Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Змена манархаў на абодвух тронах выклікала напружанасць. Ведаючы ўзросшую моц Рускай дзяржавы, Жыгімонт выбраў шлях распальвання ўнутранай нестабільнасці між удзельнымі князямі. Заключае саюз з братамі Васіля III Юрыем Іванавічам, князем Дзмітраўскім, Звянігародскім, Бранскім, Сярпейскім, абяцаючы дапамогу ў заваяванні прастола. Жыгімонт, блізкі па рэлігіі, мове, звычаях, ведаў слабыя бакі сваіх славянскіх братоў.
Васілій III распальвае гэткі ж сверб y Міхаіла Глінскага, які даўно спакусліва паглядаў на вялікакняжацкі Літоўскі пасад. Уплывовы, цанімы Аляксандрам, князь Глінскі няўтульна адчуваў сябе пры Жыгімонце, які абапіраўся на сваіх знакамітых прыхільнікаў. Адным словам, Міхаіл Львовіч Глінскі саспеў для справы Васілія III і сваёй асабістай.
Сваю незадаволенасць палітыкай Жыгімонта I Старога князь
Глінскі праявіў y 1507 годзе, падняўшы паўстанне ў Літве. Яго падтрымалі малодшы брат Іван Львовіч па мянушцы Мамай, Васіль Львовіч па мянушцы Сляпы.
Княжацкі род Глінскіх меў татарскія карані. Першым y гістарычных летапісах упамінаецца ў 1398 годзе Іван Аляксандровіч, жанаты на дачцэ князя Данілы Астрожскага Настассі. Меў з ёю трох сыноў: Барыса, Фёдара і Сямёна. Звернем тут увагу на радство з родам князёў Астрожскіх. 3 адным з іх мы сустрэнемся ў кнізе далей. Князя Міхаіла Глінскага ўзбройвала і накіроўвала ў паход супраць татар каралева Алена Іванаўна ў Лідзе пры хворым сваім мужы, каралі Аляксандры. Клецкая бітва 1506 года з крымскімі татарамі высветліла ваенны талент князя Глінскага. Войска хана Менглі-Гірэя вялі яго сыны Беці і Бурнаш. Колькасць ваяроў дакладна не высветлена, адны крыніцы называюць лічбу 12 тысяч, іншыя 6 тысяч. Арда прыйшла ў ліпені і дайшла, разбураючы ўсё на сваім шляху, да Слуцка і Клецка. Частка войска ішла на Новагародак і Ліду, куды толькі што прыехаў кароль Аляксандр і Алена Іванаўна. Складалася рэальная небяспека. Хворы кароль загадаў ехаць y Вільню, даручыўшы збор войска і арганізацю супрацьстаяння захопнікам гетману С. П. Кішку і маршалку дворнаму М. Л. Глінскаму. У кароткі час яны сабралі 6-7 тысяч коннікаў і пяхоты. Як піша Генадзь Сагановіч, войска некалькі дзён стаяла каля Новагародка, пакуль збіраліся звесткі пра татар.
Даведаўшыся пра месцазнаходжанне арды пад Клецкам, войска рушыла ў гэтым кірунку. Па дарозе расхварэўся гетман Кішка. Войска ўзначаліў князь Глінскі. Ранкам 5 жніўня 1506 года конніца на чале з князем Глінскім падышла пад Клецк і заняла абарону ля ракі Лань. На процілеглым беразе распалажыліся гаманлівыя, гатовыя да бітвы татары. Глінскі загадаў падрыхтаваць дзве гаці. Правую гаць зрабілі хутчэй. Войскі адразу
пачалі пераправу. Татары сканцэнтравалі свае сілы супраць гэтага крыла, наступаючыя неслі вялікія страты. Глінскі паспяшыў арганізаваць пераправу войск левага крыла. Рашучым ударам гэтай групы войска Глінскі разрэзаў татарскае вайска напалам. Узмацніла наступы і правае крыло. Татары трапілі ў абцугі, іх білі з абодвух бакоў, што абумовіла перапалох y варожым войску і паніку. Арда пабегла, кідаючы абоз, параненых, нарабаваныя пажыткі і палонных, якіх яны захапілі ў ходзе ўварвання. Было вызвалена 40 тысяч нявольнікаў, якіх планавалася ворагамі гнаць y Крым, узята 30 тысяч коней.
Перамога Глінскага перапалохала зайздроснікаў. Пасля смерці Аляксандра (19 жніўня 1506 г.) яны занепаколіся, што пераможца татар пойдзе на Вільню, каб узяць уладу. Асабліва «стараліся» Радзівілы, Кежгайлы, Забярэзінскія. Але князь прынёс прысягу новаму каралю Жыгімонту I Старому, што не сцішыла зайздроснікаў, асабліва Яна Забярэзінскага, прадстаўніка старажытнага роду князёў Вялікага Княства Літоўскага. Мусіць, з яго плявузгання Глінскі трапіў y няміласць да новага манарха, бо на пачатку 1508 года раззлаваны і нечым, відаць, усхваляваны зрабіў наезд на маёнтак Забярэзінскага (у Ашмянскім павеце), забіў яго і ад'ехаў y Тураў. Тут, a таксама ў Мазыры замацаваліся са сваім войскам князі Друцкія і Міхаіл Мсціслаўскі. Усе яны прысягнулі Васілю III.
У 1508 годзе Глінскі, маючы намер усталяваць сваё самастойнае княства з цэнтрам y Кіеве, пайшоў на Слуцк і Менск, але паход быў няўдалым. Шляхта гэты крок не падтрымала. Да паўстання далучыліся рускія войскі. Дзейнічаючы разам, яны даходзілі да самой Вільні, але большага поспеху не мелі. Тым не менш, 8 кастрычніка 1508 года Вялікае Княства Літоўскае афіцыйна пагадзілася з пераходам да Расіі тэрыторый, якія той былі «здабыты» ў канцы XV-XVI стагоддзяў. Вялікаму Княству
Літоўскаму было перададзена пяць смаленскіх валасцей.
«Адвечны мір», пра які дамовіліся бакі, па сутнасці, быў
часовай перадышкай войск.
Не маючы падтрымкі ўнутры, Глінскі прыняў перададзенае Васілём III праз дзяка Нікіту Губу запрашэнне перайсці на рускую службу. Разам са сваімі паплечнікамі і родзічамі Глінскі перайшоўу Масковію, дзе атрымаў ад Васіля III Бароўск і Малаяраславец. У сваю чаргу яго ўладанні ў Вялікім Княстве Літоўскім былі канфіскаваны.
У маі 1508 года князь Глінскі прыняў прысягу на вернасць
рускаму гасудару.
Даведаўшыся, што сястра Алена Іванаўна, удава памерлага караля і вялікага князя Літоўскага, зняволена, Васілій III аб’явіў Жыгімонту I Старому вайну. У пачатку зімы 1513 года рускія войскі аблажылі Смаленск, але адразу яго ўзяць не змаглі. Летам 1513 года рускае войска распачало другую аблогу Смаленска. Па недакладных звестках, пад Смаленск было прыведзена 80 тысяч чалавек, пад Полацк 24, пад Віцебск 8. Пад Полацкам і Віцебскам дзейнічаў Глінскі. Смаленск зноў узяць не ўдалося. Літва таксама рыхтавалася да сур’ёзнай сутычкі. У студзені-сакавіку 1514 года Жыгімонт 1 Стары дамогся ад сейма выдзялення сродкаў на найм 7 тысяч жаўнераў. Для прыкрыцця ваеннай падрыхтоўкі ініцыіраваў перамовы пра мір.
Васілій адмовіўся і рушыў войскі ў раёны Дарагабужа, Оршы, y Серпухаў, Смаленск. Па спрэчных звестках, y паходзе ўдзельнічала каля 80 тысяч рускіх воінаў. Распачалася трэцяя асада Смаленска. Польскія хронікі гавораць, быццам пад Смаленскам рускія выкарысталі 300 гармат. Па сведчаннях Жыгімонта I Старога 140 гармат. Так гэта, ці не, сказаць цяжка. Але дакладна вядома, што Васілій III, жадаючы ўрэшце ўзяць вельмі важкі для Расіі фарпост на захадзе, спакусіў смалян
абяцаннямі: «упраўляць горадам, «по старнне», прыняць
на
службу тых, хто пажадае, выдаўшы кожнаму па два рублі і кавалку англійскага сукна, плаціць «жалованье» «всем, кто захочет
остаться служнть в Смоленске...»
Смаляне прынялі прапановы і адчынілі вароты горада.
1 жніўня 1514 года Васілій Ш урачыста ўехаўу Смаленск. Тут ён атрымаў вестку пра здраду Глінскага. Чаму так здарылася? Васілій ў пачатку кампаніі абяцаў Смаленск Глінскаму, але слова не стрымаў. Пакрыўджаны Глінскі распачаў перамовы з Жыгімонтам I Старым пра пераход пад ягоную руку. Здрадніка ўдалося схапіць «с посыльнымн королевскммн грамотамн», якія выкрывалі намеры князя і прывезці яго ў Дарагабуж, y стаўку Васілія III, затым закаванага ў кайданы адправілі ў Маскву. Пакінуўшы частку войска ў Смаленску, другую Васілій III накіраваў пад Барысаў і Менск, дзе яно панесла пэўныя страты і вымушана было адступіць пад Оршу. Тут адбыліся тры бітвы. Першая на рацэ Бярэзіне, другая ля ракі Друя (сёння ў Браслаўскім раёне Беларусі) і трэцяя пры рацэ Крапіўна, што між Оршай і Дуброўнай. Літоўскім (беларускім) войскам камандаваў Канстанцін Астрожскі. Маскоўскім войскам камандавалі М. Булгакаў-Голіца і У Чэляднін. Даследчыкі лічаць, што бітва на рацэ Крапіўна і на Ведраіпы вельмі падобныя. Канстанцін Астрожскі хітрым манеўрам забавіў рускіх y пастку і артылерыйскім агнём сакрушыў іх. Конніца, зайшоўшы ў тыл, дакончыла бітву. Значная частка войск патанула ў Крапіўне. Абодва ваяводы трапілі ў палон. Для Канстанціна Астрожскага перамога была своеасаблівым рэваншам за прайграную бітву на Ведрашы.
Рускіх ваявод, ваяводу У Чэлядніна, y прыватнасці, падвяло звычайнае піапказакідальніцтва, якое і ў іншых бітвах падводзіла не аднойчы. Паглядзім як гэта адбылося на Крапіўне.
Быццам бы на Крапіўну ваяводы прывялі каля 80 тысяч
чалавек пяхоты і конніцы. Лічба завышаная, прасякнутая
імкненнем узвялічыць атрыманую звычайную перамогу. Але пераможцам заўсёды карціць паказаць сябе героямі, a іншых... самі ведаеце кім. Ні ў адных значных папярэдніх бітвах рускія не збіралі такой колькасці, таму лічым больш верагоднай і праўдзівай лічбу 40 тысяч. Хаця гэта не апраўдвае ваявод, наадварот, сведчыць пра іх як пра бахвалаў. Што да Канстанціна Астрожскага, то ён, безумоўна, з'яўляўся спрактыкаваным стратэгам. I ўсё ж не будзем перабольшваць, бо амаль тую ж бітву на Ведрашы ён прайграў. I няма падстаў хваліцца, што хітрасцю рускія пабілі сваіх жа братоў рускіх па веры на Ведрашы. Канстанцін Астрожскі гэтаксама пасёк, пабіў і патапіў сваіх братоў на Крапіўне.
Адбылося ж гэта так. Канстанцін Астрожскі пад покрывам
ночы з 7 на 8 верасня 1514 года падышоў да Дняпра, пераправіў войска па мосце, састаўленым з добра заканапачаных бочак. Адпаведна грыгарыянскаму календару гэта адбылося 21 верасня 1514г. Як піша Г. М. Сагановіч, намасцілі гаць. Частка войск
перайшла Днепр уброд каля Оршы. Пра пераправу войск Канстанціна Астрожскага паведамілі ваяводзе Чэлядніну, прананаваўшы напасць на частку войск, што нераправіліся і разграміць яе да падыходу асноўных сіл. Той фанабэрыста зазначыў: «Калі мы разаб'ём гэтую частку войска, дык застанецца яшчэ другая, з якой, відаць, могуць злучыцца іншыя войскі, так што нам будзе яшчэ пагражаць вялікая небяспека. Пачакаем, пакуль не пераправіцца ўсё войска, бо нашыя сілы настолькі вялікія, што, несумненна, мы без асаблівых намаганняў зможам ці разбіць гэтае войска, ці атачыць яго ды гнаць, як быдла, да самой Масквы. Урэшце нам не застанецца анічога другога, як заняць усю Дітву».
Дакладных дадзеных пра колькасць войск і загінуўшых няма. Гэта стварае падставу для маніпуляцый. Болып-менш праўдзівыя звесткі можна знайсці ў Васкрасенскім летапісе.
Аўстрыйскі пасол С. Герберштэйн пісаў пад той час: «Острожскнй y града Смоленска не успев нй что же возвратялся с велякйм срамом, абне (тогда) же йз града вышедшйе многне людй, й лйтовскйх людей многйх побйшв, a нных многйх пансквх детей й гетманов поймаше, й князь Константвн побеже, многве возы й телегй со скарбом оставявііійе». М. М. Карамзін піша, іпто «сйя блестяіцая победа не ймела военных следствнй, была рядовой бйтвой во все разгоравшейся борьбе Москвы й Лйтвы за воссоеднненйе русского народа». Натхнена Васілій III і сапраўды мог заявіць: «Доколе конь мой будет ходйть й меч рубять, не дам покоя Лйтве». Пры Васіліі III y памяць узяцця Смаленска і ўключэння яго ў састаў Рускай дзяржавы ў 1524 годзе, непадалёку ад Масквы быў узведзены Новадзявочы манастыр, a ў ягоным іканастасе была ўстаноўлена ікона Смаленскай Багародзіцы.