Гартаванне спадчыны
Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
дала жаданых вынікаў народ перамог.
Правал «федэрацыйных» планаў абумовіў поіпук Пілсудскім магчымасцей прысцягнуць беларускія землі да Польшчы з дапамогай шырока рэкламуемай аўтаноміі.
Трэба адзначыць, што ўся цяганіна Пілсудскага з Беларуссю была патрэбна Полыпчы ў мэтах стварэння «калідора» да Чорнага мора. Распрацаваны Пілсудскім праект «Междуморье» ставіў задачу стварэння канфедэрацыі дзяржаў: Польшчы, Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Малдавіі, Венгрыі, Румыніі, Югаславіі, Чэхаславакіі... Быў намер далучыць да новага аб'яднання таксама Фінляндыю.
Ілюзорны праект не падтрымалі. Абанкруціўшыся, ён тым не менш і сёння не дае супакою польскім палітыкам, якія жывуць y мройным свеце, не бачачы, што працэсы глабалізацыі даўно паставілі крыж пад прывіднымі вынаходніцтвамі не толькі Польшчы.
Мусім нагадаць крыўдныя, але справядлівыя словы ацэнкі, дадзеныя прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі ў 1916-1922гг. Ллойдам Джорджам (1863-1945]:"Даваць Польшчы свабоду, усе роўна, што даваць дзікай малпе каштоўныя гадзіннікі."
Еўрасаюз стаў палітычным і сацыяльна-эканамічным уладаром дзяржаў Еўропы. Полыпча ж усё яшчэ жыве неўтаймаванымі планамі ўцягнення ў свае сеці Беларусі і Украіны з адрывам іх ад Расіі.
Не дабіўшыся поспехаў y рэалізацыі канцэпцыі «Польска ад можа да можа» з дапамогай знешніх фактараў, польская палітычная эліта спрабуе «ўзяць» упушчанае, паспрабаваўшы ўмяшацца ва ўнутраныя справы Беларусі, y прыватнасці, y становішча польскай меншасці ў краіне. У гэтых мэтах 7 верасня 2007 года быў прыняты Закон Рэспублікі Полыпча «Аб карте поляка». Тым самым Польшча дэманструе сваю занепакоенасць справамі палякаў не толькі ў
Беларусі, але і ва Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі, наогул ва ўсіх былых савецкіх рэспубліках, дзе пражывагоць этнічныя суайчыннікі.
Звычайна такога кшталту дакументы ўзгадняюцца, выпрацоўваюцца агульныя падыходы да вырашэння праблемы. Польшча ж не палічыла і не лічыць сёння неабходным узаемадзейнічаць з уладамі Беларусі. Мусіць, здрадзіла памяць, што мы ж некалі ўяўлялі адзіную дзяржаву Рэч Паспалітую, шукалі паразумення ў фарміраванні палітычных сістэм, y развіцці культурна-духоўных і рэлігійна-канфесійных адносін. Не падабрасуседску атрымалася. У Беларусі гэту з'яву расцанілі як умяшанне ў нашы справы. Увядзенне карты паляка раз’ядноўвае грамадства на «вашых» і «нашых». Гэта недапушчальна, бо ўсе дакументы міжнароднага права грунтуюцца на інтэграцыі нацый і народаў, на гартаванні правоў чалавека.
Прыцягваюць увагу палажэнні закона, ў адпаведнасці з якімі ўладальніка карты пазбаўляюць яе, таму што яго дзеянні не адпавядаюць інтарэсам Польшчы, ці, скажам, ганьбяць аўтарытэт краіны. У гэтай сувязі ўзнікае пытанне, якой дзяржаве належыць уладальнік карты, і інтарэсам якой павінен служыць Польшчы ці Беларусі?
Артыкул 24 Закона наогул дае падставу для разважанняў: y каго хочуць ператварыць паляка, які з'яўляецца грамадзянінам Расіі, Беларусі, Украіны, іншых дзяржаў, дзе яны пражываюць? Ён прадугледжвае, што весткі, якія ўказваюцца ў рэестры заяў на выдачу карты паляка, могуць выкарыстоўвацца міністрам унутраных спраў кіраўнікамі Агенцтва ўнутранай бяспекі, разведвальнага ўпраўлення, консуламі, начальнікамі паліцыі і пагранічнікаў y аб’ёме, неабходным для выканання статутных функцый гэтых устаноў,. («Мы н время. Коммунмст Беларусн», № 16,2011.]
Чытаеш такое і думаеш, ці не заданне гэта польскай разведвальнай рэзідэнтуры ў Беларусі?
3 гэтага вынікае, што палітычная эліта Полыпчы вылузваецца са скуры, каб хоць неяк, хоць нешта змяніць на ўсход ад Польшчы. У гэтым адчуваецца водгулле, што не здолеў ажыццявіць, нягледзячы на ўсе намаганні, Пілсудскі. A ён, як сведчаць падзеі 20-х гадоў мінулага стагоддзя, стараўся. Хітраван Пілсудскі ўмеў пераходзіць ад размоў пра гуманныя намеры ў адносінах да беларусаў да самага ганебнага грабяжу, калі аказалася, што трэба даваць дзёру. Толькі з Брэстчыны ўлетку 1920 года пілсудчыкі вывезлі 1320 вагонаў рознай маёмасці. A раней, восенню 1919 года ў глыбінныя паветы Полыпчы на прымусовыя работы было вывезена гвалтоўна каля 20 тысяч беларусаў. A як яны ўмелі расстрэльваць, здзеквацца над бездапаможнымі людзьмі ў канцэнтрацыйных лагерах!
Гітлеру было ў каго павучыцца. Праўда, пры заключэнні Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года давялося паводзіць сябе больш прыстойна палякі прызналі права беларускага народа на стварэнне сваёй нацыянальнай дзяржавы, адмовіліся ад умяшання ва ўнутраныя справы на тэрыторыях, якія адыходзілі да Полыпчы (Заходняя Беларусь, Заходняя Украіна), абавязаліся прадаставіць рускім, беларусам, украінцам правы, якія б забяспечвалі свабоднае развіццё адукацыі, культуры, мовы, абранай рэлігіі і г.д. На справе ж усё атрымалася наадварот. Помсцячы рэвалюцыйным сілам, якія працягвалі разнастайную барацьбу з устаноўленым y Полылчы таталітарным рэжымам, Пілсудскі разгарнуў шырокамаштабную рэпрэсійную вайну супраць нязгодныхз ягонай палітыкай.
У 1934 годзе ў Бярозе-Картузскай (сёння гэта Бярэзінскі раён Беларусі] палякі стварылі адзін з жудасных канцэнтрацыйных лагераў XX стагоддзя, які ні ў чым не саступаў будучым гітлераўскім лагерам катавання. Мусіць, дапамагаў вопыт стварэння ў 20-я гады лагераўу Шчолкаве, Пікуліцы, Стржалкаве, Беластоцкім ваяводстве, дзеўтрымліваліся палонныя чырвонаармейцы і камандзіры.
Пазбаўленыя болып-менш прыстойнага харчавання, медыцынскага абслугоўвання, вопраткі, прынуджаныя да цяжкай знясільваючай працы, вязні былі аддадзены ў рукі карнікаў вынаходніцкім пакаранням якіх маглі б пазайздросціць сярэднявяковыя інквізітары. На крывавы рэжым утрымання людзей звярталі ўвагу ўлад высокапастаўленыя чыноўнікі Полыпчы, якія наведвалі канцлагеры, але іх праўдзівыя заключэнні ігнараваліся. Захопленыя ў палон ад 70 да 83 тысяч чырвонаармейцаў і камандзіраў Чырвонай Арміі падчас наступлення войск Заходняга фронта пад камандаваннем М. М. Тухачэўскага на Варшаву ўтрымліваліся ў нечалавечыхумовах, выкарыстоўваліся для абучэння кавалерыстаў. На іх атточваліся шабельныя ўдары («рубілі лазу»),
У сваім данясенні польскі падпалкоўнік Хабіхта, паляк па нацыянальнасці, паведамляў начальніку Санітарнага дэпартамента Міністэрства вайсковых спраў Польшчы генералу Гардыньскаму пра жудасны рэжым утрымання палонных і іншых зняволеных. Людзей кармілі нечым, што нельга назваць ежай, ад чаго хварэлі. Іх ніхто не лячыў. Хворых клалі побач са здаровымі, каб хвароба пераходзіла і на іх. Здзекі, збіванні былі нормай. Дызентэрыя, туберкулёз касілі людзей.
Доўгі час савецкі ўрад, ііатураючы прасавецкім рэжымам, насаджаным y Польшчы, замоўчваў гэтыя і іншыя наступствы Пілсудскага і ягонай варожай зграі. Вонкава выстаўляючы сябе прыхільнікамі сацыялізму, каб атрымліваць бязмежную савецкую дапамогу, палітычная эліта ў пасляваенны час і ў наступныя гады, карысталася гэтым маўчаннем «вінаватага», забылася пра 600 тысяч савецкіх воінаў якія загінулі, вызвалючы польскую зямлю ад германскага фашызму, сталі патрабаваць пакаяння ці фінансавай кампенсацыі за расстраляных злачыннай сталінска-берыеўскай камарылляй палонных польскіх афіцэраў і жаўнераў y Катыні,
Старабельскім, Казельскім і Астапікаўскім лагерах НКУС.
Мусіць, польскія злоўжыванні, бязлітасць улад y адносінах да вязняў канцлагераў абумовілі не ў апошнюю чаргу сталінскую расправу над палякамі ў Катыні На такога кшталту справы ў Сталіна была добрая памяць.
Несумненна Сталін памятаў і паўстанне палякаў y час Другой сусветнай вайны. Гарачыя голавы пры падтрымцы англічан і прыгрэтая Англія й яе Армія Краёва надумалі паўстанне супраць гітлераўцаў y Варіпаве. Ганарыстыя, яны не палічылі патрэбным наладзіць кантакты са Сталіным, не прасілі дапамогі, упэўненыя y сваім поспеху. Пра магчымы правал задумы паўстання не думалі. Карцела апярэдзіць Чырвоную Армію ў вызваленні Польшчы і самім усталяваць сваю ўладу. У гэтым бачыцца не толькі глыбокі пралік, але больш за ўсе варожае стаўленне так званага Лонданскага польскага ўрада да СССР. Польскае паўстанне было разгромлена немцамі, дарэчы, не без дапамогі паляка Браніслава Камінскага. Спадзяванням палякаў на выгнанне гітлераўцаў было суджана збыцца 17 студзеня 1945 года, калі Савецкая Армія вызваліла Варшаву. Узначальваў вызваленчае савецкае войска Канстанцін Ракасоўскі, паляк па нацыянальнасці, славуты палкаводзец Савецкай Арміі.
Сённеіпнія палякі не схільны надта услаўляць подзвіг савецкіх салдат-вызвалітеляў y запале абвінавачваюць нашу краіну ў правале свайго заўчаснага паўстання супраць гітлераўскіх акупантаў. Перамагае хлусня, імкненне загладзіць няўклюдныя дзеянні былых ворагаў СССР.
Дамагаючыся «дэсталінізацыі», польскі бок y той жа час рэабілітуе сваіх «нацыяльных герояў», «проклятых солдат», дакладней удзельнікаў антысавецкага ўзброенага падполля ў 19401950 гады. Так, прафашысцкая арганізацыя Нацыянальных узброеных сіл (Narodowe Sily Zbrojne (NSZJj налічвала сто тысяч
чалавек. Яна змагалася за выключна нацыянальную польскую дзяржаву (Вельку Польску). СССР, камуністы, яўрэі, беларусы, украінцы былі для іх ворагамі, з якімі вялася непрымірымая барацьба. Так, y выніку «чыстак» з 30 студзеня па 2 лютага 1946 года капітан Рамуальд Райс, узначальваючы 3-ю Віленскую брыгаду NSZ, знішчыў 80 беларусаў. У літоўскай вёсцы Дубінкі 23 чэрвеня 1944 года камандзір 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай маёр Зыгмунт Шэнджэляр расстраляў 200 чалавек. На Украіне атрад маёра Мечыслава Пазерскага забіў 194 чалавека, кіруючыся нянавісцю да прадстаўнікоў іншых нацый.
Як адзначае кандыдат гістарычных навук Кляменцій Федзевіч y артыкуле «"Проклятые солдаты” Польшчы, Украіны, Белоруссмн н Лнтвы», «гэтыя арганізацыі змагаліся не толькі за незалежнасць Польвічы, але і ў крывавай барацьбе з беларусамі, украінцамі і літоўцамі спрабавалі захаваць за Польшчай беларускія і ўкраінскія землі міжваеннай Польшчы, a таксама сталіцу сучаснай Літвы Вільнюс», («Мы н время. Коммуннст Беларусн», № 16,2011], Узгадваючы Катынь, Польшча заплюшчвае вочы на сваю адказнасць перад народамі. Яна рэабілітавала многіх катаў узнагародзіла вышэйшымі ордэнамі райсаў і ім падобных, якія расстрэльвалі, секлі сякерамі, спальвалі жывымі ўсіх, хто па-іншаму бачыў усталяванне Беларусі, Украіны, хто рашуча змагаўся супраць польскага прыгнёту, прагнуў свабоды на роднай зямлі.