Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Філосаф пераконвае, піто кожнае грамадства павінна мець y краіне чалавека, які б падтрымліваў y народзе імкненне бачыць
M.B. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" 		—			 		
нерспектывы развіцця з дапамогай натхняючай ідэі. Адсутнасць такой ідэі азначала б згубу агромністага пласта культуры. М. А. Бердзяеў жадаў Расіі мець такую пуцяводную зорку-ідэю ўначы, якая можа вывесці да жаданай мэты. 1 няхай гэта мэта так далёка і неадчувальна, што складана ва ўсё гэта верыць, y яе будуць верыць, ісці да яе. Грамадства трэба пераконваць, што ўсё лепшае ажыццявіцца, што мэта будзе дасягнута. Бо калі такой мэты няма ў выглядзе нейкай спакуслівай ідэі, то людзям будзе складана пераадольваць цяжкасці. Ідучы да гэтай мэты, здавалася
б,	неажыццявімай, грамадства можа дасягнуць яе.
3 другога боку такіх зманлівых, прывідных ідэй, «ідэолагаў» трэба баяцца. Далёкія ад жыцця, завоблачныя, назавём іх нязбытачнымі, ідэі, мэты могуць быць ілжывымі, зманлівымі., утапічнымі, якіх нямала было прапанавана людзям ў часоў Сакрата, Томаса Мора і іншых мысліцеляў. Безумоўна, людзям, грамадству трэба быць надзвычай абачлівымі, асцярожнымі. Нельга дапусціць, каб вас падманулі.
Амерыканскі філосаф Роберт Эмерсон y сувязі з гэтым папярэджваў: «Бойцеся мысліцеля, якога Уседзяржыцель пасылае на Зямлю». У нашай гісторыі было нямала «казачнікаў», якія спакушалі грамадства псеўдаідэямі. 3 аднаго боку іх з’яўленне трэба вітаць, бо яны ўзбройваюць грамадства ідэямі, якія нададуць людзям матывацыю да руху, да новых здзяйсненняў, з другога y іх прапановах трэба бачыць надзённыя інтарэсы, a не завоблачныя летуценні.
Апостал Іаан папярэджваў: «Не ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, таму што многа лжэпрарокаў з’явілася ў свеце».
Пэўныя ўяўленні пра прапануемыя ідэі можна атрымаць узіраючыся ў сацыяльныя каштоўнасці (сімвалы, лозунгі, гімны, праграмы лідэраў і г. д.], якія валодаюць аб'яднаўчымі,
кансалідуючымі ўласцівасцямі. Ідэі вам раскажуць пра галоўнае месца, ролю чалавека ў прапануемых палітычных праграмах партый, элітных груп, лідэраў бо яшчэ з часоў старажытнасці грэчаскі мысліцель Пратагор сцвярджаў: «Чалавек мера ўсіх рэчаў». У канстытуцыях многіх гордых дзяржаў свету ўпісаны гэты цудоўны крылаты выраз. I грамадства імкнецца ажыццявіць яго, але пакуль піто чалавек не стаў мерай усіх капітоўнасцей. Жыхары старажытных Афін не паверылі Пратагору, падвергнуўшы яго астракізму, выгнанню, a кнігі спалілі на плошчы. 3 недаверам паставіліся і да вучэння Сакрата і Платона. Сакрата абылгалі і прыгаварылі да прыняцця яду цыкуты.
Безумоўна, шлях да ўзвялічання чалавека складаны. Патрабуюцца стагоддзі і стагоддзі, каб з ягонай сутнасці выкавалася нешта сапраўднае, чалавечае. Гэта задача ўсяго грамадства і самога чалавека. Вядомы нямецкі філосаф I. Кант так гаварыў пра чалавека: «3 гэтай крывой цясіны (чытай палена, цурбака. М. К.), з якога зроблен чалавек, нельга зрабіць нічога прамога». Несумненна, гэта нялёгкая праца, але ж няма такіх «цурбакоў», якія б нельга было ператварыць y цудоўную рэч. Філосаф не сумняваўся ў плёне працы над «цурбаком», проста ён лічыў яе надзвычай складанай.
Сённяіпні інавацыйны мысліцель менш скептычны перакананы мэта дасягальная.
Выдатныя творцы Новага часу, дзяржаўныя дзеячы ўзважана падыйшлі да навацый. Безумоўна, перш за ўсё яны звярнуліся да маці-гісторыі, шукаючы закладзіны, перадумовы ідэалогіі. 3 мінулага нам дасталося нямногае, але ўсё ж найбольш выразна паходжанне тэрміна ўсе звязвалі з сутнасцю слова «ідэалогія». Яно складаецца з слоў idea (думка, сутнасць) і logos. Апошняе ўжываеццаў шырокім сэнсе (першавыснова, Бог, сутнасць, закон). Хрысціяне разумеюць пад ім тое, іпто папярэднічала ўсяму: «У
пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог. Яно было спачатку ў Бога. Усё праз Яго пачало быць, і без Яго нішто не пачало быць, што пачало быць». (Нн. 1.1-3.)
Антуан Дэсцют дэ Трасі вызначыў дадзены тэрмін y абагульненым сэнсе «навука». Адшукваючы перадідэалогію (предндеологню), французскі мысліцель Фрэнсіс Бэкан прыйшоў да высновы, што ідэі, ідэалогіі гэта «ідалы розуму», увасабленне розуму, думкі, разумення.
Антуан Дэсцют дэ Трасі паглыбіў разуменне тэрміна «ідэалогіі», ўбачыўшы ў ім асяродак палітыкі, грамадскага і эканамічнага ўладкавання дзяржавы.
Тэрмін «ідэалогія» прыжыўся ў навуцы не адразу. Знайшліся і знаходзяцца сёння ўплывовыя ў палітыцы дзеячы, якія не прымаюць яго, не маючы аднак больш-менш аўтарытэтнай аргументацыі. Умацоўваюць сваё разуменне больш эмацыянальна, абапіраючыся на свае адміністрацыйна-палітычныя рэсурсы. У якасці прыкладу можна спаслацца на аўтарытэт імператара Францыі Напалеона, чые погляды і сёння жывяць некаторых дэідэалагізатараў. Напалеон наогул славіўся ўменнем папапулісцку ставіцца да палітыкі, да сваіх крокаў. У выпадку ваенна-палітычных удач усю славу браў сабе. Калі ж даводзілася сустрэцца з няўдачамі, памылкамі, «геніяльны» заваёўца ўсю адказнасць ускладваў на сваіх нядобразычліўцаў. Тое ж самае адбылося і з ідэалогіяй, якая толькі-толькі абгрунтоўвалася тэарэтыкамі.
Незвычайны папуліст, якога, мабыць, не было ў свеце з часоў «славутага» Нерона, Напалеон паспешліва, як усё, што ён рабіў, адмоўна паставіўся да навуковых абгрунтаванняў французскіх мысліцеляў. Раздражнены разгромам сваіх армій y Расіі ў 1812 годзе, ён абвінаваціў y сваім паражэнні ідэолагаў, хоць яны не ўдзельнічалі ні ў адной з яго заваёўніцкіх кампаній. Вучэнне
ідэолагаў Напалеон абвясціў туманнай метафізікай, «вінаватай ва ўсіх памылках і няшчасцях прыўкраснай Францыі». Папуліст тут вызначаецца асабліва: не ён вінаваты, a Францыя. У гэтым увесь Напалеон, які дасканала авалодаў папулісцкімі тэхналогіямі сваіх уладарных папярэднікаў. Ён умеў ашальмаваць тое, што не падабалася яму і не ўкладвалася ў «пракрустава ложа павярхоўных капральскіх вызначэнняў».
Ён нават не паглыбляўся ў сутнасць ідэалогіі. Увогуле да яе разумення ў вязня вострава Святой Алены проста не хапіла жыццёвага часу. Безумоўна, y той час, калі сутнасць ідэалогіі была распрацавана тэарэтычна слаба, бо практыка палітычнай дзейнасці і барацьбы яшчэ не дала патрэбнага для навуковага абгрунтавання матэрыяла, перніапачаткоўцы ідэалогіі дапускалі метадалагічныя памылкі. Французскі мысліцель Пьер Жан Кабаніс (1757-1808), напрыклад, бачыў y ідэалогіі фізіялагічны аспект, лічачы медыцыну дзейным сродкам удасканалення чалавечага роду. Уплываючы на цела, можна дасягнуць удасканалення духу. Меркаванне, думаецца, не без павучання, калі ўзгадаць выраз:
«У рнмлян был закон суровыіі -
В здоровом теле дух здоровый».
Збліжаючы ідэалогію і палітыку, Пьер Жан Кабаніс мэту палітыкі бачыў y знішчэнні беднасці, жабрацтва і выкараненні недахопаў людзей.
Вядома, што наша свядомасць гэта прадукт такой высокаарганізаванай матэрыі як чалавечы мозг, які адлюстроўвае акаляючую нас рэчаіснасць. Кіруючыся гэтым, шэраг вучоных лічаць ідэалогію іманентнай, унутрана ўсласцівай дзяржаве катэгорыяй. Другія, зыходзячы з таго, што ідэалогію «праводзяць» людзі, палітычна зацікаўленыя ўладары ўлады, лічаць яе зманлівай свядомасціо («ложным сознаннем»). У ХІХ-ХХ
стагоддзях усталявалася апошняе. У Германіі носьбітам ідэалогіі такога кшталту з’явілася нацыянальная буржуазія. К. Маркс (1818-1883) і Ф. Энгельс (1820-1895) расцанілі яе як класавую, выгадную буржуазіі і таму скажаючай рэчаіснасць.
Свае погляды на ідэалогію марксісты фарміравалі ііаводле прац «Нямецкая ідэалогія», «Святое сямейства», y якіх падкрэслівалася, што ўяўленне людзей пра рэчаіснасць гэта вынік рэальнага палітычнага працэса, усведамленне свайго месца ў ім. Таму не ідэі, падказаныя нам такім феноменам высокаарганізаванай матэрыі, як чалавечы мозг, знітаваны з рэчаіснасцю, вызначаюць жыццядзейнасць людзей, a рэальныя жыццёвыя абставіны, якія складаюць сутнасць нашай свядомасці.
К. Маркс і Ф. Энгельс аб’ектыўна зазначалі, што «свядомасць ніколі не можа быць чым-небудзь іншым, як усвядомленым быццём, a быццё людзей, ёсць рэальны працэс іх жыцця». (Маркс, К. Сочннення: в 39 т. / К. Маркс, Ф. Энгельс. Т. 3. С. 25.)
Гэта ўжо не фантомы, ілжывыя ўяўленні самасвядомасці, пра якія іранічна пісаў Ф. Энгельс: «Усялякая ідэалогія мае справу з самастойнымі сутнасцямі, якія валодаіоць незалежным развіццём і падпарадкоўваюцца толькі сваім асабістым законам». (Маркс, К. Сочннення: в 39 т. / К. Марск, Ф. Энгельс. Т. 39. С. 83.)
Несумненна, гэта ілжывая свядомасць. Сапраўдная ж ідэалогія фарміруецца на аснове жыццёвых поглядаў носьбітаў пэўных класавых сіл y грамадстве. Вельмі да месца прывесці выказванне К. Маркса: «Не свядомасць людзей параджае іх быццё,
а, наадварот, іх грамадскае жыццё вызначае іх свядомасць». (Маркс, К. Сочнненмя: в 39 т. / К. Маркс, Ф. Энгельс. Т. 13. С. 7.)
Яшчэ больш грунтоўна сутнасць ідэалогіі вызначана ў выказванні К. Маркса, што «палітыка ганіла (посрамляла) сябе кожны раз, як толькі аддзялялася ад інтарэса», ад надзённых патрэб чалавека. Ён падкрэсліваў, што ўсякі клас для дасягнення
сваёй мэты прадстаўляе свой інтарэс як агульны інтарэс усіх
членаў грамадства, павінен надаць сваім думкам, ідэям сутнасць
усеагульнасці, адпаведнасці інтарэсам усіх людзей. Іншымі словамі, ідэалогія пануючай сацыяльнай сілы (партыі, элітнай групы, лідэра) і будзе ў такім разе дамінуючай ідэалогіяй. Да месца будзе дадаць яскравую думку К. Маркса, што тэорыя, чытай, ідэя, ідэі, становяцца матэрыяльнай сілай, як толькі авалодваюць
масамі.
Скрозь прызму імкненняў людзей да задавальнення асабістага інтарэса разглядаў ідэалогію французскі мысліцель Канстан Франсуа Вальней (1757-1820). Праўда, y ягоных поглядах нямала ілюзорнага, утапічнага. Напрыклад, ён лічыў, што ў будучым народы зразумеюць значэнне грамадскага шчасця, адчуюць сваю сілу ў ідэі роўнасці. Багатыя схіляцца да ўмеранасці, падпарадкуюць свае інтарэсы грамадскім.
Гэтыя свае ідэі ён лічыў магчымым рэалізаваць на падставе праграмы аб’яднання народаў y такую палітычную структуру, як «Генеральныя пітаты Еўропы». У якасці Канстытуцыі гэтага дзяржаўнага ўтварэння павінна была стаць «Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна» (1789), прынятая Вялікай французскай рэвалюцыяй.