Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
«Перетруснвшнй Трубецкой, — піша ў сваіх мемуарах Мікалай I, — как громом пораженный, упал к монм ногам в самом постыдном внде». Партрэт С. П. Трубяцкога супярэчлівы. Адны пішуць, што гэта быў чалавек «надменный, тіцеславный,
малодушный,
желавшнй действовать, но по
робостн
нерешнтельный, ужасавшнйся свонх поступков».
Разам з тым, як піша вядомы даследчык лёсу дзекабрыстаў A. I. Гессэн, Трубяцкі паказаў сябе надзвычай смелым пад Барадзіным, дзе, дарэчы, быў паранен. Пад Кульмам ішоў на чале сваёй часці з шпагай y руцэ, не звяртаючы ўвагі на варожыя кулі. На Сенацкай жа плошчы здрадзіў, «падставіў» салдат пад карцеч, a сам быў так наналоханы, што на ўсякі выпадак запасся нават атрутай.
Гэтым скарыстаўся Мікалай I, прымяніўшы артылерыю для
разгрому паўстання.
Далёка да паўстання ўдзельнікі польскага адраджэнскага руху спрабавалі знайсці агульныя падыходы з рускімі для вырашэння пытання з адраджэннем Рэчы Паспалітай. Польскія патрыёты патрабавалі адзінага — вяртання ўсіх зямель, што адышлі Расіі ў выніку трох падзелаў. П. I. Песцель, кіраўнік Паўднёвага таварыства, пагаджаўся з гэтым. Кіраўнікі Паўночнага таварыства М. М. Мураўёў, К. Ф. Рылееў былі рашуча настроены
супраць.
Не было з’яднанасці, перакананасці і сярод іншых дзекабрыстаў. На сходках, вечарам за пуншам і люлькай лёгка разважаўшыя пра рэформы, пра бядотны лёс сялян афіцэры, паэты, вялікія князі на самай справе, калі трэба было праявіць цвёрдасць, вернасць, спалохаліся адказнасці.
Дзекабрыст, паэт К. Ф. Рылееў, які ўсіх узбуджаў карбанарскімі вершамі, якога ў 50-я гады A. I. Герцэн назваў Шылерам загавару, a М. I. Бястужаў «пылкнм н славолюбнвым сорванцом», суцяшаў сябе і іншых, што «сваёй няўдачай навучым другіх».
Напярэдадні выступлення, прадбачачы, што не будзе поспеху,
пісаў:
Нзвестно мне: погйбель ждёт Того, кто первый восстаёт Наугнетателей народа, — Судьба меняуж обрекла.
Но где, скажй, когда была Без жертв йскуплена свобода!
Сваю смерць пад шыбеніцай К. Ф. Рылееў сустрэў мужна. Хапіла яе не ўсім.
Дзіўныя з'явы падкідвае нам гісторыя. Пры Аляксандры II начальнікам асабістай аховы цара быў унук К. Ф. Рылеева, які даў прытулак імператару ў яго алькоўных справах з Кацярынай Даўгарукавай, нявенчанай жонкай цара. Яму ж Аляксандр II даручыў захоўваць y тайне ўказ ад 11 ліпеня 1874 года аб прызнанні сваіх незаконных дзяцей ад Е. М. Даўгарукавай Георгія і Вольгі, наданні ім прозвішча Юр'еўскія з тытулам Святлейшых князёў. Цар зрабіў A. М. генерал-ад’ютантам сваёй світы. Ён прысутнічаў y ліку самых прыбліжаных асоб пры вянчанні Аляксандра II з Е. М. Даўгарукавай.
Прывезены ў кабінет цара ў Зімнім палацы С. П. Трубяцкі ўпаў на калені і прасіў памілаваць яго. Нямала было і такіх, што ва ўсім прызнаваліся і раскайваліся. Маральна і духоўна надломлены наш зямляк з Магілёўшчыны (па іншых звестках — з Чарнігаўшчыны) 1.1. Гарбачэўскі праз два дні пасля арышту напісаў пакаянны ліст. Змаладушнічаў, як
піша Міхась Яновіч, зваліў віну на братоў Барысавых, якія, маўляў
ледзь не пад прымусам уцягнулі яго ў змову. Многа няпраўды сказаў і пра М. П. Бястужава-Руміна, пазней павешанага.
Не ўсе з асуджаных, кінутых y руднікі, вытрымалі выпрабаванні катаргай. Памілаваныя М. М. Мураўёў, М. М. Спяранскі, Я. I. Растоўцаў зрабілі ваеннабюракратычную кар'еру.
Паспяховая кар’ера М. М. Спяранскага ў многім была вынікам уласных якасцей і шырокіх ведаў, разумення праблем, якія стрымлівалі развіццё Расіі.
Сын свяшчэнніка, падтрыманы блізкімі да двара родзічамі, М. М. Спяранскі пры Аляксандры I быў Дзяржаўным сакратаром, унёс на разгляд цара праект канстытуцыі па рэфармаванню дзяржаўнага ладу. Радыкальны праект закранаў інтарэсы кіруючай дынастыі і правы дваранства. Яго абылгалі, абвінаваціўшы ў зносінах з напалеонаўскай Францыяй і саслалі ў Сібір. Але М. М. Спяранскі праявіў сябе здатным рэфарматарам і там, стаўшы сібірскім губернатарам. Поспехі, зрухі ў краі прыцягнулі ўвагу Аляксандра I, які вярнуў яго ў Санкт-Пецярбург, увёў y Дзяржаўны Савет, атрымаў каля 3,5 тысяч дзесяцін зямлі, a дачку зрабіў фрэйлінай двара імператрыцы.
Мікалай I таксама ацаніў рэфарматарскія погляды Спяранскага, але выкарыстоўваць іх на практыцы не спяшаўся, тым больш пасля паўстання дзекабрыстаў. Даведаўшыся, што той таксама удзельнічаў y руху дзекабрыстаў, цар не прыцягнуў яго да адказнасці, палічыўшы гэта няёмкім для рэжыму, паколькі Спяранскі з’яўляўся членам Дзяржаўнага Савета. Пазней ён скажа пра Спяранскага: «Я знайшоў y ім самага вернага, адданага і рэўнаснага слугу, з вялікімі звесткамі, з вялізным вопытам». Цар
не памыліўся са Спяранскім, шкада толькі, што не выкарыстаў напоўніцу ўсіх прапаноў вучонага-прававеда і рэфарматара. М. М. Спяранскі аддаваў усяго сябе кадыфікацыі законаў дзяржавы, падрыхтаваўшы разам са сваімі памочнікамі 15-томны «Свод законов Росснйской нмпернн».
Памёр М. М. Спяранскі 13 лютага 1839 года.
Рэха паўстання яшчэ доўга гуло па Расіі. Паўстанне было падаўлена, a праблемы засталіся.
Мікалай I адчуў небяспеку, хоць і не спалохаўся змовы. I ўсёткі ў 1826 годзе цар стварыў Трэцяе аддзяленне асабістай Яго Імператарскай Вялікасці канцылярыі, якое займалася палітычным вышукам ва ўсіх слаях грамадства.
У 1827 годзе Мікалай I выдаў указ, паводле якога памешчыкам забаранялася прадаваць сялян без зямлі ці зямлю без сялян. У 1829 годзе з’явіўся яшчэ адзін указ, які забараняў памешчыкам ссылаць прыгонных y Сібір па ўласнаму жаданню. Гэта ўжо было нешта... На той час 40 працэнтаў памешчыкаў Расіі з'яўляліся «аднадворцамі», якія валодалі не болып як 20 душамі сялян мужчынскага полу. Самі жылі ў сялянскіх хатах, разам са сваімі прыгоннымі працавалі на зямлі. I толькі 3,5 працэнта памешчыкаў мелі 4,6 мільёна прыгонных ці 40 працэнтаў ад іх агульнай колькасці.
Прынятым 25 студзеня 1833 года царскім указам забаранялася прадаваць сялян з разлучэннем сям’і, пераводзіць сялян y дваровыя з адбіраннем зямлі. Іншыя прынятыя захады палепшылі становііпча розных катэгорый неза прыгоненых сялян, колькасць якіх складала 8 мільёнаў чалавек мужчынскага полу, што састаўляла звыш трэці ўсіх сялян Расіі.
Захады цара сустрэлі падтрымку. У сакавіку 1835 года быў створаны Сакрэтны камітэт «Аб паляпшэнні становітча сялян розных званняў», які ўзначаліў член Дзяржаўнага Савета, генерал-
ад’ютант П. Д. Кісялеў
Былі іншыя слушныя пастановы і памкненні, аднак канчаткова скасаваць прыгон цар не здолеў — лічыў гэта дачасным. Адсюль адсталасць Расіі, ганебнае паражэнне ў Крымскай вайне (1853—1856). Яшчэ адно сведчанне адсталасці: на Сусветнай выстаўцы 1 мая 1851 года з 800 тысяч экспанатаў толькі 400 былі з Расіі: сыравіна, прадукцыя сельскай гаспадаркі, тканіны і халодная зброя... Наведвальнікаў здзівіла толькі грэцкая каша і чорная ікра.
B. В. Клгочэўскі так характарызаваў прычыны заняпаду Расіі і рэжыму Мікалая I: «Мікалай паставіў сабе задачай нічога не перамяняць, нс ўводзіць нічога новага ў падмурку, a толькі падтрымліваць існуючы парадак, запаўняць прабелы, рамантаваць выяўленыя драхласці з дапамогай практычнага заканадаўства і ўсё гэта рабіць без усякага ўдзелу грамадства, нават з падаўленнем грамадскай самастойнасці».
Разгром паўстання дзекабрыстаў не напалохаў польскіх паўстанцаў. Тайныя арганізацыі развілі буйную дзейнасць па падрыхтоўцы выступлення. Рабілася гэта так асцярожна, што вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, намеснік цара ў Царстве Польскім, захоплены сваёй марганатычнай жонкай з палякаў графіняй Жанэтай Грудзінскай (княгіняй Ловіч), быў захоплены весткай пра паўстанне знянацку. Як піша Вальдэмар Балязін y кнізе «Тайны дома Романовых» (М., 2005) — паўстанне пачалося 17 лістапада 1830 года, калі вялікі князь спаў як звычайна, пасля абеда. У шэсць гадзін вечара, y прыцемках, 20 змоўшчыкаў узброеных ружжамі з штыкамі, сабраліся ў Лазенках, ля Бельведэра, рэзідэнцыі намесніка, каб выканаць пастаўленую перад імі задачу — забіць Канстанціна. У сем гадзін вечара яны накіраваліся да палаца, адкінулі дзвюх ахоўнікаў-інвалідаў і ўварваліся ў вестыбюль палаца. Пачуўшы крыкі: «Смерць
тырану!», ён выглянуў з спальні і тут жа ўбачыў мяцежнікаў якія праследавалі начальніка варшаўскай паліцыі Любавіцкага. Ён бег насустрач Канстанціну і крычаў: «Ратуйцеся, Ваша высочаства!» Канстанцін убачыў, як некалькі забойцаў ударылі Любавіцкага штыкамі, як той упаў мёртвым. Вялікі князь y апошні момант здолеў убегчы за дзверы, a яго камердзінер тут жа закрыў іх на дзве моцныя засаўкі.
Камердзінер праз суседнія дзверы правёў Канстанціна на гарышча і схаваў яго там. У гэты час генерал Жанур, які прыехаў разам з Любавіцкім, выслізнуў y двор і пачаў склікаць слуг і салдат на дапамогу.
Змоўшчыкі, не разгледзеўшы ў цемры, хто збірае абаронцаў, вырашылі, што гэта Канстанцін і, накінуўшыся на Жанура, закалолі яго пітыкамі.
Між тым слугі і салдаты пачалі выбягаць y двор, каб наладзіць адпор мяцежнікам. Але тыя ўжо пакінулі двор і схаваліся ў бліжэйшым лесе. Іх не праследавалі, баючыся за лёс вялікага князя і яго жонкі.
Адшукаўшы княгіню Ловіч (Лавіцкую), прапанавалі ёй пакінуць палац, але яна рашуча адмовілася ехаць адна. I толькі пасля таго, як з'явіўся Канстанцін, яны разам пакінулі Бельведэр. На мызе Вержба, куды яны накіраваліся, ужо збіраліся рускія войскі, каб даць адпор паўстанцам, але Канстанцін, бачачы невялікую сваю «армію», загадаў адступаць да рускай мяжы.
Праз месяц, 23 снежня 1830 года, армія генерала Дзібіча ўвайшлаў Беласток для падаўлення паўстання.
Паўстанне саўпала з эпідземіяй халеры, на якую захварэлі Канстанцін і Жанэта. У дадатак да ўсяго ў княгіні распачаліся, ад перажытага, скарацечныя сухоты.
17 лістапада яна злягла. Канстанцін павёз жонку ў Віцебск, куды з Пецярбурга былі выкліканы лепшыя на той час дактары.
Між тым справы ў Варшаве развіваліся такім чынам: быў створаны Нацыянальны ўрад на чале з князем Адамам Чартарыйскім, яшчэ нядаўна бліжэйшым сябрам Аляксандра, з якім яшчэ ў маладосці марыў пра свабоду Польшчы і стварэнне рэсііублікі. Тут адзначым яшчэ раз адметную рысу польскага мінталітэта.
Мікалай I паслаў на мяцежнікаў войскі генерала Дзібіча.
13 лютага 1831 года ён разбіў палякаў нагалоў каля прадмесця Варшавы — Прагі (Парога Варшавы. — М. К.)