні ў назвах вайсковых адзінак, ні ў кнігавыданні.
Нічога крыўднага для беларусаў мы не бачым і ў тым, што некаторыя тэрыторыі, землі атрымалі найменне Заходні край, Паўночна-Заходні край, Паўночна-Заходнія губерні, паколькі захоўваліся і назвы: «7-га гусарскага Беларускага палка імя імператара Аляксандра 1, Беларускі край, Беларускія губерні».
Дарэчы, Царскаму ўраду было нявыгадна выключаць словы «Беларусь», «беларускія» хаця б таму, што Расія заўсёды мацавала гістарычнуіо злучнасць братніх народаў, памятаючы адзінства трох плямён «едмного русского народа».
Такая ашчаднасць заслугоўвае павагі яшчэ і таму, што
ўключэнне Беларусі ў склад расійскай палітычнай сістэмы адбывалася ва ўмовах уладарання ў значнай часткі насельніцтва паланафільскіх тэндэнцый. 3 уваходам беларускіх зямель y састаў Расіі ўплыў польскай культуры, польскага менталітэту не знік. На працягу многіх гадоў польская мова ўладарыла ў асветніцтве, тэатральным мастацтве, кнігавыданні. Валадарамі сэрцаў беларусаўкатолікаў і праваслаўных, якія жылі, працавалі ў асяроддзі польскай ментальнасці, з'яўляліся А. Міцкевіч, У Сыракомля, В. ДунінМарцінкевіч, Я. Лучына, Я. Купала, Ф. Багуіпэвіч, I. Грыгаровіч, I. Лялевель, Т. Зан, Т. Нарбут, I. Хруцкі, М. Баброўскі, С. Манюшка, I. Насовіч, С. Мікуцкі, М. Без-Карніловіч, А. Кіркор, Р. Падбярэзскі і многія іншыя.
Эканамічныя адносіны, палітычны, праваслаўны ўплыў з'явіліся магутнымі фактарамі далучэння беларусаў значнай часткі паланізаванага насельніцтва, носьбітаў каталіцкага веравызнання да рускай культуры, яе гістарычных набыткаў. Адбывалася зліццё этнасаў, меўшых адзіныя культурныя, духоўныя карані, раз’яднаныя палітычнымі, рэлігійнымі і інвіымі праявамі на працягу многіх стагоддзяў. Менавіта гэтая з’яднанасць y новых умовах абагачала культуру рускіх, беларусаў, палякаў праз выданне, пераклады кніг, з’яўленне на сцэнах тэатраў пастановак драматычных, гумарыстычных і іншых твораў тэатральнага мастацтва, азнаямленне з творамі жывапісу, музыкі.
Новыя палітычныя абставіны патрабавалі рэальных перамен y асветніцтве, культуры, духоўнасці. Царскі ўрад, улічваючы гэтыя фактары, перабудоўваў сістэму адукацыі, ствараючы ўмовы для свецкай, жаночай прафесійнай адукацыі.
У 1802 годзе было створана Міністэрства народнай асветы, якое ўключала ў сваёй структуры шырокую сетку агульнаадукацыйных школ, прыходскіх вучылінічаў, гімназій, універсітэтаў. Для кіраўніцтва разгалінаванай адукацыйнай сістэмай была створана
Віленская навучальная акруга. Навукова-метадычным цэнтрам яе