Гартаванне спадчыны
Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
ісціны, не ўвяргаючы яе ў варожае сутыкненне з палітычнай сучаснасцю і рэчаіснасцю.
Готліб Зігфрыд Байер (1694-1738) рускі акадэмік нямецкага паходжання. У Пецярбургу з 1726г. Узначальваў y акадэміі кафедру старажытнасці і ўсходніх моў.
Герард Фрыдрых Мілер (1705-1783) нямецка-рускі гісторык. У Пецярбург запрошаны ў 1725г., член Пецярбургскай акадэміі: удзельнічаў y экспедыцыях па вывучэнню Сібіры.
Аўгуст Людвіг Шлецар. У Пецярбургу з 1761 г. Запрошаны Мілерам. У 1769 г. Вярнуўся ў Германію. Аўтар «начальнага» летапісу.
ГЛАВА З.АДЗІНАЯ СТАРАЖЫТНАРУСКАЯ НАРОДНАСЦЬ
«Русскйх народов трй. Все онй одного корня, Но длйтельное время Жйлй порознь й так получйлось
Нз нйх трй разных русскйх народа:у каждого Свое названйе, своя речь, Свой обычай, свой песнй, Своя одежда»
Максйлі Богдановнч
VI-1X стагоддзі ў гісторыі ўсходнеславянскіх народаў маюць выключнае значэнне. Яны характэрызуюцца якасна новым узроўнем сацыяльна-эканамічнага, унутрыпалітычнага і знешнепалітычнага развіцця. У земляробстве пачалося больш шырокае прымяненне новых прыладаў працы, што спрыяла пачатку ворыўнага земляробства. У гарадах развіваўся гандаль і рамёствы. Сацыяльна-класавая дыферэнцыяцыя, з’яўленне знаці і стварэнне зямельных уладанняў прыватнай уласнасці запатрабавалі новых формаў улады, кураўніцтва ўнутранымі, знешнімі і вайсковымі справамі.
Прыклад дзяржаўнасці Егіпта, Старажытнай Грэцыі, Візантыі, Старажытнага Рыма, Старажытнага Усхода пераконваў і патрабаваў неадкладных і дзейсных стасункаў.
Трэба было з’яднаць усходнеславянскія народы, іх княствы, рэсурсы ўлады, вытворчыя і ваенныя сілы мясцовых княжанняў, каб супрацьстаяць нападам цюркаў-кіпчакоў полаўцаў, печанегаў, 57
варагаў і іншых замежных прыхадняў. Для выраіпэння гэтых задач
меліся ўсе спрыяльныя магчымасці. Шлях «з варагаў y грэкі», які пачынаўся з паўночнага берага Фінскага заліва і заканчваўся ў Канстанцінопале, з’яўляўся магутным сродкам гандлю і эканамічнай стабільнасці ўсходнеславянскіх земляў. Гарады, што паўсталі па ўсім «шляху» з поўначы да Чорнага мора, выраслі ў прыбытковыя цэнтры рамяства, сталі буйнымі рынкамі, куплі і продажу самых разнастайных тавараў і зброі.
Спрыяла кансалідацыі і моўнае, язычніцкае адзінства славян (палян, драўлян, наўгародцаў, палачан, дрыгьвічоў, северан, бужан, велынян), «зовемых», в VI в., носнвшнх по главному племенн названне Русь. (Рыбаков Б. А. Кневская Русь н русскне княжества ХП-ХІП вв. М.: 1982. С. 87.)
Створаны ў VI-VII стагоддзях y Сярэднім Падняпроўі дзяржаўны саюз іншаземцы называлі «Рос» ці «Рус». Прыкладна з X стагоддзя Руссю называліся ўсе усходнеславянскія землі, што плацілі даніну Русі, y тым ліку і дружыны варагаў, якія захоплівалі пэўныя тэрыторыі Русі. Летапісы даводзяць, піто Старажытнаруская дзяржава пачынаецца з 862 года, калі нейкія невядомыя воласці, ці, мажліва, адна з іх, населеная народамі чудзь, словене і весь, звярнуліся да варагаў: «Зямля наша вялікая і багатая, a парадку ў ёй няма. Прыходзьце княжыць і валодаць намі». Гэтым азначаным бяздоказным зваротам і пасёння карыстаюцца антыславянскія нядобразычліўцы, y прыватнасці Мурад Аджы, для абгрунтавання нарманскай тэорыі, паводле якой нарманы (варагі) паклалі пачатак Старажытнарускай дзяржаўнасці. Гэтую, так званую, тэорыю навукова абвяргалі япічэ М. В. Ламаносаў, Д. I. Ілавайскі, С. А. Гедзеонаў, Б. А. Рыбакоў і іншыя аўтарытэтныя расійскія вучоныя. Іх падтрымлівае вядомы беларускі гісторык і археолаг Э. М. Загарульскі, які лічыць, што дзяржаўнасць Русі была закладзена задоўга да 862 года, да, так
званага, запрашэння варагаў. Таму пагадзімся з Э. М. Загарульскім, што славянскія княжанні, a не псеўдатэорыі нарманістаў паклалі пачатак Старажытнарускай дзяржавы Русь. Не надаваў значэння паходжанню варажскіх князёў (ці яны балты-славяне ці кельты) Мікола Ермаловіч. «Галоўнае не паходжанне, a тое, чыімі інтарэсамі яны кіраваліся ў сваёй дзейнасці, зазначае вучоны. A кіраваліся яны, бясспрэчна, інтарэсамі той мясцовасці, дзе яны княжылі, інакш бы яны так доўга не сядзелі там. Нават калі ўказаныя князі былі і скандынаўскага паходжання, гэта ніколькі не паўплывала на славянскі характар першых усходнеславянскіх палітычных утварэнняў». (Ермаловіч Мікола. Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. Мн.: 1990. С. 58.)
Князёў запрашалі, выбіралі на княствы ў многіх дзяржавах, княствах і каралеўствах, але з гэтага не вынікала, што яны з’яўляліся дзяржаваўтваральнікамі.
Што да летапісаў то яны лічылі, што тыя заўсёды перапісваліся, дапаўняліся, наўмысна скажаліся, што трэба нарэшце перастаць укленчваць перад імі і даказваць пыхлівым замежнікам тое, што для нас з’яўляецца відавочным.
Дзяржава Русь з цэнтрам y Кіеве аб'яднала ў VI стагоддзі плямёны русь, палян і северан. Працэс інтэграцыі пашыраўся і да IX стагоддзя ўжо ў Кіеўскую Русь уваходзілі княжанні северан, палян, драўлян, вяцічаў радзімічаў і іншых плямён. Нам падаецца, што адсутнасць y летапісах назвы «Кіеўская Русь» сведчыць пра асобную дзяржаўную форму, дзе члены супольнасці аб'ядноўваліся паводле новых адносін. Думка К. Маркса пра Кіеўскую Русь як недарэчную, шматковую, нязграбную нам не доказ. К. Маркс нямала памыляўся, але ў савецкія часы ягоныя выказванні падаваліся як меркаванні непадлягаючыя крытыцы, як дагматы. У нас ёсць усе падставы для таго, каб лічыць Кіеўскую Русь адзінай, маналітнай дзяржавай. Пры гэтым нельга забываць
пра шматлікасць формаўтварэнняў дзяржаў і Кіеўская Русь y гэтым сэнсе не выключэнне. Склаліся аб’ектыўныя абставіны, пра якія мы гаварылі вышэй. Яны дазволілі, як адзначае Мурад Аджы, «славянам падняць галаву і ў канечным выніку, прыйшоўшы да ўлады, назвацца рускім народам». A чаму б і не. Кіпчакі ж аб’ядналіся, стварылі сваю дзяржаву Дзешт-і-Кіпчак. Заваяваныя землі ўтрымлівалі сілай, жорсткім пакараннем незадаволеных. Кіеўская Русь, як умоўна назвалі яе ў сваіх працах вучоныя, таксама ўтрымлівала ў арэале свайго ўплыву, да прыкладу, крывіцкія, дрыгавіцкія землі і Полацк. Яны мелі стратэгічнае значэнне для Кіева і ў раўнай ступені да Ноўгарода. Полацк разбагацеў і ўзвысіўся, дзякуючы свайму геапалітычнаму становішчу, развіццю экспартнага земляробства. Размясціўшыся на Палаце, адсюль і назва, Полацк, крывіцкія і дрыгавіцкія землі з'яўляліся спакусай для Ноўгародскага і Кіеўскага князёў. Па іх тэрыторыі, па Заходняй Дзвіне ішоў ажыўлены гандаль. Днепр, Дзвіна, Ловаць, Волхаў злучалі гандляроў Скандынавіі, з аднаго боку, і Візантыі з другога, добра падпітвалі казну Полацка, Кіева і Ноўгарада.
Багацце і незалежнасць Полацка падагравалі памкненні Кіева і Ноўгарада. Пад 865 год Полацк быў падначалены Кіеву. Паводле ўскосных дакументаў і бяздоказных сцвярджэнняў гісторыкі прыходзяць да высновы, што знаходжанне Полацка ў складзе Кіеўскай дзяржавы было непрацяглым. Тым самым ёсць меркаванне, што Полацк y выніку ператвараўся ў самастойную дзяржаву (Мікола Ермаловіч). Тут можна толькі сцвярджаць, піто формы яднання з Кіеўскай Руссю Полацкага і ініпых княстваў былі складанымі. Васальныя княствы імкнуліся да самастойнасці і толькі жыццёвыя справы, палітычныя дагаворы, эканамічныя і іншыя праблемы прымушалі іх быць паслухмянымі слугамі Кіеўскага гаспадара. На старажытных землях, што складаюць
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" сённяшнюю Беларусь, існавала 20 княжанняў: Полацкае, Кіеўскае, Мінскае, Тураўскае, Аршанскае, Друцкае, Лукомскае, Мсціслаўскае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Слуцкае, Гарадзенскае, Навагародскае, Ваўкавыскае, Свіслацкае, Нясвіжскае, Пінскае, Саламярэцкае, Мазырскае, Клецкае, Перасапецкае, Сцяпанскае, Барысаўскае і іншыя. Найбольш магутным з іх было Полацкае княства з залежнымі дробнымі ўтварэннямі. (Мельннк B. А. «Основы ндеологнн белорусского государства. Мннск. Вышэйшая школа». 2010. С. 144.) Яны мелі той ці іншы ўзровень недастаткова развітай публічнай улады, ваенную дружыну, якая з'яўлялася сродкам прымусу пры зборы даніны і абароны. Але кожныя паасобку яны яшчэ не ўяўлялі сабой самастойных дзяржаў. 1 ў той жа час яны састаўлялі ўсе разам Старажытную Русь. Што да Полацкага княства, то, на думку рускага гісторыка М. К. Любаўскага (1860-1936), «Полацкае княства ўяўляла сабой найбольш самастойную палітычную адзінку Старажытнай Русі», але яна «ніколі не парывала эканамічных і культурных сувязей з Кіеўскай Руссю». Вельмі слушнай з’яўляецца таксама яго сцвярджэнне, што Полацкае адасабленне, аднак, не павяло за сабой адасаблення культурнага. Культура Полацкай зямлі, наколькі можна скласці сабе аб ёй уяўленне па вельмі абмежаваных дадзеных крыніцаў і рэшткаў іх, насіла агульны адбітак культуры Кіеўскага перыяда. 1 ўнутранае палітычнае жыццё Полацкай зямлі ў Х-ХІІ ст. ішло ў агульным рэчышчы, па якому ішло жыццё ў іншых заходнерускіх землях». Паэтычна ўзнесла, але на падставе фактаў рэальнага развіцця называў Полацкую зямлю беларускі гісторык М. А. Ткачоў (1942-1992), што «гэта залатое зерне залатога коласа, якім была Кіеўская Русь». (Ткачоў, М. Ермаловіч // Старажытная Беларусь. Мінск. 2001. С. 7.)
Выказаная намі думка не супадае з меркаваннямі гісторыкаў, якія б жадалі бачыць y Кіеўскай Русі з’яднаную адзінствам мэтаў і
задач феадальную дзяржаву. Калі гэта і сталася, то на непрацяглы час, бо сацыяльныя ўтварэнні на сіле, на крыві доўга не трымаюцца. Адной з форм падначалення мясцовых княстваў было палюддзе, ці збор даніны, якое суправаджалася наездам вялікіх атрадаў узброеных вялікакняжацкіх дружын.
Шэраг даследчыкаў бачаць y палюддзі форму ўмацавання матэрыяльнай базы Кіеўскай Русі, мацавання яе вайсковай магутнасці. У пэўным плане гэта сапраўды так. Але прымусовае збіранне даніны-палюддзя сведчыла пра імкненне вялікага князя Кіеўскага падначаліць сабе васальныя тэрыторыі, мясцовыя княжанні. Добраахвотнасць, з'яднанасць княстваў вакол Кіеўскай Русі бачыцца ўяўнай, умоўнай. Гэта бачыцца хаця б па тым, што палюддзі нярэдка суправаджаліся вайсковымі сутычкамі, процідзеяннямі. Палітычны «саюз» быў нетрывалы. Ёсць гістарычныя факты непадпарадкавання асобных княжанняў. Кіеву даводзілася прымяняць сілу ў адносінах да «саюзнікаў», Драўлян, Валынян, Ціверцаў Палачан і іншыхзямель.