Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Пахавалі караля ў саборы Святой Кацярыны. У 1938 годзе пад надуманай прычынай неабходнасці рэканструкцыі храма ўрад СССР прапанаваў Польшчы забраць труну з забальзаміраванымі рэшткамі Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Польскі бок пасля доўгіх перамоў і абвестак вырашыў перазахаваць свайго апошняга караля ў старажытным касцёле радавой сядзібы Воўчын пад Брэстам, дзе, дарэчы, маленькі Стасік быў ахрышчаны.
Да месца будзе сказана, СССР, кіруючыся сваімі класавымі прынцыпамі, агідна непачціва паставіўся да вернага Расіі караля. У 1807 годзе, калі ўзыходзіла зорка Напалеона і ён спакушаў палякаў прывіднымі абяцаннямі, Панятоўскі пісаў: «...імператар часта цешыць палякаў праектамі ўваскрашэння іх дзяржавы. Аднак y шчырасць гэтых праектаў не веру, бо Польшча імкнецца да канстытуцыйнага праўлення, якое імператар між тым ненавідзіць... 1 яшчэ я непакоіўся, што Напалеон пажадае схіліць мяне да таго, каб я суправаджаў яго ў Польшчу і дапамагаў яму сваёй прысутнасцю падманваць усіх тых, хто адорваў мяне сваім
даверам».
Дарэчы, Касцюшка.
гэтаксама ставіўся да Напалеона і Тадэвуш
1	мы, беларусы, забыўшы свае карані, таксама непачліва аднесліся да свайго славутага земляка...
...У маі 1989 года ў вёсцы Воўчын археолагі пачалі незвычайныя раскопкі. Гэты была ўжо другая навуковая экспедыцыя. I яна ставіла мэтай адшукаць месца пахавання апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У пошуках удзельнічалі і польскія археолагі пад кіраўніцтвам 3. П'яноўскага. Нашу групу ўзначальваў Алесь Краўцэвіч. У выніку вялікай і руплівай працы беларускія і польскія археолагі знайшлі рэвіткі труны ў крыпце касцёла, пад глыбокім культурным слоем кавалкі аксаміту з выявамі арла і цяляці, які з’яўляўся знакам роду Панятоўскіх.
Экспедыцыя закончыла сваю працу ў чэрвені і мела ўсе падставы быць задаволенай. Адкапаныя частка шпагі, фрагменты шпоры і эпалеты беспамылкова сведчылі, што менавіта тут знаходзіцца месца апошняга супакою караля Польшчы і вялікага князя Літоўскага. I ўсё ж археолагі не былі задаволеныя. Заставалася адна таямніца, якая вярэдзіла розум. Яна хвалявала, абуджала розум: нягледзячы на двойчае перабіранне зямлі і руплівае шчыраванне, археолагі не знайшлі ў каралеўскай труне ні чэрапа, ніводнай костачкі найсвятлейшага манарха. Як ні шукалі, бясследна знікла сярэбраная дамавіна, y якой захоўвалася сэрца гаротнага караля. Сышліся на версіі, іпто ў гады апантанай барацьбы з рэлігіяй, знішчэння і ганьбавання храмаў астанкі Станіслава Аўгуста Панятоўскага былі перазахаваны, не пакінуты на здзек і знявагу атэістаў. Археолагі пакідалі Воўчын з тугою. Троіцкі касцёл, некалі велічнае збудаванне, стаяў разбураны, здзічэлы вецер свістаў праз вокны, дахам былі чорныя хмары...
Бяспамяцтва!.. Міжтым ёсць даволі абгрунтаваныя сведчанні, што менавіта тут, y маёнтку Воўчын, 17 студзеня 1732 года ў сям'і мазавецкага ваяводы Станіслава Панятоўскага і ягонай жонкі Канстанцыі, уроджанай Чартарыйскай, нарадзіўся хлапчук, якому лёс наканаваў каралеўскую карону.
Але вернемся ў Воўчын, куды ўрад СССР непрадумана, не разумеючы важнасці знаходжання цела былога польскага караля ў нашай краіне, даў згоду на «падарожжа» астанкаў караля ў месца яго нараджэння. Ліпеньскай ноччу 1939 года кароль «вярнуўся» ў родныя мясціны. Мясцовы святар Антон Чыжэвіч наладзіў збор сродкаў і адрамантаваў Троіцкі касцёл. Тут, y яго крыпце і
паставілі дастаўленую труну.
Пасля Другой сусветнай вайны многія жыхары Воўчына і ксёндз Антон Чыжэвіч выехалі ў Польшчу. Зніклі дакументы, якія б зрабілі гэты допіс больш дэталёвым і дакладным.
Даводзіцца шкадаваць і пра тое, што мы не зберагаем, не клапоцімся пра сваю спадчыну усе знойдзеныя матэрыялы археалагічных даследаванняў, пра якія мы вядзём гаворку, аддалі палякам... Аддалі тое, што належыць нам.
Аднак вернемся да паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі.
Паўстанне пацярпела поўнае паражэнне. Спатрэбілася восем месяцаў, каб пераканацца яго завадатарам, удзельнікам, што неакрэсленыя, прывідныя, нездзяйсняльныя мэты паказалі заўчаснасць выступлення і таму такі сумны фінал.
Паўстанне Касцюшкі сваім вынікам мела канчатковы падзел Рэчы Паспалітай. У гэтым бачацца пралікі ва ўнутранай гатоўнасці
грамадства да перамогі, да вырашэння наспелых праблем, якія
патрабуюць часу, намаганняў усёй нацыі. Рэч Паспалітая адчувала неабходнасць змены, рэфармавання палітычнай сістэмы, мела ўжо напрацаваныя для гэтага формы, але рэалізаваць іх не здолела.
Грамадства ў цэлым аказалася непадрыхтаваным для такога кшталту радыкалізму. Дзейнасць Якуба Ясінскага таму яскравае сведчанне. Ягоны лозунг «Хочаце быць свабоднымі? Дык будзьце імі!» быў падтрыманы вузкай часткай грамадства. Сацыяльная дыферэнцыя паказала, што магнацтва і шляхта моцна трымаюць уладу, спрактыкавана абараняюць яе і не дапусцяць рэвалюцыйных перамен па сцэнарыю французскай рэвалюцыі.
Заклікі рэфарматарскай часткі кіраўніцтва паўстання да адмены прыгоннага права сутыкнуліся таксама з жорсткім процістаяннем землеўладальнікаў, якія прымалі ўсё магчымае, каб не дапусціць перагляду форм землекарыстання. Адзначым, што ні сам Касцюшка, прыхільнік вызвалення сялян, не меў больш-менш прымальнай праграмы дзеяння ў гэтым кірунку. Паўстанне Касцюшкі ў многім адбывалася пад уплывам ультрарадыкальных, ідэальных палітычных дзеянняў лідэраў Вялікай французскай рэвалюцыі. Крывавыя яе вынікі будуць правільна ацэнены пасля рэстаўрацыі манархіі, наступіўшай контррэвалюцыі. Касцюшка, Ясінскі, Агінскі, іншыя кіраўнікі паўстання яшчэ не ведалі, y што выльецца французскі лібералізм, яны дзейнічалі поруч з лідэрамі Францыі Робесп’ерам, Дантонам, дапускаючы амаль што тыя ж памылкі, якія рабілі іх парыжскія паплечнікі.
Рэвалюцыі, паўстанні, якія ўзнімаюцца на падставе экзальтыраванага патрыятызму, па імкненню сэрцаў, без належнай шматгадовай палітычнай, культурна-духоўнай падрыхтоўкі ўсёй нацыі да наспелых перамен асуджаны на паражэнне. Імкненне вырашыць нацыянальныя, палітычныя, эканамічныя праблемы метадамі паўстанняў энтузіязму
	 невялікай горсткі радыкалаў, сілавымі намаганнямі армій, валявым насаджэннем сваіх праграм вядуць да жорскіх процістаянняў і, урэшце, да паражэнняў. Вялікая французская рэвалюцыя, паўстанне дзекабрыстаў, рэвалюцыі ў Расіі, y іншых краінах дастаткова пераканаўча сведчаць пра гэта.
Мабыць, пра ўсё гэта думаў Касцюшка ў час двухмесячнага пераезду ў Санкт-Пецярбург.
10 снежня 1794 года Касцюшку даставілі ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Пачаліся допыты з безліччу пытанняў пра грошы, зброю, паплечнікаў, сувязі з Францыяй, Турцыяй...
Генерал-пракурор А. Самойлаў, кіраўнік Тайнай імператарскай экспедыцыі, пастаянна інфармаваў Кацярыну II пра ход следства і стан здароўя дзяржаўнага злачынца. Даведаўшыся пра дрэннае самаадчуванне Касцюшкі, імператрыца дазволіла яму «з прычыны слабага здароўя гуляць y садзе», непадалёку ад дома каменданта, выканала просьбу, каб пры ім знаходзіліся па два афіцэры, каб падтрымліваць яго ў час хады, паколькі ў вязня з'явілася хвароба ног. Пасля яму дазволілі прагульвацца ў калясцы. Хіба гэта не гуманізм Расіі да свайго ворага.
У маі 1795 года Касцюшку напаткала яшчэ і хвароба страўніка. Кацярына і тут праявіла шчыры клонат накіравала для агляду штаб-лекара Роджэрсана. Падчас чарговага даклада Самойлава загадала, каб хворага, як толькі стан яго здароўя палепшыцца, перавялі ў асобны дом. Асаблівых заняткаў y крэпасці Касцюшка не меў сядзеў y крэсле, узнаўляў y памяці ўсё, што было звязана з паўстаннем. Яму прапанавалі заняць сябе разьбой па дрэву, працай на такарным станку.
Пасля смерці Кацярыны II y 1796 годзе становішча Касцюшкі змянілася. Павел I, узышоўшы на расійскі трон, 26 (27) лістапада наведаў зняволенага. Пасля працяглай гутаркі, пры якой
прысутнічалі сыны цара Канстанцін і Аляксандр, прыдворныя,
Павел I вялікадушна загадаў выпусціць Касцюшку. Касцюшка падрыхтаваў спіс высланых паўстанцаў, якія знаходзіліся ў розных месцах ссылкі Сібіры, Урала і Камчаткі, з просьбай вызваліць іх. Пры такім рашэнні пытання Касцюшка згадзіўся даць «прысягу на вернасць» цару і Расіі. Уладары іншых краін сваіх ворагаў вешалі, вялікадушная Расія даравала.
Быццам бы Павел I прапаноўваў Касцюшку набыць маёнтаку тысячу прыгонных, але ён адмовіўся і, паводле звестак свайго сакратара і ад’ютанта Нямцэвіча, атрымаў 60 тысяч рублёў срэбрам. (Юхо Я., Емяльянчык У] Нібыта цар прапаноўваў вызваленаму вязню службу, але Касцюшка адмовіўся, маўляў, ён можа змагацца толькі пад харугвамі незалежнасці. Сказана, безумоўна з высокім пачуццём годнасці, але, трэба думаць, вакол гісторыі з паўстаннем і з Касцюшкам многа і прыдуманага. Быццам бы Павел I y гутарцы з былым маршалкам земскім Ігнатам Патоцкім сказаў: «Я быў заўсёды супраць падзелу Польшчы, лічыў яго як несправядлівым, так і палітычна памылковым. Каб адрадзіць Польшчу, неабходна згода трох дзяржаў але на гэта не згодзіцца Аўстрыя, яшчэ менш Прусія, не абвяшчаць жа мне ім вайну? Дзяржава мая пасля такія працяглых і
непатрэбных войнаў вельмі ж міру жадае».
Пасля смерці Кацярыны II Павел I, дарваўшыся, нарэшце, да ўлады, многае гаварыў і рабіў наадварот, y піку ёй. Інпіым разам гэта магло гаварыццца пад уражаннем моманту, калі яму хацелася выглядаць больш прагрэсіўным, свабодалюбівым. Кацярына II і сама была такой знешне лібералка, па сутнасці прытрымлівалася кансерватыўных поглядаў, дарэчы, адпавядаючых стану і ўзроўню развіцця Расіі на той час. I, калі
давяраць такім выказванням, то тады трэба прызнаць, што Павел I, y адрозненне ад сваіх папярэднікаў быў нязгодны з палітыкай вяртання Расіі раней захопленых зямель, і ў сваёй палітыцы кіраваўся іншымі прынцыпамі. Але ж гэта не так... Праўда, Аляксандр I y дачыненні да Польшчы таксама ставіўся болып прыхільна. Усё ж вызваліў частку зямель з прускага і аўстрыйскага ўладарніцтва і стварыў Каралеўства (Царства) Польскае ў складзе Расіі.
Знаходжанне Касцюшкі ў Расіі было двухсэнсоўным. Думаецца, ён разумеў гэта, таму, падзякаваўшы Паўлу I за прыязнасць, Касцюшка вырашыў выехаць y ЗША.
Далейшы лёс і ўчынкі Касцюшкі складваліся пад уплывам тагачаснай міжнароднай палітыкі. Францыя, жадаючы схіліць палякаў на бок сваіх палітычных памкненняў пачала спакушаць іх лозунгамі аднаўлення Рэчы Паспалітай, заклікамі «за вольнасць нашу і вашу» ў імя свабоды, роўнасці і брацтва. Палякі былі патрэбны, каб зруйнаваць Аўстрыю і дэстабілізаваць Расію. Патрыятычна настроеныя, эмацыянальна ўзбуджаныя палякі, аўтарытэт Касцюшкі маглі адыграць y планах Напалеона надзвычай важную ролю. Напалеон неаднаразова сустракаўся з Касцюшкам, дзяліўся сваімі неверагоднымі планамі. Мусіць, y нечым пахіснуў Касцюшку, бо той паддаўся лісліваму прайдзісвету Талейрану, напісаўшы Паўлу I зняважлівы (у духу многіх палякаў якія не трымаюць сваіх клятваў) допіс і быццам бы адмовіўся ад прысягі (!) і адаслаў атрыманае срэбра. I, усё-ткі хітравану Напалеону не ўдалося, да высокай годнасці Касцюшкі, прывабіць яго для сваіх эгаістычных інтарэсаў Касцюшка сказаў што служыў ён Айчыне пры розных абставінах, «з большым ці меншым шчасцем. Нічога больш не жадаю, як служыць ёй сёння. Але навучаны горкім вопытам, y якім мае землякі заўсёды былі пераможаныя, панеслі нечувалыя страты... пасля перашкоды і