Гартаванне спадчыны
Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
«Чырвоныя» ў сваю чаргу падзяляліся на правых (памяркоўных) і левых (рэвалюцыянераў-дэмакратаў). Правыя лічылі магчымым надзяліць сялян зямлёй y выніку пераразмеркавання памешчыцкай зямлі і грашовай кампенсацыі ім.
Левыя цешылі сябе надзеяй на ўцягванне сялян y рэвалюцыю.
Падрыхтоўка паўстання ў Польшчы пачалася пасля растрэлу ў Варшаве патрыятычнай дэманстрацыі 8 красавіка 1861 года. Восенню 1862 года для кіраўніцтва паўстаннем быў створаны Гарадскі камітэт, пераіменаваны ў 1862 годзе ў Цэнтральны нацыянальны камітэт.
Пачалася таксама падрыхтоўчая работа ў Беларусі і Літве, дзе летам 1862 года ў Вільні быў створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), y які спачатку ўваходзілі і «чырвоныя», і «белыя». «Чырвоных» узначальвалі былы капітан генеральнага штаба рускай арміі Л. Звяждоўскі, інжынер-паручнік Я. Козел, доктар Б. Длускі, юрысты Ю. Вярыга і К. Каліноўскі.
Плынь «левых» y руху «чырвоных» узначаліў Канстанцін Сымонавіч Каліноўскі (1838-1864). Паходзіў ён з сям’і беззямельнага шляхціча, y якой было 12 дзяцей. Бацька будучага
кіраўніка паўстанцаў Сімяон Стэфанавіч лічыў сябе фабрыкантам. Смешна сказаць, «фабрыкант» меў 12 ткацкіх станкоў і 20 наймаемых рабочых, адным з якіх быў ён сам. 3 усіх дзяцей да дарослага ўзросту выжыла толькі двое старшы Віктар і Вікенцій Канстанцін. Нарадзіўся Вікенцій Канстанцін 21 лютага 1838 года ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета і губерніі (сёння знаходзіцца ў саставе Беластоцкага ваяводства Польшчы). Ягоная маці Вераніка Рыбінская і бацька Сямён Стэфанавіч Каліноўскі паходзілі з беднага шляхецтва.
Вікенцію Канстанціну шоў шосты год, калі памерла пры родах свайго дванаццатага дзіцяці на 38-м годзе жыцця маці. Сімяон Стэфанавіч жэніцца яшчэ раз. Нараджаецца яшчэ пяцера дзяцей. Каб пракарміць сям'ю, Каліноўскія пераязджаюць y маёнтак Якушоўку непадалёку ад мястэчка Свіслач
Ваўкавыскага павета, набываюць 220
дзесяцін зямлі. Сюды ж перавезлі і «фабрыку». Праз сенат Сімяон Стэфанавіч дабіваецца пацверджання некалі згубленага дваранскага звання. Сякая-такая стабільнасць, набыты
сацыяльны статус дапамагаюць уладкаваць Вікенція Канстанціна ў Свіслацкую гімназію, якая ў тыя гады карысталася добрым аўтарытэтам. Тут вучыліся будучы акадэмік Восіп Кавалеўскі, прафесар Максімільян Якубовіч, Станіслаў Горскі, Напалеон Орда і многія іншыя прадстаўнікі расійскай асветы і культуры. Дарэчы, гэты факт абвяргае выдумкі пра ганенні на беларускую культуру з боку расійскіх улад, уцісках y адукацыі і духоўнасці. Захавалася мала сведчанняў пра вучобу Вікенція Канстанціна, але, як сведчыць аўтарытэтны даследчык ягонай жыццядзейнасці
Вячаслаў Шалькевіч, y гімназіі панаваў дух дэмакратыі і свабоды.
Неўзабаве гімназія была ператворанаў павятовае вучылішча,
якое Вікенцій-Канстанцін закончыў y 1852 годзе. У 1855 годзе Каліноўскі едзе ў Маскву, каб паступіць ва ўніверсітэт, дзе вучыўся брат Віктар.
Некаторыя даследчыкі пішуць пра вучобу Вікенція Канстанціна ў Маскве, не даючы ніякіх спасылак. Вядома толькі, што ўдваіх з братам Вікенцій Канстанцін летам 1856 года пераехаў y Пецярбург і стаў студэнтам юрыдычнага факультэта. Прычым, y прашэнні аб дапушчэнні да экзаменаў ад 1 жніўня 1858 года ў шэрагу прадстаўленых дакументаў прыкладзена і пасведчанне
Гродзенскага павятовага прадвадзіцеля дваранства пра матэрыяльную недастатковасць Каліноўскага.
5 кастрычніка 1856 года Каліноўскі вытрымаў неабходныя ўступныя экзамены і быў прыняты ва ўніверсітэт y якасці своекоштнага студэнта, які навучаецца на свае сродкі.
Уваходзячы ў цяжкасці студэнта, які прадставіў «пасведчанне аб беднасці», папячыцель Пецярбургскай вучэбнай акругі князь Г. А. Шчарбатаў вызваліў Каліноўскага ад аплаты за слуханне лекцый. Вікенцію Канстанціну даводзілася працаваць рэпетытарам, каб хоць неяк утрымліваць сябе, бо дапамогі іншай не было. Неўзабаве Вікенцій Канстанцін захварэў, на дапамогу прыйшлі сябры.
1 сакавіка 1858 года Каліноўскі звярнуўся да рэктара ўніверсітэта П. А. Плятнёва з просьбай назначыць стыпендыю. Трэба адзначыць, гэтыя просьбы былі неаднаразовымі і Каліноўскаму заўсёды дапамагалі, даючы магчымасць закончыць універсітэт. Прамых звестак, што браты Каліноўскія наведвалі нелегальныя гурткі, няма. Ёсць звесткі, што студэнты-палякі, іншыя, хто атаясамліваў сябе з палякамі, a Каліноўскі належаў менавіта да іх, былі аб’яднаныя ў рэвалюцыйную арганізацыю.
Ёсць сведчанні, ніто палякі мелі свой клуб, y якім гуртавалася
каля 500 чалавек, бібліятэку. Каліноўскі, як сцвярджае ў сваіх
паказаннях следчаму 14 верасня 1863 года Вітольд Гажыч, бібліятэкар быў заўсёды асабліва паважаным. Грамадства падзялялася на тры партыі: «белых», «памяркоўных» і «чырвоных». Першыя палітычнымі дыскусіямі не захапляліся, імкнуліся атрымаць адукацыю. «Памяркоўныя» болыпай часткай паходзілі з Царства Польскага і лічылі, што акрамя прафесіі павінны падрыхтавацца і да палітычнага жыцця. Каліноўскі належаў да левых, паказваючы сваю блізкасць да простых людзей. Яны хадзілі ў рваных сюртуках і ботах, замест гальштука на шыі насілі ручнікі, уціральнікі [полотенце].
У 1861 годзе Каліноўскі абараняе дысертацыю і 17 лютага гэтага ж года атрымлівае дыплом кандыдата. Ён меў чын чыноўніка дзясятага класа.
У 1862-1863 гадах Каліноўскі разам з В. Урублеўскім, Ф. Ражанскім ствараюць і выдаюць газету «Мужыцкая праўда». Большасць матэрыялаў y ёй напісаў Каліноўскі пад псеўданімам «Яська, гаспадар з-пад Вільні». Ён жа быў адным з распаўсюджвальнікаў выдання, раскідваючы газеты, праязджаючы па вёсках, раздаваў па карчмах. Аўтары артыкулаў выбралі выключна зразумелую форму зварота да сялян. Папулісцкія артыклы заклікалі да паўстання, стваралі такое ўяўленне аб дзяржаве, дзе не будзе ў грамадзян ніякіх абавязкаў перад уладай. Утапічны ідэал нейкага свабоднага чалавека з кавалкам сваёй зямлі ставіў мэтай уцягнуць сялян y барацьбу. Пры гэтым аўтары надта не клапаціліся пра вынікі барацьбы супраць цара, улады маскоўскай наогул. Папулісцкімі прыёмамі аўтары скажалі гісторыю ўзнікнення ўніяцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, выстаўляючы яго як спрадвечную веру дзядоў і прадзедаў.
Звяртаючыся да Бога, аўтары просяць памагчы выгнаць
маскаля з нашага краю, даць сапраўдную свабоду і касцёлы, якія
маскаль, нячыстая яго сіла, разбурыў ці перабудаваў y канюшні і
цэрквы. Словы «маскаль», «маскалі паганыя»неяк не адпавядалі лозунгу палякаў, які заклікаў рускіх і налякаў змагацца «за нашу і вашу свабоду».
Дакладна ведаючы пра шырокую падрыхтоўку паўстання ад агентаў унутры змагароў, царскі ўрад вырашыў апярэдзіць выступленне і аб’явіў рэкруцкі набор якраз з тых, якія ўжо былі ўнарадкаваны ў паўстанцкія атрады. Такі манеўр урада прымусіў кіраўнікоў паўстання неадкладна выступаць. Паўстанне прызначылі на студзень 1863 года.
22 студзеня 1863 года Цэнтральны нацыянальны камітэт аб’явіў аб стварэнні з яго шэрагаў Часовага нацыянальнага ўрада. Мясцовыя паўстанцкія атрады атрымалі загад, паводле якога рускія гарнізоны павінны быць абяззброены.
Часовы нацыянальны ўрад абвясціў Польшчу незалежнай дзяржавай y межах 1772 года. Дазвалялася ўніяцкае выравызнанне. Зямельныя надзелы перадаваліся сялянам y поўнае карыстанне, памешчыкам абяцаліся кампенсацыйныя выплаты з казны. Беззямельных нланавалася надзяліць зямлёй
пасля ўсталявання дзяржавы.
Пра нацыянальна-дзяржаўнае вызначэнне беларусаў і літоўцаў y маніфесце не гаварылася ні слова. Між тым і беларусаў, і літоўцаў заклікалі прыняць удзел y паўстанні.
Паўстанне пачалося з нападаў y шэрагу гарадоў на рускія войскі. Напады былі нечаканымі, але войсжі хутка пераадолелі першасную разгубленасць і далі рашучы адпор, не даўшы ў рукі нападаўшых колькі-небудзь вялікай колькасці зброі. Да таго ж адбылося тое, што не аднойчы здаралася ў Польшчы. На словах баявы, на справе ж нестраявы. Паўстанцам не хапала зброі,
умелага камандавання.
Дробныя мясцовыя сутычкі з рэгулярнымі войскамі не вырашалі пастаўленай задачы.
Пачатак паўстання не быў даведзены да Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК). Вырашыўшы дзейнічаць самастойна, ЛПК стварыў Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім.
1 лютага 1863 года Каліноўскі звярнуўся да грамадзян Беларусі і Літвы з маніфестам аб падтрымцы паўстання. Адначасова адобрыў праграму, прынятую Часовым нацыянальным урадам y Варшаве. Адразу выступіць супраць рускіх войск паўстанцы Беларусі і Літвы не здолелі. Не дапамаглі і атрады, якія прыйшлі на дапамогу з Полынчы. Найбольш з іх баяздольны атрад пад кіраўніцтвам Р. Рагінскага не натхніў паўстанцаў і, дайшоўшы да Слуцка, быў разбіты. Не паказалі сябе рашучымі і іншыя атрады, таксама неўзабаве разгромленыя царскімі войскамі.
Эпізадычныя сутычкі не мелі поспеху і не маглі выканаць пастаўленых задач. Кіраўнікі паўстання ў Беларусі і Літве К. Каліноўскі, В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі, М. Чарняк, 3. Серакоўскі, Л. Звяжздоўскі, I. Будзіловіч, К. Жаброўскі і іншыя не здолелі ўзняць паўстанцкі настрой y сялян, якія з недаверам паставіліся да рэалізацыі планаў адраджэння Полыпчы ў межах 1772 года і вырашэння пытання з зямлёй. Лічым, піто сяляне тут не памыляліся, бачачы непадрыхтаванасць паўстання і пярэчанні паміж «чырвонымі» і «белымі». Колеры ўносілі блытаніну ў намеры кіраўнікоў што вылілася неўзабаве ў закрыццё ў сакавіку 1803 года Часовага ўрада Літвы і Беларусі па загаду Часовага нацыянальнага ўрада ў Варшаве. Замест распупічанага ўрада быў створаны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Узначалілі яго «белыя», К. Каліноўскі вымушаны быў скласці свае паўнамоцтвы.
Але і «белыя» не маглі рэаніміраваць паўстання, якое пачало згасаць пасля таго, як сяляне, па сутнасці, адмежаваліся ад удзелу ў барацьбе за вялікадзяржаўныя польскія інтарэсы. У Віцебскай губерні сялян y паўстанцкіх атрадах было ўсяго 7 працэнтаў, y Магілёўскай -13, Мінскай 20. У Віленскай і Гродзенскай губернях сяляне адгукнуліся на заклікі Варшаўскага ўрада. Тут болып за чвэрць паўстанцаў (адпаведна 27 і 33 працэнта) удзельнічалі ў барацьбе. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 327.) Але ўжо было відавочна, што такімі дробнымі, няхай сабе і самаахвярнымі сіламі, пытанні адраджэння Польшчы не вырашыць.