Гартаванне спадчыны
Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
14 мая 1831 года Дзібіч атрымаў яшчэ адну значную перамогу над палякамі. Крыху пазней галоўнакамандуючыфельдмаршал Паскевіч штурмам узяў прыгарад Варшавы Волю, пасля чаго 8 верасня 1831 года сталіца Польшчы капітуліравала. Мікалай I асыпаў фельдмаршала ўзнагародамі, даў яму вышэйшы тытул імперыі — Святлейшага князя з дабаўленнем — «Варшаўскі».
Перамога была азмрочана смерціо ад халеры ў Віцебску 16 чэрвеня 1831 года вялікага князя Канстанціна Паўлавіча, a таксама генерала Дзібіча. Княгіня Жанэта хварэла, ледзь трымалася на нагах, але не адыходзіла ні на імгненне ад мужа. Развітваючыся з ім, Жанэта абрэзала свае косы і паклала іх пад галаву памерлага.
17 лістапада 1831 года, y першую гадавіну Варшаўскага паўстання і праз пяць месяцаў пасля смерці Канстанціна, Святлейшая княгіня Жанэта Ловіч на трыццаць шостым годзе,
памерла.
Паўстанне ў Польшчы адгукнулася ў Літве і ПаўночнаЗаходняй Бсларусі: мелі месца рэкруцкі набор, звароты да грамадзян. У паўстанні ўдзельнічалі шляхта, афіцэры, духавенства. Сяляне і мяшчане заганяліся ў паўстанцкія атрады прымусам. Колькасць паўстанцаў дасягала да 10 тысяч чалавек. Ім y дапамогу
з Польшчы прыбыў корпус колькасцю да 12 тысяч, партызанскія
атрады, y якіх налічвалася да 12 тысяч чалавек.
Але ўсё ж гэтыя сілы не маглі супрацьстаяць рэгулярным часцям расійскай арміі.
19 чэрвеня 1831 года паўстанцы былі разбіты. У жніўні гэтага ж года супраціўленне спынілася. Царскі ўрад заняў правільную пазіцыю ў адносінах да паўстанцаў: сялянам, што вярталіся да сваіх памешчыкаў, удзел y паўстанні дараваўся. Ад адказнасці вызваліліся і тыя, хто быў далучаны да яго прымусам. У актыўных удзельнікаў паўстання было канфіскавана 115 маёнткаў з колькасцю сялян да 38 тысяч чалавек. Адабралі маёнткі ў Агінскіх, Радзівілаў, Сапегаў, Чартарыйскіх і іншых магнатаў хто падбухторваў і кіраваў паўстаннем. Усяго да следства было прыцягнута 2878 чалавек. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 265.)
У 1855 годзе памёр, прыняўшы атруту, імператар Мікалай I. Новы цар Аляксандр II быў вымушаны заключыць мір, скончыўшы тым самым няўдалую для Расіі Крымскую вайну. Былі прыняты і іншыя крокі.
Вясной 1856 года цар наведаў Фінляндыю, a затым і Варшаву. Цар дазволіў рэвалюцыянерам-эмігрантам вярнуцца ў Польшчу. Што да ўзнятага пытання аб аддзяленні Польшчы ад Расіі, то тут Аляксандр не саступіў палякам ні на крок: «Будзьце ж, паны, сапраўды злучаны з Расіяй і пакіньце ўсякія мары пра незалежнасць, якія нельга ні ажыццявіць, ні ўтрымаць, — сказаў цар. — Сёння паўтараю вам зноў: я перакананы, што шчасце Польшчы, што выратаванне яе патрабуе, каб яна злучылася назаўсёды, поўным яднаннем, са слаўнай сям'ёю рускіх імператараў, каб яна ператварылася ў неад’емную частку вялікай усерасійскай сям'і».
Гэтай палітыкі Аляксандр прытрымліваўся ўвесь час свайго ўладарання.
Разгром паўстання (1831) прымусіў царскі ўрад шукаць прычыны апазіцыйных настрояў. Яны насілі комплексны характар і патрабавалі неадкладных мер. Складанасць састаяла ў тым, што плануемыя рэформы выклікала незадаволенасць амаль усіх слаёў грамадства: сялян, памешчыкаў, дваранства. Тым не менш урад узяўся за вырашэнне наспелых праблем.
Ініцыятарам рэфармавання вёскі з’явіўся граф П. Д. Кісялёў, міністр дзяржаўных маёмасцей, прыхільнік адмены прыгонніцтва і бліжэйшы паплечнік цара Аляксандра П y гэтай справе. Але палавінчаты характар рэформ не прынёс жаданых вынікаў: штодзённая ііаншчына, згоны, выкананне іншых спраў выклікалі незадаволенасць сялян. Селянін
павінен быў аддаць памешчыку і/з валовага даходу з свайго надзела. Заставалася буйное дваранскае землеўладдзе: 3,6 працэнтаў памешчыкаў валодалі 50 працэнтамі прыгонных сялян. Уплывовай сілай заставаліся дробныя і сярэднія землеўладальнікі. Яны складалі 80 працэнтаў ад усіх намешчыкаў, мелі да ста прыгонных і ўвогуле валодалі 15,8 працэнтамі сялян. Прымітыўныя тэхналогіі, нізкі ўзровень забяспечанасці цяглавой сілай, прыродныя катаклізмы з’яўляліся аднымі з асноўных прычын няўраджаяў і голаду, што ўсё часцей наведваў сялян.
Неразвітай, прымітыўнай заставалася прамысловасць, заняпад якой быў цесна звязаны з прыгонніцтвам сялян. У такім жа стане знаходзіўся і гандаль. Адставанне Расіі ў сацыяльнаэканамічных і палітычных адносінах адмоўна адбівалася на ўнутранай нсстабільнасці, зніжала міжнародны аўтарытэт, што і ў рэшце-рэшт абумовіла паражэнне ў Крымскай вайне. Далей можна было дачакацца толькі чарговага паўстання і вырашэння сялянскага пытання «знізу». Таму ўрад вырашыў ажыццявіць
наспеўшыя рэформы «зверху». Было вырашана вызваліць сялян з памешчыцкага прыгону шляхам надзялення іх зямлёй, сядзібай.
На працягу 10—15 гадоў селянін павінен быў выкупіць зямлю па цане, якая б кампенсавала і страты ўлады памешчыка над селянінам. Вольны надзел мог быць зменшаны па волі селяніна і перададзены яму, за што ён павінен быў расплаціцца грашыма ці працай на памешчыка. У далейшым зямля магла быць выкуплена па дамоўленасці з памешчыкам.
Улічваючы, што памешчыкі, з'яўляючыся галоўным апірышчам самадзяржаўя, буйнымі земляўладальнікамі, Аляксандр II выказваў думку, каб вызваленне сялян пачалося па «ініцыятыве» памешчыкаў. Гэту «ініцыятыву» вырашыў ажыццявіць генерал-губернатар Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў У. I. Назімаў, сябра цара з дзяцінства і паплечнік y рэформах. Было вырашана бязвыплатна вызваліць сялян, пакінуўшы памешчыкам усю зямлю, y тым ліку і сялянскія надзелы. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 299.]
У адпаведнасці з рэскрыптам цара ад 20 лістапада 1857 года, сялянам пакідаліся сядзібныя надзелы, на працягу вызначанага часу сяляне павінны былі іх выкупіць. Мелася таксама даць сялянам пэўную колькасць зямлі «для забеспячэння іх быту і для выканання іх абавязкаў перад урадам і памешчыкам». За гэта
сяляне абавязаны былі плаціць аброк ці працаваць на памешчыка.
Памешчыкі ўспрынялі царскі рэскрыпт па-свойму: перасялялі сялян на менш урадлівыя землі, адразалі частку зямель, іншым разам і наогул пазбаўлялі надзелаў. Гэта выклікала бурнае незадавальненне сялян, якія стаялі за поўнае вызваленне ад памешчыцкай ласкі, перадачу ім усёй зямлі пры захаванні ўласнасці на яе, за адмену прыгону. 3 улікам узрастаючай хвалі
незадаволенасці 19 лютага 1861 года Аляксандр II зацвердзіў 17 заканадаўчых актаў па адмене прыгоннага права ў Расіі, a таксама адпавядаючы ім маніфест.
Няма чаго казаць, заканадаўчыя акты, што тычыліся адмену прыгонніцтва, прадастаўлялі сялянам поўныя правы і свабоды: закліочаць маёмасныя і іншыя пагадненні, займацца нрадпрымальнасцю, пераходзіць з сялянскага ў купецкае, ці іншае саслоўе. Але гэтыя і іншыя новаўвядзенні мала што значылі, паколькі селянін выкупіць свой надзел мог не меней як за дзевяць гадоў. Да гэтага ўся зямліца заставалася ўласнасцю памешчыка, a селянін павінен быў адбываць паншчыну, ці плаціць аброк.
Як адзначаюць аўтары «Гісторыі Беларусі», y Магілёўскай і Віцебскай губернях для сялян, якія займалі ад 4 да 5,5 дзесяцін (дзесяціна складала 1,09 гектара), паншчына складала 40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён y год, ці 8 рублёў аброку. Для сялян заходняй часткі Беларусі павіннасці памяншаліся на 10 працэнтаў.
На наншчыне ён павінен быў адпрацаваць не больш 23 дзён, аброк складаў тры рублі з дзесяціны ў год. I гэта пры тым, што ніжэйшы памер надзелу складаў ад 1 да 2 дзесяцін.
Вольны надзел селянін быў павінен выкупіць ва ўласнасць. Выкупная сума вызначалася з дапамогай шасціпрацэнтнай капіталізацыяй аброку за год. Калі аброк складаў 6 рублёў y год, то селянін павінен быў заплаціць 100 рублёў. Дваццаць-дваццаць пять працэнтаў ад гэтай сумы, ці іншай, улічваючы велічыню надзелу, селянін выплочваў памешчыку. У выніку селянін 49 гадоў павінен быў бы выплаціць да 300 працэнтаў ад азначанай сумы.
Вучоныя і не менш кемлівыя сяляне падлічылі, што ў такім разе яны выплочвалі за сваю зямлю суму, якая перавышала рыначны яе кошт y 3—4 разы.
Становішча з сялянамі ўскладнялася яшчэ і тым, што значная частка з іх (59,8 працэнта] была закладзена памешчыкамі пад
пэўныя крэдыты.
Безумоўна, гэта не магло задаволіць сялян. Распачаліся хваляванні, якія жорстка падаўляліся войскамі, што сведчыла пра нявырашанасць аграрнага пытання. Па-ранейшаму захоўвалася памешчыцскае землеўладанне. Памешчыкі валодалі 50,3 працэнтамі зямлі, сяляне — 33,4 працэнтамі. Пра сялянскія надзелы мы гаварылі вышэй. У процілегласць ім такія буйныя землеўласнікі, як граф Чарнышоў-Круглікаў валодаў 74,5 тысячамі дзесяцін зямлі; князь Паскевіч — 83,5; граф Патоцкі — 121,6 тысячамі; князь Радзівіл — 150 тысячамі; князь Вітгенпітэйн — амаль 1 мільёнам дзесяцін. Несумненна, гэтыя буйныя гаспадаркі з'яўляліся асноўнымі вытворцамі зернавых культур, бульбы, лёну, цукровых буракоў. Добры прыбытак памешчыкі атрымлівалі ад вінакурэння.
Такім чынам, 2,8 працэнта памешчыкаў ад усяго насельніцтва валодалі большасцю самай пладароднай ворнай зямлі. Звыш 75 працэнта насельніцтва (сяляне) мелі ўсяго Уз ворыўнай зямлі. Развіццё прамысловасці патрабавала змянення абставін, прадастаўлення агромністай масе сялян магчымасцей для большага ўплыву на ўсё сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё Расіі.
Ініцыятарам і кіраўніком аграрных рэформ пасля адмены прыгоннага права ў Расіі стаў П. А. Сталыпін (12 (14) красавіка 1862—5 (18) верасня 1911). Паходзіў ён са старажытнага дваранскага роду. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. Служыў y міністэрствах унутраных спраў і дзяржаўных маёмасцей. 3 чэрвеня 1902 года па сакавік 1903 — губернатар y Гродна і Смаленску. Пакінуў добры след y развіцці устаноў асветы і ўмацаванні сельскай гаспадаркі гродзеншчыны і Расіі наогул.
Ідэя П. А. Сталыпіна грунтавалася на імкненні стварыць заможнага працаўніка і тым самым, умацаваць манархію,
пазбегнуць перманентных сялянскіх паўстанняў. Значную ўвагу
рэфарматар засяродзіў на разбурэнні сялянскай абшчыны, насаджэнні хутароў, хутарской формы (фермерства пасённяшняму) землекарыстання, перасяленні земляробаў y іншыя
месцы краіны з надзяленнем там зямельнымі надзеламі. Свае рэформы П. А. Сталыпін пачаў з выдання ўказа ад 9 лістапада 1906 года, якім сялянам дазваляўся выхад з абшчыны. У Беларусі абшчыны захоўваліся ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе было такіх адпаведна 80,5 і 55 працэнтаў сялянскіх двароў. Выходзілі з абшчын неахвотна, тым больш перасяляцца на