Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
У пачатку 1812 года Аляксандр I зноў вяртаецца да пытання наконт адраджэння Польшчы. Гэта была ўжо не толькі ініцыятыва Расіі, але і патрабаванне Венскага кангрэса, паводле якога было створана ў 1815 годзе Каралеўства Польскае, якому была дадзена нават Канстытуцыя.
Але перш-наперш палякі звязвалі ажыццяўленне сваіх надзей з Напалеонам, які марыў пра сусветнае панаванне Францыі над светам. На працягу 1760—1809 гадоў Напалеон захапіў усе краіны Заходняй Еўропы. Няскоранымі заставаліся Англія, Швецыя і Расія. Спроба стварэння кааліцыі не дала жаданых вынікаў.
У 1805—1807 гады Аўстрыя і Прусія пацярпелі паражэнне і Напалеон змусіў іх далучыцца да яго і стаць заложніцамі крывавай палітыкі. Ён накіраваў свае аб’яднаныя сілы на Англію, блакіраваўшы яе з усіх бакоў.
26 чэрвеня (8 ліпеня) 1807 года Расія і Францыя падпісалі Цільзіцкі мір, y выніку чаго спынялася вайна, якую Расія вяла ў складзе кааліцыі (Англія, Прусія і Швецыя). Пры гэтым Прусія страціла частку тэрыторый, з якіх Напалеон стварыў падначаленыя яму Вестфальскае каралеўства і герцагства Варшаўскае.
Пыхлівая Прусія, якая яшчэ нядаўна цешылася, разрываючы Польшчу на часткі, вымушана была выплаціць на карысць Францыі кантрыбуцыю ў сто мільёнаў франкаў. Гэтага імператару французаў здалося мала — ён аддаў Расіі Беластоцкую акругу, адабраўшы яе ў Прусіі. Самаўпэўнены, Напалеон жартоўна-
пагрозліва гаварыў Аляксандру I, да якога праяўляў знешне сяброўскія адносіны, што, калі той не ўвойдзе з ім y саюз супраць Англіі, то ён адновіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 года, ці, як заяўлялі фанабэрыстыя палякі, «ад можа і да можа» (ад Балтыйскага да Чорнага мора).
Адносіны Францыі і Расіі ўсё больш абвастраюцца. Герцагства Варшаўскае поўна надзей, ва ўсім патурае імператару Францыі. У сакавіку 1811 года герцагства пастаўляе ў армію французаў 60 тысяч сваіх салдат. Такім чынам супраць Расіі Напалеон сабраў 647158 салдат і 1372 гарматы. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 255.)
Шэраг дзейсных захадаў прадпрыняла і Расія, рыхтуючыся да магчымай вайны. Найперш пабудавала на тэрыторыі Беларусі ваенныя цытадэлі (Бабруйск і Дынабург), ваенны лагер каля Дрысы, навяла масты праз раку Бярэзіна каля Барысава. На ўзводзімых збудаваннях кожны дзень працавала каля 2500 чалавек. Новае насельніцтва Беларусі папаўняла расійскую армію. Толькі за 1811 год з пяці Беларускіх губерняў расійскае войска папоўніла каля 15 тысяч салдат. Нованабытыя землі мелі надзвычай важнае значэнне ў будучым процістаянні з Напалеонам. У Беларусі дыслацыравалася частка арміі, ствараліся харчова-фуражныя запасы, транспартныя сродкі. Што да настрояў насельніцтва, то тут меліся вялікія складанасці. Частка шляхты, толькі знешне прыняўшая прысягу на вернасць Расіі, кіруючыся сваім хісткім менталітэтам, перакінулася да Напалеона яшчэ ў 1809 годзе, даведаўшыся пра стварэнне герцагства Варшаўскага.
Прыток шляхецкай, мяшчанскай, інтэлігенцкай эміграцыі быў такі значны, што напалеонаўскія маршалы сфарміравалі асобную польскую армію. У многім гэта было абумоўлена фальшывымі абяцаннямі Напалеона адрадзіць Польшчу, палякі паддаліся на гэтую правакацыіо. Аслепленыя абяцанкамі, яны не задумваліся над тым, што Напалеону патрэбны польскія салдаты,
 М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" харчовыя запасы, палітычная падтрымка. Другая прычына была ў тым, іпто новадалучанае насельніцтва не паспела як след адаптавацца да расійскай рэчаіснасці, ужыцца ў яе гаспадарчы і жыццёвы побыт. Становішча сялянства ў расійскім прыгоне нічым лепшым не адрознівалася ад польскага.
Каб зняць праблему з «эміграцыяй», расійскі ўрад зрабіў пэўныя захады па канфіскацыі маёмасці «ўцекачоў», але гэта не дапамагло.
Імператар Аляксандр I, каб заручыцца падтрымкай шляхты Польшчы і Літвы, пайшоў на абяцанне аднавіць Рэч Паспалітую ў межах Расіі, прадаставіўшы ёй шырокую аўтаномію. Цар абяцаў нават адмяніць прыгоннае права. Пагроза вайны патрабавала рашучых дзеянняў. Гэта разумелі і цар, і ягоныя паплечнікі ў вырашэнні польскага пытання М.Агінскі, К. Любецкі, К. Плятэр, К. Любамірскі, С. Грабоўскі, працаваўшыя над праектам стварэння аўтаномнага Вялікага Княства Літоўскага. Аднак праект своечасова не быў падтрыманы ўладнымі кіруючымі органамі Расіі.
Летам 1812 года Напалеон пачаў ваенныя дзеянні супраць Расіі. Расійскія арміі, размешчаныя на заходніх рубяжах, мелі ў сваім саставе звыш 315 тысяч салдат і 928 гармат, размешчаных на фронце ў 600 кіламетраў і аддзеленых адна ад адной адлегласцю ў 100—200 кіламетраў. Гэта спрыяла планам Напалеона — разбіць раз'яднаныя арміі рускіх і заключыць выгадны мір.
У ноч на 12 чэрвеня 1812 года напалеонаўская армія фарсіравала Нёман, заняла горад Коўна. Рускія арміі, адбіваючыся ад насядаўшага ворага, адступалі.
16 чэрвеня 1812 года Напалеон увайшоў y Вільню. Знешнія праявы ветлівасці і гасціннасці не задаволілі імператара. Ён чакаў прыліву войск. Войск, войсж і войск! Вось якая задача хвалявала
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны"	 яго. Кампанія пачалася добра, але рускія арміі не разбіты, адступаюць, маюць намер злучыцца ў Смаленску. Яго ж армія пачынае несці страты.
15 ліпеня 1812 года генерал А. П.Тормасаў разбіў пад Кобрыным корпус Ж. Рэнье, знішчыўшы звыш шасці тысяч салдат. Ёсць і іншыя, больш важкія страты — да 150 тысяч хворых, сярод іх нямала марадзёраў.
Таму Напалеон яшчэ і яшчэ раз націскае на хвалюіочае палякаў пытанне наконт Полынчы. Імператар з самым сур'ёзным выглядам збірае прадстаўнікоў Польшчы ў сваім паходным абозе: С. Солтана, К. Прозара, Ю. Серакоўскага, А. Сапегу, Ф. Ельскага, А. Патоцкага, Я. Снядзецкага, іншых занепакоеных лёсам Польшчы, стварае ў Вільні Часовы ўрад з несур’ёзнай назвай «Камісія Вялікага Княства Літоўскага», a таксама адміністратыўныя адзінкі на месцах, на чале якіх паставіў французскіх інтэндантаў вызначыўшы перад імі адну задачу: салдаты, фураж, коні, харчаванне. Палякі не пярэчылі, іх турбавала галоўнае аднаўленне польскай дзяржавы. Але болыпага марыянетачны ўрад дасягнуць не мог — Напалеон не хацеў абцяжарваць будучае заключэнне міру з Расіяй. A ў шляхты, каталіцкіх святароў, афіцэраў польскіх злучэнняў y арміі Напалеона жыла надзея, таму верай і праўдай яны служылі імператару, пускаючы ў ход нават чароўнасці жанчын. Пані Валеўскую натхнілі дзеля будучага Польшчы на ролю палюбоўніцы не надта палкага да прыгожага пола імператара.
Марысю вучылі: «Калі справа дойдзе да... галоўнага, ты ж не забудзь спытаць пры гэтым: «А як жа Польшча?»
Замужняя пані Валеўская (дзявочае прозвішча Марыся Лочыньска] нейкі час утрымлівала ў пекных абдымках маленькага імператара, дамагаючыся патрэбнага адказу, дыктуемага прадстаўнікамі марыянетачнага ўрада. Аднак
Напалеон моцна трымаў y галаве думку, дзеля якой ён прыйшоў y Расію. Імператар добра адрозніваў палітыку ад алькоўных гульняў. Ягоных планаў не парушыла нават з’яўленне 4 мая 1810 года на свет іх адзінага з Валеўскай сына, названага Аляксандрам. Сэрца закаханай жанчыны сагравалі палкія словы Напалеона: y адзін прыўкрасны дзень іх сын стане каралём Польшчы...
разбітыя. 22 ліпеня
Але гэты жаданы дзень не толькі не набліжаўся, a наадварот аддаляўся. Вайна з Расіяй, наступальныя аперацыі ў Беларусі, рэквізыцыі, павялічаныя паборы з сялян патрохі знізілі напал спадзяванняў. Шляхта, сяляне пачалі ўсведамляць сапраўднае становііпча французаў y Расіі, з недаверам ставіцца да хітрыкаў імператара.
Рускія арміі адступалі, але не былі 1812 года 1-я і 20-я арміі падышлі да
Смаленска і, да радасці войск, злучыліся ў адну магутную сілу, якая 4—5 жніўня нанесла адчувальнае паражэнне. Французы страцілі больш за 14 тысяч чалавек. Але гэта была не генеральная бітва, якая б сакрушыла Напалеона. Рускім патрэбна была перагрупіроўка войск, папаўненне новымі сіламі. Аляксандр I, імкнучыся з’яднаць нацыю ў сувязі з сур’ёзнай пагрозай, абвясціў маніфест аб склінанні ўсенароднага апалчэння. Голас цара быў пачуты. Сяляне, мяшчане, мужчыны і жанчыны стваралі партызанскія атрады і грамілі ар'ергарды французаў, не давалі рабаваць маёнткі памешчыкаў і сялібы сялян. Партызаны з'явіліся магутнай сілай y тылу французскіх войск, вялікай падмогай расійскім арміям.
Здача Смаленска, працяг адступлення выклікалі ў расійскім грамадстве незадавальненне кіруючымі коламі арміі. Гучалі нават
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" даволі празрыстыя абвінавачванні ў адрас Аляксандра I. Усе жадалі бачыць галоўнакамандуючым рускай арміяй знакамітага сваімі баявымі поспехамі на турэцкім фронце М. 1. Кутузава.
8 жніўня 1812 года Аляксандр I падпісаў высокае прызначэнне. М. I. Кутузаў згрупіраваў войскі, паіюўніў іх новымі сіламі, узняў баявы дух армій. Адступленне спынілася, пачалася падрыхтоўка да рашаючай бітвы. Яна адбылася 26 жніўня 1812 года каля вёскі Барадзіно (па другіх звестках — Барятнно, землі князёў Барацінскіх (Борятннскнх). — М. K.J. Поплеч з рускімі войскамі змагаліся ваяры Беларусі.
Сёння агульнавядома, што знакамітыя Баграціёнавы флешы ўтрымлівалі палкі 3-й пяхотнай дывізіі, сфарміраванай на Віцебшчыне. 24 пяхотная дывізія, набраная з ураджэнцаў Мінскай губерніі, што гераічна змагалася поплеч з артылерыстамі Раеўскага.
Адносіны вучоныхда Барадзінскай бітвы самыя процілеглыя. Французы лічаць, што ў бітве перамаглі яны.
Каля сяла Барадзіно (Мажайскі раён Маскоўскай вобласці) 26 жніўня (7 верасня) 1812 года ў рускіх пад камандаваннем генерала М. I. Кутузава мелася 132 тысячы салдат і 624 гарматы. У Напалеона было 135 тысяч салдат і 587 гармат. У ходзе бітвы напалеонаўская армія страціла забітымі 58 тысяч салдат. 3 боку рускіх загінула 44 тысячы чалавек. На нашу думку, y бітве пад Барадзіно , бясспрэчна, перамагла руская армія. Па-першае, страты нашай арміі меншыя. Па-другое, імкненне французаў прадставіць перамогу пад Барадзіно сваёй абумоўлена хваравітымі амбіцыямі самога Напалеона і яго маршалаў, якія ніколі не мелі такіх вялікіх страт y папярэдніх бітвах.
Па-трэцяе, армія Кутузава пакінула Барадзінскае поле, каб перадыслацыравацца, аднавіць сілы, папоўніць боезапас для новай бітвы.
Адыход на новыя пазіцыі быў звязаны з прыняццем няпростага рашэння: як быць з Масквой. Даваць бой пад сценамі Масквы М. I. Кутузаў палічыў нявыгадным стратэгічна і тактычна. Таму армія пакінула Маскву, якую неўзабаве занялі французы. Напалеон рашыў кампанію закончанай і прапанаваў Аляксандру I заключыць мір. Адказу, на здзіўленне Банапарта, не паследавала. Між тым харчовыя, фуражныя запасы французскай арміі таялі, набліжалася зіма, да якой яна не была падрыхтавана, лічачы, што кампанія будзе завершана восенню. У арміі пачаліся праяўляцца выпадкі голаду, марадзёрства, непадпарадкавання. A прапановы Банапарта аб міру ігнараваліся. Армія Расіі, захаваўшы і прымножыўшы свой патэнцыял, папоўніўшыся новымі сіламі і ўзбраеннем, чакала зручнага моманту для пераходу ў контрнаступленне і ачышчэння сваёй зямлі ад прыхадняў. Папершае, М. I. Кутузаў так размясціў армію, што французам заставалася свабоднай да аступлення толькі Смаленская дарога і акаляючая тэрыторыя, па якой наступалі французы, разрабаваўшы і зруйнаваўшы усё, што толькі, на іх думку, магло знясіліць рускіх. Цяпер жа ім даводзілася ісці па гэтай самай спапялелай, бязлюднай, замеценай сцюжнымі мяцелямі дарозе.