Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
1 снежня 1550 года Барбара была каранавана. Толькі нядоўга працягвалася шчасце маладых. 8 мая 1550 года Барбара ў пакутах памірае. Меркаванні з выпадку заўчаснай смерці хадзілі розныя, але, мусіць, самае праўдзівае атрута. Жыгімонт Аўгуст ні на хвіліну не пакідаў любімую, трымаючы за руку, не хацеў адпускаць туды, адкуль няма звароту. Ён не забыў яе і пасля смерці. Праўда, яму давялося ўзяць іплюб з аўстрыйскай прынцэсай Катажынай Габзбург, сястрой Барбары, але гэта быў палітычны альянс, які не закрануў сэрца ўдаўца. Сямейнае жыццё не складвалася, a папа рымскі не даваў дазволу на развод. Пасля перамоў бакі выраіпылі раз’ехацца. Шлюб заставаўся, a шчасця не было.
У 1570 годзе, праязджаючы ў карэце па вуліцах Кракава, Жыгімонт II звярнуў увагу на гараджанку, што ўсім нагадвала яго Барбару. Ён запрасіў жанчыну ў замак, сустрэў y кабінеце, дзе на сцяне знаходзілася выява яго цудоўнай жонкі. Госця так была падобна на Барбару, што кароль схамянуўся. Калі ж даведаўся, што жанчыну завуць Барбарай, Барбарай Гіжанкай, ён так расчуліўся, што па запалых старэчых іпчаках пацяклі слёзы. Усхваляваны Жыгімонт рашыў, піто гэта неба пасылае дзеля супакаення душы
яго любую жонку. Кароль пакінуў Барбару ў палацы. 3 часам ён зразумеў, што цудаў не бывае. Гіжанка толькі знешне паходзіла на Барбару, y астатнім яна была супрацьлегласцю жонкі. Раздумваючы пра "цуда”, кароль узгадаў графа-авантурыста Ежы Мнішака, што раз-пораз з'яўляўся ў ягоным кракаўскім палацы і шукаў выпадку быць карысным адзінокаму гаспадару. Праўда, за грошы. Паданне гаворыць, што аднойчы Мнішак прывёў y палац, мусіць, гэткага ж шукальніка шчасця, як і сам, пана Твардоўскага. Той наладзіў перад каралём містычны сеанс (спектакль) з выклікам жонкі Барбары. Жыгімонт быў уражаны, не адразу выкрыў містыфікатараў. Тады ім добра заплацілі і яны вырашылі яшчэ пажывіцца шчодрасцю кракаўскага пакутніка. Вось яны і зладзілі ўсё з Гіжанкай.
Раскрыўшы сапраўдную сутнасць Гіжанкі, кароль, тым не менш, не змог адмовіцца ад яе, так яна нагадвала яму любімую Барбару. Кароль не шкадаваў для яе ні дарагіх упрыгожанняў, ні срэбра, ні золата. A падманшчыцы ўсё было мала. Яна марыла пра шлюб, пра тое, як яна стане каралевай. Здавалася, усё ішло, як жадала фаварытка, неўзабаве, y 1572 годзе памерла другая жонка караля аўстрыйская прынцэса Катажына Габсбургская. У Гіжанкі з'явілася надзея. Нашчадкаў y караля не было і, як хітруха дазналася ад каралеўскага лейб-медыка, ужо не магло быць, Гіжанка здрадзіла каралю з адным з яго прыбліжаных і ўпэўніла Жыгімонта, што гэта яго дзіця. Даверлівы кароль быў на вяршыні шчасця. Дзяўчынку назвалі Барбарай. I Жыгімонт яачаў разважаць пра тое, каб зрабіць Гіжанку каралевай, тым больш, што тая зноў паведаміла легкадумцу пра новую цяжарнасць.
Спадзяванням авантурысткі здзейсніцца не давялося. 7 ліпеня 1572 года Жыгімонт II Аўгуст памёр. Сястра караля Ганна Ягелонка, якая даўно ўжо ненавідзела прайдзісветку, неўзабаве выгнала яе з палаца, вярнуўшы ў казну ўсе хіжыя багацці.
Напрыканцы свайго вірлівага, складанага жыцця Жыгімонт II Аўгуст усё болып пачаў турбавацца пра лёс Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Ён углядаўся ў гісторыю, y з’явы валадарання, набыткі і згубы. I колькі ні азіраўся на мінулае паўставала трывога за заўтрашні дзень. Аналізуючы спадчыну, дзейнасць сеймаў каралеўскіх і вялікакняжацкіх турбот, прыходзіў да яснай высновы неабходнасці больпі моцнага яднання Польшчы і Літвы. Найперш, гэтаму спрыялі персанальныя ўніі, ці саюз дзяржаў пад уладай адзінага, аднаго манарха, але пры захаванасці дзвюма ўладарнымі структурамі сваёй самастойнасці ў праявах унутранай і знешняй палітыкі.
Найпершым крокам y гэтым напрамку было ўмацаванне каралеўскай улады. Але пасля смерці Жыгімонта II Аўгуста, апошняга прадстаўніка ягелонскай дынастыі на польскім троне, усё пайшло па-іншаму. Сейм зацвердзіў прынцып выбару караля ўсім дваранствам, шляхтай. Дэмакратычны па форме прынцып, які замацаваўся ў Польшчы да XVIII стагоддзя, на справе паказаў сябе няжыццядзейным і ў многім абумовіў гібель Польшчы як дзяржавы.
Што да збліжэння Польшчы і Літвы, то яно мела супярэчлівы характар, хаця карані гэтага яднання складаліся гістарычна.
Першым крокам y гэтым накірунку была Крэўская ўнія 1385 года. Кароль Ягайла здзейсніў тады сваю адвечную мару «землі свае літоўскія і рускія да кароны Польскага кралеўства навечна далучыць».
Крэўская ўнія дапаўнялася шматлікімі іншымі пагадненнямі і дагаворамі, бо не ўсе ў Вялікім Княстве Літоўскім былі згодны з інкарпарацыяй княства. Найперш, Вітаўт, які шукаў самастойнасці для княства, нават кароны. Але не імкненне да самастойнага ўладарання з’яўлялася галоўным імператывам пагроза, іншы раз з усіх бакоў, прымушала сцішваць свае амбіцыі і шукаць адзінства
з Польшчай. Ад васала польскай кароны Вялікае княства набывала раўнапраўнасць. Так паводле Берасцейскай уніі (1446) вялікі князь Літоўскі станавіўся польскім каралём. Дагаворам абвяшчалася: «Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае... y адной братняй уніі, злучаем і далучаем».
Потым быў Петракаўскі сейм (1501), дзе вызначыліся новыя падыходы да ўніі, калі «у адно непадзельнае і без розніц цела, каб быў адзіны народ, адзіны люд, адзінае брацтва і супольныя рады, a цела то каб мела адну галаву, адзінага караля і адзінага пана». Слоў пра адзінства многа, аднак адзінства часам не ставала.
Мельніцкі акт (1501) з’явіўся яшчэ адной спробай Польшчы аб’яднаць дзве дзяржавы з тым, каб ва ўладзе быў толькі пажыццёва выбіраемы на сейме кароль, пасада вялікага князя скасоўвалася. Вялікае княства адмовілася падпісаць гэткі дагавор, хаця новая вайна з Маскоўскай дзяржавай стукалася з усёй небяспечнасцю ў дзверы Літоўскай дзяржавы.
Пад 1569 год становішча Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ў сувязі з пачаткам Лівонскай (Ліфлянцкай) вайны Маскоўскай дзяржавы з Інфлянцкім ордэнам ускладніліся. Маскоўскія войскі ўжо ў 1562 годзе дайшлі да Віцебска, Дуброўны, Копысі, Оршы, Шклова. У наступным годзе захапілі Полацк. Былі іншыя цяжкія згубы. Менавіта гэта падштурхнула Польшчу і Вялікае Княства Літоўскае да новых перамоў. Зноў праявілася імкненне польскіх магнатаў уключыць княства ў склад сваёй дзяржавы, лічачы, што пасля страты Полацка Літва будзе больш згаворлівай. I сапраўды, настрой y Літве змяніўся, пагроза заваявання дзяржавы Масквой была рэальнай. Шляхта хіснулася да Польшчы.
Жыгімонт II Аўгуст, занепакоены тым, што пасля яго смерці ўнія будзе разарвана канчаткова, нарэшце зарыентаваўся. Дапамаглі яму ў гэтым атрыманыя ад шляхты беларускіх паветаў
запэўненні дэпутатаў, што сабраліся на палявым сейме пад Віцебскам 13 верасня 1562 года і прынялі акт аб уніі з Польшчай. У акце гаварылася пра жаданне мець агульныя сеймы, адзінага выбарнага караля, карыстацца аднолькавымі правамі з польскай шляхтай, разам абараняцца ад ворагаў. Гэткі ж акт быў накіраваны і жамойцам, але магнаты на чале з ваяводам віленскім і канцлерам М. Радзівілам Чорным адмовіліся падтрымаць яго. Радзівіл сам сябе лічыў каралём і нават абурыўся такой прапанове. У будучым такога кшталту фанабэрыя, знаходжанне перад складаным выбарам палітычнага і, значыцца, жыццёвага шляху, будзе дорага каштаваць Польшчы і розным Радзівілам, Кішкам, Вішнявецкім,
якія «хварэлі» на самаўладнасць.
Вызначыўшыся, Жыгімонт II Аўгуст ужо не скіроўваў падзеі вымушалі.
Гэтае ж пытанне разглядаў y 1563 годзе Віленскі сейм, згадзіўшыся на ўнію пры захаванні самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага. Перамовы з Польшчай, улічваючы заўсёдныя яе каралеўскія амбіцыі, ішлі складана. I толькі 10 студзеня 1569 года ў Любліне пачаў работу агульны сейм дзвюх дзяржаў. Спярша дэпутаты разглядалі пытанне ўніі асобна. Вялікае княства не прымала жаданага палякамі цеснага саюза, стаяла за агульныя намаганні ў вайсковай справе. Палічыўшы, што паасобныя пасяджэнні не спрыяюць справе, польскі бок выказаў жаданне засядаць разам, y болып цесным асяроддзі. Жыгімонт II Аўгуст падтрымаў прапанову. Безумоўна, пытанне абмяркоўвалася і пасля пасяджэнняў, як гэта бывае звычайна. Мусіць, y гэтых умовах, калі схлістваюцца погляды, насычаныя эмоцыямі, прабегла тая, як кажуць, чорная кошка, якая з’явілася прычынай (прычынамі) таго, што дэпутаты Вялікага Княства Літоўскага пакінулі Люблін. «У гэтых умовах польскія сенатары і дэпутаты, піша Анатоль Грыцкевіч, паставілі пытанне перад каралём аб
далучэнні Падляшша і Валыні да Польшчы». Сейм і падляшскія феадалы давалі на гэта згоду, спадзеючыся на польскія прывілеі.
5 сакавіка 1569 года Жыгімонт 11 Аўгуст сваім актам ухваліў гэта. Сейм пацвердзіў гэта сваім рашэннем. Гэта адрывала ад Вялікага Княства Літоўскага значную тэрыторыю. Паны-рада княства выказала пратэст, але іх не падтрымалі і ўстанавілі тэрмін, каб яны вярнуліся для далейшага абмеркавання пытання. Кароль таксама адрэагаваў на канфрантацыю, пазбавіўшы некаторых магнатаў іх дзяржаўных пасад і месца ў Радзе княства. Гэта падзейнічала. Дэпутаты вярнуліся. Урэшце-рэшт, сейм 1 ліпеня 1569 года ў Любліне зацвердзіў аб’яднанне Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы ў федэратыўную дзяржаву пад назвай Рэч Паспалітая. Аб’яднанне адбылося на падставе роўнасці Польшчы (Кароны) і Вялікага Княства Літоўскага (Літвы або Княства). На чале дзяржавы знаходзіўся польскі кароль (ён жа вялікі князь Літоўскі], якога выбірала шляхта пажыццёва. Улада караля мела пэўныя абмежаванні з боку Сейма ў складзе двух палат сената і пасольскай ізбы, якая выбіралася павятовымі сеймікамі. Па два паслы (дэпутаты). Мытня паміж дзяржавамі скасоўвалася. Уводзіліся абмежаванні для польскай шляхты на набыванне зямлі ў Княстве і для шляхты княства ў Польшчы.
Дзяржаўныя месцы маглі займаць толькі яе ўраджэнцы. Дзяржавы захоўвалі свой суверэнітэт, мелі сваю дзяржаўную адміністрацыю, прававую сістэму, апарат судоў грашовафінансавую сістэму, права эмісіі, мытную сістэму. Сейм прымаў асобныя законы як для Польшчы, так і для Княства.
У 1588 годзе суверэнітэт Вялікага Княства Літоўскага пацвердзіў Статут Вялікага Княства Літоўскага.
Кожная дзяржава захоўвала права на сваю мову Княства на беларускую, Польшча на сваю.