Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
прывідным, не адпавядаючым цалкам прынцыпам дэмакратызму,
аднак усё ж не такое жорсткае, дагматызаванае, патрыярхальнае, як было ў Маскве. I тым не менш, праваслаўнае насельніцтва цягнулася да Масквы, гартавала надзею, што яны некалі з’яднаюцца. Гэты рух рос і ўсё мацнеў. Значную ролю тут мела таксама палітыка царкоўнай уніі, паяднання праваслаўнай і каталіцкай рэлігіі. Адказам на прымусовую ўнію з’явілася паўстанне Севярына Налівайкі і запарожскага казацкага войска на чале з Багданам Хмяльніцкім. Насельніцтва многіх гарадоў і мястэчкаў білі чалом Б. Хмяльніцкаму, просячы «іх ад няволі лятскія вызваліць».
Абаронцамі праваслаўя зарэкамендавалі сябе Мялецій Сматрыцкі, Лявонцій Карповіч, Язэп Бабрыковіч, Стэфан, Лаўрэнцій Зізаніі і многія іншыя.
Усталяванне ўніяцтва суправаджалася закрыццём праваслаўныххрамаў і манастыроў. Праваслаўныя змагаліся мужна.
19 кастрычніка 1618 года праваслаўныя жыхары Магілёва не пусцілі ў горад полацкага арцыбіскупа Іясафата Кунцэвіча, які, меў права на падначаленне сабе ўсіх праваслаўных храмаў і манастыроў y Оршы, Магілёве і Віцебску. Канцлер Леў Сапега, ярасны прыхільнік уніяцтва, загадаў сілай перадаць усё прызначанае Кунцэвічу, усклаў на жыхароў Магілёва вялікі грашовы штраф. Аднак гэта не напалохала непакораў, яны выклікалі на падмогу казакоў. Нават рашучы Сапега вымушаны быў адмяніць прымус.
Скасавання ўніі патрабавалі і даволі шырокія колы іпляхты. Так уніяцкі мітрапаліт Календа ў 1688 годзе вымушаны быў ісці на подкуп сенатараў для захавання ўніі. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 211.)
Гвалтоўнае акаталічванне праваслаўных y Вялікім Княстве Літоўскім таксама ажыццяўлялі пасланцы Ватыкана рознага кшталту: францысканцы, дамініканцы, бернардзінцы, базыльяне і ініпыя прадстаўнікі каталіцкіх ордэнаў. Яны разгарнулі шырокае
М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" будаўніцтва ў Ашмянах, Гародні, Дзісне, Драгічыне, Віцебску, Наваградку, дзясятках іншых гарадоў храмаў, манастыроў. Супраць гэтай навалы выступалі сяляне, дробная шляхта, праваслаўныя святары, шэраг сенатараў.
У 1623 годзе канюшы Вялікага Княства Літоўскага Юрый Збаражскі, выступаючы на сейме, сказаў, што «той, хто знішчае права, хто разрывае згоду паміж народамі, з якіх складаецца польская Рэч Паспалітая, той раніць Айчыну ў самае сэрца. Такая тая сварка, якую пачалі з рускім народам, нашымі братамі. Гэта рана, хаця б яна была і невялікай, прынясе смерць... Ведаю я добра, што пачынаючы з Брэсцкага сабору (1596) робяць з імі... Але чаго яны хочуць ад такога паважанага народа, гэтага я ніякім чынам зразумець не магу, таму што калі хочуць, каб y Русі не было Русі то гэта справа немагчымая». (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 186.)
ГЛАВА 7. СМУТА У МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЕ
Смута явйлась первой в русской ucmopuii гражданской войной.
Р. Г. Скрыннйков
1587-1632 гг. вялікім князем Вялікага
Княства Літоўскага і каралём польскім пры
падтрымцы каралевы Ганны Ягелонкі, удавы памерлага Жыгімонта II Аўгуста, a таксама пры садзейнічанні канцлера вялікага кароннага і гетмана вялікага кароннага Яна Замойскага стаў Жыгімонт III Ваза (20.6.1566-30.4.1632). Ён быў сынам караля Швецыі Юхана (Яна) III Вазы і Кацярыны Ягелонкі, дачкі Жыгімонта I Старога. Элекцыйны сейм 1587 года адбыўся пасля смерці Стэфана Баторыя, дзе перамогу атрымаў над другім прэтэндэнтам на трон аўстрыйскім эрцгерцагам Максіміліянам. Апошні, трэба дадаць, таксама падтрымліваўся дробнай шляхтай. Беларуска-літоўскія сенатары на сейме адсутнічалі і, каб зняць непаразуменні і заручыцца іх падтрымкай, новы кароль 28 студзеня 1588 года зацвердзіў Статут Вялікага Княства Літоўскага. Як уладар Кароны і Літвы, пачаў збліжэнне з Габзбургамі і Германіяй, што выклікала ў магнатаў і шляхце
незадавальненне.
Ян Замойскі быў незадаволены тым, што кароль акружыў сябе чужаземцамі, не даючы дарогі радавітай часці Кароны і Літвы.
У 1592 годзе заняў шведскі прастол, дзе спрабаваў усталяваць каталіцызм y Швецыі і ўмацаваць яго пазіцыі ў Рэчы
Паспалітай. Такая палітыка не была падтрымана грамадствам і шведская шляхта-пратэстанты пазбавілі яго трона.
У 1596 годзе ён падтрымаў Брэсцкую ўнію, але прадбачліва не дапусціў езуітаў y сенат Кароны і Літвы. Адчуваючы рэлігійную напружанасць, падтрымліваў пастановы сеймаў 1609, 1616 і 1631 гг., якія тычыліся праваслаўнага насельніцтва.
Авантурыст па характару, кароль пільна сачыў за падзеямі ў свеце, цікавіўся станам улад y краінах. Ведаючы проста маніякальную цікавасць да рускага двара, наогул да ўсяго, што рабілася ў Маскоўскай дзяржаве, Жыгімонт III і сам паступова ўключыўся ў гэтыя паўсядзённыя разважванні, можа, нават плёткі. Гаварыць было пра што. На расійскі прастол уступіў Барыс Гадуноў. Узыход на трон супаў з голадам, што прыйшоў на Русь.
Зацяглыя дажджы ўлетку, a затым нечаканыя маразы згубілі тое, што не згніла. Але гэтай навалай не скончылася. Усё паўтаралася тры гады запар. Страшэнны голад абрынуўся на Расію. Дваране выганялі на вуліцу сваіх халопаў, каб тыя самі шукалі, як пракарміцца і выжыць. Людзі елі мярцвячыну, кошак, a калі паміралі самі, то за іх грызліся сабакі. Дзясяткі тысяч халопаў, сялян, пасадскага люду пакутвалі ад голаду. Толькі ў Маскве за два гады і чатыры месяцы загінула больш як 120 тысяч чалавек. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 190.]
Гадуноў, y адрозненне ад свайго баярства, дваранства і нават патрыярха, які ўдарыўся ў спекуляцыю, раздаваў галодным хлеб з казённых свірнаў, спрабаваў змагацца са злодзеямі. Нарэшце вольныя ад паноў сяляне, збіваюцца ў разбойніцкія зграі, распраўляюцца з багацеямі. У іх шэрагах, ходзяць плёткі, ці, можа, гэта і сапраўды, хаваецца быццам бы ад свайго забойцы Гадунова сам царэвіч Дзмітрый, малалетні сын цара Івана Грознага. Чуткі пашыраюцца, абрастаюць проста неверагоднымі праявамі. Гавораць, што ён ад'ехаў y Рэч Паспалітую, збірае войска, каб
скінуць з трона ненавіснага Гадунова.
Барыс Гадуноў наладжвае расследаванне. Пасылае ў Угліч князя Васіля Іванавіча Шуйскага, вернага свайго слугу. Высвятляецца, што ва ўдзельным Углічы пры нявысветленых абставінах памер сын цара Івана Васільевіча Грознага васьмігадовы царэвіч Дзмітрый, народжаны ад Марыі Нагой, сёмай жонкі.
Склаліся дзве версіі. Адна сведчыла, што хворы на падучую хлапчук выпадкова заціснутым y руцэ ножыкам, з якім гуляў з прыстаўленымі да яго аднагодкамі, парэзаў важную артэрыю на шыі, ад чаго адразу ж памёр. Другая версія гаварыла, што царэвіча зарэзалі падасланыя Гадуновым людзі, каб знішчыць патэнцыяльнага наследніка прастола.
Памерлага царэвіча пахавалі ў мясцовай царкве Багародзіцы. Гадуноў непакоіўся. Раманавы, Шуйскія, Варатынскія, Мсціслаўскія апамяталіся ад роспачы і пачалі паціху ганьбіць Гадунова, высмейваць неспадзяванага цара, падбухторваць супраць яго просты люд.
I сапраўды, цудам выратаваны ад рук Гадунова царэвіч з’яўляецца ў Польшчы, маўляў, не загінуў ён 15 мая 1591 года, шукае дапамогі супраць супастата. Неверагодныя чуткі даходзяць да Жыгімонта III. Кароль загадвае прывесці да яго «сына Івана Грознага», які атабарыўся ў дальняга родзіча Івана Грознага ў Рэчы Паспалітай Адама Вішнявецкага.
Што гэта за «наследнік», Жыгімонт III зразумеў адразу, ледзь убачыў «царэвіча». Авантурны ўладар вырашыў скарыстацца складанасцямі ўнутранай палітыкі Расіі. Леў Сапега, Адам Вішнявецкі прапанавалі план выкарыстання Ілжэдзмітрыя для далучэння Маскоўскай дзяржавы да Рэчы Паспалітай і ажыццяўлення царкоўнай уніі. К. Астрожскі, каронны гетман Я. Замойскі ўбачылі ў «плане» авантуру і адмежаваліся ад яго.
Між тым ускіраваныя князямі і баярамі сяляне, казакі, іншыя людзі без занятку аб’ядналіся ў магутную паўстанцкую армію і пайшлі паходам на Маскву супраць «забойцы царэвіча Дзмітрыя» Гадунова. Паўстанцаў акрыляла вестка, што царэвіч не забіты, цудам выратаваўся, акрыяў і ўзмужаў y Польшчы і неўзабаве прывядзе ім на дапамогу вялікае войска. Выканаўцу ролі царэвіча Дзмітрыя баяры і паны знайшлі сярод манастырскай браціі. Ім стаў Грышка Атрэп'еў, продкі якога паходзілі з тагачаснай Літвы. Бадзяючыся па манастырах, ён спасціг усё каварства баярства, з манастырскіх кніг даведаўся пра складаныя інтрыгі вакол улады і прастола Маскоўскіх князёў і цароў.
Ніякаваты з твару, Грышка ўмеў пісаць, меў прыгожы почырк, дзякуючы гэтаму ўцёрся ў давер нават патрыярху Іову, быў знешне падобны на малодшага сына цара Івана.
Выгнаны з манастыра, ці расстрыжаны за сваю нецаркоўнае лайдацтва і п’янства, Грышка зрабіўся цацкай y спрактыкаваных гульнях польскіх і маскоўскіх змоўцаў. Упэўніўшыся, што той даволі паспеў y сваім «плутовстве»	і	падрыхтаваны для
прызначанай	яму ролі, настаяцель
Чарнігаўскага манастыра ў Кіеве, накіраваў
расстрыгу да кіеўскага ў той час ваяводы Канстанціна Астрожскага. Той прыгрэў бадзягу. Праз пэўны час Грышка, скінуўшы сутану, прыблукаў да запарожцаў, авалодаў ратняй справай, пасля трапіў да Адама Вішнявецкага ў ягоны маёнтак y Брагіне. Тут ён упершыню прызнаўся старому і даверліваму князю пра сваё «царскае» паходжанне, паказаўшы дзеля даверу залаты з каштоўнымі камянямі крыж. Князь акружыў «царэвіча» пашанай і рабскай пакорнасцю слуг.
Праз колькі часу Грышка трапіў y Вялікае Княства Літоўскае да ваяводы Сандамірскага Юрыя Мнішака.Той адразу ўцяміў іпто на гэтым дурні можна добра пагрэць рукі. Таму прыняў госця як сапраўднага царэвіча Дзмітрыя, незаконна пазбаўленага бацькоўскага трона. Абяцаў падтрымку караля ў вяртанні прастола, калі сапраўдны нашчадак Івана Васільевіча ва ўсім даверыцца яму і іншым сваім дабрадзеям. Спакушаў не толькі золатам, якога і сапраўды меў нямала, але і сваёй прыгожай дачкой Марынай, якую тут жа навязаў будучаму зяцю і ўладару зямлі Маскоўскай.
Не шкадавалі абяцанняў ваяводы Адам Вішнявецкі і вялікі канцлер Літоўскі Леў Сапега. 3 апошнім Грышка аднойчы нават пабываў y Маскве, калі той быў накіраваны ў Масковію каралём Жыгімонтам III ў якасці пасла да цара Барыса. Ідэя выкарыстання манастырскага блазана ў мэтах захопу Маскоўскага царства так прывабіла іх, што яны паспяшаліся як найхутчэй далажыць пра яе каралю.
Каралеўскі двор наладзіў «богам зберажонаму царэвічу» адпаведны пышны прыём.