Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
незвычайнай госці, міласціва нерадала коней свайму бліжэйшаму акружэнню. Пасля ўрачыстай цырымоніі падалі карэту. Чакаўшыя гэтага моманту вяльможныя малайцы, нібы пушынку, падхапілі царову нявесту і пасадзілі на пульхныя падушкі раззалочанай
карэты.
Фарэйтар крануў лейцамі, і коні памчаліся. Узначальвалі картэж трыста польскіх гайдукоў. Ударылі ў барабаны і літаўры музыкі, загудзелі дудары. Расфранчаная, пыхлівая, прагная да рабалепства і ўцех раць папаўзла ў Маскву.
3 мая 1606 года Марына Мнішак ўехала, як ужо гаварылася, y Крэмль. Люд маскоўскі высыпаў на вуліцы. Дзівіўся. Нявесту суправаджаў картэж не картэж, a хутчэй войска польскіх рыцараў з мячамі ды коп’ямі. Ля Нікіцкіх варот коні сталі, як укапаныя, колькі іх ні сцябалі пугамі. Пасля ўсё ж картэж рушыў, але людзі зноўубачыліў гэтым нейкую перасцярогу.
Цар сардэчна вітаў нявесту і будучага цесця. Між тым незадаволенасць выбарам цара пачала ўзрастаць.
I вось царскае вяселле, каранацыя новай царыцы. Перад вянцом Марына заўпарцілася. Ні ў якую не хацела каранавацца ў маскоўскім строі. Разрывала шытыя золатам рускія адзежы, патрабавала каб яе каранавалі як царыцу. Абодва патрабаванні супярэчылі традыцям і выклікалі новы ўзрыў незадаволенасці. Умяшаўся сам «Дзмітрый», паабяцаўшы на другі ж дзень вярнуць ёй яе звыклыя польскія строі. Нарэшце Марына згадзілася, апранула пададзеныя багатыя адзенні рускага строю, стала пад вянец y царкве Святой Марыі і была каранавана царыцай «Всея Русн». Адбылося гэта 8 мая 1606 года, y чацвер. Вянчаў іх пратапоп Фёдар.
На другі ж дзень Грышка загадаў прынесці «царыцы» польскае яе адзенне, што выклікала ў рускіх яшчэ адну хвалю незадаволенасці. Але пакуль што ўсё ішло па намечанаму плану.
Малады «цар» прымаў віншаванні, даваў аўдыенцыі замежным
паслам.
Усе дзівіліся цудоўнай работы залатым тронам, на якім сядзеў Ілжэдзмітрый. Па абодва бакі трона стаялі таксама прыгожай работы львы, як падалося Марыне, «велічынёй з ваўка». Балдахін трона з выявай дзяржавы ўпрыгожваў паводле яе сцвярджэння, арол «велічынёй з сапраўднага і вялікай цаны».
Між тым трагічная частка камедыі пачала набліжацца.
17 мая 1606 года маладых нечакана разбудзіў невядомы трывожны звон. Набатны, на ўсю Маскву. Тры тысячы сталічных цэркваў адгукнуліся сваімі званамі на ягоны заклік. Яны будзілі маскавітаў, клікалі, узбройвалі, вялі. Сотні тысяч маскавітаў рынуліся ў Крэмль паводле папярэдняй дамоўленасці. Самазванец першым адчуў небяспеку і схапіўся за шаблю. Натоўп роў што было моцы. «Цар» скочыў y вакно, але пашкодзіў нагу і трапіў y моцныя рукі маскоўскіх стральцоў. Уцекача даставілі да галоўнага кіраўніка бунту Шуйскага. Той разам з баярамі ўчыніў «цару» допыт, абвінавачваючы ў самазванстве. Расстрыга паспрабаваў абараняцца, параіў схадзіць да «маці», спадзеючыся, што яна выкажа пераканаўчыя сведчанні. Але Марфа Фёдараўна на гэты раз ачомалася і сказала, што яна не ягоная маці і ніколі не нараджала на свет іншага сына, акрамя Дзмітрыя...
Даведаўшыся пра сутнасць размовы Шуйскага з Марфай Фёдараўнай, баяры выхапілі ілаблі і кінуліся на самазванца. Удар Міхаіла Тацішчава быў смяротны.
Перапалоханая звонам, a хутчэй адчуваннем канца сваіх авантур, «царыца» кідалася з аднаго пакоя ў другі. Усюды яе даганяў жахлівы роў. Следам за гаспадарыняй насіліся смяротна перапалоханыя фрэйліны і служанкі. «Царыцу» знайшлі не адразу. Маленькага росту, y роспачы, калі, здавалася, настаў канец, дзябёлая абергофмайстарка Казаноўская прыкрыла «царыцу»
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" сваёю пышнаю спадніцай, што і выратавала яе.
Праз два дні пасля забойства Ілжэдзмітрыя на маскоўскай зямлі здарыўся страшэнны, нябачны ў маі снегапад і мароз. Загінула ў палях ярына, павымярзалі сады Гэтая навала з’явілася жудасным прадвесцем новых выпрабаванняў для Русі.
Спаліўшы Грышку і выстраліўшы ягоны прах з гарматы, баяры сабраліся на Лобным месцы Краснай плошчы і «прокрнчалн» царом Васіля Іванавіча Шуйскага. Склікаць Земскі сабор для ўсенароднага абрання манарха крыкуны збаяліся, спадзеючыся вяршыць усе справы дзяржавы пры «слабым» Шуйскім.
Польскі кароль, даведаўшыся пра забойства самазванца, не дужа гараваў. Ідэя з выратаваным царэвічам яшчэ зусім не абанкруцілася.
Пакаёвы Ілжэдзмітрыя Хвалібог, найбольш аўтарытэтны сведка (нездарма ж кажуць, што найбольш аўтарытэтныя сведкі гэтак жа аўтарытэтна ілгуць), бажыўся, што «государь» выратаваўся.
Між тым, выбраўшыся з-пад спадніцы вернай Казаноўскай, «царыца» была ўсё ж схоплена не надта дружалюбнымі паўстанцамі. Сучаснікі сцвярджаюць, што яны ўволю нацешыліся з «девкой люторской веры» і яе фрэйлінамі, пасля чаго адправілі Марыну да пана Ежы, таксама схопленага і зняслаўленага.
Адабраўшы ўсе падарункі, паднесеныя «царом» «царыцы», мяцежнікі адвезлі Мнішкаў y жніўні 1606 года ў Яраслаўль. Кінулі не ў турму, a змясцілі ў даволі ўтульным, добра ахоўваемым доме мясцовага двараніна. Марыну прыгнятала невядомасць з-за супярэчлівых звестак пра мужа. Адны гаварылі пра яго пакутлівую смерць, другія пра шчаслівае выратаванне.
Асаромленая незвычайным паваротам лёсу, нядаўняя царыца амаль усе дні праводзіла ў малітвах. У кароткія перапынкі паміж укленчваннямі шукала выйсця з бяды, y якую трапіла.
Выратаванне прыйшло неспадзявана. Новы цар Васіль Шуйскі дазволіў ёй вярнуцца ў Польшчу пры ўмове, што Марына не будзе называцца маскоўскай царыцай. Вяртацца дамоў пасля няўдалага трыумфу было сорамна. Марына
ўяўляла, якія здзекі давядзецца вынесці ад тых, хто кпіў з яе і зайздросціў. Дрыжыкі прабягалі па спешчаным целе, на твары выступаў халодны пот.
Змяніліся планы і ў атачэнні іншых змоўшчыкаў Ваявода Сандамірскі ў згодзе з мясцовай шляхтай знайшоў новага кандыдата на ролю Ілжэдзмітрыя. Па сведчанню замежнага найміта на рускай службе Бусова, гэта быў настаўнік са Шклова, які добра валодаў польскай і рускай мовамі. Гісторык С. М. Салаўёў прыводзіць вытрымку з «аднаго беларускага летапісу», праўда, без назвы дакумента: «Того же року 1607 месяца мая после самое суботы йшол со Шклова йз Могмлёва на Попову Гору якййсь Дмятр Нвановяч, менял себе бытй царём московскйм. Тот Дмйтр Нагйй был не первый y попа, Шкловского яменем, детй грамоте учйл, школу держал, также y свяіценнйка Фёдора Сазановяча Нйкольского y села детй учйл, a сам оный Дмнтр Нагйй ймел господу в Могялёве y Терешка, который проскуры заведал прй церквн св. Ннколы, й прмхажйвал до того Терешка час немалый, каждому забегаючн, послугуючй, й ямел на себе кожух баранйй, в лете в том ходйл».
Чуткі хадзілі розныя. Гаварылі, што «цару» ўдалося выратавацца, піто ён збірае войска, каб зноў узяць Маскву і заняць
трон. «Цар», на самой справе Ілжэдзмітрый П, пястун «аднаго беларускага пана ў Шклове», як сцвярджае дзейны ўдзельнік смуты Конрад Бусоў, падыходзіў ужо да Яраслаўля і мог перашкодзіць ад'езду Мнішкаў y Польшчу.
Упершыню другі Дзмітрый адкрыў сябе ў Прапойску, быў схоплены і на допыце спачатку назваўся Андрэем Андрэевічам Нагім, родзічам царэвіча Дзмітрыя. Адпушчаны, ён разам з паплечнікамі апынуўся ў мястэчку Старадуб, жыхары якога не надта верылі ягоным байкам. Аднойчы старадубцы нават пачалі пагражаць «царэвічу» катаваннем. Раззлаваны недаверам, самазванец прыкрыкнуў на іх: «Ах вы б... дзеці, яшчэ вы мяне не
ведаеце! Я гаспадар!»
Вакол беларускага самазванца пачалі гартавацца войскі. Са сваімі дружынамі да яго прысталі Мехавецкі з Польшчы і Будзіла з Літвы, Харужы мазырскі.
Як мы ўжо пісалі, Васіль Шуйскі паслаў суправаджаць Мнішкаў вялікі атрад.
Важкасць захопу Мнішкаў асабліва Марыны, уцяміў новы самазванец. Ён даў заданне Збароўскаму, польскаму палкоўніку на службе Ілжэдзмітрыя II, перахапіць Мнішкаў і прывезці ў Тушынскі лагер, ці вёску Тушына, дзе Ілжэдзмітрый 11 стварыў сваю рэзідэнцыю для падрыхтоўкі наступлення на Маскву.
Нечаканае вызваленне, вестка, што муж жывы, здаровы і чакае яе, выклікала ў Марыны і ўсіх, хто быў з ёю, пачуццё незвычайнай радасці. Марына верыла і не верыла. У сваіх запісках Конрад Бусоў піша, што перахопам усе былі хутчэй «абрадаваны, чым засмучаны, паколькі жыла цвёрдая ўпэўненасць, што гэта сапраўдны, законны муж Марыны, з якім яна вянчалася ў Маскве».
Таму па-чалавечы натуральна, што Марына весялілася і спявала, тым больш што нікому з атрада Збароўскага не дазвалялася пад страхам жорсткага пакарання раскрываць праўду.
Але адзін з маладых шляхцічаў відаць, шкадуючы суайчынніцу,
сказаў: «Эх, Марына Юр’еўна, прыемна бачыць вашу радасць і весялосць, толькі вязём мы вас зусім не да мужа вашага, a да іншага чалавека, які прысвоіў ягонае імя... A муж ваш сапраўдны, цар Дзмітрый Іванавіч, пасечаны шаблямі, ляжыць на Краснай
плошчы».
Сэрца Марыны зайшлося ад болю. Слёзы паліліся з вачэй, песні змоўклі...
Балбатня каштавала шляхцічу жыцця. Яго пасадзілі на кол, a Марына змагла, дзякуючы балбатуну, зрабіць свой новы выбар. Поспех палкоўніка Збароўскага ўзрадаваў самазванца-2. Стралянінай з гармат і мушкетаў вітаў ён прыезд Мнішкаў. Першым «апрытомнеў» ад страляніны пан Ежы. Ён падыграў «зяцю», атрымаў ад таго 300 тысяч залатых рублёў, загадаўшы дачцэ «вярнуцца да свайго законнага мужа»...
Чуткі пра «выратаванага» цара пашыраліся. I тады Шуйскі загадаў выкапаць рэшткі царэвіча Дзмітрыя і перазахаваць y Маскве. Але пасля сямнаццаці гадоў перахоўваць амаль не было чаго. I тады забілі нявіннага хлапчука, апранулі ў царскія адзежы і выставілі людзям на пакланенне. 3 гонарам і пашанай былі перазахаваны таксама зняважаныя самазванцам целы Барыса Гадунова, цара Фёдара Барысавіча і яго жонкі. Выкліканая з манастыра Ксенія горка аплаквала бацьку, маці і брата.
Нягледзячы на гэтыя захады, чуткі пра «выратаванне цара» Дзмітрыя распаўсюджваліся ўсё шырэй. Неўзабаве супраць самога Шуйскага выспеў мяцеж. Баяры звярнуліся да цара з патрабаваннем адмовіцца ад прастола. Цар зняў з галавы шапку Манамаха і кінуў ў роспачы царскі жэзл на зямлю. Па твары пацяклі слёзы прыкрасці і болю.
На той час мяцеж удалося сцішыць, утаймаваць баяр, але месніцтва, зайздрасць, спрэчкі, чый род болып старажытны, цяга
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" да ўлады працягвалі тачыць іх душы.