Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Сённяшняя ідэя існавання і развіцця беларускай дзяржавы ў многім таксама, зыходзячы з палітычных, асветніцкіх поглядаў, выспявала і з светапогляду Васіля Цяпінскага. Па многіх меркаваннях вучоных, нарадзіўся Васіль Цяпінскі ў вёсцы Цяпіна Чашніцкага раёна ў 1530-я гады ў сям’і дробнага баярына.
У 1580 годзе Васіль Цяпінскі, выпускнік універсітэта, выпусціў y сваім родным маёнтку ў перакладзе на старабеларускаю мову Евангелле. Гэтае Евангелле на стараславянскай мове выкарыстоўвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім з часоў усталявання хрысціянства ў Літве. У рукапісах да нас з XI стагоддзя дайшло Тураўскае, з XII1-XIV Полацкае, з XIV Друцкае, Лаўрышоўскае, Мсціжскае, з канца XV Шарашоўскае Евангеллі.
Выданне В. Цяпінскага ставіла мэтай асветніцтва, пашырэнне рэлігійных ведаў y старабеларускім моўным чытанні. Гэта была вельмі значная, знамянальная мэта. Паказальна, што да неракладу Евангелля Ф. Скарыны В. Цяпінскі напісаў сваю ўласную прадмову,
y якой выказаў свае меркаванні па шэрагу пытанняў развіцця
грамадства. Прадмова гэта, на шчасце, захавалася ў рукапісу (!). Два экзэмпляры «Евангелля» захаваліся цудам, улічваючы бег часу і нашы беды, зберагаюцца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя Я. Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу і Архангельскім краязнаўчым музеі. Выйшаўшая кніга па тым часе вельмі добра аформлена, упрыгожана арнаментам, што сведчыць аб клопаце выдаўца не толькі пра змест, але і знешні прывабны
выгляд.
Выступаючы ў прадмове як рэаліст і дзяржаўны дзеяч, грамадзянін, В. Цяпінскі ўскрывае заганную палітыку правячых магнацкіх колаў па насаджэнні ў Вялікім Княстве Літоўскім каталіцтва. Ён выкрывае хцівыя памкненні буйной феадальнай вярхушкі, абгрунтоўвае неабходнасць піырокага доступу да асветы дэмакратычных слаёў грамадства, крытыкуе духавенства, што адступае ад свайго служэння Богу і народу. Погляды В. Цяпінскага гэта цэласная праграма абуджэння нацыянальнай самасвядомасці, гартавання маральных якасцей народа, развіцця культуры, духоўнасці. Дарэчы, ён не абмяжоўвае сябе рамкамі асветы толькі грамадства Літвы, беларускага народа. Ён вітае адзінства славян, падтрымлівае вытокі, што заўсёды ядналі народы, усталёўваючы праваслаўе, культуру. Гэтым В. Цяпінскі блізкі нам і сёння. Прыхільнік адраджэнскага руху на Беларусі, ён спрыяў захаванню лепшых традыцый славянства, усёй культурнай і духоўнай спадчыны, дапамагае нам і сёння развіваць нацыянальную культуру, асэнсоўваць сучасныя ідэалагічныя ўскіраванасці.
Каля 26 сваіх асветніцкіх і палітычных твораў прынёс нам y спадчыну Андрэй Волан, беларускі філосаф і правазнавец.
Нарадзіўся А. Волан пасля 1530 года, паходзіў з сярэдняй шляхты, валодаў маёнткам Б’юцішкі Ашмянскага павета. Тут жа
IRji
напісаў большасць сваіх прац. Адукацыю атрымаў пры падтрымцы Нясвіжскага князя Мікалая Радзівіла ва ўніверсітэце Кёнігсберга і Франфурта-на-Одэры, дзе набыў грунтоўныя веды ripa старажытных мысліцеляў Грэцыі і Рыма, прасякнуўся павагай да поглядаў Сакрата, Платона, Арыстоцеля, параўноўваючы іх ідэалы з сутнасцю сучаснай палітычнай і рэлігійнай дзейнасці ў Польшчы, Вялікім Княстве Літоўскім і іншых краінах свету. У святле вучэнняў старажытных мысліцеляў рэльефна бачыліся заганы панаваўшага ладу, дзейнасць палітыкаў і іерархаў каталіцкай царквы.
Рознабаковыя поглядаў Андрэя
аднадумцаў і
боку
веды, неардынарнасць
Волана падтрымлівалі
перадавыя прадстаўнікі шляхты, блізкія да каралеўскіх дамоў Еўропы. Падзялялі іх і ў Вялікім Княстве Літоўскім. У радавы маёнтак Воланаў наязджалі прадстаўнікі магнацкай вярхушкі:	Радзівілы, Кішкі, Валовічы.
Шырокія дыспуты вялі і многія іншыя тагачасныя мысліцелі. Складвалася павага з шанаванне мясцовага насельніцтва. Мусіць,
гэтыя абставіны адыгралі не апошнюю ролю ў тым, што шляхта Ашмянскага павета выбрала Андрэя Волана сваім дэпутатам y сейм Рэчы Паспалітай. Прадстаўніцтва ў занакадаўчых органах ўзбагаціла розум Андрэя Волана, адкрыўшы перад ім магчымасці зблізку бачыць дзейнасць палітыкаў, вывучаць формы і метады кіравання дзяржавай, фарміраваць свой светапогляд на рэчаіснасць. Усё гэта ў сукупнасці паслужыла таму, што Андрэй Волан быў нрызначаны каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам II Аўгустам сваім уласным сакратаром.
Набыты на адказнай службе вопыт ацанілі манархі Стэфан
Баторый, Жыгімонт II Ваза, y якіх ён выконваў сакратарскія і нярэдка дыпламатычныя даручэнні. Ва ўмовах рэфармавання царквы Волан, прыняўшы кальвінізм, падвергнуў крытыцы найболын відавочныя заганы каталіцкай рэлігіі. Пад агонь вострага слова палітычнага мысліцеля трапілі асноўныя дагматы касцёла і іерархічная будова каталіцкай царквы, умяшанне святароў y свецкія справы дзяржавы. Востра крытыкаваў А. Волан езуітаў якія сваім рэлігійным фанатызмам стрымлівалі працэс культурнага і духоўнага развіцця Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Ягоныя працы супраць каталіцызму былі сустрэты адмоўна і забаронены. У Германіі і Францыі, дзе пад уплывам рэфармацыі ўсталёўваліся яго ідэі, творы А. Волана перавыдаваліся і шырока распаўсюджваліся і сярод пратэстантаў.
У 1592 годзе А. Волан выдаў твор «Разважанні ў пісьме», дзе ў адпаведнасці з сарказмам свайго галандскага аднадумца Эразма Ратэрдамскага высмейвае ўшанаванне царквой абразоў святых і іншыя ўвядзенні.
Аўтар пратэстуе супраць схаластычнага падыходу да Свяшчэннага пісання, адстойвае права чалавека на свабоднае, не звязанае з дагматамі царквы разуменне Новага Запавету. А. Волан прыходзіць да думкі, што «все людн рождены вольнымн суіцествамн н вольны поступать так, как нм подсказывает нх совесть».
Своеасабліва А. Волан ставіўся і да манархіі, надзяляючы яе толькі выканаўчай уладай. Кароль, y ягоным разуменні, выступае як пачцівы да законаў дзяржавы грамадзянін. Ён павінен з'яўляцца прыкладам законапаслухмянасці і ўвасабляць права. А. Волан вельмі чула ставіўся да свабоды і роўнасці людзей, лічачы, што дзяржава не выконвае свайго прызначэння, калі правы чалавечай годнасці не ажыццяўляюцца. «У тым, што людской існасці найбольш адпавядае свабода, y адпаведнасці з
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" якой ніхто не нараджаецца нявольнікам, зазначае мысліцель, ніводны мудры ў гэтым не сумняваўся».
Свабода для чалавека з’яўляецца галоўным элементам жыцця. «Без яе, піша А. Волан, жыццё губляе сэнс, таму свабоду трэба аберагаць, шанаваць, змагацца за яе, калі яна страчана». Гісторыя дае гэтаму нямала пацверджанняў, калі «многа людзей жадала прыняць смерць, чым жыццё сваё праводзіць y няволі». Мысліцель паглыбляе сваю думку тым, што багацце, да якога імкнуцца людзі, не дае свабоды, таму што «свабода ў беднасці ўзвышаецца над усялякай раскошай багацтва». У сваіх працах А. Волан прыходзіць да высновы, што дзяржава больш ахоўвае інтарэсы шляхты, чым простага люду. Шляхта ж, карыстаючыся большай свабодай, чыніць крыўды мяшчанам і аратым. «3 гэтага бачна, зазначае А. Волан, што толькі самому шляхецтву свабода забяспечана, a іншыя саслоўі несумненную няволю на сябе нясуць».
Вельмі актуальна гучаць словы мысліцеля, калі суаднесці гэта з той нестабільнасцю і разладам, якія яны неўзабаве прынясуць Польшчы і Літве, калі некалі вялікая дзяржава перастане існаваць.Азначаныя вышэй хібы, сталі магчымымі таму, што не выклікалі своечасова занепакоенасці дзяржавы, a з гэтым звязана магутнасць, спакой і яе будучыня. Надзённа гучаць і сёння думкі мысліцеля: «I няхай ніхто не спадзяецца, каб доўгі мір мог быць y дзяржавы, дзе ўсемагутным вузду адпускаюць для крыўды бяднейшых... разлады, спрэчкі, войны звычайна адбываюцца з тых прычын, калі разбурыўшы чалавечае разумовае адзінства і растаптаўшы згоду, на якіх найбольш усе чалавечыя справы ўстойліва трымаюцца, затым усе дзяржавы губяцца і разбураюцца».
Дамагаючыся роўнасці, А. Волан пераконвае, што добрыя чалавечыя якасці не перадаюцца ў спадчыну. Іх трэба ўсталёўваць
працай над сабой, вучобай, перайманнем усяго лепшага, што ёсць y людзей і ў грамадстве.
Аўтар слушна піша: «Нярэдка здараецца, што ад бедных бацькоў і нізкага становішча нараджаюцца з такім вострым розумам нашчадкі, што потым і вядомымі, і цудоўнымі з дапамогай дабрачынных якасцей становяцца. I, наадварот, часта здараецца, што ад высакародных продкаў так далёка адрозніваліся нашчадкі, што высакароднасць продкаў сваіх усякімі хіжасцямі зацерці імкнуліся». Тым самым А. Волан сцвярджае, што «шляхтай не так нараджаюцца, як становяцца». Уваход y вышэйшае грамадства павінен залежаць ад асабістых заслуг чалавека, a не ад волі манарха.
Нам падаюцца абгрунтаванымі думкі мысліцеля і па праблемах сацыяльнай справядлівасці. «Справядлівасць заключаецца ў тым, каб сумленна жыць, нікому не рабіць шкоды, кожнаму аддаваць тое, што належыць яму па праву, за добрыя справы ўзнагароджваць, за дрэнныя наказваць».
Памёр А. Волан 6 студзеня 1610 года, пакінуўшы нам y спадчыну надзвычай каштоўныя свае роздумы і спадзяванні. Многія з іх і сёння знаходзяцца ў цэнтры ўвагі нашага грамадства.
Сярод мысліцеляў, якія па сваім месцы ў грамадстве, уплыву на палітыку, на рэфармаванне палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага, заслужылі вялікую павагу грамадзян называем таксама Льва Іванавіча Сапегу. Адзін з прадстаўнікоў магнацкага княжаскага роду, Л. I. Сапега нарадзіўся 4 красавіка 1557 года ў вёсцы Астроўна, сёння Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Род Сапег паходзіў з полацкіх баяр, па багацтву і знакамітасці саступаў, мусіць, толькі Радзівілам. Валодалі Сапегі такімі беларускімі землямі, як Бешанковічы і Бялынічы, Асвея і Друя, Дрысвяты і Заслаўе, Дуброўна і Ружаны, Свіслач і Сянно. Сапегі не без падстаў прэтэндавалі на стварэнне
манархічнай дзяржавы на землях Беларусі, ускладваючы вялікія надзеі на ўтварэнне сваёй уласнай дынастыі, аднак ганарлівым планам не суджана было здзейсніцца. Тым не менш род Сапегаў назаўсёды ўпісаны ў гісторыю Рэчы Паспалітай і Літвы, да чаго ў значнай ступені мае дачыненне князь, прафесійны палітык, дыпламат і мысліцель Л. I. Сапега.
Ва ўзросце сямі год бацькі паслалі Льва вучыцца ў Нясвіжкую пратэстанцкую школу, што дзейнічала пры падтрымцы князя Мікалая Радзівіла Чорнага, вядомага асветніка, гуманіста і мецэната, актыўнага прыхільніка Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Нясвіж y гэты час з’яўляўся значным культурным асяродкам, своеасаблівым цэнтрам рэфармацыйных перамен. Пры падтрымцы Мікалая Радзівіла тут працавалі Сымон Будны, Мацвей Кавячынскі, Лаўрэн Крышкоўскі і іншыя мысліцелі. Разам з дзецьмі Мікалая Радзівіла ў трынаццацігадовым узросце Леў Cariera паступае ў Лейпцыгскі ўніверсітэт, вывучае гісторыю і права, захапляецца палітычнымі і дзяржаўнымі ідэямі Сакрата, Платона, Арыстоцеля. Атрыманыя веды, прыналежнасць да аўтырытэтнай знаці, падтрымка князя Радзівіла спрыялі таму, што ён быў прыняты да двара Стэфана Баторыя. Ён займае шэраг высокіх дзяржаўных насад.