Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
стаў Віленскі ўніверсітэт, своеасаблівы асяродак умацавання беларускасці, нацыянальнага побыту, культуры і праваслаўя.
3 улікам сацыяльнага саставу насельніцтва праваслаўнага веравызнання, далучэння беларусаў і часткі паланізаванай шляхты
да жыцця і працы ў Расіі, падтрымкі яе палітыкі царскі ўрад распачаў паступова ўплываць на паланафільскія настроі і пашыраць барацьбу з навучальнымі ўстановамі, урадавымі ўстановамі на месцах, дзе гюльскае навучанне ўваходзіла ў пярэчанне з расійскай сістэмай
адукацыі.
У 1832 годзе быў абвінавачаны ва ўсталяванні антырускай ўскіраванасці, антырускіх ідэй і настрояў сярод выкладчыкаў і студэнтаў і закрыты ў сувязі з гэтым Віленскі ўніверсітэт.
Каб абмежаваць польскасць y шэрагу навучальных устаноў уводзілася выкладанне на рускай мове. Аднак закрыццё Віленскага ўніверсітэта не перашкодзіла моладзі Беларусі атрымліваць вышэйшую адукацыю. Яны навучаліся ў Маскве, Кіеве, Пецярбургу. Дарэчы, першапачаткова ў Маскве, a пасля ў Пецярбургу вучыліся браты Каліноўскія, Віктар і Кастусь, a таксама дзяржаўны дзеяч Ф. П. Врончанка, дыпламат 1. А. Гашкеівч, многія іншыя беларусы: генерал М. А. Сухазанет, 1. А. Сухазанет, генерал П. В. Баброўскі, юрыст М. I. Стаяноўскі, прафесар М. С. Куторга, філосаф і публіцыст М. К. Судзілоўскі, генералы М. М. Хамянтоўскі, П. М. Хамянтоўскі, правазнавец I. Я. Файніцкі, гісторык B. I. Сумеўскі.
Насуперак тым, хто ахвотна ганіць, скажае ўмовы, y якіх апынулася Беларусь y выніку трох падзелаў прывядзём факты тагачаснай рэчаіснасці: y першай палове XIX стагоддзя для навучання далучалі дзяўчынак, для якіх дзейнічалі школы, пансіёны, гімназіі, дваранскія вучылішчы.
У 60-я гады XIX стагоддзя ў Беларусі мелася 576 адукацыйных устаноў рознага тыпу: прыватныя і дзяржаўныя, духоўныя
вучылішчы для жанчын, 453 пачатковыя школы. Навучалася каля 17 тысяч чалавек. Безумоўна, гэта не так многа, як хацелася, але ж яны існавалі, ствараліся матэрыяльныя ўмовы для іх павялічэння і развіцця. Скажам, y Беларусі было створана Горы-Горацкае вучылішча земляробства, a ў 1848 годзе на яго аснове пачаў дзейнічаць інстытут агульнарасійскага маштабу.
Улічым і той значны факт, што навучанне ў адукацыйных установах Беларусі праводзіліся педагагічнымі кадрамі і спецыялістамі расійскіх інстытутаў, вучылішчаў і школ. Пакуль гартаваліся кадры з беларусаў непасрэдна расійскія вучоныя, настаўнікі, краязнаўцы, фалькларысты, польскія вучоныя знаёміліся з асаблівасцямі беларускай мовы, вывучалі гісторыю, народны побыт. Спашлемся , да прыкладу, на навуковую працу К. Ф. Калайдовіча «Пра беларускую гаворку», выдадзеную ў 1822 годзе, на створаныя па ініцыятыве Я. Тышкевіча Віленскі музей старажытнасцей і Віленскую археалагічную камісію.
Дададзім да сказанага, што ў Расіі былі выдадзены Статуты Вялікага Княства Літоўскага, «Помнікі гісторыі Літвы», падрыхтаваныя Т. Нарбутам, выйшлі ў свет дакументальныя матэрыялы па гісторыі Беларусі 1.1. Грыгаровіча «Беларускі архіў», «Летапісец Літвы і Руская хроніка» I. Даніловіча і г.д.
Працяглы час на далучаных да Расіі землях сродкам зносін з’яўлялася польская мова, панаванне якой усталёўвалася ва ўсіх сферах жыцця Рэчы Паспалітай на працягу многіх стагоддзяў. Старабеларуская (рускаяф польская мовы, якія былі мовай Вялікага Княства Літоўскага ў новых умовах таксама ўжываліся, але ў афіцыйных дакументах над імі пачала дамініраваць дзяржаўная руская мова. Нам прадстаўляецца, што гэта не патрабуе асаблівых тлумачэнняў — далучаныя землі з'яўляліся састаўной часткаю Расійскай дзяржавы, насельніцтва — падуладным дзяржаўнаму ладу Расіі. Але адзначым, што ў штодзённым абыдзенным жыцці жыла, бо
выжыла ва ўмовах паланізацыі і акаталічвання, абагачалася новымі праявамі і старажытнабеларуская [руская] мова. Яе гутарковае багацце ўвасаблялася ў мастацкіх творах пісьменнікаў і паэтаў, дзеячаў сцэнічнага мастацтва.
Жывая гутарковая мова беларусаў выклікала цікавасць сваёй блізкасцю з рускай і пачала ўсё шырэй уваходзіць y пісьменніцкую творчасць. Да прыкладу, сатырычныя творы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе». Беларуская мова хораша загучала ў творах В. Дуніна-Марцінкевіча «Вечарніца», «Шчараўскія дажынкі», «Халімон на каранацыі», «Пінская шляхта». Беларуская мова вабіла і будзе вабіць сваёй жыццёвай прастатой, хараством гучання, мілагучнасцю, бо напоўнена светлым жартам і цеплынёй. Што ні слова — дыямент. Гэта разумелі прадстаўнікі рускай творчай інтэлігенцыі, якія шчыра, па-братэрску падтрымлівалі нашых пісьменнікаў і паэтаў y пошуках іх нацыянальнага ўвасаблення.
Натхнёна, творча працуюць, выкарыстоўваючы багатую беларускую фалькларыстыку аматары задушэўнай народнай песні, кампазітары.
Беларускія народныя матывы мы бачым y творчасці мастакоў 1. Аляшкевіча, Я. Рустэна, В. Ваньковіча, 1. Хруцкага, Т. Зана, 1. Дамейкі.
Шмат новых плыняў, праяў мы сустракаем y творах скулыітараў архітэктараў. Расія стварала шырокія магчымасці для ўзвышэння, увасаблення нацыянальнага, адметнага, уласцівага таленавітаму беларускаму народу.
ГЛАВА 11. «ЧЫРВОНЫЯ» I «БЕЛЫЯ»: РЭВАЛЮЦЫЙНАЕ ПАЎСТАННЕ Ў БЕЛАРУСІ 1863-1864 ГГ.
Прыношу ў дар Радзіме маёмасць, працу і жыццё
М. К. Агінскі
ыло б няправільным лічыць, што Расія не прымала дзейсных захадаў, каб далучыць
палякаў да расійскай рэчаіснасці, уключыць y дзейнасць дзяржаўных, палітычных і культурна-духоўных структур. Аднак
многія з іх зыходзілі з інтарэсаў Расіі ў меншай ступені, чым Польшчы. Трэба адзначыць, што польскае насельніцтва, апынуўшыся ва ўмовах дзяржавы, якая па многіх сваіх высновах
настолькі адрознівалася ад Польшчы, што самыя лепшыя памкненні разбіваліся аб нежаданне ўспрымаць гэта. Безумоўна, неабвяргальна, што ў дзвюх славянскіх дзяржавах было многа агульнага, аб'яднаўчага. За час паасобнага існавання склаліся даволі трывалыя нацыянальныя, канфесійныя, культурныя, жыццёва-бытавыя, здавалася, непрымірымыя адрозненні.
I, мусіць, недастаткова ў палітыцы Расіі ўлічваўся звычайны ў такіх выпадках бурны ўсплеск патрыятызму, настальгія па страчанаму, роднаму, блізкаму. Тут, мабыць, самыя вытанчаныя, абачлівыя крокі, нават імкненне ў нечым патураць «новым народам» не могуць прымірыць, прыняць чужы лад жыцця, звычкі, мысленне. Руская прымаўка гаворыць: «Родная сторона мать, чужая мачеха». Беларусь таксама мае шмат цудоўных прымавак. Вось адна з іх: «У сваёй хаце і качарга маці».
Трагі н a
вызначыў сутнасць радзімы Г. Ю. Цыцэрон: «Нам
дарагія бацькі, дарагія дзеці, блізкія, родзічы, але ўсе ўяўленні аб
любві да нечага яшчэ злучаюцца ў слове «айчына».Які сумленны
чалавек стане сумнявацца памсрці за яе, калі ён не можа прынесці гэтым ёй карысць?»
I ў дадатак. Мусіць, на ўсе часы падыходзіць выказ: «Что
нмеем не храннм, потерявшн плачем».
Таму для польскай нацыі, надзвычай ганарлівай, эмацыянальнай, тэма радзімы, Польшчы не магла змоўкнуць y Расіі, блізкай, можна сказаць, роднай, узгадаваўшы шматвякавае імкненне з'яднацца ў адну сям'ю. Мы ўжо адзначалі, што беларусы-праваслаўныя лёгка прынялі далучэнне, бо спрадвеку жадалі жыць разам са сваімі ўсходнімі братамі, змагаліся, набліжаючы гэты час. Па-іншаму бачылі сваю будучыню палякі каталіцкага веравызнання і, вядома, выкрасты, тыя з беларусаў, хто паддаўся на прывідныя прывілеі, прынялі каталіцтва і
ўспрымалі Польшчу як сваю радзіму. Дадзеная прысяга спрадвеку, як мы зазначалі вышэй, не з’яўлялася нечым святым, непарушальным абяцаннем. Ва ўмовах Расіі, калі палякі ўвачавідку сутыкнуліся з чужынай, калі абвастрыліся натрыятычныя пачуцці, яны зразумелі, што страцілі і, адкінуўшы ўсе прысягі, пачалі аб’ядноўвацца, каб рашучым змаганнем вярнуць страчаную радзіму, адрадзіць Польшчу. Палякі не растварыліся як этнас, яны захавалі ўсё вялікае, тое іх з’ядноўвала ў складаныя часы. Жыла, хоць і падвяргалася нападкам,
мілагучная, дарагая кожнаму паляку мова, культура, музыка, песні. Баявыя заклікі, мужныя песні, маршы, рамансы, вальсы, напісаныя польскімі паэтамі, музыкантамі абуджалі ўспаміны, развагі. Хіба магла не крануць песня «Яшчэ Польска не згінела» Міхала Клеафаса Агінскага, хіба мог пакінуць абыякавым паляка славуты паланез «Развітанне з Радзімай»!
Ідэя аднаўленна Польшчы супала з часам рэвалюцыйнага руху, які ахапіў Заходнюю Еўропу, абуджаў Расію, клікаў на барыкады, натхняў на радыкальныя перамены ў сацыяльнаэканамічным і палітычным жыцці. Пад уплывам прапаганды, якую вёў з-за мяжы рэвалюцыйны часопіс «Колакал», што выдаваўся A. I. Герцэнам, ішла паўсядзённая падрыхтоўка да паўстання. Сёння, чытаючы артыкулы Чарнышэўскага, Дабралюбава, самога Іскандэра (псеўданім A. I. Герцэна), адчуваеш вастрыню ўзнімаемых праблем і бачыш, што ў палітычнае жыццё прыўносіліся разбуральныя традыцыі (чым горш тым лепш), даваліся ацэнкі палітыкі царызму, якія не адпавядалі рэчаіснасці, насілі папулісцкі характар. Кіруючыся класавымі, ультрарадыкальнымі ідэямі, польскія патрыёты падбухторвалі да ўдзелу ў паўстанні і рускіх («За нашу і вашу свабоду»), што не адпавядала інтарэсам Расіі, калі ўлічыць унутраную сутнасць закліку.
Герцэнаўскі «Колакал» заклікаў да яднання з палякамі, не заўважаючы, што палякі паўстаннем хочуць аднавіць Польшчу, выкарыстаўшы для гэтага моц арміі і рашучасць рускага народа, не болей.
«Я перакананы, пісаў Герцэн, што Польшча, як і Італія і Венгрыя, мае неад’емленае пэўнае права на дзяржаўнае існаванне, незалежна ад Расіі». Герцэн і яго паплечнікі з’яўляліся праціўнікамі манархіі, ідэалізавалі расійскую сялянскую абшчыну, бачачы ў ёй правобраз сацыялістычнага ладу ў Расіі. Памыляючыся самі, яны пераканалі ў гэтым Я. Дамброўскага, іншых польскіх змагароў. Аслепленыя нянавісцю да манархіі наогул (не столькі да асобы цара], яны не здолелі зразумець, што ў існуіочых праблемах Расіі вінавата не форма праўлення (манархія), a палітыка, якая праводзілася ўрадам. Гісторыя пацвердзіла, што манархія, як і рэспубліка, вынеслі выпрабаванне
часам і сёння існуюць, як раўнапраўныя. Прыклад распаду
манархіі Расіі і Германіі зусім не тыповы. Як і рэспублікі, манархіі
за час свайго існавання трансфарміраваліся ў парламенцкія,
дуалістычныя і г.д., паспяхова вырашаюць праблемы грамадства.