Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
2 жніўня 1589 года Парыж асадзілі гугеноты, помсцілі католікам за Варфаламееўскую ноч. Вострая шабля дамініканскага манаха ссекла галаву хцівага караля.
Пасля уцёкаў з Кракава Генрыха Валуа з пратэкцыі магнатаў Збароўскіх і іншых сваю кандыдатуру на каралеўскі трон Рэчы Паспалітай выставіў князь Трансільваніі (Іштван) Стэфан
Баторый (Сцяпан Батура) [27.9.1533-12.12.1586], Паходжаннем Баторый быў са старажытнага венгерскага роду. 3 15 гадоў знаходзіўся на ваеннай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда. Разам з ім быў y Італіі, вучыўся ў Падуанскім універсітэце. У адным з паходаў трапіў y палон і каля трох гадоў вывучаў працы рымскіх мысліцеляў.
На Элекцыйным сейме 15 снежня 1575 года паводле дэмакратычных традыцый сенат абвясціў каралём Максіміліяна II. Аднак дробная шляхта з гэтым не пагадзілася і абвясціла каралём Баторыя. Праўда, выказала пры гэтым умову ажаніцца з Ганнай Ягелонскай, 54-гадовай сястрой Жыгімонта II Аўгуста, той самай, якой пагрэбаваў Генрых Валуа.
1 мая 1576 года ў Кракаве Баторый быў каранаваны. Граматай ад 29 ліпеня 1576 года Баторый усталяваў раўнапраўнасць Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага ў адзінай федэратыўнай дзяржаве. Як піша А. П. Госцеў, абавязаўся захоўваць самастойнасць Княства, пашыраць яго межы, не прызначаць военачальнікамі ў Княства палякаў, агульныя сеймы праводзіць па чарзе, то ў Кракаве, то ў Літве. Баторый быў абвешчаны таксама вялікім князем Літоўскім. Сваёй рэзідэнцыяй кароль абраў Гародню. Тут праводзіўся і кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай. Пацвердзіў свой талент выдатнага палкаводца вярнуў Полацк і Вялікія Лукі. Замест каралеўскага суда зацвердзіў
шляхецкія выбарныя трыбуналы. Для Польшчы y 1578 годзе, для Літвы y 1581 годзе. Сваім прывілеем ад 1 красавіка 1579 года пераўтварыў Віленскі езуіцкі калегіум y акадэмію, якая пазней
стала Віленскім універсітэтам.
Дарэчы, артыкулы Генрыха, якія той, мусіць, і не думаў выконваць, вельмі прыйшліся да душы Стэфану Баторыю. Ён за іх узяўся ў 1576 годзе, за дзесяць гадоў да сканчэння свайго жыцця. Тым не менш, ухваленыя і выкарыстоўваемыя, яны былі затым прыняты ягонымі спадкаемцамі.
Памёр Стэфан Баторый 12 снежня 1586 года. Смерць караля выклікала спрэчкі паміж прыдворнымі медыкамі. Каб высветліць прычыны смерці 14 студзеня 1586 года ў Гародні, упершыню ва Усходняй Еўропе, было праведзена анатаміраванне.
Такім чынам, Рэч Паспалітая мела першы вопыт сваёй дзяржаўнай сталасці, палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і духоўна-культурнага жыцця. Адразу ж пасля прыняцця Люблінскай уніі ўзніклі пярэчанні, незразумеласці, тое, што было прыхавана між слоў. Палякі лічылі новае ўтварэнне ўнітарнай дзяржавай. Выявілася, што па шэрагу фармуліровак дзяржаву можна лічыць і федэратыўным і канфедэратыўным аб'яднаннем. Атрымлівалася, што ў адзінай дзяржаве адсутнічае адно заканадаўства, паколькі ў Вялікім княстве заставаўся дзейным Статут 1566 года. У адносінах да Польшчы ён не распаўсюджваўся. У Княстве застаўся апарат адміністрацыйна-дзяржаўнага кіравання, дзяржаўная пячатка, эмісія грошаў і г.д.
Адным словам, імкнучыся ўсімі праўдамі і няпраўдамі інкарпарыраваць Вялікае княства ў склад Польшчы многае ў спешцы не дагледзелі, так былі апантаныя хцівай задумай. Адносіць гэта да памылак, пралікаў не даводзіцца. Так, абяцанне Жыгімонта II Аўгуста давесці Лівонскую вайну да пераможнага канца, не выконвалася. Вялікае Княства Літоўскае ў тлуме
перадлюблінскай валтузні і не заўважыла, як Польшча ў яе анексіяніравала Падляшша, Валынь, Падолію, Кіеўшчыну. Насцярожвала і тое, што ў 1573 годзе каронны сейм прыняў рашэнне, паводле якога барацьбу супраць Лівонскага ордэна мелася весці на сродкі Княства. Відавочнасць усяго гэтага і іншага вымушала быць больш пільнымі пры падрыхтоўцы Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года. Ён застаўся Статутам толькі Княства, яго дзейнасць на Польшчу не распаўсюджвалася. Праўда, y сувязі з гэтым польскі бок імкнуўся ўнесці ў яго новыя артыкулы ці фармуліроўкі, змены, каб зрабіць яго прыдатным і для Польшчы.
Па сутнасці ў адзінай дзяржаве павінен быў быць прыняты новы агульны Статут (Канстытуцыя), што знімала б узнікаючыя пытанні. Аднак гэтага не зрабілі, імкнучыся з дапамогай прыняцця асобных законаў ліквідаваць прававы правал. Такі падыход прыводзіў да нестыковак. Гэтае адзначае Я.А. Юхо: «Паводле прынятага ў 1668 годзе закона за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы, a па закону 1733 года праваслаўныя і пратэстанты былі пазбаўлены права быць дэпутатамі сейма і суддзямі галоўнага трыбунала.
Як бачым, заканадаўства жорсткімі стасункамі ўсталёўвала каталіцызм, спрыяючы змяншэнню ўплыву праваслаўя ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай, падтрымцы палітыкі паланізацыі беларускага насельніцтва. Дзейнасць, да прыкладу, закона 1696 года абумовіла ўвядзенне ў Вялікім Княстве Літоўскім польскай мовы ў якасці дзяржаўнай.
Пасёння некаторыя беларускія гісторыкі, ухіляючыся свядома, а, можа, памылкова, бо кола ўдумлівых, вопытных даследчыкаў, дактароў гістарычных навук, прафесараў паменшылася амаль што да нулявой адзнакі, лічаць пагрозай
F'W
існаванню беларускай мовы з боку рускай. Іншыя муцяць ваду жыццёвай рэчаіснасці тлумам пра быццам бы праводзімую рускай дзяржавай палітыку русіфікацыі беларускага народа. Мы ўжо цытавалі на гэты конт думку знакамітага беларускага даследчыка Я. А. Юхо, які на падставе аналізу заканадаўства выкрывае тых, хто сапраўды руйнаваў беларускую спрадвечную спадчыну, забараняў, вынішчаў беларускае ў свядомасці беларуса. Некаторыя дагаварыліся ўжо да таго, што пасля каталізацыі ды паланізацыі чыстага беларуса ўжо і не засталося. Маўляў, адны нячысцікі. Айяй-яй, якая глыбокая «навуковая думка»!
Так, y выніку «палітычных гульняў» канца XX пачатку XXI стагоддзя сапраўдных гісторыкаў, дактароў амаль што вынішчылі, але ёсць яшчэ каму гэта аспрэчыць, сказаць праўду. Мы маем на ўвазе творчы калектыў вучоных, якія пад навуковмх кіраўніцтвам прафесароў Я. К. Новіка і Г. С. Марцуля падрыхтавалі і выдалі двухтомнік «Гісторыя Беларусі», які з’яўляецца сёння настольнай кнігай кожнага студэнта, аспіранта, вучня. Разгорнем і мы сапраўдную гісторыю Бацькаўшчыны, скажам, y каторы раз, праўду.
Люблінская ўнія з’явілася дрэнна прыкрытай тлумам слоў інкарпарацыяй Вялікага Княства Літоўскага, яго народа (беларусаў, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, татар, палякаў), тэрыторыі, яго культуры, духоўнасці. Прычына заўсёдная прывідная небяспека з боку Масквы, Вялікага Маскоўскага княства, Расіі. Гэтым палохалі насельніцтва Польшчы і Княства. На самой жа справе глыбінная задача заключалася ў прымусовай асіміляцыі, y чым вялікія поспехі былі дасягнуты з дапамогай каталіцкай рэлігіі. Яна стала пануючай, дамініруючай, дзяржаўнай.
Пасёння з каталіцызму не знята абвінавачанне ў знішчэнні мужных светачаў навукі Дж. Бруна, К. Лышчынскага, М. Сервета, Н. П. Кантакузіна і многіх іншых. Каталіцкія святары замучылі
экзарха Нікіфара Парасхеса Кантакузіна толькі за тое, што ён прысвяціў сябе барацьбе супраць выкарыстання праваслаўных святыняў, імя Бога для прыгнёту простага люду Беларусі, Украіны і Літвы і ўсталявання каралеўскай, магнацкай улады. Асабліва садзейнічаў гэтаму кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III. Аказваючы ўплыў на паслухмяных яму праваслаўных свяшчэннікаў ён дамогся прыняцця ў 1596 годзе іх згоды на царкоўную ўнію. Тайна яны далі прысягу Панскаму прастолу на вернасць. Гэта паслужыла высновай для барацьбы і расправы з праваслаўнымі свяшчэннікамі і вернікамі. Экзарх Нікіфар з'явіўся першым, хто рашуча выступіў супраць гэтага насілля, за што быў кінуты ў турму. На Брэсцкім праваслаўным саборы ён выкрыў тайную змову. Вырваўшыся з турмы, ён зноў трапляе туды. Каталіцтва наладжвае судзіліпіча супраць Кантакузіна. Суд правальваецца, але панскія паслугачы зноў y каторы раз, кідаюць змагара ў турму, дзе ён y 1599 годзе быў замораны голадам. (Гуцаленко Л. А. Человек мера добра н зла. Мн.: 2008. С. 41.)
Каталіцкае насельніцтва, акаталічаная, апалячаная вялікалітоўская піляхта арыентавался на Полыпчу, прыняўшы таксама з тонка правадзімай палітыкай прывілеяў, прымусу, забароны, ідэалагічныя, палітычныя і іншыя каштоўнасці польскага этнасу. Праваслаўнае насельніцтва і Польшчы, і Княства, зыходзячы з уласцівых ім каштоўнасцей жыцця, арыентаваліся на Маскву, Вялікае княства Маскоўскае. Так, y сувязі з векавым гістарычным раздзяленнем яны ў многім не згаджаліся з праявамі палітычнага, сацыяльна-эканамічнага жыцця ў сваёй далёкай прарадзіме, але многае і яднала, не гублялася з полю зроку. I, трэба прызнаць, праваслаўнае духавенства, хаця і ў меншай ступені, чым каталіцкае, адыгрывала сваю аб’яднаўчую ролю ва ўмацаванні пачуцця адзінства з праслаўным светам, які знаходзіўся на ўсходзе, y Масковіі. Мангола-татарскае нашэсце на многа гадоў адкінула Русьу
развіцці. Масковія адстала ад сваіх заходнееўрапейскіх суседзяў на дзесяцігоддзі.
Калі да Крэўскай уніі ў Вялікім Княстве Літоўскім дамініравала праваслаўе, з'яўляючыся дзяржаўнай рэлігіяй, то пасля яе, калі Ягайла расправіўся з язычнікамі і паступова з праваслаўнымі, каталіцызм бярэ верх. У Крэве каля Ашмян, y Абольцах, каля Талачына, y Гайне, паблізу Лагойска, з'явіліся тры каталіцкія парафіі. Каталіцтва распаўсюдзілася, раздзяліўшыся на паўночназаходнюю і заходнюю частку Беларусі па лініі Браслаў-ПаставыВілейка-Менск-Пінск. Напярэдадні Люблінскай уніі да Віленскай епархіі адносілася 285 вёсак і 16 мястэчкаў з якіх 2/з адносіліся да Беларусі. (Гісторыя Беларусі. Ч. 1. С. 173.)
Праўда, y піку каталіцызму, праявы якога глыбока выкрыў Марцін Лютэр, y Вялікае Княства Літоўскае пранікаюць ідэі рэфармацыі, кальвінізма (Ж. Кальвін), абаронцам якога стаў некаранаваны кароль Княства Мікалай Радзівіл Чорны. 3 кальвінізму вылучаецца і ўмацоўваецца беларускі антытрынітарызм, выказальнікамі якога з’явіліся беларускія мысліцелі Сымон Будны, Марцін Чаховіц, Павел з Вінзы, Якуб з Калінаўкі і іншыя. У гэтым таксама бачыліся асаблівасці і адрозненні.
Гэтае адставанне і многія перавагі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага адчуваў і праваслаўны люд. Жыццёва чалавек так складзены, што ён выбірае лепшае. Адносіны з Польшчай былі хоць і не надта прымальнымі для Вялікага Княства Літоўскага, але ўсё ж больш прыдатныя для насельніцтва. Палітычная сістэма, адміністрацыйна-дзяржаўны механізм, выбарнасць караля і вялікага князя, на ўзроўні часу заканадаўчая галіна ўлады, дэмакратычныя органы кіравання і многае іншае адрозніваліся ад таго, што было ў Масковіі. Праўда, трэба адзначыць (і гэта бачна па ўсяму нашаму даследаванню), што шмат чаго з абазначанага было