Гартаванне спадчыны
Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
г’Ж
Курані, як высвятляецца, будавалі ў выглядзе васьміграніка, галоўнага элемента цюркска-кіпчакскай архітэктуры. Як адзначае Мурад Аджы, пры мінімальным перыметры ён даваў максімальную плошчу: самую кароткую сцяну і самы прасторны дом, эканоміла будаўнічы матэрыял і паліва.
Да вынаходніцтва цюркаў-кіпчакоў трэба аднесці і печ. Будавалі яе з цэглы. У хаце яна была незаменнай y доўгія сцюжныя месяцы зімой. Цэглу таксама прымянялі пры ўзвядзенні палацаў, абарончых збудаванняў. Трэба дадаць , што цюркі-кіпчакі былі дбайнымі гаспадарамі. Пры пераездзе ў другія месцы пабудову разбіралі, a цэглу везлі з сабой.
Жывучы на адной тэрыторыі ці паблізу, народы іншай этнічнай групы многае перанялі ў цюркаў-кіпчакоў. I сёння ва ўжытку рускіх, украінцаў, беларусаў палякаў сустракаюцца іхнія словы, назвы (деньгн, копейкн, кннгн, чугун, булат, печь, очаг, кнрпнч, нзба). Шмат перайманняў таксама ў адзежы. Звыклымі з'яўляліся ў рускіх словы: армяк, епанча, кафтан, шушун, шуба, клабук і шмат інпіае. Гэтыя запазычанні сталі вынікам перасялення праіндаеўрапейскіх плямён y 3-2 тысячагоддзі да нашай эры да нашага часу. Тэрыторыя Беларусі, рэкі, лясы, азёры, багатая флора і фауна прыцягвалі перасяленцаў. Але анынуўшыся ў сферы пражывання мясцовага насельніцтва індаеўрапейцы паступова страчвалі свае асаблівасці, асіміліруючыся сярод іх. Паводле азначаных працэсаў сфарміраваліся балты ці літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куршы, земгалы і іншыя народы. Працэс змешвання балтаў (індаеўрапейцаў) працягваўся ўсё другое тысячагоддзе да нашай эры. Індаеўрапейцы з’яўляліся язычнікамі, пакланяліся агню і сонцу, выраблялі кераміку, выкарыстоўвалі бронзавыя прылады працы. Балты жылі грабяжамі і разбоем. Балцкія плямёны, умножыўшыся колькасна, асімілявалі іх. Яны будавалі ўмацаваныя гарадзішчы, якіх y Беларусі налічваецца каля адной тысячы.
Пражывала ў межах такога збудавання ў сярэднім ад 50 да 75 тысяч чалавек. 3 развіццём земляробства і жывёлагадоўлі балцкія плямёны перайшлі да паселішчаў і вёсак. Утварылася сельская абшчына як сродак кіравання агульным жыццём, рамёствамі, вайсковымі справамі, вытворчасцю харчавання, адзежы, зброі (Гісторыя Беларусі. Частка 1. Мінск, Вышэйіпая школа, 2007 г. с. 27). Паводле сведчанняў вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча, балты ў V-VI стагоддзях стаялі па ўзроўню развіцця напярэдадні ўтварэння сваёй вялікай дзяржавы (Мікола Ермаловіч. Старажытная Беларусь. Мінск, Мастацкая літаратура.1990 г. с. 21). Балцкі след і сёння адчуваецца ў назвах рэк, што цякуць па Беларусі: Верхіта, Волма, Гайна, Грыўда, Друць, Клява, Лучоса, Мытва, Нача, Палата, Усвяча, Немул, Нёман, Нямот, Нямунас, Гутал, Кронан, Даўгава, Дзвіна, Нарач (Нарутас). Беларусь багата на рэкі. Іх каля 1,5 тысячы. Даўжыня кожнай не меней 10 кіламетраў. Сярод іх не меней як 600 маюць балцкія гідронімы. Так назва ракі Бяроза (Бярэзіна, Берзань) літоўскага паходжання (Берзас, Бержас, Берзауне). Словы Друць, Дрыса паходзяць ад літоўскіх назваў Друтас магутны. Словы Мярэча, Морач азначаюць дрыгвянка. Пліса чыставодная; Рэста балацянка; Свіда светлая; Ула жвірніца, Цнаправабярэжная і г.д.
Вялікую роль y асіміляцыі этнасаў, y тым ліку і тых, што насялялі беларускія тэрыторыі ў П-ІП стагоддзях нашай эры адыгралі готы, y IV стагоддзі нашай эры гуны і ў сярэдзіне VI стагоддзя нашай эры авары. У прыватнасці, гуны, качавы народ, піто склаўся ў 2-4 стагоддзях y Прыўраллі з цюркамоўных хенну і мясцовых уграў і сарматаў, распачаў y 4 стагоддзі масавае перасяленне на захад і абумовіў Вялікае рассяленне народаў. Перамагаючы інпіаплямённыя народы, аб’ядноўваючы плямёны, гуны (цюркі) стварылі моцную дзяржаву на чале з Атылам.
Ад Алтая да Атлантычнага акіяна праляглі дарогі гунаў
[цюркаў-кіпчакоў], як адзначае Мурад Аджы, яны не саступалі іншым народам ні ў матэрыальнай, ні ў культурна-духоўнай справе. Старажытныя хронікі Усходу, легенды і паданні яскравае
таму сведчанне. Сказанне «Акташ» апавядае пра легендарнага хана Акташа, які першым выйшаў да берагоў Волгі, падпарадкаваў сабе ўсе землі ад Ідэлі да Каўказа. Напалоханыя ваяўнічасцю Акташа, народы шукалі з ім паразумення. Дакументы старажытнасці гавораць, што кіпчакскія цары Баламір, Харатон, Данат, Атыла праклалі свайму народу дарогу ў Еўропу. Акрамя ўмельства плавіць жалеза, гуны, цюркі-кіпчакі верылі ў Бога Нябеснага Багатура-Тэнгры, ацураўшыся паганства. Старажытныя продкі іх абагаўлялі сваю Радзіму Алтай,
называючы яго зямным раем.
Перад войскамі Атылы схіліліся Візантыя і Рым. Дзяржавы плацілі пакорліва даніну грознаму заваёўніку, які, аднак не вытрымаў выпрабавання славай. У выніку пярэчанняў між сваімі 184 сынамі, не лічачы дзяўчынак, дзяржава Атылы распалася на варагуючыя асобныя каганаты, улусы, сем'і. Імкнучыся перамагчы ідзін аднаго, яны ўступалі ў саюзы з яшчэ нядаўнімі сваімі ворагамі, гінулі, ператвараліся ў васалаў, губляючы свой колішні гонар, аддаючы, не чакаючы ўдзячнасці, набыткі культуры і духоўнасці. У выніку асіміляцыі ўзніклі ў Еўропе такія этнасы, як бургундцы, харваты, баварцы, саксонцы, сербы, чэхі, балгары... Ім было што перадаць. Гуны, цюркі-кіпчакі мелі нямала і матэрыяльных і культурных каштоўнасцей. Да прыкладу, y старажытнасці яны шанавалі гару з трымя вяршынямі Уч-Сімер. Складалі ў яе гонар легенды, лічачы цэнтрам свету. Наладжвалі святы, маліліся. Кажуць, і сёння паблізу гары размаўляюць напаўголасу месца ж святое.
На Алтаі ўшаноўвалі і іншыя вяршыны Хан-Ценгры, Барусу. Рытуальныя малюнкі, свяшчэнныя тэксты і сёння шмат чаго
гавораць розуму. Прыцягваюць увагу храмавая архітэктура, урачыстыя малітвы, упрыгажэнні храмаў малюнкі ў летапісах і кнігах. Асаблівай пашанай, піша Мурад Аджы, карысталася гара Кайласа на Цібеце. Паданні гавораць, што ў гэта святое месца спускаўся з нябёсаў Тэнгры-Хан, Гасподзь Сусвету.
Спусціўпіыся з гор, асвоіўшы бяскрайнія прасторы стэпаў, стварыўшы з цюркскіх плямён дзяржаву пад назвай Вялікі Стэп ці Дэшт-і-Кіпчак, гуны, цюркі-кіпчакі стваралі копіі свяшчэнных гор, дзеля чаго насыпалі курганы кілісы, будавалі і аздаблялі храмы іконамі ці паводле іх слоў айконе. Зварот да Тэнгры-Хана са словамі Бог, Алла, Ходай, Госпадзі ўвайшло ў побыт іншых рэлігій, якія ўспрымаюць іх сёння як свае.
Россыпы духоўнай культуры гунаў, цюркаў-кіпчакоў увайшлі ў кнігі, літаратурныя творы многіх народаў. Напісаныя на нацыянальных мовах, яны ўсе ж утрымліваюць доказы цюркскага, кіпчакскага рунічнага пісьма, водгалас іншай культуры. Мурад Аджы прыводзіць доказы выкарыстання цюркскіх казак A. С. Пушкіным: царства Салтана, востраў Буян... Цюркскія матывы гучаць і ў творах Дзяржавіна, Тургенева, Цютчава, Буніна, Набокава, Талстога, Булгакава... Цюркская культура пакінула свой след не толькі ў творчасці мастакоў слова. Цюркскія землі, што межавалі народы, пазнаеш і сёння па курганах. Групы курганаў уяўлялі мяжу Дэшт-і-Кіпчака, якая праходзіла па Маскве-рацэ. Паўночны бераг належаў фінам і ўграм, a паўднёвы цюркам. Так сцвярджае вядомы вучоны тапанімік Э. М. Мурзаеў. Курганымежы захаваліся і ў Падмаскоўі. Праўда, давядзецца сказаць, што гэта было да з'яўлення тут славян.
Сённяшняе Каломенскае калісьці цюркі называлі Калома, ці ахова, забеспячэнне. Капотню яны называлі Высокае пасяленне ці Высокая трава. Кунцава называлі Прытулак ці Заезджы дом. На поўнач ад Масквы цюркі не сяліліся, таму і курганоў-межаў там
няма. Гэта тэрыторыя была заселена, але на той час і не цюркамі, і не славянамі нейкім іншым народам. Як бачым, цюркі папярэднічалі славянам. Славяне прыйшлі на землі Верхняга Падняпроўя ў VI стагоддзі да нашай эры, a масавы прыток іх нрыходзіцца на VIII стагоддзе. Цюркі многае ўнеслі ў мясцовую тапаніміку. Пасёння на правым беразе Масквы-ракі, непадалёку ад Маскоўскага Крэмля, знаходзіцца Балчуг. Па-цюркску балота, гразь. Паводле каранёў названы Арол, ці «дарога на ўздым», Тула азначае «поўны», Бранск (Бірынчы, Бранечск «першы», «галоўны»), слова Саратаў (Сарытаў) азначае «жоўтая гара», Сімбірск (Сімбір) адзінокая магіла. Пацвярджаюць умацаванне славян на тэрыторыях Верхняга Падняпроўя, рэк Дзясны і Акі археалагічныя «помнікі», якія сведчаць пра іх адпаведнасць славянскай культуры VII-X стагоддзяў. След папярэднікаў на азначаных землях амаль «не чытаецца», але сёння агульнавядома гэта былі балцкія плямёны.
Відавочна, што Русь прымнажалася старажытнымі цюркскімі гарадамі. Да прыкладу, горад Кіпензай y рускіх стаў Пензай. Шапашкар-Чабаксарамі, Бурунінеж Варонежам, Сарытаў Саратавам, Чаляба Чалябінскам... Пранікненне ÿ III тысячагоддзі да нашай эры індаеўрапейцаў y Заходнюю Еўропу і на тэрыторыю Беларусі, іх уплыў на мясцовае насельніцтва, поспехі ў развіцці земляробства і жывёлагадоўлі спрыялі мірнай асіміляцыі абарыгенаў, a таксама фіна-угорскага насельніцтва, іпто месціліся ў паўночнай частцы Беларусі. 3 цягам часу мясцовыя жыхары самі сталі індаеўрапейцамі балтамі, засвоілі ўмельства рабіць вырабы з жалеза (сякеры, сярпы, зброя, жаночыя ўпрыгожанні). Да II тысячагоддзя да нашай эры, адзначаюць аўтары Гісторыі Беларусі. Частка 1. с. 28, фарміраванне славян як этнаса ў асноўным завяршылася. Сапраўды, тэрміны ў 500 гадоў дастатковы для такога гістарычнага ўзрушэння.
Пад уздзеянне вялікіх перасяленняў трапілі і славянскія
плямёны. Дакладных матэрыялаў, якія б пралілі святло на лёсы славян, на жаль, вельмі мала. Мікола Ермаловіч адносіць пэўныя звесткі пра іх да сярэдзіны VI стагоддзя нашай эры. Адно выклікае давер славяне ўяўлялі сабой мнагалюдны народ. Візантыйскі пісьменнік і гісторык Пракопій Кесарыйскі (каля 500 -пасля 565) сведчыць, што славяне займалі непамерную прастору. Існуюць розныя меркаванні пра месцы іх фарміравання. У апошні час
называюць Вісла Одэрскае міжрэчча, паўднёвую частку Усходняй Еўропы, y тым ліку Беларусь. Археолагі сцвярджаюць, што ў канцы V пачатку VI стагоддзяў славяне перамясціліся на Дунай. Іх жа тэрыторыі ў паўднёвай лясістай частцы Усходняй Еўропы занялі балты. Перасяленне славянаў не было бегствам ад небяспекі. Яно адбывалася, мабыць, на працягу некалькіх стагоддзяў, тлумачылася перанаселенасцю і пошукам больш прыдатных тэрыторый для жыцця. Я. Ф. Карскі (1.1.1861-29.04.1931) савецкі філолаг-славіст, заснавальнік беларускай філалогіі, сцвярджаў што «галоўная маса славянаў, якія склалі беларускае племя, рушыла з поўдня (з Прыпяці і да яе прытокаў) і Захаду (можа быць, з Заходняга Буга і Нарвы) спачатку да Нёмана і адсюль да Зах. Дзвіны на поўначы і да Дзясны на ўсходзе». (Карскнй Я. Белорусы. Кн. 1. Внльно, 1904. С. 63.)