Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
На жаль, прысаромлены князь і рускае воінства і ў далейіпым неаднаразова траплялі ў складаныя сітуацыі, хоць прымаўка ў народзе прыжылася, папярэджвала.
Між тым становішча на рускай зямлі было складаным. Сквапныя да чужых зямель заваёўнікі, іншым разам, адной праваслаўнай веры, адной мовы, звычаяў, працягвалі варагаваць. чакаць паслаблення, каб наляцець, абрабаваць, узяць y палон.
Па-іншаму пайшлі справы ў Вялікім Княстве Літоўскім пасля смерці ў 1377 годзе Альгерда. Перад адыходам ён раздаў свае землі сынам: Ягайлу Вітебскае, Дзмітрыю Карыбуту Друцкае, Новагародскае і Лідскае, Полацкае княства дасталося князю Андрэю, старэйшаму сыну. Чамусьці па парадзе сваёй жонкі цвярской князёўны Юльяны Аляксандраўны Альгерд перадаў вялікакняжацкі пасад Ягайлу, y праваслаўі Якаву. Андрэй Полацкі палічыў сябе пакрыўджаным, не прызнаў правоў малодшага брата. Не пагадзіўся з прызначэннем Ягайлы князь Трокскі, уплывовы дзядзька Кейстут, які атабарыўся ў Жамойціі, y Троках і імкнуўся навязаць таму свае погляды на лёс Жамойціі. Сварку вырашыў выкарыстаць y сваіх мэтах вялікі князь Маскоўскі і пачаў рыхтавацца да пахода на Літву, як коратка і абагульняюча называлі ў той час Вялікае Княства Літоўскае.
Князь Полацкі Андрэй уцякае ў Пскоў. Тут яго ў 1342 годзе ўжо выбіралі сваім князем. Цяпер, y 1377 годзе, яго зноў
прымаюць і выбіраюць князем. Вялікі князь Маскоўскі Дзмітрый
падтрымлівае ўцекача. У кааліцыю супраць Ягайлы ўступае князь Смаленскі, Лівонскі ордэн і Вялікі Ноўгарад. Вайна пагражае Літве.
Ягайла таксама рыхтуецца да паходу, падмаўляе выступіць супраць Кейстута, які імкнецца захапіць вялікакняжыцкі трон, валадароў Тэўтонскага ордэна і лівонцаў, абяцаючы ім не падтрымліваць яго памкненні. Кейстут даведаўся пра тайныя дамовы з тэўтонамі і лівонцамі. У 1381 годзе Кейстут апярэджвае развіццё падзей, пазбаўляе яго вялікакняжацкай улады, пакінуўшы яму ў насмешку Крэўскае ўладанне. Ягайла не змірыўся са сваім становішчам прывёў на Літву крыжакоў адваяваў вялікакняжацкі пасад, заняў Вільню.
У 1381 годзе Кейстут вырашыў апярэдзіць Ягайлу, пайшоў на Вільню, захапіў Ягайлу і загадаў адвезці таго ў Віцебск. Ягайла знешне праяўляў пакорлівасць, абяцаў не ўдзельнічаць y змовах. Сам жа, апынуўшыся праз нейкі час на волі, адразу ж звярнуўся да крыжакоў па дапамогу, абяцаючы аддзячыць, каля тыя дапамогуць вярнуцца яму да ўлады. Крыжакі абяцалі і сапраўды ўварваліся ў княства з вялікім войскам. Ягайла разам з імі неспадзявана абрынуўся на Кейстута, Але, як і кожны хцівы чалавек, ён не быў перакананы ў перамозе. Таму пайшоў на хітрасць: зноў пачаў клясціся ў вернасці, раскайваўся ў сваіх ганебных учынках і запрашаў дзядзьку з сынам Вітаўтам y госці ў свой абоз, каб выказаць асабіста імкненне да паразумення і міру.
Кейстут з сынам Вітаўтам і ў суправаджэнні старога слугі Рыгора Амуліча, не жадаючы вайны, прыехалі да Ягайлы. Але ледзь яны апынуліся ў лагеры Ягайлы, як былі схоплены. Іх прывезлі ў Крэва (цяпер вёска ў Ашмянскім раёне), кінулі ў скляпенні, дзе на няты дзень задушылі Кейстута разам з слугой Рыгорам Амулічам. Гэткі ж лёс чакаў і Вітаўта. Выратавала яго служанка ягонай жонкі Ганны Святаслаўны. Разам са служанкай
Аленай Ганна Святаславаўна дамаглася спаткання ў турме з Вітаўтам. Алена аддала сваю вопратку Вітаўту, a сама пераапранулася ў ягоную. Вітаўт, пераапрануўшыся ў служанку, выйшаў са скляпення.
Вітаўт быў сынам Кейстута і вайдэлоткі Біруты, якая прысвяціла сябе служэнню язычніцкім багам y храме і дала запавет ніколі не выходзіць замуж. Але Кейстут, вяртаючыся дадому з далёкай Прусіі, убачыў вайдэлотку, закахаўся ў яе і прымусам узяў яе ў жонкі. Богі
не даравалі князю такога ўчынку, лёс яго быў незайздросны. На пяты дзень зняволення ў Крэўскім замку ён быў задушаны. Дзеці Кейстута і Бірутэ: сыны Таўцівіл і Жыгімонт, дочкі Дайнітэ і
Рынгала жылі доўга і шчасліва, не пакідаючы сваёй маці, якая памерла ў 1416 годзе. Імя вайдэлоткі не згасла іскрынкай y гісторыі. У горадзе Паланга сучаснай Дітвы Бірутэ ўсталяваны помнік.
Тры дні і тры ночы Алена рабіла ўсё, каб турэмшчыкі не западозрылі знікнення Вітаўта. Яна ляжала, захутаўшыся ў коўдру, даючы тым самым Вітаўту ўцячы, як мага далей.
Дзякуючы сваёй хіжасці, Ягайла ўмацаваў сваё вялікакняжацкае становішча, прыняў захады, каб замацавацца ў Полацку, дзе на пасадзе быў Андрэй Гарбаты, сын Кейстута. Ён паслаў туды свайго брата Скіргайлу, але палачане яго не прынялі, нібыта з-за ягонага язычніцтва. Яны аддалі пасад Андрэю Альгердавічу. Прычына адмовы Скіргайлу была інпіай.
Вялікае княства Маскоўскае адчула сваю сілу, супрацьстаяла тром буйным паходам y 1368, 1370 і 1372 гадах войск багатага і моцнага Цвярскога княства на чале з Міхаілам Аляксандравічам, якога падтрымліваў тады вялікі князь Літоўскі Альгерд. Узросшая
моц Русі дазваляла ажыццявіць некалькі паходаў на ўсходнія тэрыторыі Вялікага Княства Дітоўскага, валадары якога захапілі старажытнарускія землі Валынь і Падляшша, Кіеўшчыну і Чарнігаўшчыну, Турава-Пінскае, Мінскае, Полацкае, Віцебскае княствы, па сутнасці сучасную тэрыторыю Беларусі і Украіны.
У 1380 годзе, дакладней 8 верасня, на Куліковым полі, каля ракі Няпрадвы, правым прытоку Дона, адбылася бітва, y якой сышліся войскі мангола-татарскай Залатой Арды і вялікага князя Маскоўскага Дзмітрыя. Паход арды быў помстай за паражэнне, якое нанёс князь Дзмітрый Іванавіч ардынцам y 1378 годзе на рацэ Вожа ў Разанскай зямлі. Перамога акрыліла рускіх, якія прагнулі вызвалення ад спрадвечна жорсткага ворага.
На гэты раз ардынскі хан Мамай прывёў войскі як не 40 ці нават 60 тысяч коннікаў. Каб скарыць рускіх, хан заручыўся падтрымкай вялікага князя Літоўскага Ягайлы. Пагроза была рэальнай, і князь Дзмітрый звярнуўся па дапамогу ў саюзныя княствы. Адразу ж адгукнуліся на просьбу белазерскія, мурамскія, ялецкія, тарускія, мяшчорскія, яраслаўскія, растоўскія, наўгародскія княжыя палкі і дружыны, усяго каля 70 тысяч таксама коннікаў. У сярэдзіне жніўня (15) 1380 года войскі сышліся каля г. Каломна. 26-27 жніўня Дзмітрый Іванавіч пераправіў войска праз раку Аку каля вусця ракі Лапасні і пайшоў да Дона. 4 верасня ва ўрочышчы Беразуй да галоўных рускіх сіл далучыліся войскі Андрэя Альгердавіча, князя Полацкага і дружына князя Дзмітрыя Альгердавіча, князя Трубчэўскага.
Рускія палкі занялі левы бераг ракі Вожы, ардынцы правы. Дзмітрый Іванавіч размясціў свае войскі на ўзвышшы. Па правым флангу войск князя сталі палкі Андрэя Альгердавіча. Дзмітрый Альгердавіч камандаваў «палком левай рукі», левым флангам войск вялікага князя Маскоўскага, агульная колькасць якога складала 150-170 тысяч коннікаў і пешых. Значная частка войска
была з «небывальцаў», нявопытных. Летапісы захавалі імёны некаторых з іх Юрка Сапожнік, Васюк Сухаборай, Сенька Быкаў, Грыдзя Хрулец. 7 верасня вечарам было вырашана наводзіць масты цераз Дон, a ноччу, 8 верасня, перапраўляцца. Каля паловы
восьмага раніцы 8 верасня руская раць скончыла пераправу. Пазіцыя рускіх войск была выбрана ўдала: з тылу раць прыкрываў Дон, з правага флангу рака Няпрадва і яе прытокі, з левага рака Смолка. Па абодвум флангам войскі прыкрывалі таксама нізіны і лясы, іпто ўскладняла дзеянні ардынскай конніцы. 3 усяго гэтага выцякала і небяспека для рускіх войск. Пры такой пазіцыі ім патрэбна была толькі перамога, рэльеф мясцовасці не пакідаў ім магчымасці для адступлення ці бегства. На крайнім участку левага фланга ў Зялёнай дуброве, густым лесе, што месціўся ля ракі Смолкі, Дзмітрый Іванавіч паставіў засадны полк пад кіраўніцтвам князёў Уладзіміра Андрэевіча і Дзмітрыя Міхайлавіча Баброка Валынца.
Дзмітрый Іванавіч звярнуўся да воінаў з такімі словамі: «Братья, лучше почетная смерть, чем постыдная жнзнь!
Лучше было не ндтн протнв этнх безбожннков, чем прнйтн н ннчего не сделать н вернуться обратно. Так перейдем же ныне
Дон н сложнм там головы свон за святые церквн, за православную веру н за братьев нашнх хрнстнан!»
Воіны надзелі даспехі, перайшлі Дон і разбурылі за сабой масты. Перад імі легла раўніна, якая сягала 8 кіламетраў шырынёй і 9 кіламетраў даўжынёй, a само поле бітвы між Смолкай і Ніжнім Дубікам, прытокам ракі Няпрадвы, было меншым 4-5 кіламетраў.
Раніца 8 верасня 1380 года, дзень нараджэння Багародзіцы, выдалася незвычайна туманнай. Да 10 гадзін, па іншых летапісах да трэцяй гадзіны дня, ён растаяў. Князь Дзмітрый загадаў палкам выступаць. Загучалі камандныя трубы, зурны, барабаны і бубны. Сцягі трапяталі на свежым ветры. Вялікі князь зняў свае даспехі і
ўсклаў іх на свайго бліжэйшага баярына Міхаіла Брэнку. Яму ж перадаў і сцяг галоўнакамандуючага вялікага палка. Сам уліўся ў перадавыя шэрагі, каб змагацца поплеч з імі, як простаму ваяру. Саратнікі спрабавалі пераканаць яго: «Княже, не становнсь впередн бнться, но стань сзадн, нлн на крыле, нлн где-ннбудь в другом месте!» «Да как же, адказваў Дзмітрый Іванавіч, я скажу кому-ннбудь: «Братья, встанем крепко на врага!», a сам встану сзадм н лнцо свое сокрою? Не могу я так делать, чтобы танться н скрывать себя, но хочу как словом, так н делом прежде всех начать н прежде всех голову положнть, чтобы прочне, вндя мое дерзновенне, так же сотворнлн н многнм усерднем!»
3 Краснага ўзгорку пачалі спускацца ардынскія коннікі на чорных конях і ў цёмных даспехах з буйвалінай скуры, якія нагадвалі чорную хмару, што накрывала з поўдня Кулікова поле. Рускія воіны, наадварот, мелі светлыя, каляровыя даспехі і адзенне.
Паданне данесла да нас, што бітва пачалася ііаядынкам ардынца Чалубея і рускага ваяра-манаха Перасвета. Разагнаўшы коней, яны ўдарылі адзін аднаго коп'ямі і «спадоша оба на землю мертвы, й ту конець прнаша оба».
Летапісы паведамляюць, што прыкладна ў палове адзінаццатай гадзіне Мамай выслаў уперад лучнікаў, асыпаць рускіх градам стрэл, змардаваць, змяшаць іх рады. Аднак рускі старажавы полк адбіў атаку лучнікаў. У перадавых радах змагаўся разам з усімі воінамі князь Дзмітрый Іванавіч, які «прежде всех стал на бой н впередн с татарамм много бнлся». Акружаны з усіх бакоў ардынцамі, ён наносіў ворагам адчувальныя ўдары. Даставалася і яму. Яго білі «много по голове н по плечам, н по жнвоту... бнлн н кололн, н секлн, но спасся он от смертн, только утомлен был от велнкой бнтвы почтн до смертн». Князь застаўся жывы, але быў цяжка паранены. Акружаны вернымі ваярамі,