Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Вялікае перасяленне народаў, y прыватнасці славян, спрыяла прыходу на Беларусь такіх славянскіх плямёнаў як дрыгавічы, дулебы, валыняне, драўляне, славяне, крывічы, северане, радзімічы і іншых.
У ходзе фарміравання ўсходне-славянскай народнасці дрыгавічы, крывічы і радзімічы, паляне, драўляне, славены дасягнулі пэўных поспехаў y развіцці, стваралі племянныя саюзы, страчваючы родаплемянны падзел і аб'ядноўваючыся ў такія
формы палітычнага кіравання, як «княжанні». Гэта першасная форма дзяржаўнасці сведчыла пра наспеласць пытання наладжвання жыццядзейнасці грамадства, гаварыла пра першыя крокі да раннекласавага грамадства. У 1V-X стагоддзях 15 этнічных супольнасцяў, y тым ліку дрыгавічы, крывічы, радзімічы і іншыя названыя вышэй народы, уяўлялі сабой адзіны народ, з'яднаны агульнай культурай, мовай, ваенным узаемадзеяннем, формамі ўпраўлення.
Найменне драгавічы (другувіты, драгувіты, дрогувіты), як лічыць М. Ермаловіч, паходзіць ад славянскага імя «Дрыгавіт». Да беларускага слова «дрыгва», па ўсім, не мае адносін, бо месцы іх сялення не ўсюды былі звязаны з балоцістымі, дрыгвянымі мясцінамі. Папрыпяцце, Падняпроўе, Панямонне, Пабужжа гістарычная тэрыторыя рассялення драгавічоў. Л. Я.Антонава, Г. С. Марцуль лічаць, што слова «дрыгавічы» балцкага паходжання, улічваючы, што ў літоўскай мове нямала слоў з каранём « dregas» сыры, вільготны. Гэта, нібыта дае падставу для «балцкага субстрату». Але слова «дрыгва» ёсць y беларускай мове і няма ніякіх падстаў лічыць яго балцкім «субстратам».
Дарэчы, Канстанцін Парфірародны дрыгавічоў называе «другувітамі», «драгувітамі», «дрогувітамі». Тое ж самае мы бачым і « Жыціі Дзмітрыя Салунскага». Цэнтрам драгавічоў быў Тураў.
Вялікім усходнеславянскім племем, якое адыграла, можа, галоўную ролю ў фарміраванні беларускага народа, былі і крывічы. Тэрыторыя іх рассялення ад Верхняга (а магчыма і Сярэдняга) Панямоння да Кастрамскога Паволжжа, ад Пскоўскага возера да Верхняга Сожа і Дзясны (М. Ермаловіч). Паходжанне слова «крывічы» дакладна не высветлена. Крывіцкія тапонімы сустракаюцца паўсюдна. Мы лічым, прааналізаваўшы розныя меркаванні вучоных, што найменне «крывічы» паходзіць ад слова «кроў». Паходжанне ад імя легендарнага літоўскага
першасвяшчэнніка Крыва-Крывейты вучоныя лічаць не адпавядаючым гісторыі. Паходжанне наймення «крывічы» ад латышскага слова «krieves» («рускі») таксама з’яўляецца не адпаведным. Слова «рускі» значна позняга часу.
Імкнучыся высветліць гэту загадку, Б. А. Рыбакоў расчляняе слова «росомоны», бачачы ў другой ягонай частцы асецінскае слова «мойне», што ў перакладзе азначае «муж». Тое ж самае мы сустракаем y польскім слове «муж монж». Нам падаецца, што «росомоны», y такім разе, можна разумець «руская дружына».
Асобныя вучоныя звязваюць паходжанне слова «рус» з імем легендарнага брата Леха і Чэха, якога звалі Рус. У перакладзе з кельцкай (старажытна-еўрапейскай мовы ) гэта слова азначае «светлы». Першапачатковай формай саманазвы рускіх, піша Б. А. Рыбакоў y сваёй кнізе («Кневская Русь н русскне княжества XII-XV1II вв.» М.; Наука, 1982. С. 83), мусіць, было слова «рос». Гэта засведчана Псеўда-Захарыем Рыторам y VI стагоддзі, тапанімікай і візантыйскімі летапісцамі. Змена літар «о» на «у» магла адбыцца ў VIII-IX стагоддзях y паўночных славян Прыдняпроўя, для якіх было ўласціва вымаўленне «у» «рус». У якасці прыкладу Б. А. Рыбакоў прыводзіць доказ, што «Русская Правда» y старажытны час мела назву «Правда Роськая».
Выклікае цікавасць і паходжанне назвы «народ росамонов», пра які гаворыць старажытны гісторык Іардан.
Няма грунтоўных даследаванняў пра паходжанне наймення «радзімічы». Радзімічы жылі ў міжрэччы Дняпра і Дзясны, на пабярэжжы Сожа і Іпуці. Меркаванне пра паходжанне наймення «радзімічы» ад імя легендарнага Радзіма нічым не пацвярджаецца. М. Ф. Піліпенка адзначае, што назва змешанага балцка-славянскага паходжання, ад балцкіх (літоўскіх) слоў «radimas» (знаходжанне, «radimviete» (месцазнаходжанне). Славяне дадалі да гэтых слоў канчатак «ічы». Тое ж самае пра
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" крывічоў. Вучоны дапускае, што слова, магчыма, паходзіць ад мясцовасці з пагоркамі. Дагэтуль гэтым словам «kreives, krievai» літоўцы называюць рускіх і Расію наогул.
Яўген Філіповіч y артыкуле «Паслухайце, унукі...» («Народная Воля». 2000, 3 кастрычніка) піша, што ў час Вялікага перасялення народаў (V-VI стагоддзі нашай эры] венеды і літвіны перад бітвай мазалі твар крывёю. Жыхары Заходняй Еўропы ў жаху крычалі «рус», «рус», што адзначала « акрываўлены», «чырвоны». Магчыма, яны назвалі сябе «русічы», a тэрыторыю іх пражывання Руссю. Мову, на якой размаўлялі венеды, літвіны і словене славяне (яна была ў іх адзінай), назвалі «рускай». Назва «Русь» прыжылася толькі на ўсходняй частцы зямель венедаў і літвінаў, па цяперашняму беларусаў
Пагаджаючыся з Яўгенам Філіповічам наконт таго, што паняцці «славяне» і «русь» канца V і ў пачатку VI стагоддзяў нашай эры ўзніклі амаль адначасова, зазначым, што паходжанне слоў «рос», «рус», «росомоны» пакуль канчаткова не высветлена.
Дакладна можна сцвярджаць, што ўсе яны, так бы мовіць, славянскага, a не замежнага паходжання, як імкнуліся прадставіць заходнія вучоныя. Няма ніякіх падстаў, каб лічыць, што «русы» паходзяць ад нейкага міфічнага скандынаўскага племені. Старажытнасці русаў групуюцца ў нізоўях рэк Росі, Расавы, Паўночнага Данца, названага арабскім географам Ідрысі (1154 г.) «ракой Русіяй». Назвы «русь», «русіны» і іншыя паступова распаўсюдзіліся на многія іншыя ўсходнеславянскія землі. Рускімі, русінамі пачалі называць людзей і іншых супольнасцей, якія сумесна пражывалі на іх землях. Але апошнія ні ў якім разе не могуць лічыцца стваральнікамі Рускай дзяржавы, як запісана ў «Астраміравым летапісу»: паміж валасцямі славян, крывічоў, мера, чудзь усчаліся крыўды і бойкі, «всташа град на град н не бе в ннх правды», м решнлн онн поніцнм собе кьнязя, нже бы владел
намн н ряднл по праву». Ндоша за море к Варягам м репіа: « Земля наша велнка м обнльна, a наряда в ней нету. Да пондете к нам к'ьняжнть н владеть намн». Аднак з гэтага зусім не вынікае,што задуманае хадайніцтва адбылося. Да таго ж, воласці гэта не княствы: врагуючыя воласці не маглі, пагадзіўшыся, звярнуцца да варагаў з прапановай, якая, на іх думку, магла ўсіх прымірыць. Таму верагодней за ўсе са зваротам да варагаў сваіх ворагаў звярнулася нейкая адна з воласцей. I зусім натуральна, што прызванне варагаў і іх удзел y станаўленні рускай дзяржаўнасці не болей як легенда, справакаваная сквапнымі да рускіх зямель прыхаднямі розных палітычных сіл. Такія прымхі не новыя. У часы біронаўшчыны, калі засілле немцаў нямецкіх вучоных y Расіі набыло характар сапраўднай інтэрвенцыі,а думка сваёй айчыннай навукі загнана ў ганебны кут, зноў жа нямецкімі ўладарамі на расійскім троне, нарадзілася ідэя пра паходжанне дзяржаўнасці славян ад паўночна-германскіх плямёнаў Імкненне замежных хціўцаў прынізіць нацыянальную самасвядомасць рускага народа мела месца і ў далейшыя часы. Іншым разам гэтаму дапамагала і падатлівая да чужой ласкі руская здрадніцкая інтэлігенцыя, што паблажліва ставілася да заморскіх міфаў. Не спрыяла высвятленню ўсіх абставін станаўлення рускай дзяржаўнасці адсутнасць ці наўмыснае знішчэнне гістарычных дакументаў якія б выкрывалі ганебныя прыдумкі і розныя гіпотэзы.
Не вытрымлівае ніякай крытыкі так званая тэорыя нарманізму аб прызнанні варагаў стваральнікамі рускай дзяржавы і на падставе таго, што варагі (шведы) не зацвердзілі ў ёй сваёй мовы, a захавалі рускую. (Рыбаков Б. А. Мнр нсторнн. М.: Молодая гвардня. 1984. С. 14.)
Меркаванні нарманістаў падмацоўвала выказванне летапісца Нестара, што славяне ÿ ІХ-Х стагоддзях былі «жнвуіцммн звернньскнм образом». Тут нарманісты свядома скажаюць
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" славянскую гісторыю. Аўтар летапісу вёў свой аповед нра славян, іх плямёны, што жылі ў лясах, але з гэтага зусім не вынікае, што іх жыццёвы ўклад быў звярынскім. Калі з гэтага зыходзіць, што можна сказаць нямала нядобразвычлівага пра жыццё этнасаў другіх дзяржаў y зоне балотаў, гор, стэпаў...
Так, y гісторыі рускага народа было нямала прыкладаў, калі князі аб’ядноўваліся з полаўцамі, варагамі для процістаяння татарам, хазарам і іншым ворагам. Гэта выкарыстоўвалі і іншыя дзяржавы. Варагаў-нарманаў было нямала на рускай службе. Некаторыя з варажскіх дружын, атабарыўшыся ў рускіх землях, нават атаясамлівалі сябе з рускімі, называлі сябе русамі.
Тое ж самае скажу і пра рускае пасольства, накіраванае каганам Русі ў 838-839 гады да імператара Візантыі Феафіла і да імператара Франкскай дзяржавы Людовіка Благачасцівага. Аб пасольстве пісаў y 839 годзе епіскап Прудэнцый: Людовік Благачасцівы спытаў паслоў пра прычыну іх з'яўлення на тэрыторыі ягонай імперыі. На пытанне імператара, хто яны такія, рускія паслы адказалі, што яны з’яўляюцца «свеонамі». Менавіта гэты адказ падмацоўвае нарманістаў, усю замежную гістарыяграфію. Мы перакананы, што «свеоны» гэта шведы па сваёй этнічнай прыналежнасці, але ў той жа час яны рускія, бо пражываюць y асяроддзі народа «рос» (Rhos),y рускай дзяржаве, служаць рускаму кагану (Chacanus), лічаць Русь сваёй краінай, роднай айчынай. У гісторыі кожнага народа і поліэтнічнай дзяржавы можна знайсці колькі заўгодна прыкладаў служэння прадстаўнікоў некарэннай нацыі сваёй новай дзяржаве.
Пад уздзеянне вялікіх перасяленняў трапілі і славянскія плямёны. Пра славян сёння пагардліва не гавораць хіба што лянівыя. Хлусліва, зняважліва піша пра іх і Мурад Аджы. Ён зазначае ў сваёй працы,што славяне служылі русам «жывым таварам», ваеннай здабычай, крыніцай даходаў. Маўляў, імі
гандлявалі русы на нявольніцкіх рынках. Слова «славянін»і раб y Еўропе былі сінонімамі. Адкуль з’явіліся русы, аўтар не гаворыць. Ён атаясамлівае русаў з неіснуючым, нічым не даказаным паўночным заморскім племем, зусім не турбуючыся тым, што «русы» гэта насельніцтва, якое пражывала на славянскіх землях. Пра гэта сведчыць надзвычай багатая руская тапаніміка. Слова «славянін» Аджы выводзіць ад слова «слейв» (раб), якое нібыта захавалася ў еўрапейскіх мовах. Так, y англійскай мове ёсць слова «slave», што азначае «славянін», «славянскі». Сапраўды, яно азначае ў першым сэнсе «раб», наглядчык над нявольнікамі, гаспадар-прыгнятальнік. Сустракаюцца і іншыя вызначэнні. Аўтару чамусьці спадабаўся ганебны змест слова.