Гартаванне спадчыны
Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
Канстытуцыя 3 мая 1791 года паклала пачатак далейшым рэформам. Сейм прыступіў да ўдасканалення цывільнага і крымінальнага права ці так званага кодэкса Панятоўскага.
Першыя выбары ў новы сейм і прысяга Канстытуцыі прайшлі 24 лютага 1792 года.
Пры ўсім тым, што Канстытуцыя 3 мая 1791 года з’яўлялася выразна адметным дакументам таго часу, яна ўсё-ткі ў многім была скораспелым прававым дакументам, які сведчыў пра яе аднабокую сацыяльную арыентацыю, палавінчатасць y плане вырашэння жыццёва важных праблем. Да прыкладу, сялянскае пытанне не толькі не вырашалася, але і ўскладнялася. У адносінах да сябе сяляне ўбачылі запрыгоньванне, павялічэнне павіннасцей. Такі падыход улад выклікаў узмацненне барацьбы сялян за свае правы. Кароль y гэтых абставінах паказаў свой сапраўдны, далёка не галантны нораў.
2 жніўня 1791 года кароль загадаў прымяняць узброеныя
сілы супраць бунтароў.
Канстытуцыйныя пралікі, раскол y грамадстве адразу ж выкарысталі ў сваіх мэтах апазіцыя і згодная з ёю Расія.
Шэраг праяў y Канстытуцыі 3 мая 1791 года сведчыў пра ўплыў на яе Вялікай французскай рэвалюцыі (1789-1794) Такая ўскіраванасць не адпавядала інтарэсам Расіі і, як высветлілася пазней, і планам Прусіі, якая адмовілася ад непрадуманага саюза з Польшчай.
Узрушэнні, якія адбыліся ў Рэчы Паспалітай пасля прыняцця Канстытуцыі (3 мая 1791), зноў удачна выкарысталі Расія і Прусія, плануючы ажыццявіць рэстаўрацыю ранейшага, даканстытуцыйнага дзяржаўнага ладу. Яны стварылі Таргавіцкую канфедэрацыю. Сейм таксама адрэагаваў: y дзяржаве было ўведзена ваеннае становішча, створаны суд для праследавання праціўнікаў канстытуцыйнага ладу.
У процілегласць гэтым крокам саюз магнатаў Рэчы Паспалітай, выступіўшы супраць прагрэсіўных, хоць і паліванчатых рэформ, стварыў Таргавіцкую канфедэрацыю. Акт пра яе намеры быў падпісаны 27 красавіка 1792 года ў СанктПецярбургу. Ён быў абвешчаны фіктыўна 14 мая 1792 года, праз тры дні пасля пачатку ўводу войск Расіі ў Рэч Паспалітую.
Прадстаўнік знакамітага ў Польшчы роду Патоцкіх, маршалак канфедэрацыі Станіслаў Шчэнсны, ваявода рускі, харужы вялікі каронны, генерал кароннай артылерыі, выступіў супраць Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Ён прапанаваў рэфармаваць Рэч Паспалітую, ператварыўшы яе ў федэратыўную рэспубліку ў складзе Польшчы, украінскіх зямель і Вялікага Княства Літоўскага. Пасля падпісання Таргавіцкай канфедэрацыі стаў генеральным маршалкам. У час вайны Расіі і Рэчы Паспалітай узначальваў вярхоўную ўладу ў Рэчы Паспалітай. Удзельнік Таргавіцкай канфедэрацыі, ён заклікаў аб’яднаць намаганні
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" шляхты для «абароны рэспубліканскіх свабод» і непадзельнасці дзяржавы.
Адпаведныя канфедэрацыі стварыліся ў ваяводствах Вялікага Княства Літоўскага. Расійскія войскі забяспечвалі іх дзейнасць. У гэтых канфедэрацыях удзельнічалі знакамітыя, аўтарытэтныя дзеячы Княства. У сукупнасці яны складалі Генеральную канфедэрацыю ці Генеральнасць, якая была абвешчана ў Вільні 14 (25) чэрвеня 1792 года. У яе ўвайшлі 12 радцаў Сярод іх М. Гедройц, М. Дашкевіч, Ю. Касакоўскі, П. Касакоўскі, С. Мануцы, А. Ромер, К. Рамановіч, I. Штэйн, А. Снарскі, Ф. Катрым, А. Сапега. Апошні, непрыхільна, насцярожана ставіўся да Канстытуцыі 3 мая 1791 года, але быў лаяльны да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ён і прапанаваў А. Сапегу далучыцца да Таргавіцкай канфедэрацыі, быў абраны яе маршалкам y Вялікім Княстве Літоўскім.
У канфедэрацыі было нямала прыхільнікаў. Толькі ў Вялікім Княстве Літоўскім яе ідэі падтрымлівалі 40тысяч прадстаўнікоў шляхты (Я. Анішчанка).
13 жніўня 1792 года Генеральнасць Вялікага Княства Літоўскага пагадзілася з прапановай з Генеральнай канфедэрацыі Польшчы (Кароны) стварыць адзіную Генеральнасць Кароны і Літвы. Гэта адбылося ў Брэсце 11 верасня 1792 года.
24 верасня 1792 года Генеральнасць пераехала ў Гродна. Планы Таргавіцкай канфедэрацыі і Генеральнасці мелі і сур’ёзных праціўнікаў якія паспрабавалі ўзброеным шляхам ліквідаваць сваіх праціўнікаў. Але яны не маглі процістаяць расійскім войскам, якія неўзабаве занялі Бабруйск, Браслаў Гродна, Наваградак, Нясвіж, Слонім, Ушачы.
Корпус Ю. Юдзіцкага спрабаваў спыніць рашучае наступленне войск Расіі, але ў шэрагу бітваў (каля Опсы, што на Браслаўшчыне), каля Міра, пад Зэльвай, Мсціславам, Брэстам ён
быў разбіты. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі страціў апошнюю надзею і ў выніку 24 ліпеня 1792 года быў вымушаны таксама далучыцца да Таргавіцкай канфедэрацыі. Абставіны складаліся на карысць Расіі і Прусіі.
12 (23) студзеня ў Санкт-Пецярбургу падпісалі новую канвенцыю пра другі падзел Рэчы Паспалітай. Прусія далучыла да сябе Заходнюю частку польскіх зямель, y тым ліку такія гарады, як Каліш, Плоцк, Познань, Торунь. Да Расіі адыйшлі цэнтральная частка Беларусі з гарадамі: Барысаў Бабруйск, Мазыр, Менск, Пінск, Слуцк і Правабярэжная Украіна. Рэч Паспалітая была ўрэзана да крайнасці. За ёю захаваліся Заходняя Беларусь, Курляндыя, Літва, некаторыя польскія землі.
23 лістапада (5.12) 1793 года на сойме ў Гродна была прынята Канстытуцыя 1793 года, асноўны закон Рэчы Паспалітай. У распрацоўцы Канстытуцыі прымалі ўдзел К. Рачынскі, Ф. Машчынскі, Л.Тышкевіч пры палітычным, арганізацыйным кіраўніцтве пасла Расіі Якава Якімавіча Сіверса. Сейм зацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай і прыняў дагавор пра яднанне з Расіяй. Празваны «нямым сеймам» за прыняцце без абмеркавання азначаных вышэй дакументаў, сейм вызначыў асноўныя накірункі рэфармавання палітычнай сістэмы дзяржавы, правоў караля, які паводле новай Канстытуцыі выбіраўся. Сейм вызначыў, што вышэйшым заканадаўчым органам з'яўляецца Сейм, які склікаўся адзін раз y чатыры гады на 8 тыдняў. Кожнае ваяводства выбірала ў сейм 6 сваіх паслоў. Права вета па самых важных пытаннях заканадаўства (падаткі, армія) давалася каралю, іншыя пытанні прымаліся простай большасцю галасоў дэпутатаў.
Выканаўчая ўлада засяроджвалася ў Пастаяннай радзе, якая складалася з 24 дэпутатаў, y тым ліку 11 дэпутатаў ад Вялікага Княства Літоўскага. Рада рыхтавала праекты законаў, кантралявала іх рэалізацыю, y выпадку неабходнасці без згоды
караля склікала сейм. Кіраванне ажыццяўлялася з дапамогай 6
дэпартаментаў.
У сувязі з азначанымі вышэй падзеямі Таргавіцкая
канфедэрацыя 15 верасня 1793 года была распушчана.
Прыняцце Канстытуцыі 1793 года патрабавала ад шляхты пэўнага вызначэння сваіх адносін да ўсяго, што адбывалася. Асноўная маса магнатаў прыняла Канстытуцыю як здзейснены факт і далі прысягу Кацярыне II на вернасць. Да іх далучыліся шляхта і духавенства толькі знешне. Значная частка дробнай шляхты, мяшчанства, афіцэрства стаялі за незалежнасць дзяржавы, гатовы былі змагацца за вяртанне страчаных зямель і рэфармаванне палітычнай сістэмы ў адпаведнасці са сваім бачаннем. Таму выспела паўстанне, падрыхтаванае патаемна ў Лейпцыгу, Дрэздэне пад кіраўніцтвам групы патрыётаў на чале з Т. Касцюшкам, Г Калантаем, 1. Патоцкім, С. Малахоўскім, К Сапегам і іншымі. Нямала было прыхільнікаў і ў самой Рэчы Паспалітай.
Быў узняты I шырока распаўсюджваўся лозунг паўстання: «Воля, цэласнасць, незалежнасць». У Вялікім Княстве Літоўскім ён быў крыху іншы: «Воля. Роўнасць. Незалежнасць».
24 сакавіка 1794 года на Кракаўскім рынку быў абвешчаны акт нацыянальна-вызваленчага паўстання за аднаўленне незалежнасці і суверэнітэту Рэчы Паспалітай y межах 1772 года, правядзенне рэформ, намечаных чатырохгадовым сеймам (17881792). На чале паўстання стаў генерал-лейтэнант Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (1746-1817).
Нарадзіўся Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка ў 1746 годзе ў фальварку Мерачоўшчына каля мястэчка Косава Слонімскага павета Наваградскага ваяводства (сёння Івацэвіцкі раён). Бацька Касцюшкі, Людовік Тадэвуш, быў мечнікам Брэсцкага ваяводства. Маці, Тэкля, з роду Ратамскіх, паходзіла з Аршанскага павета. У 1765 годзе Андрэй Тадэвуш быў прыняты ў
Рыцарскую школу (кадэцкі корпус) y Варшаве. Выдатна скончыў вучобу ў чыне капітана. У 1769 годзе пасланы ў Парыж для вывучэння артылерыі, архітэктуры і фартыфікацыі. У 1776 годзе прымаў удзел y змаганні за незалежнасць паўночна-амерыканскіх штатаў. Атрымаў y 1783 годзе званне брыгаднага генерала. У канцы 1792 года пераехаў y Лейпцыг, тагачасны цэнтр палітычнай эміграцыі Рэчы Паспалітай.
24 сакавіка 1794 года Касцюшка быў абвешчаны найвышэйшым і адзіным начальнікам узброеных сіл. У гэты ж дзень грамадзяне, жыхары ўсяго Кракаўскага ваяводства падтрымалі паўстанне і абвясцілі пра гэта ў прынятым Акце. Касцюшка прынёс прысягу, абавязаўшыся не злоўжываць уладай ні ў чыіх інтарэсах, апроч абароны айчыны, усталявання самаўладдзя народа і ягонай свабоды. Акт выкрываў намеры ўрадаў Кацярыны і прускага караля Фрыдрыха Вільгельма. У Акце гаварылася: Няма такой хлусні, прытворства і падману, якімі не зганьбілі б сябе гэтыя два ўрады...
Пад выдуманымі прычынамі, хлуслівымі і бессэнсоўнымі, карыстацца якімі пасуе адным толькі тыранам, дагаджаючы на самай справе толькі сваёй ненажэрнай сквапнасці і жаданню распаўсюдзіць панаванне тыраніі на суседнія народы... царыца, утойваючы свае далейшыя намеры, небяспечныя для еўрапейскіх дзяржаў прысвяціла сябе варварскай і ненажэрнай помсце. Яна топча самыя святыя правы свабоды, бяспекі, недатыкальнасці асобы і маёмасці грамадзян... Толькі здраднікі Айчыны карыстаюцца яе прыхільнасцю і могуць беспакарана чыніць свае злачынствы.
Азначаны высокапатэтычны дакумент можна б было лічыць прыкладам патрыятызму, дабрачыннасці і адносіць да ўзораў дэмакратызму, годнасці чалавечага духу і гуманізму, калі не браць пад увагу абставіны, y якіх ён складаўся.
У 1794 годзе Рэч Паспалітая апынулася ля бездані дзяржаўнага і палітычнага банкруцтва. Значная частка тэрыторый ужо была адабрана. 1 адчувалася, што гэтым усё не скончыцца. Адсюль крык душы. Але дакумент загучыць зусім паіншаму, калі ўзгадаць, як здабываліся тэрыторыі, землі і княствы, што з’ядналіся ў Рэч Паспалітую. Польшча і Літва таксама не шкадавалі сваіх праціўнікаў, нішчылі іх матэрыяльныя і культурна-духоўныя каштоўнасці, з каталіцкім крыжам, мячамі і хлуслівымі словамі прымушалі людзей схіляцца да ўніяцтва. Тыранія польская не была лепшай за расійскую, a ўціск сялян таксама мала чым адрозніваўся.