Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў

Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Назапашаныя родавыя скарбы Л. I. Сапега неаднаразова перадаваў на патрэбы Вялікага Княства Літоўскага. Нярэдка гэтыя скарбы падвяргаліся грабяжу заваёўнікамі і прыхаднямічужынцамі. У канцы XVII стагоддзя Ружаны, маёнтак роду Сапегаў разрабавалі польскія канфедэраты. Прайшлі цэлыя дзясяцігоддзі, перш чым Сапегі зноў аднавілі сваю родавую скарбонку: жывапіс, прадметы прыкладнога мастацтва, кнігі, золата, крышталь, фарфор, срэбра. Яны знаходзіліся ў шматлікіх палацах Сапегаў y Чарэі, Друі, Ружанах, Бялынічах, Дукоры, Свіслачы. Шведскі кароль Карл ХП, што пайшоў вайной праз Беларусь на Расію, усё
разрабаваў пусціў па ветры.
У 1581 годзе Л. Сапега з канцлерам Вялікага Княства Літоўскага Астафеем Валовічам і падканцлерам Кшыштафам Радзівілам ствараюць апеляцыйны суд, ці Трыбунал княства, што ставіла мэтаю ўмацаванне заканадаўства і забеспячэнне больш поўнай абароны правоў грамадзян.
Становішча Княства ў складзе Рэчы Паспалітай было складаным. Даводзілася прыкладаць немалыя намаганні, каб абараніць прывілеі шляхты і ў той жа час не пасварыцца з каралём Жыгімонтам III, які нярэдка ўмешваўся ў справы Княства і раздаваў сваім васалам не належаўшыя яму землі. Каб абараніць правы дзяржавы, выпрацаваць палітыка-прававы статус яго аўтаноміі, абмежаваць памкненні караля, Л. Сапега ўзначаліў распрацоўку Статута Вялікага Княства Літоўскага. Ім жа напісаны дзве прадмовы да Статута 1588 года, выдадзенага на яго асабістыя грошы ў друкарні братоў Лукаша і Кузьмы Мамонічаў. Статут з’явіўся важнейшым прававым і палітычным кодэксам, Канстытуцыяй Вялікага Княства Літоўскага, які вызначыў на некалькі стагоддзяў жыццё яго грамадства. Статут гарантаваў неўмяшальнасць польскага караля ў справы Княства, абярагаў ягоныя землі ад знешніх уварванняў. 3 гэтага таксама бачна, што Л. Сапега прадпрымаў захады, магчымыя ў яго становішчы, каб умацаваць дзяржаўны лад і рэфармаваць палітычную сістэму Літвы.
У адпаведнасці са Статутам занакадаўчым органам Вялікага Княства Літоўскага з’яўляўся Вольны Сейм. Месцам яго правядзення быў вызначаны Слонім. У Статуце гаварылася: «Мы... абавязаны правы, вольнасці і свабоды... не толькі цалкам і непарушна аберагаць, але як мага болыіі прымнажаць, справядлівасць I абароны здзяйсняць...» У прадмове да Статута вызначана мэта будаўніцтва прававой дзяржавы. Л. Сапега
выказаў таксама сваю думку на месца манархіі, каралеўскай
улады. Яе ён лічыў адказнейшай пасадай y дзяржаве і рабіў усё
магчымае для яе падтрымкі.
У 1589 годзе Л. I. Сапега становіцца канцлерам Вялікага Княства Літоўскага, кіраўніком выканаўчай улады.
У 1596 годзе Л. I. Сапега падтрымаў ідэю яднання каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. Аднак ён глыбока не асэнсаваў таго, што ўнія не будзе спрыяць цэласнасці Княства, прывядзе да распальвання міжканфесійных пярэчанняў Падтрымліваемая ім унія адкрывала экспансію Польшчы ў Беларусі, арыентавала шляхту на прыняцце каталіцызму.
Як вядома, дзякуючы абароне праваслаўнымі, y прыватнасці, Магілёўшчыны і Віцебшчыны сваіх вераванняў, народ Беларусі не прыняў цалкам уніі, праваслаўныя вернікі рашуча выступілі супраць той часткі духавенства, якая арыентавалася на ўладу папы рымскага. Сапега не ацаніў гэтай ахвяры праваслаўных вернікаў і прысудзіў да смерці тых, хто рашуча пратэставаў супраць уніі і змовы каталіцкай шляхты з папскім прастолам. Праўда, пакаранне, на шчасце, не адбылося.
Л. Сапега выступаў рашучым праціўнікам збліжэння Княства з Маскоўскім царствам. Сведчаннем таму з’яўляецца ўдзел Сапегі ў каралеўскай змове супраць Масковіі, падрыхтоўцы, засылцы ў Масковію «ілжэдзмітрыя», арганізацыі інтэрвенцыі («смуты») y рускую дзяржаву і падрыхтоўцы ўмоў для ўзвядзення каралевіча Уладзіслава на расійскі прастол. Вядома таксама, што за аднаго з Сапегаў Кацярына П хацела выдаць замуж адну з сваіх унучак.
Памёр Л. I. Сапега 7 ліпеня 1633 года ў Вільні і пахаваны ў касцёле святога Міхаіла.
На Нікольскай вуліцы Масквы, дзе да нашых дзён захаваўся Спасаўскі сабор былога Заіконаспасаўскага манастыра, зберагаецца надмагільная пліта, на якой выбіта нязвыклая для нас эпітафія:
M.B. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны” «Муж благоверный, церкві і царству потребный, Проповедн слова народу гюлезней, Сімеон Петровскнй от всех верных любімый...»
Памятная эпітафія славіць імя выдатнага сына Беларусі, Расіі, усіх славян, палітычнага мысліцеля, філосафа, пісьменніка, гуманіста Сімяона Самуіла Емельяновіча, па некаторых звестках, Гаўрылавіча, Пятроўскага-Сітняновіча (Сітняковіча, Сітніяновіча), вядомага нам як Сімяон Полацкі. Гісторыя, шматпакутная маці, пагубляла, як бачым, многае з прозвішчаў магутнага вучонага.
Нарадзіўся Сімяон Полацкі ў 1629 годзе ў Полацку, што замяніла яму бацькоўскае прозвішча. Спасылаючыся на дакументы гарадской рэвізіі сярэдзіны XVI стагоддзя, даследчык жыцця і дзейнасці Сімяона Полацкага Уладзімір Арлоў адзначае, што сям’я Пятроўскіх жыла па суседству з сямействам Скарыны. Гэта дае падставу сцвярджаць, што, мусіць, абедзве сям’і былі купецкімі і, значыць, мелі шмат агульнага.
Першыя веды, трэба думаць, Самуіл атрымаў y брацкай школе Полацкага Богаяўленскага манастыра, дзе вывучаў славянскую, грэчаскую, лацінскую мовы, рыторыку. У 1640-1650 гадах вучыўся ў Кіева-Магілянскай калегіі, Віленскай езуіцкай акадэміі. Абедзве навучальныя ўстановы пакінулі ў навучэнца прыкметны след. Навучанне ў Кіева-Магілянскай калегіі, дзе звычайна вучыліся дзеці праваслаўных вернікаў, мела высокі аўтарытэт y Польшчы і Літве, яе называлі кіеўскімі Афінамі. Тут Самуіл набыў веды «сямі вольных мастацтваў» і тэалогіі. У Вільні Самуіл не толькі шліфуе набытыя папярэднія веды, але і спрабуе выкласці свае думкі, пакуль што ў асноўным на рэлігійныя тэмы, што зразумела. У Маскоўскім Архіве старажытных актаў нават сёння можна перагарнуць канспекты былога віленскага студэнта: «Тэалагічныя разважанні», «Палімічнае Багаслоўе».
Прыцягнулі ўвагу дапытлівага студэнта і погляды сярэдневяковага дамініканскага манаха Фамы Аквінскага, ці, як
яго яшчэ звалі, Аквіната.
Мусіць, прывабілі яго неардынарныя адносіны да свецкай улады, дзяржавы і яе ўладароў. Адзначым гэты факт, бо ў той час шырокага распаўсюджання і ўжывання лацінскай мовы не так ужо многа было яе знаўцаў. Самуіл ведаў яе, як і шэраг іншых моў, і не толькі мог чытаць на лацініцы навуковыя, тэалагічныя трактаты, але нават складаць вершы. Відаць, веданне дагматаў каталіцкай і праваслаўнай рэлігій, разуменне іх штучнага размяжавання і важнасці аб'яднання іх для дзаржаў наогул, так і для палітыкі, культуры, духоўнасці, вызначылі шлях палітычнага мысліцеля і гуманіста. Ён уступае ў Грэка-каталіцкі ордэн базыльянаў становіцца прыхільнікам уніі дзвюх канфесій.
У 1656 годзе Самуіл прыняў манаскі стан і імя Сімяон. Але не замольваць грахі пайшоў y боскую абіцель юнак. Ён становіцца настаўнікам, ці дадыскалам y школе пры манастыры, дзе не так даўно і сам вучыўся. Займаўся ён з вучнямі і з манастырскаю браціяй з захапленнем. Вучняў уражвалі веды настаўніка, вершы, віншаванні, оды, якімі ён выклікаў цікавасць, падтрымку і павагу.
У 1656 годзе Полацк і манастыр наведаў цар Аляксей Міхайлавіч. Малады манах з гэтага выпадку напісаў урачыстыя «Метры на прншествне во град отчнстый Полоцк пресветлого благочестнвого н хрнстолюбнвого царя н велнкого князя Алексея Мнхайловнча...» Дванаццаць віншаванняў твораў пестуноў Сімяона, прадэкламавалі высокаму госцю. Цар запамятаў таленавітага манаха і ў 1664 годзе выклікаў яго ў Маскву, нрызначыўшы прыдворным паэтам. Далей мы чытаем нешта такое дзіўнае, звязанае з Сімяонам y кнізе Вальдэмара Балязіна «Тайны дома Романовых», чаго не сустракалася ў нашай беларускай айчыннай літаратуры.
«...Праз сем месяцаў насля таго, y ноч з 28 на 29 жніўня маскоўскі звездачот і астролаг, манах Сімяон Полацкі заўважыў
паблізу планеты Марс новую, нябачаную ім дагэтуль зорку. Сімяон быў першым y Расіі прыдворным вершатворцам і галоўным выхавацелем дзяцей Аляксея Міхайлавіча. Акрамя таго, Сімяон быў і першым y Расіі аўтарытэтнейшым багасловам, чые кнігі прызнаваліся іерархамі праваслаўнай царквы «жезлом йз чнстого серебра Божмя Слова й от Свяіценных Пнсаннй сооруженных».
Сімяон меў свабодны доступ да цара і на наступную раніцу пасля таго, як убачыў ён тое нябеснае знаменне, з’явіўся да Аляксея Міхайлавіча, каб не толькі паведаміць яму пра ўбачанае
ноччу, але і расказаць свой сон як нейкае прадвызначэнне.
Узяўшы на сябе гэткую смеласць, звездачот аб’явіў цару, што гасударава маладая жонка (Наталля Кірылаўна Нарышкіна. М. К.)
панесла ў гэтую ноч сына-першынца і, значыцца, хлопчык
народзіцца 30 мая 1672 года, a па прынятаму ў той час
летазлічэнню y 7180 годзе ад сатварэння свету. Аднак Сімяон не
абмежаваўся гэтым, a высказаў і нейкае прароцтва пра царэвіча: «Ён будзе знакамітым на ўвесь свет і заслужыць такую славу, якой не меў ніхто з рускіх цароў. Ён будзе вялікім воінам і пераможа многіх ворагаў. Ён будзе сустракаць супраціўленне сваіх падданых
і ў барацьбе з імі ўтаймуе многа беспарадкаў і смут. Выкарчоўваючы ворагаў, ён будзе падтрымліваць і любіць
працалюбівых, захавае веру і здзейсніць многа іншых слаўных
спраў, пра што бясспрэчна
сведчаць і прадказваюць нябесныя свяцілы.
Усё гэта я бачыў, як y люстэрку, і ўяўляю ўсё сіе пісьменна».
3 гэтай хвіліны асцярожны і, нягледзячы на адукаванасць, усё ж прымхлівы і падазроны, Аляксей
Міхайлавіч прыставіў да дома вучонага манаха каравул і зняў яго
толькі тады, калі зусім пераканаўся, што яго жонка сапраўды
цяжарная.
28 мая ў царыцы пачаліся прадродавыя схваткі, і Аляксей Міхайлавіч прызваў Сімяона да сябе. Між тым роды былі вельмівельмі цяжкімі, маладую царыцу нават прычасцілі, лічачы, што яна можа раптоўна памерці. Аднак Полацкі запэўніў цара, што ўсё скончыцца добра і што праз двое сутак y яго народзіцца сын, якога трэба назваць Пятром.
Усё так і адбылося. Некаторыя сучаснікі дадаюць, што гэта ж, назіраючы за зорным небам, прадракалі і еўрапейскія астролагі.
A вось што пісаў гісторык, акадэмік М. П. Пагодзін пра тое, як праходзілі роды: «Напачатку родавых пакутаў Сімяон Полацкі прыйшоў y палац і сказаў, што царыца будзе пакутаваць трое сутак. Ён застаўся ў пакоях з царом Аляксеем Міхайлавічам. Яны плакалі ўдваіх і маліліся. Царыца змучылася так, што на трэці дзень палічылі патрэбным далучыць яе да святых таінстваў, прычасціць перад адыходам y новы свет, але Сімяон усіх абнадзеіў сказаўшы, што яна родзіць паспяхова праз пяць гадзін. Калі настала пятая гадзіна, ён упаў на калені і пачаў маліцца пра тое, каб царыца памучылася яшчэ гадзіну. Цар з гневам выказаў: «Што шкодна просіш?» «Калі царэвіч родзіцца ў першай паўгадзіне, адказваў Сімяон, то веку ягонаму будзе 50 гадоў, a калі на другой то дажыве да 70».