Гартаванне спадчыны
Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
I ў гэтую ж хвіліну прынеслі цару вестку, што царыца нарадзіла і Бог даў яму сына...»
Гэта адбылося ў Крэмлёўскім палацы 30 мая 1672 года, y дзень памінавення прападобнага Ісаакія Далмацкага, y чацвер, «у аддачу гадзін начных». Гэта значыцца, на досвітку.
Дзіця было даўжынёю ў адзінаццаць, a шырынёю ў тры вяршкі, г.з. даўжынёй y 50 і шырынёй y 14 сантыметраў. Навароджанага хрысцілі ў Крэмлёўскім Чудавым манастыры, y храме Цуда Міхаіла Архангела, дзе да яго былі хрышчаны цар Фёдар, бацька Пятра цар Аляксей Міхайлавіч, a пасля Пятра y 1818 годзе хрысцілі цара вызваліцеля Аляксандра II.
Калі царскія немаўляты падраслі, Сімяон быў прызначаны выхавацелем Пятра і царэўны Соф’і. Для сваіх выхаванцаў Сімяон Полацкі напісаў энцыклапедыі сучасных ведаў, быў складальнікам Статута Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. Захаваліся звесткі, што Сімяон Полацкі вельмі адказна ставіўся да сваіх абавязкаў: майстраваў для царскіх дзяцей цацкі, царэўну Соф’ю вывучыў музыцы, асабіста для царэвіча Пятра напісаў буквар і вершаваную прадмову да яго.
У 1665 годзе Сімяон Полацкі ўзначаліў Заіконаспаскую школу, дзе пачаў рыхтаваць кадры для ўрадавых устаноў y Расіі.
Прыбліжаны да царскага трона, удумлівы мысліцель і паэт з шырокімі ведамі іўласнымі поглядамі на дзяржаўнае ўладкаванне, суадносіны свецкай і рэлігійных улад, ён не ўсім быў даспадобы. Яго імкнуліся зняважыць, y дрэнным святле прадставіць перад царом, азмрочыць паэтычнае натхненне прыдворнымі плёткамі. Але Сімяон Полацкі мог пастаяць за сябе і рабіў сваю справу.
У 1672 годзе ён стварае пры двары тэатр. Адкрывае ў Маскве ў 1678 годзе друкарню, выступае за набліжэнне адукацыі да патрэб свецкага жыцця, выказвае слушныя прапановы па рэфармаванні царквы. Шчыра ставіўся да паляпшэння становішча людзей y краіне, выступаў за моцную Расійскую дзяржаву пад уладай справядлівага і асветнага манарха.
Вядомы расійскі гісторык С. М. Салаўёў адзначае, іпто Сімяон Полацкі, вучачы царскіх дзяцей, умеў навучыць іх усяму без прымусу, мог зрабіць навуку асалодай, a іншым разам і прымусіць
да яе. Акрамя навучання дзяцей, y яго было шмат іншых абавязкаў пры двары: пісаць вершаваныя віншаванні, тэатральныя п’есы, некралогі, рабіць усё, што так любяць уладары і іх высокапастаўленыя слугі. Сімяон Полацкі, таленавіты паэт, спраўляўся са сваімі нялёгкімі абавязкамі, бо, без перабольшвання, з’яўляўся, па выразу С. М. Салаўёва, «хадзячай энцыклапедыяй».
У сваіх вершах, перакладах ён умеў увасобіць і свае думкі, адносна палітычных з’яў. Ён змагаўся за вызваленне Беларусі ад уплыву і заняволення Польшчы, за ўз'яднанне беларускіх зямель з Расіяй. У гэтым славутага палітычнага мысліцеля, аўтара трактата «Жазло праўлення», зборнікаў пропаведзей «Абед душэўны», «Вячэра душэўная», «Камедыя-прытча пра блуднага сына», «Пра Навухаданосара цара», «Казанне пра Магамета», «Тастамент, або Запавет Васіля, цара грэчаскага», «Гісторыя пра Варлаама Іасафа» і многія іншыя творы падтрымліваў ягоны спадвіжнік Афанасій Філіповіч (1597-1648) грамадскі, палітычны і царкоўны мысліцель, які крытыкаваў змоўную, заваёўную палітыку Рэчы Паспалітай і спачувальна ставіўся да Расіі і праваслаўя.
Сімяон Полацкі лічыў, што для ўсталявання спакою ў дзяржаве павінна сфарміравацца адказнасць, самасвядомасць, законапаслухмянасць. Грамадзяне павінны баяцца законаў, як цара, баяцца цара, як законаў. Такі свой мудры падыход мысліцель дапаўняў павучаннем, што ўладар павінен паводзіць сябе з народам, як пастыр са статкам. 1 статак павінен падпарадкоўвацца пастыру. Авечка не будзе ляжаць на шляху пастыра, яна ўстане, як бы аказваючы яму павагу. I пастыр, y сваю чаргу, клапоціцца пра статак. Мысліцель даводзіць, што ўладар павінен прымаць блізка да сэрца цяжкасці падданых, любіць іх як сваіх дзяцей.
Як і некалі Платон, знакаміты настаўнік моладзі Афін, Сімяон Полацкі лічыць, што пастыр павінен умела карыстацца жазлом
правіцеля. Іншых пакарае, іншых навучыць. Далей дае такую параду: не спадзявацца толькі на свой розум, пытаць парады ў іншых, каб не зрабіць памылкі. Вочы бачаць лепш, чым адно вока. Не трымаць сябе вельмі высока. Берагчы праўду, шанаваць яе ад напасці. Аказваць павагу дастойным, a не на золата глядзець. Аднолькава судзіць і мала, і вяліка, вяльможаў і простага чалавека.
Сімяон Полацкі вучыў: «Блажэнна страна м град той блаженный, в ннх же начальннк благнй поставленный. Горе те граду н стране бывает, юже начальннк не благ управляет».
Сімяон Полацкі вялікі знаўца сутнасці розных канфесій, прыхільнік уніі на пэўным этапе свайго жыцця з'яўляўся абаронцам праваслаўя, умелага спалучэння ўлады цара і царквы. У сваім звароце да цара Фёдара Аляксеевіча, які заўсёды падтрымліваў мысліцеля, Сімяон Полацкі пераконвае таго ў неабходнасці адкрываць школы, усталёўваць духоўнасць, маральнасць і культуру. Падшукваць для гэтага добрых настаўнікаў, падтрымліваць іх працу ўшанаваннямі. На жаль, вялікая спадчына цудоўнага палітычнага мысліцеля, асветніка, паэта-гуманіста, нягледзячы на падтрымку цара, y пэўным аб’ёме не была ажыццеўлена.
Духоўны настаўнік славян, мудры знаўца жыцця памёр 25 жніўня 1680 года. Цар Фёдар Аляксеевіч, няўцешны ў сваім горы, прыняў дзейсныя захады па ўшанаванні памяці вялікага мысліцеля і настаўніка.
Прапануемыя з такой горкай нагоды эпітафіі здаваліся неадпаведнымі. Ён прыняў толькі пятнаццатую.
Сабор царкоўных іерархаў праваслаўя аднак па-свойму ацаніў духоўны ўклад Сімяона Полацкага, забараніўшы многія ягоныя творы як ерэтычныя. Час жа распарадзіўся па-іншаму. Сімяон Полацкі і сёння паўстае перад сучаснікамі як мудры палітычны мысліцель і асветнік, чый геніяльны дар прыцягвае нашу ўвагу,
гартуе наш нацыянальны ідэал, абуджае лепшыя праявы чалавечага духу.
3 намі згодны Уладзімір Кароткі, які піша ў энцыклапедычным артыкуле, што паводле рашэння ЮНЕСКА імя Сімяона Полацкага было ўнесена ў каляндар памятных дат1980 года. Шкада, што да нашага часу большасць твораў Сімяона Полацкага не перавыдадзена, творы на польскай, лацінскай мовах не перакладзены на беларускую мову.
Як ужо даводзілася намі, палітычныя праявы трох падзелаў Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага моцна замешаны на рэлігійным «субстраце», ці супрацьстаянні. Адным з гэтых праяў з’яўляецца атэізм, з'ява вельмі рэдкая, паколькі ўлады праз рэлігію «рабілі» сваю палітыку і ўсякае вольнае, адметнае слова, думка жорстка праследваліся. Адным з заснавальнікаў атэістычных поглядаў y Беларусі з'яўляўся Казімір Лышчынскі, памочнік брэсцкага суддзі. Ён наш сапраўдны Джардана Бруна.
Нарадзіўся Казімір Лышчынскі 4 сакавіка 1634 года ў маёнтку Лышчыцы Брэсцкага раёна. Першасна навучанне праходзіў y езуіцкім калегіюме ў Брэсце. Узбагачаў свае веды ў Кракаўскім універсітэце. Займаўся выкладчыцкай працай, з’яўляўся памочнікам рэктара езуіцкага калегіюма. Ва ўмовах польска-каталіцкай экспансіі ўзняў голас пратэсту супраць езуітаў разарваў з імі адносіны, напісаў шэраг прац, y якіх выкрываў сапраўдныя намеры каталіцызму ў Беларусі. Грунтоўныя веды ў галіне філасофіі, пратэстанцкай тэалогіі, прыроды, прагрэсіўныя погляды на рэчаіснасць дапамагалі здабыць высокі аўтарытэт сярод асветнай шляхты. Ён лічыў што моц дзяржавы гартуецца распаўсюджваннем адукацыі сярод грамадзян. Значная роля ў гэтым належыць асветнаму манарху, пад чыім скіпетрам могуць быць здзейснены вялікія перамены ў грамадстве. Як прадстаўнік прагрэсіўных колаў Вялікага княства,
ён неаднаразова ад іх імя ўдзельнічаўу выбарах караля.
У 1674 годзе напісаў на лацінскай мове трактат «Аб неіснаванні бога», y якім выкрываў хрысціянскія дагматы і злоўжыванні каталіцкага касцёла. Святароў ён называў не інакш як рамеснікамі пустазвонства.
К. Лышчынскі, добра ўяўляючы недахопы феадалізму, марыў пра роўнасць, братэрства людзей, пра новае самакіруемае грамадства, бачыў «свет без улады, гарады без начальнікаў, народы без уладароў, храмы без святароў капітоліі без суддзяў». Не без падстаў лічыў, што рэлігія выконвае сацыяльнае прызначэнне абараняе, абслугоўвае вярхушку грамадства, падначальвае ім ніжэйшыя слаі. Адмаўляў троіцу, бяссмерце душ, замагільнае існаванне чалавека. «Ілжэмудрацы хлусяць народу, зазначаў К. Лышчынскі, аблытваючы яго ілжывай верай y бога і падтрымліваюць яе такім чынам, што нават калі б мудрацы захацелі яго вызваліць з дапамогай ісціны ад гэтага прыгнёту, то іх падаўляюць пры дапамозе (самога ж) народа».
65.
ўстаноўлена
Радыкалізм ідэй К. Лышчынскага грунтаваўся на поглядах старажытных мысліцеляў творча суаднесеных з блізкімі яму па духу асветнікамі і гуманістамі. У сваіх думках, ідэях, разважаннях, аперажаў час, закладваючы падмурак тых ідэалаў якія абумовілі ў Еўропе Асветніцтва: новыя праявы чалавечага духу і жыцця.
К. Лышчынскі людзьмі, a не богам,
лічыў што рэлігія прычым людзьмі
«няверуючымі», каб іхушаноўвалі.
На яго думку, тэалогія нішчыць
свет розуму сваімі
разважаннямі, да якіх сама ставіцца скептычна. Каталіцызм не
дараваў К. Лышчынскаму такой ерытычнай дзерзкасці. Колішні сябра і сусед, браслаўскі стольнік Ян Бжоска выкраў y Лышчынскага частку ягонага трактата і прадставіў y інквізіцыю. У даносе Бжоскі гаварылася, што К. Лышчынскі, відавочна, спрабаваў стварыць канцэптуальныя накіды свабоднага грамадства, дзе не будзе прыгнёту чалавека рэлігіяй, царкоўным і дзяржаўным апаратам. Арыштаваны на гэтай падставе, К. Лышчынскі прадстаў y Варшаве перад судом, абвінавачаны ў ерасі. Сам рукапіс, мусіць, быў спалены. Пра погляды мысліцеляатэіста расказваюць пяць тэзісаў якія прыводзіліся на судзе, якія, на шчасце, захаваліся да нашага часу ў матэрыялах следства. Са сведчання Бжоскі даведваемся, што К. Лышчынскі сцвярджаў, што няма бога ні на небе, ні на зямлі. Крыніцай існавання ўсяго з'яўляецца прырода. Бог тварэнне розуму чалавека, яго буйной фантазіі, выдумкі. Суд прызнаў К. Лышчынскага атэістам і прыгаварыў да адсячэння галавы і спальвання на кастры. У ходзе суда, бачачы, што адкрытая барацьба з інквізітарамі немагчыма, заявіў, што мае важныя пацверджанні існавання бога. Пакутваючы ад няведання і прадбачачы свой трагічны канец, К. Лышчынскі трымаўся мужна. 3 твора «Гістарычнае і падрабязнае паведамленне аб зняволенні ў турме і смерці Казіміра Лышчынскага, брэсцкага падсудка» (1689) мы даведаемся, што мужны матэрыяліст, філосаф і атэіст там жа, y турме, зрабіў і надтрунны надпіс, эпітафію сабе. «Запавед! Падарожнік! Не абмінай гэтых камянёў. Ты не спатыкнешся на іх, калі не спатыкнешся на ісціне. Спасцігнеш ісціну каля камянёў, бо нават тыя людзі, якія ведаюць, што гэта праўда, вучаць, што гэта хлусня. Вучэнне мудрацоў свядомы падман». Інквізітары засталіся непахіснымі ў сваім цемрашальстве. Езуіты і паводзілі сябе паезуіцку: цэлы месяц трымалі К. Лышчынскага ў невядомасці аб рашэнні суда. I толькі за два дні да катавання сказалі яму пра свой