Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў

Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Лазарю, наречёному Богьшн, сьделав'ьшемоу крест святого Спаса м Офроснньн».
На пазалочаных пластах чытаем: «У лета 6669 (па-сучаснаму 1161) кладзе Еўфрасіння святы крыж ў сваім манастыры, y царкве святаго Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, камяні, і перлы па 100 грыўняў, a да... (пропуск) 40 грыўняў. I хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнай Тройцаю ды святымі айцамі 300 і 50 сямі сабораў святых айцоў і хай напаткае яго доля Іўды, які прадаў Хрыста. Хто ж пасмеліцца ўчыніць такое... валадар, або князь, або епіскап ці ігумення, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Еўфрасіння ж раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё з усімі святымі...»
Падзвіжніцтва, асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні шырока спалучалася з вялікім уплывам на грамадскае і дзяржаўнае жыццё Полацкага княства. У XII стагоддзі ішоў інтэнсіўны працэс феадальнага разлажэння, утвараліся новыя княствы, уладары якіх вялі жорсткую барацьбу за ўладу. Міжусобіцы разбуралі. Але ж бачым, што вырасталі ў гэтай варажнечы цуды-храмы, аздабляліся прыгажосцю гарады. Еўфрасіння ўсім сваім духоўным складам была стваральніцай, абаронцай міру, разумення паміж людзьмі. Яна гартавала гуманныя метады кіравання ў Полацкім княстве, праяўляла клопат пра духоўны стан людзей.
У 1167 годзе Еўфрасіння ажыццявіла паломніцтва ў Святую Зямлю. Але тут напаткала яе хвароба. Тут Еўфрасіння і памерла.
У 1187 годзе, калі склалася пагроза Ерусаліму быць захопленым магаметанамі, хрысціяне пакінулі горад, выкупіўшы свае хрысціянскія рэліквіі, разам з імі і раку з нятленнымі астанкамі полацкай ігуменні.
Даставіць y той час каштоўны скарб y Полацк не ўдалося.
Пахавалі Еўфрасінню ў Кіева-Пячэрскім манастыры. I толькі 10 чэрвеня 1910 года астанкі вялікай асветніцы былі дастаўлены ў Полацк. Восем стагоддзяў таму праваслаўная царква прызнала
Еўфрасінню Святой і да сённяшніх дзён ушаноўвае светлую памяць знакамітай палачанкі, дачкі Русі і Беларусі.
Шануючы памяць Еўфрасінні Полацкай, мы, нашчадкі яе запаветаў і асветніцкай дзейнасці, на жаль, не збераглі славуты крыж, зроблены па яе заказе і ўкладзены ёю ў царкве Святога Спаса ў Полацку. Усё беларускае грамадства, увесь праваслаўны свет прыкладваюць свае намаганні, каб вярнуць святыню на беларускую зямлю.
У гады гітлераўскай навалы, жорсткай барацьбы на франтах Вялікай Айчыннай вайны, класавых супрацьстаянняў унутры СССР і Беларусі, атэістычнай ваяўнічасці крыж бясследна знік: быў прададзены, трапіў y рукі нячысцікаў, скрадзены,невядома...
У нашым артыкуле («Таямніца браніраванага пакоя», «ЛіМ», 2008, 17 красавіка), разглядаючы ўсе складанасці, звязаныя з лёсам нацыянальнай каштоўнасці, мы выказалі ўпэўненасць, што крыж будзе знойдзены, вернуты ў Беларусь. У 90-я гады XX стагоддзя брэсцкі майстра М. Кузьміч па бласлаўленні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта зрабіў дакладную копію гістарычнай рэліквіі.
Як бачым, хрысціянства Візантыі, прынятае Полацкім, Тураўскім княствамі, іншымі княствамі Кіеўскай Русі, спрыяла незвычайнаму праяўленню творчых здольнасцей праваслаўных народаў і знайшло сваё яскравае адлюстраванне ў храмавым дойлідстве, ваенных збудаваннях, станоўча адбілася на культурнадухоўным сталенні народаў, што ўваходзілі ў адзіную дзяржаву пад велічнай назвай Кіеўская Русь.
XIII-XVI стагоддзі характарызуюцца развіццём
М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" старабеларускай мовы.пра што сведчаць дайшоўшыя да нас полацкія, смаленскія граматы, іншыя літаратурныя помнікі. 3 часоў старажытнасці на беларускіх землях ужывалася двухмоўе. У царкоўным побыце ўжывалася царкоўна-славянская мова, y дзелавых, юрыдычных і іншых справах выкарыстоўвалася руская (старабеларуская) мова. Гэта бачна па беларуска-літоўскіх летапісах: «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» [1341], «Беларускалітоўскі летапіс» [1446], «Пахвала Вітаўту», «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага» (20-я гады XVI ст.), y якім зроблена спроба ўзвысіць ролю літоўскіх князёў і іх перавагу над усходнеславянскімі князямі. Адназначна бачна, што спроба гэта палітычна ангажыраваная, каб з ёю можна было пагадзіцца.
Да нашых дзён захоўвае сваю значнасць для даследчыкаў «Хроніка Быхаўца», названая па прозвішчу пана з-пад Ваўкавыска А. Быхаўца, якая паслужыла адметным гістарычным дакументам для напісання М. Стрыйкоўскім «Хронікі польскай, літоўскай,
жамойцкай і ўсяе Русі».
Беларуская культура развівалася як гуманістычная з’ява адраджэнскага этапа жыцця. Гуманістычны падыход да палітычных, нацыянальных пераўтварэнняў y дзяржаве суправаджаўся новым падыходам да чалавека, месца і ролі яго на зямлі. Адраджэнне, ці Рэнесанс, з’явілася часткаю магутнага сусветнага руху, які ўсталёўваўся, нягледзячы на разбуральныя войны, рэлігійныя
супрацьстаянні, духоўна-культурныя абмежаванні. Сярэднявечча
несла неразвітасць эканамічных адносін, адставанне ў дабрабыце.
Носьбітам гуманізму, асветы, новых падыходаў да грамадскіх адносін быў Францыск Скарына (каля 1490 каля 1551). Родам з Полацку, што яшчэ раз узнімае значнасць гэтай зямлі, Ф. Скарына
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" атрымаў перпіапачатковую адукацыю ў Вільні, y 1504 годзе пачаў вучыцца ў Кракаўскім універсітэце, дзе набыў веды па філасофіі, маці ўсіх навук, a таксама стаў доктарам свабодных навук.
У 1512 годзе Ф. Скарына працягвае навучанне ў Падуі, дзе атрымаў веды па медыцыне, набыў ступень доктара лекарскіх навук.
Далей лёс закінуў нашага славутага, нястомнага ў пашырэнні ведаў земляка ў Прагу, дзе пры дапамозе знаёмых, мусіць, таксама апантаных асветніцкімі памкненнямі, Ф. Скарына заснаваў друкарню і за няпоўныя тры гады пераклаў, дадаўшы свае прадмовы да 23 кніг Бібліі. Першая з азначаных кніг «Псалтыр» выйшла ў 1517 годзе.
У далейшым друкарскую, асветніцкую справу Ф. Скарына працягваўу Вільні, дзе ў 1520 годзе стварыў першую на роднай зямлі друкарню. Тут y 1522 годзе выйшла «Малая падарожная кніжка», a ў 1525 годзе кніга «Апостал». Дзіўна, што да гэтага часу мы не адзначалі ўкладу Ф. Скарыны ў развіццё мовазнаўства, не ўслаўлялі яго як распрацоўшчыка беларускай мовы, зыходзячы з сугучнасці рускай, нашай і стараславянскай [царкоўнаславянскай] моў.
Так, Ф. Скарына лічыў мову сваіх выданняў рускай, але ж гэта мова, абагачаная рознымі дыялектамі, набыла ўжо рысы старажытнабеларускай (беларускай) мовы.
3 пазіцый нашага даследавання, Ф. Скарына заклаў і падмурак беларускага нацыянальнага ідэала (ідэалогіі). Ён абгрунтавана пііпа, што ягоным ідэалам з'яўляецца асветная манархія, што цалкам адпавядала гэтай распаўсюджанай форме тагачаснага грамадства.
Манарх, y яго разуменні, асоба мудрая, асвечаная, міласэрная, справядлівая. 3 гэтых азначэнняў вынікае, што Ф. Скарына добра ведаў сучасныя погляды на формы, метады палітычнага кіравання, быў знаёмы з паліталагічнымі, філасофскімі працамі
такіх старажытнагрэчаскіх
мысліцеляў як Сакрат, Платон,
таксама з працай Ніккало Макіявеллі,
Арыстоцель, Герадот, a
фларэнтыйскага свайго аднадумца.
Гуманістычны ідэал другога мысліцеля, паэта Беларусі часоў эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага (1478-я пасля 1533) вызначаны ў патрыятычнай паэме «Песня пра зубра», напісанай y час знаходжання ў Рыме. У паэме М. Гусоўскі ўслаўляе гуманістычныя прынцыпы кіравання дзяржавай, уласцівыя вялікаму князю Літоўскаму Вітаўту, які праяўляў клопат пра аўтарытэт,
магутнасць княства, удумлівасць y адносінах да рэлігійных вераванняў грамадзян.
У паэме праследжваецца думка і пра якасці звычайнага чалавека, грамадзяніна, які навінен быць дзейным, свабодалюбівым, духоўна дасканалым, гарманічным. Гуманіст, чалавек высокай дабрачыннасці і годнасці, М. Гусоўскі меў смеласць выразна сказаць і пра
хібы дзяржаўнага кіравання:
Б'юцца князі-ваяводы, a стогнуць народы: Воіны ж гінуць і тых і другіху сутычках, Што ім той смерд наша гора і нашы пакуты?
У вобразе Вітаўта паэт бачыць дасканалага, асветнага манарха, які шмат зрабіў для Літвы і яго народа.
Княжанне Вітаўта лічацьусе летапісцы Росквітам княства Літоўскага, нашага краю, 1 называюць той век залатым. Разбяромся: Мне так здаецца, што гэтай шаноўнаю назвай Век той названы па простай прычыне: дзяржаўца Перад багаццем і ійчасцем зямным пастаянна Ставіў багацце духоўнае злата дзяржавы.
Гэтымі цудоўнымі, выразнымі словамі М. Гусоўскі блізкі і напіаму часу. I сучасная наша ідэя служэння роднай зямлі, сваёй Айчыне з’яўляецца гістарычным яднаннем, неразрыўнай повяззю мінулага і нашага сённяшняга.
Прадаўжальнікам гуманізму Скарыны на Беларусі з’яўляўся Сымон Будны. Даследчык жыцця Сымона Буднага доктар філалагічных навук I. В. Саверчанка лічыць, што наш мудры абаронца сацыяльнай роўнасці, змагар за моцную асветную дзяржаву паходзіў з Беларусі, пісаў пераважна па-беларуску. Разам з паплечнікамі Лаўрэнціям Крыжкоўскім і Мацеем Кавячынскім ён стварае ў Нясвіжы друкарню і выдае сваю працу «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам», шэраг іншых кніг, якія не дайшлі да нас.
У 1574 годзе ў Лоску, што каля Валожына, С. Будны выдаў «Новы Запавет», з прадмовы якога бачна, што ён абапіраўся на Біблію, выдадзеную ў свой час Ф. Скарынам.
3 прадмоў С. Буднага вынікае, піто ён ставіўся адмоўна да яднання з Польшчай, выказваючы настрой праваслаўнага насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, заклапочанага перш за ўсё ўмацаваннем самастойнасці Літвы.
Палітычныя погляды, ідэалагічная ўскіраванасць С. Буднага яскрава праявіліся ў тым, што ён адмоўна ставіўся да замежных уладароў, што імкнуліся да ўлады ў Княстве, не клапоцячыся пры гэтым пра лёс грамадзян. С. Будны выступае прыхільнікам асветнай цэнтралізаванай дзяржавы, дзейнага ўрада, чалавечай годнасці, высокай маральнасці. Адстойваючы правы грамадзян, С. Будны лічыў, што ў грамадстве ёсць месца і несправядлівасцям, і злоўжыванням, што можа прывесці да спрэчак нават з дапамогай сілы. Ён выказваў слушныя думкі пра войны, справядлівыя і несправядлівыя.
Апошнія гады свайго жыцця Сымон Будны жыў і працаваў y вёсцы Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці, пакінуўшы нам цудоўную скарбонку сваіх думак, натхняючых памкненняў і спадзяванняў.