Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Да нас дайшлі таксама некаторыя творы песеннай, музычнай творчасці. 3 усталяваннем хрысціянства развіваецца пісьменнасць. Яе пашырэнню садзейнічаюць манастыры. Пры іх наладжваецца перапісванне такіх рэлігійных кніг, як Тураўскае Евангелле XI стагоддзя, Аршанскае Евангелле XIII стагоддзя і іншых кніг.
3 удзячнасцю ўзгадаем нашых першых асветнікаў Клімента
Смаляціча, Кірылу Тураўскага, Еўфрасінню Полацкую.
Пашырэнню асветніцтва, духоўнасці і культуры аддаваў свае веды, пачуцці, любоў да роднай зямлі Клімент Смаляціч, мітрапаліт Кіеўскі (1147-1154).
Гэта быў асветнік, праслаўлены сваімі глыбокімі ведамі на ўсёй Кіеўскай Русі. У ягонай манастырскай келлі стаялі кнігі Гамера, Платона, Арыстоцеля. Ён пісаў і сам, толькі, шкада, не ўсё захавалася. Але ягонае пасланне смаленскаму святару Фаме сведчыць пра яго высокую культурную адухоўленасць і шчырую любоў да роднага краю.
Другім вялікім прадстаўніком хрысціянства з’яўляецца Кірыла Тураўскі, аўтар шматлікіх прамоў, малітваў і павучанняў. Яго невыпадкова празвалі «Златоустом паче всех (более всех. М. К.) воссйявшнх на Русн». Чалавек высокай адукаванасці, епіскап Тураўскі перадаў y сваіх творах занепакоенасць станам княжацкіх міжусобіц, заклапочанасць унутранай нестабільнасцю і злоўжываннямі айцоў царквы.
Зусім невыпадковым з’яўляецца меркаване, што Кірыла Тураўскі, сведка разладу ў Кіеўскай Русі, мог з'віцца аўтарам «Слово о полку РІгореве», цудоўнага, хвалюючага твора палітычнага гучання свайго часу. Яго нездарма называюць «кустом руж на ржаным полі».
Полаччына, уся Беларусь услаўляе таксама Еўфрасінню Полацкую (Прадславу), дачку полацкага князя Святаслава-Георгія, які даводзіўся князю Усяславу (Чарадзею) малодшым сынам. Нарадзілася Прадслава ў сям’і знакамітых прыхільнікаў праваслаўя, якія развілі ў ёй цікаўнасць да рэлігійных кніг, царкоўных служб. Ледзь дзяўчынцы споўнілася 12 гадоў, як бацькі пачалі шукаць ёй жаніха, наколькі яе ўзрост на той час ужо дазваляў браць шлюб. Мусіць, гэта быў чалавек сталых гадоў, што не абудзіла ў дзяўчынцы светлага пачуцця і радасці кахання. I так
думала яна пра жыццё чалавечае і лёс бацькоў сваіх: «Ну чаго дасягаюць яны? I жэняцца, і замуж выходзяць, але не спадабляюцца вечнай памяці. Цячэ іх жыццё міма. Слова іх гіне, нібыта прах. Тыя ж, што духоўным мячом адсеклі плоцкія ўцехі, тыя пакідаюць на зямлі памятны след».
Апошняе захапляе яе душу, яна ідзе ў манастыр. Яе цётка, удава князя Рамана Усяслававіча, якая была ў манастыры ігуменняй, рукамі ўспляснула ад нечаканасці. Цётка не захацела пастрыгчы Прадславу ў манахіні. Устрывожаная нечаканым жаданнем дзяўчынкі, яна, змахнуўшы слязу, так сказала ёй: «Чадо моё! Како могу ce сотворнтн? Отец твой уведав, со всяцеле гневом возложнт вред на голову мою. A еіцё юна есн возрастом. Не можешн понестн тяготы мнншеского жнтна. Н како можешн оставнтн княженне н славу мнра сего?»
I ўсё ж Прадслава не адступілася ад свайго жадання. Патаемна ад бацькоў яна ідзе ў манастыр, прымае новае імя Еўфрасіння. У старажытнай грэчаскай міфалогіі слова «эўфрасіна» азначае «радасць».
Даследчык «Жытня» Аляксей Мельнікаў мяркуе, што пострыг адбыўся 25 верасня, калі царква адзначае дзень Святой Еўфрасінні Александрыйскай.
Празнаўшы пра рашэнне Прадславы, бацькі вельмі ўзрушыліся. Але і князь Святаслаў-Георгій і княгіня Соф’я вымушаны былі прымірыцца з выбарам дачкі.
У манастыры Еўфрасіння знаёміцца больш паглыблена з хрысціянскім вучэннем, шмат чытае. Яе ўвагу прыцягваюць кнігі, y якіх адлюстраваны погляды багасловаў на сутнасць чалавечага жыцця, адносін паміж людзьмі, прычыны барацьбы сіл дабра і зла. Можна даволі дакладна сцвярджаць, што яна пазнаёмілася з творамі выдатнага візантыйскага святара і прапаведніка Іаана Залатавуста, разважала над яго вучэннем аб градзе зямным і
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" градзе нябесным, свецкай уладзе і ўладзе боскай.
Перакананы, што, чытаючы царкоўныя кнігі, Еўфрасіння не магла абысці ўвагай навуковых прац Сакрата, Платона, Арыстоцеля і іншых палітычных мысліцеляў і філосафаў старажытнай Элады. Гэта сцвярджэнне грунтуем на «Пасланні Фаме прэсвітэру» Клімента Смаляціча, сучасніка Еўфрасінні. 3 твора выцякае, што ён добра ведаў антычных мудрацоў. Даследчыкі «Жытйя» сцвярджаюць, што ў спеўным цыкле ХП стагоддзя пра Еўфрасінню адчуваецца асуджэнне братазабойчай вайны паміж удзельнымі княствамі, яна выказвае перакананасць y неабходнасці ўзаемапаразумення паміж існуючымі княствамі перад варожаю небяспекаю. Аўтары лічаць, што такім чынам ёсць падставы меркаваць, што думкі Еўфрасінні і невядомага аўтара «Слова о полку Нгореве» супадаюць, што яны былі сучаснікамі і ведалі адзін аднаго.
3 дазволу полацкага епіскапа Іллі Еўфрасіння пасялілася ў келлі-галубіцы Сафіі і, як адзначаецца ў «Жытйй»: «...нача кнйгй пйсэтй своймй рукамй». У «Жытйй» распавядаецца, што аднойчы ноччу з’явіўся ёй y сне анёл, які, узяўшы за руку, прывёў y сяльцо, што ў дзвюх вярстах ад Полацка... «Тут належыць быць табе!» Тройчы бачыла Еўфрасіння цудоўны сон. Гэты ж сон і ў тую ж самую ноч бачыў і полацкі епіскап. Божы пасланнік наказваў яму ўвесці Еўфрасінню ў Спасаўскую царкву, што стаяла на беразе ракі Палаты ў вёсцы Сялец. Епіскапу была выказана воля пра богаабранасць Еўфрасінні за святое жыццё на зямлі і царства божае пасля канчыны. Пра божае прадвызначэнне епіскап паведаміў Еўфрасінні ў прысутнасці бацькі Святаслава-Георгія і знакамітых палачан. Епіскап абвясціў, што аддае Сяльцо ў распараджэвне богавыбранніцы.
Памаліўшыся ў Сафійскім саборы Усявышняму, Еўфрасіння адправілася ў вызначанае анёлам месца, не ўзяўшы з сабою
анікога. Толькі адна манашка суправаджала яе ў Сяльцо са стосам кніг. У Спасаўскай царкве Еўфрасіння звярнулася да Усявышняга з удзячнай малітвай: «Ты, Госпадзе, даючы святым сваім апосталам запавет, наказаў не насіць з сабою нічога, акрамя посаха. Я ж, слухаючыся слова Твайго, прыйшла на гэтае месца нічога не ўзяўшы з сабою, маючы ў сябе толькі слова Тваё. Госпадзі памілуй! A з маёмасці ўсяго ёсць y мяне адно, гэтыя кнігі, з якіх мае ўцеху душа і весяліцца сэрца...»
На вызначаным месцы Еўфрасіння заклала на свае ўласныя сродкі жаночы манастыр. Гэта гістарычная падзея адбылася не пазней 1128 года, калі памёр полацкі князь Барыс Усяслававіч, які горача падтрымліваў Еўфрасінню ў яе духоўных памкненнях. Крыху пазней яна заснавала, зноў жа на свае зберажэнні, непадалёку і мужчынсжі манастыр.
Еўфрасінняю ж былі напісаны і статуты двух манастыроў. Пры ім маладая спадвіжніца стварыла майстэрні па перапісванні кніг і іканапісу.
Каб пашырыць распаўсюджванне ведаў, Еўфрасіння стварае
пры манастыры піколы, дзе моладзь навучалася гісторыі, мовам, медыцыне і іншым навукам. Значную дапамогу ёй y вялікай асветніцкай справе аказвала сястра Гардзіслава, y манастве Еўдакія, якая спачатку навучалася ў манастырскай школе грамаце і навукам, a пасля стала апірышчам Еўфрасінні.
3 часам да дзейнасці Еўфрасінні далучыліся таксама яе пляменніцы Вольга і Карыяна. Служэнню Усявышняму людзям аддала сябе і стрыечная сястра Еўфрасінні Звеніслава, пасля прыняцця таінства пасвячэння Еўпраксія.
Сваю асветніцкую дзейнасць Еўфрасіння, стаўшы ігуменняй Спасаўскага манастыра, спалучала з клопатамі пра дойлідства.
Паколькі драўляная царква ў манастыры ўжо не ўмяшчала жадаючых памаліцца, Еўфрасіння вырашыла пабудаваць новы, больш умяшчальны і каменны храм. Працу па яго ўзвядзенні маціігумення даручыла манаху мужчынскага манастыра, таленавітаму дойліду Іаану, кіраўніку арцелі майстроў. Ён ужо меў вопыт будаўніцтва цэркваў Параскевы-Пятніцы і Барыса і Глеба ў Бельчыцах.
У «Жытнн» адзначаецца, што Еўфрасіння залажыла «церковь каменну святого Спаса. От початка н достроена за 30 недель». Яна з’явілася дарадчыцай, натхняльніцай майстроў y іх незвычайнай працы. Узведзеная за вельмі кароткі час царква ўяўляе сабой трохнефавы шасцістаўповы крыжова-купальны храм памерам 8x12 метраў. Пабудаваны на беразе Палаты, ён і сёння ўражвае сваёй велічнасцю і прыгажосцю. Пабудаваны храм паміж 1152 і 1159 гадамі. Адкрыццё і асвячэнне царквы ператварылася ў сапраўднае свята.
У «Жытнн» чытаем: «Преподобная же Ефроснння, вндевшн церковь совершенною, возрадовалася душею. Н бысть свяіценне н велня радость всем крестьяном. Н собрашась князн н снльннн мужн, чернорнзмцы н чернормзцы, й простые людне. Н бысть радость велма. Н праздноваша днн мнозй».
Храм упрыгожвалі фрэскі, a таксама старажытная ікона Божае Маці, вядомая як Адзігітрыя Полацкая. Фрэскі сабора ўвасабляюць жаночыя вобразы, адзін з захаваўшыхся фрагментаў 268
даследчыкі адносяць да выяў самой Еўфрасінні.
Багата ўпрыгожаны храм меў і япічэ адну адметную каштоўнасць зроблены па заказе Еўфрасінні полацкім майстрамювелірам Лазарам Богшам y 1161 годзе напрастольны крыж. Прызначаны для ўхвалення хрысціянскіх святыняў, атрыманых знакамітай ігуменняй з Канстанцінопаля і Ерусаліма, ён уяўляў сабой шэдэўр ювелірнага мастацтва. Аснову шасціканцовага крыжа састаўляла кіпарысавае дрэва. Вышыня крыжа каля 52 сантыметраў, даўжыня верхняй пярэчыны 14, ніжняй 21, таўшчыня 2,5 сантыметры. Знізу і зверху крыж акаймляла 21 залатая пласціна, упрыгожваўся ён таксама каштоўнымі камянямі, арнаментальнымі кампазіцыямі, 20 эмалевымі абразкамі з выявамі святых.
Уладзімір Арлоў y сваёй кнізе «Еўфрасіння Полацкая» адзначае, што Богша змясціў на верхніх канцах крыжа паясныя выявы Хрыста, Багародзіцы і Іаана Папярэдніка. У цэнтры ніжняга перакрыжавання чацвёра евангелістаў, на канцах архангелы Гаўрыіл і Міхаіл. Унізе патроны (апекуны заказчыцы) і яе бацькоў: святая Еўфрасіння Александрыйская, святыя пакутнікі Георгій і Сафія. На адваротнай выявы айцоў царквы Іаана Залатавуста, Васіля Вялікага, Грыгорыя Багаслова, апосталаў Пятра і Паўла, a таксама святых Стэфана, Дзмітрыя і Панцеляймона. Над кожным абразком часткова грэчаскімі, часткова славянскімі літарамі зроблены подпіс. У сярэдзіне крыжа ў пяці квадратных гнёздах знаходзіліся рэкліквіі: кроплі крыві Іісуса Хрыста, кавалачак крыжа Гасподняга, драбок каменя ад дамавіны Багародзіцы, часткі мошчаў святых Стэфана і Панцеляймона ды кроў святога Дзмітрыя. Бакі святыні былі абкладзены 20 срэбнымі з пазалотай пласцінамі, a брыжы пярэдняга боку абведзены шнурком перлаў. Утрымліваўся на крыжы і надпіс яго стваральніка: «Господн, помозн рабу своему