Гартаванне спадчыны
Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
Такі дазвол быў дадзены толькі пасля паўстання Тадэвуіпа Касцюшкі. Каб умацаваць каталіцтва ў Расіі (на новадалучаных землях) апалячаныя памешчыкі, так ці гэтак, спрыялі пераходу сялян y каталіцтва. Разумеючы, чым гэта абумоўлена, Аляксандр I забараніў такі ўцісковы пераход, стварыў уніяцкі дэпартамент на чале з архіепіскапам, але каталіцкае духавенства, насуперак гэтым захадам, усё-ткі рабіла сваю справу. Урад не дазваляў таксама прымусоваму пераходу ўніятаў і ў праваслаўе, рэкамендуючы «абуджаць добратворнае жаданне».
Шырокую канфесійную свабоду атрымала і каталіцтва.
У 1774 годзе ў Магілёве была заснавана Беларуская каталіцкая епархія, але каталіцкім святарам забаранялася надалей прымушаць праваслаўных пераходзіць y каталіцтва.
Праваслаўная царква шмат пацярпела, знаходзячыся пад уціскам каталіцызму Рэчы Паспалітай, не адразу адрадзілася яна і ў новых умовах, але каталіцызм ва ўмовах Расіі назаўсёды страціў свой прымусовы ўплыў на праваслаўе, што спрыяла далучэнню праваслаўных вернікаў да новага жыцця.
Нават ордэн езуітаў, забаронены папам рымскім y 1773 годзе, атрымаўу Расіі прытулак і магчымасць перавыхавання. Ён захаваў і права місіянерскай дзейнасці. Расія дала магчымасць распаўсюджання езуіцтва шляхам навучання сваіх вернікаў y
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" адкрытых, мусіць, неаглядна адкрытых езуіцкіх калегіях і акадэміі ў Полацку і многіх іншых гарадах Беларусі. Але езуіты, не былі б езуітамі, каб не «аддзякавалі» Расіі за яе прыхільнасць. У час напалеонаўскай навалы езуіты выступілі супраць Расіі. Давялося Расіі выпраўляць дапушчаныя памылкі, езуітаў чорнай мятлой выгналі з краіны.
Аб’ектыўную ацэнку супрацьдзяржаўным памкненням езуітаў даў наш славуты зямляк, прафесар М. С. Куторга, на жаль, малавядомы ў сучаснай Беларусі. Езуіты працавалі сярод польскага і беларускага народаў «з такім напружаным стараннем і так паспяхова, — пісаў y 1873 годзе М. С. Куторга, — што ўсё сярэдняе і нізшае шляхецтва, якое было яшчэ ў большасці членаў праваслаўным і рускім, не толькі перайшлі ў каталіцтва, але і абярнуліся ў палякаў тым больш рэўнасных, што іх адрачэнне адбылося нядаўна. Аднак што здраджана вяльможамі, іерархамі і шляхецтвам, выратавана народам. Гэты заходне-рускі народ, бедны, праследваемы, прыгнечаны на працягу стагоддзяў, застаўся верным і мове, і праваслаўю, a калі надыйшло разлажэнне Польскага каралеўства, ён знайшоў духоўную дапамогу і абарону ў высокашаноўных дзеячах...» (Цытуецца па кнізе: Забродскнй Э. А., Корншіовнч Э. А. Свет мудрецов. Мн., 2010. С. 39.)
Езуіцкае ўладаранне мела вынікі, якія, піша М. С. Куторга, «застаюцца непазбыўнымі: народнасць, высокія дабрачыннасці чалавека і грамадзяніна, зніклі ў людзей, якія прынялі гэтае вучэнне, і дзяржаўная самасвядомасць іх айчыны, якому прадстаяла б вялікае будучыня, назаўсёды загінула». М. С. Куторга адзначае, што «тыя, хто атаясамліваў сябе палякамі, больш клапаціліся пра выгоды Польскага каралеўства, чым сваёй радзімы, вялікага княства. Нават князь Канстанцін Астрожскі, які будаваў праваслаўныя храмы, і ў той жа час, з доблеснасцю перамагаў
маскоўскае войска, прысланае на дапамогу прыгнечанай Заходняй
Русі; быў y шкоду сваёй айчыны, адным з рэўнасных прыхільнікаў Польшчы і пераканаў сваю дачку ў павазе да ўсяго польскага, што яна перайшла ў каталіцтва і зрабілася полькай, забыўшы сваё высокае паходжанне ад князёў рускіх». (Забродскнй Э. А., Корннловнч Э. А. Свет мудрецов. Мн., 2010. С. 44.]
Па-іншаму праводзілася палітыка ў адносінах да яўрэйскага (літвакі) насельніцтва. Як піша B. В. Дзеружынскі ў сваёй кнізе «Тайны беларускай гісторыі» (Мінск, 2009. С. 523], на землях Польшчы, Беларусі і Украіны на працягу паўтысячы гадоў пражывала дзве трэці ўсіх яўрэяў планеты. Яны знаходзіліся ў болып прывілеяваным становішчы: як сяляне не былі запрыгонены, але не мелі права сяліцца на зямлі. Гэта абумовіла іх рассяленне ў гарадах і мястэчках, залічваліся ў мяшчанства і купецтва. Валодаючы прадпрымальніцкімі навыкамі, імкнучыся ўчэпіста прыжыцца сярод іншых народаў, яўрэйскае насельніцтва Беларусі, цесна ўзаемадзейнічаючы адно з другім, абапіраючыся на распаўсюджаны яўрэйскі банкаўскі капітал, прымяняючы ўсё сваё ўмельства мець выгоду ў самых неспадзяваных справах яўрэйскае купецтва, y меншай ступені мяшчанства, пачало выступаць манапалістамі ў розных сферах. У іх руках сканцэнтраваўся гандаль, сфера, дзе найхутчэй зарабляецца капітал. Як аналізуе ў сваім энцыклапедычным артыкуле прафесар Э. Іофе, паводле статутаў Вялікага Княства Літоўскага 1566 і 1588 гадоў, яўрэі не мелі права займаць дзяржаўныя пасады, валодаць прыгоннымі сялянамі. У 1791—1794 гады заходнія губерніі былі ўключаны ў мяжу яўрэйскай аселасці. Па перапісу 1897 года ў 5 беларускіх губернях пражывала 1202129 яўрэяў (14,1 % усяго насельніцтва і 35,9 % гарадскога насельніцтва]. У прамысловасці яны складалі 56,5 працэнтаў ад усяго насельніцтва Паўночна-Заходняга краю, y гандлі — 88,6
гірацэнта. Вялікую масу складала бедната: ад 25 працэнтаў да 38 працэнтаў. Аднак гандлёва-прамысловая буржуазія ў Беларусі была яўрэйскай. Так, па перапісу, згадваемага вышэй, 84,5 працэнта купцоў 5 заходніх губерняў складалі яўрэі. Беларусы сярод іх складалі ўсяго 1,7 працэнта. Яўрэі валодалі 51 працэнтам
фабрык і заводаў. Так, яўрэйскаму капіталу належала адно з буйнейшых на Беларусі акцыянернае таварыства «Шарашэўскі», гаспадаром якога быў У 71. Шарашэўскі, пецярбургскі купец.
Шарашэўскі меў 1170 акцый, 60 працэнтаў маёмасці з правам 20 галасоў. Асноўны капітал таварыства, якое гандлявала тытунём, складаўу 1907 годзе 2 млн. рублёў (Вячаслаў Швед).
Цікава адзначыць імкненне яўрэяў да адукацыі. Паводле азначанага перапісу, пісьменных сярод яўрэяў было 49 працэнта сярод мужчын і 28,2 працэнта сярод жанчын, y той час як y сярэднім па Расіі пісьменных было 28, 4 працэнта мужчын і
жанчын разам.
3 часу далучэння ў пяці заходніх губерніях большасць насельніцтва з'яўляліся беларусамі. Дваранства Беларусі налічвала каля 100 тысяч чалавек, сярод іх каля 85 працэнта былі каталіцкага веравызнання, праваслаўнага — толькі шэсць працэнтаў.
У складаным становішчы знаходзіліся прыгонныя сяляне. У канцы XVIII стагоддзі 87 працэнтаў (большасць) сялян належала памешчыкам, 7,5 працэнта — дзяржаве, 3,5 працэнта — царкве і манастырам. Вольных было ўсяго два працэнта.
Памешчыцкіх сялян было найболей — 2369050 мужчын і жанчын. Гэта была самая бяспраўная частка насельніцтва: выконвалі ўсе павіннасці, якія прызначаў памешчык. Ён мог аддаць сяляніна ў рэкруты, цялесна пакараць, прымусіць да дадатковых павіннасцей. Нярэдка памешчыкі прымушалі сваіх сялян працаваць на іх мануфактурах. Гэта адзначыў y сваім вершы
«Слуцкія ткачыхі» славуты наш пясняр Максім Багдановіч.
1м не пабачыць роднай хаты, Неўчуць ім дзетак галасы. Яныў панскі дворузяты Ткаць залатыя паясы...
Адлюстраваннем гэтай з'явы была палітычна ўзнагароджанае рускае дваранства сялянамі разам з дзяржаўнымі землямі. Так, да прыкладу, Кацярына II раздала звыш 180 тысяч сялян з землямі з дзяржаўнага фонду рускім дваранам і чыноўнікам. Павел I аддаў рускім памешчыкам яшчэ 28 тысяч чалавек. Гэта выклікала незадавальненне дзяржаўных сялян, якія не жадалі надзяваць на свакз шыю памешчыцкае ярмо прыгонніцтва. Супраціўленне было такім моцным, што Аляксандр I спыніў такога кшталту раздачу.
Незадаволенасць сваім становішчам выказвала і дробная шляхта, якая ў Польшчы займала прывілеяванае месца. У Расіі ад іх запатрабавалі доказаў такой прыналежнасці, што ўдалося нямногім, y выніку чаго яны перавадзіліся ў падатковы клас.
Яшчэ большы пратэст выклікала канфіскацыя маёмасці [маёнткаў] за ўдзел шляхты ў антыўрадавай дзейнасці. Па-першае, канфіскацыі падлягала маёмасць магнацкай вярхушкі, якая не пажадала прыняць прысягу вернасці Расіі. Па-другое, канфіскацыя закранула тых, хто ўдзельнічаў y паўстанні Т. Касцюшкі. Па-трэцяе, пазней, гэткая ж канфіскацыя чакала тых, хто ваяваў супраць Расіі ў арміі Напалеона. Адсюль вялікая незадаволенасць і рашучасць y змаганні за аднаўленне Полыпчы.
Гэта ж гучыць і ў навуковых працах сучасных гісторыкаў. Між тым яны не маюць для гэтага ніякай рацыі: узнагароджанне землямі, сялянамі прымянялася і ў Польшчы. Прымянялася
канфіскацыя земляў таксама. Узгадаем, што землі, палацы, цэлыя гарады адбіраліся ў казну, калі нехта з паданных y выніку здрады, ці пры якой іншай нагодзе «ад’язджаў» да другога ўладара. Так,
прынамсі, прыбліжаны Івана Грознага князь Андрэй Курбскі, які ўцёк y Вялікае Княства Літоўскае, страціў усе свае маёнткі і землі. Аляксандр Алелькавіч, заснавальнік роду Алелькавічаў сын
кіеўскага князя Уладзіміра і ўнук вялікага князя Літоўскага Альгерда, удзельнічаючы ў міжусобнай барацьбе то на баку аднаго, то на баку другога з князёў, урэшце сваёй няўстойлівасцю выклікаў незадаволенасць вялікага князя Літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча, які адабраў y яго Слуцкае княства, a самога князя пасадзіў y астрог. Князь Міхаіл Глінскі, па мянушцы Мажны, узняў мяцеж супраць караля Жыгімонта III Старога, пакінуў Вялікае Княства Літоўскае і з’ехаў y Маскву. У выніку ўсе яго ўладанні ў княстве былі канфіскаваны.
Можна прывесці нямала дакладных прыкладаў
узнагароджання падданых сялянамі, землямі, княствамі, гарадамі.
Усе, ці амаль усе, складанасці і нязгоды выклікалі ў польскай, аналячанай, акаталічанай частцы далучанага насельніцтва настальгічныя, рамантычна афарбаваныя пачуцці па сваёй айчыне — Польшчы, Вялікага Княства Літоўскага. Як пісаў паэт, «чужына сэрца джаліць». Для значнай часткі насельніцтва, асабліва дробнай шляхты, даўно апалячанай, была звыклай польская мова, польская культура, служэнне Польшчы. Яны цяжка ўпісваліся ў расійскія рэаліі, марылі пра аднаўленне польскай дзяржавы. Няправільна пішуць, што царскі ўрад толькі і рабіў, што падаўляў польскі рух. Гэта няпраўда. Расія рабіла усё, каб апалячаны, акаталічаны на працягу стагоддзяў беларускі люд акрыяў на роднай зямлі, адчуў свае карані, сваю прарадзіму. Некаторай частцы ўдалося прасякнуцца гэтым, іншым — не. Кіруючыся гэтымі складанасцямі, y пачатку XIX стагоддзя
Аляксандр I пад уплывам М. К. Агінскага, А. Чартарыйскага, Т. Касцюшкі, іншых сваіх прыбліжаных, пачаў шукаць выйсця са складанасцей. У канцы 1811 — пачатку 1812 гадоў М. Агінскі падрыхтаваў праект адраджэння Вялікага Княства Літоўскага, але ўварванне Напалеона ў межы Расіі, іншыя міжнародныя складанасці вымусілі адкласці яго рэалізацыю.