Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Мы бачым з даследавання, піто французскія мысліцелі найболып яскрава вызначалі сутнасць ідэалогіі і яе іманентную дзяржаўную ўласцівасць. Прыслухаемся яшчэ да аднаго вялікага француза, які ўвасобіў y сваіх творах усе праявы і памкненні чалавецтва. Анарэ дэ Бальзак пісаў: «Ідэі могуць быць абясшкоджаны толькі ідэямі». Практыка напіага жыцця пацвердзіла сутнасць гэтых велічных слоў
Краіны свету, як і раней, сутыкаюцца са складанымі праблемамі жыцця (крызісамі, войнамі, эканамічнымі паруіпэннямі, класавымі, этнічнымі і ініпымі супрацьстаяннямі і г.д.), якія вымушаюць адмовіцца ад паспепілівасці і ставяць пытанне аб ідэалогіі ў адпаведнасці з узроўнем развіцця грамадства. Таму лічу патрэбным пагадзіцца з думкай вядомага беларускага вучонага У А. Мельніка, піто «сучасныя сцвярджэнні аб канцы ідэалогіі і канцы гісторыі аказаліся ні чым іншым, як ілюзіяй». (Мельннк, B. А. Основы ндеологнм белорусского государства. / B. А. Мельнмк. Мннск, 2010. С. 44.)
Сёння, мабыць, трэба вярнуцца да рэідэалагізацыі, болып
дапытліва паставіцца да сур'ёзнай праблемы XXI стагоддзя сутыкнення цывілізацый і пошуку адэкватна адпавядаючай ідэалогіі, ці выбару тых, што даволі працяглы час «працуюць» на чалавецтва: лібералізм, кансерватызм, сацыялізм, a таксама некаторыя нетрадыцыйныя ідэйна-палітычныя цячэнні.
Лібералізм з’яўляецца найбольш праверанай y часе ідэалогіяй, якая прыцягвала ўвагу адпавядаючымі чалавеку прынцыпамі: індывідуалізмам (магчымасць рэалізаваць свае здольнасці і дамагчыся самому дабрабыту), свабодай, першапачатковай роўнасцю, ператварэннем дзяржавы ў начнога вартаўніка, памяншаючы тым самым ягонае ўмяшанне ў эканоміку. Фундамент лібералізма заклалі такія вядомыя мысліцелі, як Джон Лок, Адам Сміт, Іерэмія Бентам, Шарль Луі Мантэск’е, Бенжамен Канстан, Імануіл Кант, Вільгельм Гумбальт, Томас Джэферсан, Джэймс Мэдісан і іншыя. Практыка аднак не пацвердзіла ўсе пастулаты лібералізма. Заўчасна дзяржава была ператворана ў «начнога вартаўніка», не ўдалося ліквідаваць крызісы і г.д.
Англійскі эканаміст Джон Кэйнс прапанаваў ідэю нэалібералізма, дзе «начны вартаўнік» зноў станавіўся дзейным кіраўніком эканомікі, абараняў свабоду прадпрымальніцтва, рынак, канкурэнцыю і г.д. Ідэя «дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту», сфармуляваная Джонам Кэйнсам, знайшла сваіх прыхільнікаў y многіх краінах.
Выпрабаванне практыкай прайшла і ідэалогія кансерватызму, якая з'явілася
вынікам аналізу здзяйсненняў Вялікай французскай рэвалюцыі. Агульны сэнс кансерватызму імкненне да захоўвання традыцыйных форм і каштоўнасцей палітыкі і эканомікі.
Тэарэтычна кансерватызм абгрунтавалі Эдмунд Берк, Жазеф дэ Местр і Луі Банальд. Періпынства яны аддаюць не індывіду a грамадству, традыцыі шануюць больш чым розныя перабудовы грамадскага ладу. Індывід y Эдмунда Берка адзінка недасканалая, якая мае патрэбу ў кіраўніцтве (Жазеф дэ Местр] на падставе грамадскага вопыту.
«Мы баімся прадаставіць людзям жыць і дзейнічаць толькі сваім асабістым розумам, пераконвае Эдмунд Берк, бо падазраем, што розум асобнага чалавека слабы і індывіду легші чэрпаць з агульнага фонду, які вякамі захоўвае набытую мудрасць нацыі». (Берк, Э. Размышленйя о революцнм во Францнн / Э. Берк. М., 1993. С. 86.]
У той жа час кансерватары разумеюць, што залішняя прыхільнасць да «старых», адладжаных, традыцыйных форм y палітыцы і эканоміцы будуць наносіць дзяржаве і грамадству вялікую шкоду, таму ідэі кансерватызму пачалі дапаўняцца стасункамі лібералізму. Неакансерватызм тым самым захоўваў традыцыйныя каштоўнасці і абнаўляўся новымі сучаснымі прынцыпамі.
Безумоўна, нягледзячы на знівічальнае выкрыццё савецкай сацыялістычнай мадэлі перабудовы грамадства, ідэалогія сацыялізму [камунізму] не здадзена ў лаўку антыквара. Яна запатрабавана ў шэрагу краін, найперш усім вядомы шведскі прыклад. Прыцягвае ўвагу грамадскі ідэал, паводле якога «свабоднае развіццё кожнага з'яўляецца ўмовай свабоднага развіцця ўсіх». Сацыял-дэмакраты ўзялі на ўзбраенне не разбуральныя дапічэнту тэхналогіі камуністаў a ідуць эвалюцыйным шляхам, паступовым удасканаленнем грамадства і выхавання чалавека.
Ідэолаг сацыял-дэмакратаў Эдуард Берніптэйн разглядае сацыялізм не ў якасці эканамічнай катэгорыі, a як дабрачынны ( нравственный) ідэал. Агульнавядома, што дабрачыннасць не мае
м-вКузняцоў "Гартаванне спадчыны" мяжы, яна ўдасканальваецца развіццём грамадства, што ўрэшце мае мэтай таксама ўдасканаленне палітычнай сістэмы і яе эканамічнай мадэлі. Лозунг: «Рух усё, канчатковая мэта нішто» збліжае сацыял-дэмакратаў з камуністамі, якія таксама разглядаюць рух наперад з адпаведнымі, праўда, рэвалюцыйнымі, перманентнымі ўдасканаленнямі. Нельга не прыслухацца да меркаванняў французскага мысліцеля Жоржа Сарэля [1847-1922], які адзначаў, што «Кожнае грамадства мае патрэбу ў якім-небудзь мабілізуючым міфе».
Як бачым, традыцыйныя ідэалогіі маюць пэўныя перавагі і супярэчанні. Ніводная краіна не бярэ на ўзбраенне нейкую адну. Усе яны ўяўляюць сабой кангламерат ідэй, запатрабаваных y той ці іншай ступені ўсімі дзяржавамі. Усе яны знаходзяцца і ў цэнтры нашага палітычнага і эканамічнага жыцця.
Ёсць таксама шэраг такіх нетрадыцыйных ідэалогій, як анархізм, пацыфізм, экалагізм, нацыяналізм, глабалізм і іншыя.
Ад найбольш разбуральных (нацыяналізм, фашызм] Беларусь Бог мілаваў. Іншыя таксама пакуль што ў нас незапатрабаваны.
Зроблены беларускімі навукоўцамі аналіз ідэалогій, дзяржаўны суверэнітэт запатрабавалі ідэалогіі, якая б грунтавалася на сваім нацыянальным фундаменце. Менавіта гэты аспект ідэалогіі меў на ўвазе амерыканскі палітолаг Фрэнсіс Фукуяма, зазначаючы: «Нагамі чалавек павінен урасці ў зямлю сваёй радзімы, вочы ж яго няхай аглядаюць увесь свет». Беларускія вучоныя, прадаставіўшы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь A. Р. Лукашэнку вынікі свайго даследавання, адзначалі, што ідэалогія ўласціва беларускаму народу, як уласціва любоў да роднага краю і цікавасць да ўсяго лепшага ў грамадскіх адносінах з іншымі краінамі. Таму Прэзідэнт y сваім дакладзе на пастаянна дзеючым семінары кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў па пытаннях удасканалення ідэалагічнай работы «Моцная і
квітнеючая Беларусь павінна мець трывалы ідэалагічны фундамент» заявіў: «Грамадства не можа існаваць без цэласнага зводу ідэй, каштоўнасцяў і нормаў якія аб’ядноўваюць усіх грамадзян. Дзяржава без ідэалогіі, як і чалавек без думкі, не можа жыць і развівацца, тым болып процістаяць унутраным і знешнім пагрозам і выклікам.
Ідэалогія для дзяржавы тое ж самае, піто імунная сістэма для жывога арганізма.
Калі ж імунітэт слабее, любая, нават самая нязначная, інфекцыя становіцца смяротнай. Якраз гэтак жа з дзяржавай, калі разбураецца ідэалагічная аснова грамадства, яе гібель становіцца толькі справай часу, якой бы знешне дзяржава ні здавалася моцнай і грознай». («Звязда», 2003, 29 сакавіка.)
Без сумніву, невычэрпныя мажлівасці грамадства ўтрымліваюцца ва ўзрастанні ўзроўню свядомасці людзей, ва ўсталяванні высокай культуры.
Дваццаць гадоў прайшло, як Беларусь адназначна заявіла пра суверэнную дзяржаўнасць, пра сваю нацыянальна-дзяржаўную ідэалогію, стварыла інстытуты сваёй незалежнай дзяржаўнасці, вызначыла культурна-нацыянальныя прыярытэты і каштоўнасці, сфарміравала сістэму і механізм правядзення ідэалагічнай работы, падрыхтавала адпаведныя кадры. Ідэалогія, ідэалагічная работа далі значны штуршок развіццю грамадства, суверэннай дзяржавы, палітычнай і нацыянальнай культуры. Спраўдзілася спрадвечная мара беларуса, вызначаная славутым песняром беларускай зямлі Янкам Купалам, які ўзрос на духоўных каштоўнасцях Сакрата , Платона, Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С.Полацкага, інпіых прадвеснікаў беларускай нацыянальнай ідэялогіі.Ён натхнёна заклікаў:
Паднімайся з нізін сакаліна сям'я,
Над крыжамі бацькоў, над нягодамі,
Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасадміж народамі.
Дзеючыя сучасныя ідэалогіі бяруць свой пачатак y Новым веку. Беларуская	нацыянальна-
дзяржаўная ідэалогія сфармулявана ў патрэбах нашага вірлівага часу. Гэта адносна маладая ідэалогія суверэннай дзяржавы, але карані яе ідуць y гістарычную даўніну, да каранёў беларускага этнаса, туды, дзе наша мінуўшчына, дзе закладзіны сённяшняга дня, пра што і пойдзе гаворка ў наступных раздзелах кнігі.
Ужо не далёка той час, калі кожны грамадзянін Беларусі будзе ведаць гісторыю краю, бо без яе ён не будзе сьвядомым грамадзянінам, ня будзе тварцом будучыні. Толькі гісторыя дае моцны грунт для палітычнасацыяльнай і культурнай творчасці.
ГЛАВА 2. СЛЕД 3 МІНУЛАГА
Наша навука вельмі практычная, калі хочаце, прыкладная. Тояькі поўнае авалоданне гістарычным вопытам засцеражэ паяітыка ад паўтарэння памыяак, дапсіможа ў руху наперад.
Міхаіл Касцюк/
апрыканцы 60-х гадоў XX стагоддзя вядомы французскі вучоны Г. дэ Мартылье натрапіў на пячору Ле-Мусцье. У пячоры дапытлівы даследчык знайшоў рэчы незвычайнай каштоўнасці востраканечнікі, скрэблы.
Апошнія адколваліся ад нуклеуса, ці крамяневага абабітага жалвака, ад якога атрымлівалі пласціны і адшчэпы, каб пасля выкарыстоўваць як прыладу працы. Знаходкі аднеслі да археалагічнай культуры сярэдняга палеаліту ці Мусцьерскай культуры. У Еўропе такога кшталту прылады датаваліся 53-33-м тысячагоддзямі да нашай эры. У адпаведнасці з геалагічнай перыядызацыяй рэчы Мусцьерскай культуры вучоны, падтрыманы міжнароднай навуковай грамадскасцю, аднес да мікулінскага (рыс вюрмскага) міжледавікоўя і пачатку валдайскай (вюрмскай) ледавіковай эпохі. Знойдзенымі прыладамі карысталіся неандэртальцы, што жылі ў падобных пячорах і інпіых штучных збудаваннях.
Можна нават уявіць, што неандэртальцы, якія займаліся збіральніцтвам, паляваннем на мамантаў, зуброў, аленяў y нейкі час «выкурылі» з пячоры мядзведзя і пасяліліся ў ёй.
Востраканечнікі, скрэблы шмат чаго расказалі археолагам. Гледзячы па прыладах, Г. дэ Мартылье сцвярджаў што плямены неандэртальцаў тае пары знаходзіліся на пачатковай стадыі першабытнаабшчыннага ладу. Магчыма, яны былі ўжо аб’яднаныя ў матрыярхальную родавую абшчыну, дзе кіруючую ролю ў гаспадарцы адыгрывала жанчына. Гісторыя са знойдзенымі прыладамі мусцьерскай культуры нечакана мела працяг y Беларусі. Рэшткі прылад мусцьерскай культуры на палеалітычных стаянках знойдзены ў ваколіцах вёсак Клеявічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці, каля ракі Беседзь, што непадалёку ад вёскі Свяцілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.