Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Заходні Буг быў заключаны саюз ці Гарадзельская ўнія, прыняццем трох грамат (прывелеяў), які юрыдычна замацаваў яднанне дзвюх дзяржаў. Першая грамата была выдадзена ад імя 47 польскіх магнатаў, якія надзялялі 47 феадалаў-католікаў княства сваімі гербамі і тым самым прымалі іху сваё брацтва.
У другой грамаце з прыкладваннем 45 пячатак Вялікага Княства Літоўскага феадалы-католікі прымалі згаданыя гербы і абяцалі быць з імі ў вечнай дружбе і неразрыўным саюзе. У выпадку смерці Вітаўта яны абавязваліся не выбіраць сабе князя без парады і згоды польскага боку. Палякі, y сваю чаргу, таксама прытрымліваліся дамовы не выбіраць караля без згоды Вітаўта і магнатаў княства.
У трэцяй грамаце, за якой замацавалася назва Гарадзельскі прывілей, Ягайла і Вітаўт абяцалі назначаць на дзяржаўныя пасады феадалаў-католікаў, якія прынялі польскія гербы. Тым самым яны набывалі магчымасць распараджацца сваёй маёмасцю, a касцёлы, манастыры, іншыя каталіцкія ўстановы мелі пэўныя ільготы. Граматай абвяшчалася аб'яднанне Польшчы і Княства, y той жа час гарантавалася адасобленасць і нязменнасць улады вялікага князя.
Гарадзельскі прывілей умацоўваў пазіцыі каталіцызму ў Вялікім Княстве Літоўскім. У прыватнасці, y прывілеі гаварылася, што з прыняццем каталіцтва Вялікае Княства Літоўскае «далучаецца, уключаецца, злучаецца, перадаецца» Польскаму Каралеўству. Такім чынам, каталіцызм прымаў усе захады, каб інкарпарыраваць княства y склад Польскай дзяржавы. Абяцалася панам, шляхце і баярам Вялікага Княства Літоўскага, якія прымуць каталіцкую веру, што яны могуць карыстацца прывілеямі і пажалаваннямі, як і польскія паны і шляхта. У прывілеі сцвярджалася, што ўсе некатолікі, y асноўным праваслаўныя (а яны складалі большасць насельніцтва княства),
не павінны былі дапускацца на дзяржаўныя пасады і засядаць y польскай радзе, мела ідэалагічны, a не практычны характар, бо большасць мясцовага кіраўніцтва і значная частка паноў-рады належалі да праваслаўнай веры (I. А. Юхо). Так ці гэтак імкненне Польшчы да паглынання Вялікага Княства Літоўскага відавочнае. Захоўвалася супярэчлівасць становішча Вітаўта: нібыта і самастойны ўладар, але «ўсё роўна пад уладай польскага караля». (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 103.)
3 такім падыходам былі нязгодныя і, як маглі, супраціўляліся польскаму ціску многія рускія (беларускія) паплечнікі з акружэння Вітаўта, y прыватнасці, князі Алелькавічы, князі Слуцкія і Капыльскія, нашчадкі Альгерда; князі Сангушкі, нашчадкі Любарта Гедымінавіча; князі Сапегі, нашчадкі Нарымунта Гедымінавіча; князі Вішнявецкія, Збаражскія, Парэцкія, Варанецкія ад Карыбута Альгердавіча; князі ДруцкіяСакалінскія, Горскія, Любецкія, Азерскія, Падбярэзскія ад Рамана Галіцкага; князі Астрожскія ад Данілы Галіцкага і іншыя. («Жнвопнсная Россня», с. 87.)
Пытанні самастойнасці і незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага Вітаўт вырашаў не толькі ваенным талентам і поспехамі ў бітвах. Лічым, што гэта спалучалася з удумлівай унутранай палітыкай. Вітаўт мацаваў верацярпімасць: падтрымліваў праваслаўных і католікаў, рассяляў на сваіх землях некалі ваяўнічых і скораных y бітвах татар, прадпрымальных яўрэяў. Ён здолеў падпарадкаваць удзельных князёў, скарыў пыхлівасць баярства, садзейнічаў зямельным уладалызікам, падтрымліваў гандаль і рамёствы. Дзяржава патрабавала паўсядзённай увагі, і Вітаўт прымаў захады па яе рэфармаванні. Княства пры Вітаўце дасягнула неабсяжнай тэрыторыі. У яго ўваходзілі Віцебская, Віленская, Гродзенская, Валынская, Екацярынаслаўская, Кіеўская, Чарнігаўская, Херсонская,
Падольская,
Смаленская землі. A. К. Кіркор адзначае:
«Горды і
высакамерны з князямі, суровы для воінскіх паплечнікаў патрабавальны і няўмольны ў справах правасуддзя, ён быў заўсёды даступны для нізшых: кожны воін, кожны пасялянін без
боязі прыходзіў да яго і растлумачваў свае патрэбы».
Вялікае Княства Літоўскае мела шырокія гандлёвыя зносіны, выкарыстоўваючы выхады да Балтыйскага, Каспійскага і Чорнага мароў. Гандаль квітнеў. Па Нёману Літва сплаўляла лес, хлеб, лён, каноплю, мёд, рыбу, скураныя вырабы, упрыгожанні з бурштыну, воск і іншую прадукцыю. Пры Вітаўце Вялікае Княства Літоўскае
набыло магутную сілу і веліч. Знешнія зносіны таксама прыцягвалі ўвагу. У яго склаліся добрыя адносіны з Масковіяй. Вітаўт вельмі любіў свайго ўнука Васіля, вялікага князя Маскоўскага. Многія рускія князі лічылі Вітаўта сваім гаспадаром. Чэхія прапаноўвала яму сваю карону. Папа рымскі бласлаўляў ягоныя справы. Германскі імператар Сігізмунд прапанаваў яму
стаць каралём літоўскім. Вітаўт да часу не клапаціўся надта пра гэтыя знешнія ўладарныя праявы, хаця, безумоўна, разумеў важнасць княства пры вырашэнні міжнародных спраў.
Але на схіле свайго жыцця ён, мусіць, усвядоміў важнасць пэўных дзяржаўных крокаўдля Вялікага Княства Літоўскага.
На свята Вадохрышча ў 1429 годзе Вітаўтам былі запрошаны да сябе ў Луцк госці з усёй Еўропы: кароль Ягайла з жонкаю ў суправаджэнні князёў Мазавецкіх, Лігніцкіх, Паморскіх і іншых прыбліжаных; Васіль Васільевіч, вялікі князь Маскоўскі з Барысам Цвярскім, Алегам Казанскім, князямі Адоеўскімі. Прыехалі кароль дацкі Эрык, ханы Перакопскі, Прыдонскі і Прыволжскі; Ілья, гаспадар Валошскі; вялікі магістр Лівонскага ордэна Зігфрыд; паслы імператара Іаана Палеолага; легат папы рымскага Андрэй; пасол ад тэўтонцаў; мітрапаліт Маскоўскі Фоцій; імператар рымскі Сігізмунд з жонкаю Варвараю і з пышнаю світаю князёў, герцагаў,
графаў і баронаў нямецкіх, венгерскіх, багемскіх, кроацкіх і рагузскіх. Безумоўна, разам з імі было нямала і іншай чэлядзі.
Летапісы данеслі гасціннасць і пышнасць, з якой Вітаўт вітаў гасцей, частуючы вытанчанымі пачастункамі. Неверагодна, але знаўцы сцвярджаюць, што ў тым застоллі няма перабольшвання: за 7 тыдняў гасцявання было выпіта 700 бочак віна, мёду піва, раманеі, мальвазіі. На пачастунак дарагім гасцям было заколата 700 быкоў і кароў, 1400 баранаў, 100 зуброў, 100 вяпрукоў, 100 ласёў.
Госці з’ехаліся невыпадкова усё ішло да каранавання Вітаўта на караля Вялікага Княства Літоўскага. Папа рымскі даў згоду, падтрымліваў імператар Сігізмунд. Не супярэчылі і іншыя. Ягайла, як ні дзіўна, таксама быў не супраць, хаця і не разумеў карысці гэтага кроку для Полыпчы. Але, зыходзячы з дружбы, з павагі да Вітаўта, які заўсёды ставіўся да яго добразычліва і сумленна, Ягайла ÿcë-ткі вагаўся. У сталыя свае гады ён стаў яшчэ больш нерашучым, недаверлівым. У гэтым бачыўся ўплыў епіскапа кракаўскага Збігнева Алясніцкага, спрактыкаванага дыпламата, сапраўднага сына Польшчы, які жыў яе інтарэсамі і імкненнямі ўмацавання адзінства каралеўства і вялікага княства. Гэткімі настроямі былі прасякнуты многія прыбліжаныя Ягайлы. Але найболып дамагаўся адмовы Вітаўта ад кароны Алясніцкі. Ён выкарыстаў для гэтага ўсе свае красамоўства, каб пераканаць Вітаўта ад няправільнага, на яго думку, крока. Аднак Вітаўт быў рашучы. Абураны, ён нават выказаў епіскапу нешта зневажальнае. Вітаўт даражыў каронай. Алясніцкі, таксама ўпарты, пайпюў нават на тое, каб угаварыць Ягайлу пакінуць Луцк, што яны і зрабілі. Такая знявага абурыла ўсіх гасцей. Тым не менш «каранацыя» была перанесена на 1430 год y Трокі. Кракаўскі епіскап бездапаможна адчуваў, што Вітаўт не паддаецца на яго зламысныя інтрыгі. I тады пайшоў на прыдуманы ім спосаб угаварыў Ягайлу
аб’явіць праз сваіх паслоў Вітаўту, што ён саступае яму нольскую карону. Бачыце, шаноўны чытач, на якія хітрасці пайшлі палякі, каб толькі, не дай Бог, не адпусціць Вялікае Княства Літоўскае на вольнае, самастойнае, незалежнае існаванне. Аднак Вітаўт не спакусіўся Польшчай, так люба была яму Літва. Ён рашуча адмовіўся, мусіць, бачачы ўнутраныя хіжыя польскія падкопы.
I вось госці зноў сабраліся, цяпер y Троках. Аднак імператар Сігізмунд, думаю, невыпадкова, не прыехаў аднак выслаў карону з прадстаўнічымі пасламі. Усё было падрыхтавана да ўрачыстай падзеі. Здавалася, нішто ўжо не перашкодзіць Вітаўту ў жаданым. Але і тут пан Алясніцкі пераўзышоў, мабыць, самыя вытанчаныя д’ябальскія выкрутасы.
Летапіс адлюстраваў гэтую ганебнасць: «Ляхі, не жадаючы тае кароны Літве, карону тую, пасланую Сігізмундам, y паслоў адабралі і рассекшы яе на дзве часткі, прыклалі (далучылі. М. К.) да кароны біскупа кракаўскага (да кароны Алясніцкага. М. К.), якая і цяпер пры замку кракаўскім і касцёле св. Станіслава есть».
Вітаўт напярэдадні дзеі ўпаў з каня і адчуваў сябе хворым. Несумненна, дрэннае самаадчуванне ўскладнялася ўсім тым ганебным, што адбылося. Вітаўт, магутны ўладар і таленавіты палкаводзец, знясілены жыццёвымі праявамі і сталымі сваімі гадамі, не вытрымаў польскай, Ягайлавай хіжасці, 27 кастрычніка 1430 года адышоўу нябыт.
Адразу ж (14303 пасля смерці Вітаўта ў парушэнне ўсіх папярэдніх дамоўленасцей, пра якія гаварылася раней, Ягайла прызначае вялікім князем Літоўскім і намеснікам свайго малодшага брата Свідрыгайлу, сына вялікага князя Альгерда і ягонай другой жонкі, цвярской князёўны Юльяны. Усё жыццё Свідрыгайлы было непаслядоўным і мяцежным. То ён праваслаўны з імем Леў, то католік Баляслаў. Ягайла даў брату ва ўдзел Віцебскае княства, Вітаўт y 1393 годзе яго адабраў, не
жадаючы патураць Ягайлаву стаўленіку. Безумоўна, прыгадвалася роля Ягайлы ў забойстве бацькі. Зразумела, іпто і Свідрыгайла не стаў лепш ставіцца да Вітаўта, падтрымліваў ягоных праціўнікаў урэшце чаго той быў высланы ў Кракаў і ўтрымліваўся ў турме. Вызваліў яго, умацаваўшыся, Ягайла. Страта Віцебска і кракаўскае ганьбаванне выклікала пачуццё помсты. Свідрыгайла кідаецца да крыжакоў і з іх дапамогай захоплівае Віцебск. Вітаўт, дэманструючы сваю моц, адбірае горад, бярэ Свідрыгайлу ў палон і адпраўляе яго ў Полыпчу, да Ягайлы.
Мусіць, Ягайла паўплываў на малодшага, бо 12 жніўня 1399 года Свідрыгайла прымае ўдзел y складзе раці Вялікага Княства Літоўскага ў бітве на рацэ Ворскла, што на Палтаўшчыне. Вітаўт тады выступаў на баку хана Залатой Арды Тахтамыша, па яго просьбе, супраць войскаў ЦімурКутлука і Едыгея, пра якіх мы гаварылі выіпэй. Войска Вітаўта тады было разгромлена, сам ён ледзьве ўцёк.
Мусіць, напаткаўшая бяда крыху сцішыла процістаянне і амбіцыі малодшага шукальніка княжацкае ўлады. У 1400 годзе Свідрыгайла прысягнуў Вітаўту на вернасць і падпарадкаванне. Вітаўт выдзеліў яму пасад y Падоллі. Некага гэта магло задаволіць, толькі не Свідрыгайлу. Амбіцыі турбавалі яго, трон вялікага князя Літвы спакушаў. Падмогу ў сваіх памкненнях ён знайшоў y крыжакоў. Аднак зноў няўдала. Свідрыгайла манеўруе: мірыцца з Вітаўтам, той дае яму вялікакняжацкі пасад y Северску на сённяіпняй Браніпчыне. Мяцежны ўладар не супакойваецца, ладзіць новыя змовы. Мусіць, Вітаўт зразумеў, што змоўцу лепш пасядзець y турме, каб падумаць пра вірлівыя свае памкненні.