Гартаванне спадчыны
Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
Будзе да месца сказаць, што на пачатку XXI стагоддзя Эмір Бахрэйна аб'явіў y краіне дэмакратыю: пераход ад абсалютнай манархіі да канстытуцыйнай. Будзе захаваны і інстытут манархіі. Будзе і двухналатны парламент. Адна палата будзе выбірацца, другую будзе прызначаць манарх.
Дзіўна, што ў Герцэна, Чарнышэўскага і Дабралюбава не ўзнікла пытанне, чаму, рыхтуючы шырокае паўстанне, a гэта слова не зыходзіла з вуснаў кожнага паляка, яго кіраўнікі не вырашалі з такой жа апантанасцю сялянскае пытанне, не стварылі з яго дапамогай магутную сацыяльную базу? Трэба думаць, што гэта недарэчнасць, не аднабаковае захапленне падрыхтоўкай вайсковай падтрымкі паўстання. «Чырвоныя» і «белыя» не знайшлі ў каторы раз паразумення па самым балючым для кожнага паляка пытанні зямлі, скасаванню феадальнапрыгонніцкіх перажыткаў.
Рускія рэвалюцыйныя дэмакраты стаялі за поўнае распрыгоньванне сялян і бясплатную перадачу ім ўсёй надзельнай зямлі. Польскі бок, баючыся адштурхнуць ад удзелу ў паўстанні шляхты, выступаў за грашовую кампенсацыю памешчыкам за надзельныя землі з боку ўрада і за тое, каб частка замель заставалася ва ўласнасці памешчыкаў. Такі падыход рускія
не падтрымалі.
Са згаданага вынікае, што польскі рух заручаўся рускай падтрымкай дзеля сваіх вузканацыянальных інтарэсаў, a агульныя заклікі патрабавання «зямлі і волі», «За нашу і вашу свабоду» насілі дэкларатыўны, папулісцкі, зманлівы характар. Нельга не бачыць і тэрытарыяльных замахаў.
У адозве ад 6 (18) чэрвеня 1863 года гаварылася: «Мы саставім вольныя дружыны і паспяшым y Расію на дапамогу... Палякі гатовы паўстаць, накшталт бацькоў і брацці вашай, за сваю волю, за сваю зямлю». (Падкрэслена намі. М. К.)
У польскім грамадстве ішла вострая дыскусія па дзяржаўнаму ўладкаванню. Я.Дамброўскі заяўляў: «Кожны народ мае права на незалежнае існаванне». Рэвалюцыйныя дэмакраты, пра якіх y нас ужо ішла гаворка, мусіць, таксама не звярнулі на апошняе ўвагі. Між тым, прызнаючы права на самастойнасць і раўнапраўе ўвогуле, многія дзеячы польскага руху, ледзь гутарка заходзіла пра «ўкраінскае пытанне» і пра іншыя народы, мянялі свае погляды на процілеглыя.
У чэрвені 1866 года ў Аб'яднанні польскай эміграцыі, дзе актыўнымі дзеячамі былі Хмеленскі, Матушэвіч і Дамброўскі, узнікла вострая дыскусія па пытанню рэдакцыйнага артыкула ў першым нумары яго органа газеце «Непадлегласць». На дыскусіі была выказана ідэя (патрабаванне), каб усе народы былой Рэчы Паспалітай з’ядналіся ўадну польскую нацыю.
Дыскусія не дала пэўных вынікаў. Спрэчка ўзнікла праз паўгода пры абмеркаванні герба будучай Польшчы і ўключэнні ў яго ў якасці сімвала Украіны герба Кіева.
Я. Дамброўскі зноў не згадзіўся, застаўшыся на сваіх ранейшых пазіцыях. Яго не падтрымалі, і ён быў вымушаны заявіць, што пры гэтых умовах адмаўляецца ў рабоце Камітэта Аб'яднанай польскай эміграцыі. Гісторыя засведчыла правільнасць пазіцыі Я. Дамброўскага на прыкладзе такіх жа памкненняў яшчэ раз y самой Полыпчы, ЗША, Францыі і Расіі.
Спрэчкі абвастрыліся з новай сілай, калі пачалі абмяркоўваць пытанні пра беларускія, літоўскія тэрыторыі, якія ўваходзілі ў састаў Рэчы Паспалітай 1772 года да яе падзелу. Шэраг польскіх кіраўнікоў якія адназначна заяўлялі, каб гэтыя землі ўваходзілі ў састаў
Польшчы, адразу ж забывалі пра лозунгі самастойнасці для ўсіх народаў. Рускія рэвалюцыянеры адмовіліся падтрымліваць такую пазіцыю і запатрабавалі, каб польскі бок адмовіўся ад лозунга межаў Польшчы, якія яна мела да трох падзелаў. Гэта было для рускіх непрымальна, але польскі бок настаяў на сваім. Свой пункт гледжання быў сфармуляваны такім чынам: «Мы імкнемся да аднаўлення Польшчы ў ранейшых яе межах, пакідаючы народам, якія ў іх пражываюць... поўную свабоду застацца ў саюзе з Польшчай ці распарадзіцца сабою згодна са сваёй воляй».
3 гэтага вынікае, што польскае паўстанцкае кіраўніцтва было заклапочана толькі праблемамі аднаўлення Польшчы, што да незалежнасці беларусаў і літоўцаў, то пра іх дзяржаўны лёс яны не турбаваліся.
Гісторыя паказала, што такая эквілібрыстыка ў многім абумовіла паражэнне паўстання 1863-1864 гадоў і складанасці развіцця Польшчы ў далейшым. Польшча заўсёды змагалася за аднаўленне сваёй дзяржавы ў межах 1772 года (да падзелаў), ніколі не падтрымлівала імкнення беларусаў да стварэння сваёй дзяржаўнасці, больш таго, зноў-такі, пры дапамозе розных палітычных маніпуляцый спрабавала ўключыць Беларусь y сваю дзяржаву.
Патрыятычныя памкненні Полыпчы, крытыка абсалютнай расійскай манархіі, якая ўзмацнілася з часоў Аляксандра II, вылівалася і ў адрас Мікалая I, разграміўшага паўстанне дзекабрыстаў, польскае паўстанне 1830-1831 гадоў і рэвалюцыю ў Венгрыі ў 1848-1849 гады. Палякі ахвотна здзекваліся з Мікалая I, чытаючы верш М. А. Дабралюбава:
Не знаю, как й почему, Кому прйшла oxonia Поставйть памятнйк тому,
Кто стойт эшафота.
Разлагаючы ўплыў «Колакала», безліч канспіратыўных арганізацый y самой Польшчы, a яшчэ больш y Расіі ,выліваўся ў штодзённую работу па падрыхтоўцы паўстання. Расія мела ў Польшчы каля ста тысяч войскоўцаў, з іх прыкладна 15 тысяч y Варшаве. Асаблівая ўвага была сканцэнтравана на Варшаве. Тут былі створаны і дзейнічалі арганізацыі рускіх афіцэраў, з іх непасрэдным удзелам распрацоўваліся планы захопу вайсковых складаў са зброяй. У дзень паўстання вайсковыя змоўшчыкі разам з распрапагандаванымі рускімі афіцэрамі і салдатамі павінны былі напасці на гарнізон і знішчыць яго ці раззброіць. Намячалася захапіць намесніка, месцы пражывання генералаў, вайсковых начальнікаў, атакаваць гаўпвахты, арсеналы Модліна (прыгарад Варшавы] з дапамогай здраднікаў-юнкераў.
Мэтанакіравана дзейнічаў па падрыхтоўцы паўстання і разлажэння вайсковых кадраў Расіі Я. Дамброўскі, штабс-капітан 5-й пяхотнай дывізіі, што давала яму магчымасць ездзіць па ўсёй краіне, агітаваць, ствараць арганізацыі, назапашваць зброю, распаўсюджваць нелегальную літаратуру. Ён жа з'яўляўся кіраўніком падрыўной арганізацыі і ў Акадэміі генеральнага штаба.
Гурток генштабістаў уключаў польскіх афіцэраў y якім удзельнічалі 3. Серакоўскі, браты і K. і В. Каліноўскія, П. Ліхачоў, Н. Рашкоўскі, Ф. Шрэдэрс і многія іншыя. Шырокая прапаганда супраць рускага ўрада вялася ў 4-м стралковым батальёне афіцэрамі Арнгольдтам, Слівіцкім, Растоўскім і радавым Шчурам, арыштаваных і пазней прыгавораных да смяротнай кары за здраду. Настрой y батальёне быў паўстанцкі. Даведаўшыся пра прысуд, батальён меў намер зброяй вызваліць вязняў.
Значную падтрымку польскі паўстанцкі рух меў з боку Францыі і Швейцарыі. У другой палове 60-х гадоў колькасць эміграцыі налічвала ў свеце 10 тысяч чалавек. Каля паловы толькі ў Францыі, нямала палякаў жыло ў Англіі, да 2,5 тысяч y Швейцарыі. (Дьяков В. Ярослав Домбровскнй. М., 1969, С. 152.] Я. Дамброўскі злучыў іх y Аб’яднаную польскую эміграцыю. Не ўсе яны былі
па-паўстанцку настроены, аднак палітычная фразеалогія валодала імі, як гэта здаралася і ў часы Рэчы Паспалітай. Шляхта пыхліва, узнесла заяўляла пра падтрымку каралеўскіх плыняў, калі ж справа даходзіла да выканання, то грошы давалі на замыслены паход нямнога, ваяроў пастаўлялі адзінкі. Не лепшым чынам шляхта дзейнічала і ў эміграцыі. Некаторыя добра, утульна адчувалі сябе ў Парыжы, Жэневе, Лондане, a тое, што Дамброўскі трэндзіць пра паўстанне і толькі пра паўстанне, дык гэта, мусіць, яму трэба. Проста так ён не стаў бы вылузвацца.
Што тут скажаш? Мяшчанства, сытае, задаволенае, забіўшыся па сваіх кутках, ёсць y кожнай краіне. Імі заўсёды кіруюць асабістыя эгаістычныя выгады, дробязная філасофія «мая хата з краго»... A калі так, то ў атачэнні мужных, самаадданых заўжды знаходзяць месца рознага кшталту прайдзісветы, здраднікі. Былі яны, на жаль, і сярод палякаў. Выключным вынаходніцтвам y аднрацоўцы трох сярэбранікаў, y здрадніцтве праяўляў правакатар Трэцяга аддзялення Балашэвіч-Патоцкі. Паходзіў ён з дробнай шляхецкай сям’і на Віленшчыне, адстаўны афіцэр. Быў завербаваны ў 1864 годзе, неўзабаве атрымаў дакументы на імя графа Альфрэда Патоцкага, ён на працягу 15 гадоў жыў за мяжой,
высочваючы настроі, сувязі, дзейнасць польскіх і рускіх эмігрантаў іх кантакты з Мадзіні і Гарыбальдзі, Марксам і Энгельсам. У ягоныя задачы ўваходзіла таксама дыскрэдытацыя найбольш таленавітых, небяспечных і актыўных лідэраў 3 1864 года ён пражываў y Дондане, выдаваў сябе за палітычнага эмігранта і пра ўсё паведамляў y Пецярбург.
Не грэбаваў здраднік і паклёпніцтвам, спробамі скампраментаваць Дамброўскага, Урублеўскага, ДлускагаЯбланоўскага і іншых дзеячаў эміграцыі. Здраднік даваў каштоўную інфармацыю, ахоўваўся царскай паліцыяй і даслужыў да 1875 года, сышоўшы са сваёй «дзейнасці» нявыкрытым. Пра яго здрадніцтва даведаліся толькі пасля Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі, калі дакументы паліцыі трапілі ў рукі народа.
Царскаму агенту Адольфу Стэмпкоўскаму не пашанцавала. Ён дзейнічаў y Швейцарыі ў эмігранцкіх колах, быў выкрыты і зняслаўлены.
Безумоўна, здраднікі, інфармуючы Пецярбург пра ўзрушэнні сярод кіраўнікоў падрыхтоўку паўстання, не маглі ведаць усяго. Так яны «прамаргалі» замах польскага эмігранта Антонія Беразоўскага ў чэрвені 1867 года на цара Аляксандра 11, які ў гэты час знаходзіўся ў Парыжы з выпадку наладжанай там міжнароднай выстаўкі.
Урад Францыі спекуляваў на польскім пытанні, імкнучыся ўмацаваць гандлёвыя сувязі з Расіяй, даючы ў той жа час прытулак польскай эміграцыі. На шляху ад вакзала да Елісейскага палаца з натоўпу чуліся воклічы: «Нех жые Польска!» («Да здравствует Польша!»). Падчас паездкі ў Булонскі лес Беразоўскі выхапіў рэвальвер і выстраліў y Аляксандра 11. Тэрарыста своечасова заўважыў ахоўнік і паспеў падняць на дыбы каня, які засланіў імператара, кроў якога толькі апырскала мундзір. Другі стрэл быў зусім няўдалы, рэвальвер разарвала, тэрарыст
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" схоплены.
Як y Расіі, так і ў эмігранцкіх колах, па пытаннях паўстання не існавала адзінства. Адны, дэмакраты, з’яўляліся гарачымі, y плане польскага менталітэту, прыхільнікамі паўстання. Іх называлі за палкі радыкалізм «чырвонымі». Дробная шляхта, афіцэрства, частка местачковага мяшчанства састаўлялі ядро патрыятычнага руху. Тыя, хто лічыў сябе лібераламі, былі супраць паўстання. У разбуральных рэвалюцыйных працэсах, найбольш апантана дзейнічалі «чырвоныя». Лібералаў, a гэта былі спраўныя памешчыкі, сярэдняя буржуазія, частка гарадскога мяшчанства, называлі «белымі».