Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
У кастрычніку 1812 года Банапарт пачаў выводзіць зрэджаныя свае войскі з Масквы. Армія М. I. Кутузава ішла следам, праследуючы інтэрвентаў, знясільваючы імклівымі партызанскімі вылазкамі, нападаючы на збяднелыя абозы французаў.
У кастрычніку-лістападзе 1812 года былі вызвалены Полацк, Віцебск, Менск, Магілёў, многія іншыя гарады і вёскі.
Надзеі каталіцкай віляхты не здзейсніліся. Давялося ёй прасіць дараваць y Аляксандра I іх пралікі, зноў хлусліва даваць прысягу на вернасць. Не засталося ніякіх надзей, адны разбурэнні. «Культурная» нацыя, парыжская пыхлівая «арыстакратыя» прынесла Расіі і Беларусі агромністыя разбурэнні, абумовіла
страшэнныя нястачы. Гарадское насельніцтва паменшылася ў 2—
3 разы. Колькасць жыхароў y Менску зменшылася з 11200 да 3480
чалавек.
Вялікія страты панесла вёска. Колькасць жывёлы скарацілася ўдвая. Па няпоўных дадзеных Беларусь страціла сваёй маёмасці на суму каля 52 мільёнаў рублёў. Былі спалены, разрабаваны цэрквы, манастыры, касцёлы. «Вытанчаная нацыя» ператварыла СвятаДухаў храм y Вільні ў канюшню, y Маскве разрабавалі храмы, музеі, ганьбілі айчынныя святыні. Аднак хіжасць і жорсткасць не дараваліся захопнікам. Каля вёскі Студзенка, што непадалёк ад Барысава, руская армія канчаткова разбіла французаў. На пераправе праз Бярэзіну загінула 20 тысяч салдат, 50 тысяч выратаваліся ад смерці, дзякуючы здачы ў палон. «Непераможная», «Вялікая армія», як фанабэрыста называлі зруйнаваныя манархі Заходняй Еўропы войскі Напалеона, адступаючы з Расіі, праследуемыя рускімі арміямі, партызанамі і моцнымі маразамі на Бярэзіне ўяўляла сабой стракаты зброд. Мабыць, болын за сваё патрачанае войска пакутаваў ад відовішча апранутых y лахманы салдат сам, яшчэ нядаўна такі ганарлівы Напалеон.
Кінуўшы армію на выпрабаванага ў баях маршала Іахіма Мюрата (1771—1815), свайго, дарэчы, зяця, Напалеон 23 лістапада праз Смаргонь, Ашмяны, дзе на яго быў зроблены замах на забойства, выехаў y Парыж. Бывай мара пра золата і кашаміравыя тканіны Індыі, цёплыя ласкавыя воды Басфора. Вайну сунраць Расіі Напалеон пачаў спякотным чэрвенем (27 чэрвеня 1812) і з ганьбай уцякаў з яе халоднай лістападавай (23 лістапада 1812) восенню. Такім быў лёс многіх прыходняў на Расію і Беларусь. На іншае ім спадзявацца не даводзілася.
Вайна скончылася.
У адпаведнасці з пастановай Венскага кангрэса (1814
1815 гг.) быў здзейснены чацвёрты падзел польскіх зямель паміж
Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй. 3 часткі зямель Варшаўскага княства было створана Польскае каралеўства (Царства), падначаленае
Расіі. Імператар Расіі атрымаўтытул караля Польшчы.
27 лістапада 1815 года Аляксандр I падпісаў y Варшаве Канстытуцыю новага Каралеўства, якое складала 127700 кв. км з насельніцтвам 3,2 млн. чалавек. Каб улагодзіць калабаранцкую шляхту, вярнуў ёй прывілеі і канфіскаваныя землі і маёнткі, толькі лёс прыгоннага сялянства заставаўся ранейшым, што адмоўна адбівалася на настроях людзей і адносінах да ўлад. Аднак крокі ўрада насустрач шляхце (дараванне і вечнае забыццё пра антырасійскую барацьбу поплеч з Напалеонам супраць Расіі) не былі ацэнены. Стварэнне каралеўства пасеяла ў частцы насельніцтва Літвы і Беларусі пэўныя спадзяванні, што беларускалітоўскія тэрыторыі ўвойдуць y яго. Гэтаму спрыяла стварэнне ў 1817 годзе асобнага вайсковага злучэння — Літоўскага корпуса на чале з вялікім князем Канстанцінам Паўлавічам. Корпус меў нават уласны штандар з выявай «Пагоня», змешчаным на двухгаловым срэбным арле — сімвале самадзяржаўнай Расіі. Аднак значная частка шляхты ўсё-ткі марыла і дзейнічала адразу ж пасля падзелаў Рэчы Паспалітай супраць Расіі. «Віленская асацыяцыя», да прыкладу, створаная ў Вільні ў 1796 годзе, адразу ж уключылася ў змаганне, выдаўшы такі супрацьрасійскі дакумент, як «Акт паўстання».
У 1797 годзе арганізацыя была выкрыта. Гэтую ж мэту вызначыла «Нацыянальнае масонства», паставіўшы перад сабой задачу аднаўлення Польшчы ў магчыма большых тэрыторыях.
Паралельна з ім дзейнічалі легальныя ложы. У глыбока заканспіраваныя аддзяленні ўваходзілі масоны высокага пасвячэння маршалак Віленскай губерніі М. Ромер, сакратар канцылярыі Віленскага Ю. Струміла, князь К. Радзівіл, граф
С. Солтан.
У маі 1812 года «Нацыянальнае таварыства» ў мэтах больш глыбокай канспірацыі памяняла назву, пачало называцца «Патрыятычнае таварыства». Яго стваральнікі генерал Я. Ушынскі, маёр В. Лукасінскі, шэраг іншых польскіх афіцэраў, зразумела, не займаліся асветніцтвам, як гэта выцякала са статутаў усіх масонаў. Дзейнасцю «таварыства» кіраваў Цэнтральны камітэт, які меў сваіх эмісараў y Літве, Кракаве, Падоліі і іншых месцах. Цэнтральны камітэт пільна сачыў за Літоўскім корпусам, вывучаючы яго магчымасці на выпадак паўстання.
«Адраджэнцы» Польшчы кантактавалі з будучымі дзекабрыстамі. Вяліся вялікія дэбаты па пытаннях тэрыторый, улады, будучага ўладкавання Польшчы і Расіі.
Як вядома, паўстанне на Сенацкай плошчы 14 снежня 1825 года адбылося. Удзельнікаў палітычных аб’яднанняў выдаў 12 снежня 1812 года цару Мікалаю 1 падпаручык, ад'ютант галоўнакамандуючага гвардзейскай пяхоты Якаў Растоўцаў. У ходзе следства, якое праводзіў сам імператар, было раскрыта і «Патрыятычнае таварыства».
Пашыраецца таксама рух сярод студэнцкай моладзі, чые свабодалюбівыя ідэі падпітваліся аднадумцамі з Гейдэльбергскага, Іенскага, Гесенскага і Вюртэмбергскага ўніверсітэтаў, куды «жандарская» Расія паслала вучыцца сваіх будучых звяргальнікаў, як працягваюць пісаць да сённяшняга дня класава арыентаваныя гісторыкі. Ва ўпор яны не бачаць, што Расія слушна ставілася да маладой фронды, іншамысленасці тых, хто кіраваўся кніжнымі арыентырамі аб грамадстве. Так, y канцы 1817 года студэнты Віленскага ўніверсітэта стварылі таварыства філаматаў, ці прыхільнікаў асветніцтва. Удзельнікі арганізацыі А. Міцкевіч, Я. Чачот, Т. Зан, І.Дамейка і іншая, патрыятычна
настроеная моладзь разглядалі мадэлі рэфармавання палітычнай сістэмы, адмены прыгоннага права. Моладзь з’явілася таксама ініцыятарам стварэння такіх адгалінаванняў філаматаў, як «Таварыства прамяністых», «Саюз літаратараў», «Таварыства аматараў навук» з культурна-асветніцкай ускіраванасцю.
У 1820 годзе філаматы, пашыраюць сферу сваёй дзейнасці, арганізуюць таварыства аматараў дабрачыннасці-філарэтаў. Яны паглыбляюць свае веды ў гісторыі беларускай зямлі, традыцый, культуры і духоўнасці. Безумоўна, яны закранаюць і пытанні
прыгоннага права, дыскутуюць, праяўляюць юнацкую нецярплівасць да вырашэння праблем расійскага грамадства. Гісторыкі адзначаюць, што ў гэты напоўнены грамадскапалітычнымі ўзрушэннямі час y Каралеўстве Польскім і ў заходніх губерніях існавала каля 50 згуртаванняў моладзі, гатовых да крайнасцей y грамадскім жыцці.
Безумоўна, гэта непакоіць ўлады. Урад прымае захады па падтрымцы стабільнасці ў грамадстве. Дзевяць філарэтаў і адзінаццаць філаматаў, сярод якіх сустракаем А. Міцкевіча, Т. Зана, 1. Дамейку, якіх высылаюць y расійскую глыбінку. Пераглядаецца і выкладчыцкі састаў Віленскага ўніверсітэта, звальняюцца І.Лялевель, I. Даніловіч, М. Баброўскі, a таксама папячыцель Віленскай навучальнай акругі А. Чартарыйскі і рэктар універсітэта Ю. Твардоўскі.
Дзейнасць маладзёжных арганізацый трэба кваліфікаваць як праяўленне знешняй незадаволенасці, эмацыянальнай крытыкі існуючага рэжыму пры недахопе перакананасці ў рашучых дзеяннях, упэўненасці ў правільнасці абранага шляху барацьбы.
Палкі патрыятызм, гатоўнасць да самаахвярнасці і іншыя «перлы» завышаных ацэнак маладзёжных узбуджэнняў, «выяўленыя» гісторыкамі, публіцыстамі перыяду класавых падыходаў да ўсяго, што было звязана са зруйнаваннем царызму,
не вытрымлівае сёння ніякай крытыкі.
Гэта быў час, калі ўсе заханіліся на ўзроўні пандэміі рэвалюцыйнымі разважаннямі, меркаваннямі. Не ведаць гэтай абыдзенай рыторыкі было правілам дурнога тона. Толькі лянівы не крытыкаваў царскі ўрад і не даваў выспятка усім гэтым раманавым, засядзеўшымся на троне. Адкінуўшы гэтую хлусню,
мы сутыкаемся зусім з іншымі праявамі...
Красамоўным пацверджаннем згаданаму з'яўляецца паўстанне дзекабрыстаў 14 снежня 1825 года, y падрыхтоўцы якога прымалі ўдзел і вайскоўцы з часцей, размешчаных y Беларусі і ў Каралеўстве Польскім. У разгалінаваных дваранскіх афіцэрскіх арганізацыях, існаваўшых y многіх рэгіёнах Расіі, не было адзінства. Таму неўзабаве створаны «Саюз выратавання» распаўся і на яго аснове створан «Саюз дабрабыту», які больш дакладна вызначыў мэты барацьбы і галоўную сілу паўстання — армію.
У перыяд існавання высветлілася, што ў асяроддзі афіцэраў гатовых да рашучых дзеянняў, нямала проста балбатуновых, прыліпалаў аматараў гучнай фразы.
Пра існаванне арганізацый афіцэраў-змоўшчыкаў далажылі цару, уручыўшы 24 мая 1821 года спіс, y якім Аляксандр 1 знайшоў нямала вядомых яму асабіста людзей. На прыдворнага цар сказаў: «...Я падзяляў і падтрымліваў гэтыя ілюзіі і памылковыя думкі. I не мне іх караць».
Між тым змоўшчыкі, якія ўяўлялі сабой ядро дзекабрыстаў, ставілі задачы, не адпаведныя гуманістычным поглядам цара.
У 1825 годзе A. А.Аракчэеў (1769—1834)
прывёз да Аляксандра ўнтэр-афіцэра 3-га Украінскага палка Шэрвуда, які далажыў Аракчэеву пра існаванне «Паўднёвага
занепакоенасць
грамадства». На гэты раз цар быў больш аглядны, даручыўшы Аракчэеву аказваць садзейнічанне ў раскрыцці змовы.
Неўзабаве былі створаны новыя арганізацыі — «Паўночнае таварыства» і «Паўднёвае таварыства». У апошняе ўвайшло «Таварыства з'яднаных славян», імкнучыся тым самым пашырыць сацыяльныя сілы паўстання, далучыць да яго шырокія народныя масы, аб'яднаць усіх славян y дэмакратычную федэратыўную дзяржаву.
Пасля загадкавай «смерці» Аляксандра I, пасля адмовы ад прыняцця кароны Канстанціна Паўлавіча на прастол узышоў Мікалай I, якому адразу ж стала вядома пра змову.
12 снежня 1825 года да Мікалая з’явіўся гвардзейскі паручнік Я. I. Растоўцаў і папярэдзіў пра падрыхтоўку ўзброенага паўстання ў сталіцы. Праўда, імёнаў змоўшчыкаў ён не назваў, сказаўшы, што даў ім слова афіцэра. Цар не настойваў.
Паўстанне меркавалася пачаць y Бабруйскай крэпасці з арышту цара і яго світы ў час інспекцыі гарнізона Мікалаем 1. У крэпасці служылі М. Бястужаў-Румін, С. Мураўёў-Апостал, В. Нораў, I. Павола-Швяйкоўскі і іншыя афіцэры. Далей падзеі пайшлі па іншаму сцэнарыю. Для ўзброенага паўстання было вырашана скарыстаць дзень прысягі імператару Мікалаю I 14 (26) снежня 1825 года, дзеля чаго на Сенацкую плошчу Пецярбурга было выведзена тры тысячы салдат і 30 афіцэраў. Выбраны дыктатарам паўстання гвардзейскі палкоўнік С. Трубяцкі, засумняваўшыся ў поспеху, на плошчу не з’явіўся, войскі засталіся без камандавання, але ад прысягі адмовіліся.