Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Бачачы гэта, Вітаўт узяў кірунак на ўмацаванне адносін з Маскоўскім вялікім князем Васілём I Дзмітрыевічам і крыжакамі. Ён выдаў сваю дачку Сафію замуж за маскоўскага ўладара, y 1389 годзе аддаў крыжакам Жамойцію.
М. М. Карамзін апавядае пра лёс маладых, y прыватнасці, пра Васіля і Вітаўта. Вітаўт, выратаваны ахвярай цудоўнай служанкі сваёй жонкі Ганны Алены з крэўскіх скляпенняў, пра якое мы ўжо
згадвалі, вымушаны быў збегчы ў Прусію, да немцаў. Бацька ягоны Кейстут загінуў жорсткасцю крывавага Ягайлы ў тым жа Крэве. I так сталася, што ў 1386 годзе Васіль бег з Арды ў Малдавію і на шляху ў Масковію быў затрыманы Вітаўтам ў нейкім з нямецкіх гарадоў. Жартам ці сапраўды, летапісы маўчаць, Вітаўт адпусціў яго з умовай, што той жэніцца на яго дачцэ. Васіль праз пяць гадоў на сямнаццатым годзе свайго жыцця вырашыў выканаць дадзенае абяцанне. Тут супадалі мужчынскае сумленне і дзяржаўныя інтарэсы яго, на той час як вялікага князя Маскоўскага. Баяры маскоўскія Аляксандр Поле, Белявут, Селіван ездзілі за нявестаю ў Прусію, вярнуліся праз Ноўгарад. Князь Літоўскі Іван Альгердавіч ад імя Вітаўта праводзіў прыгажуню Сафію да Масквы, дзе маладыя аб’ядналіся на радасць бацькоў і народаў дзвюх краін. Шчаслівы пілюб быўда месца ўладарам.
Дапамога зяця Васіля I была чыста дыпламатычнай, але
ўплывовай. Пагроза Тэўтонскага ордэна з’яўлялася рэальнай, што абумовіла дасягненне некалькіх сур’ёзных перамог над Ягайлам, пасля чаго той пайпіоў на перамовы. 5 жніўня 1392 года бакі сустрэліся ў маёнтку Вострава непадалёку ад горада Ліды. Вітаўт адмовіўся ад саюза з ардынцамі, заключыў Востраўскае пагадненне. Ён прысягнуў каралю Ягайлу і каралеве Ядзвігі, якія прыехалі ў Ліду і цёпла віталі Вітаўта. Такая пераарыентацыя нядаўняга Крэўскага вязня і ягонага акружэння на Полыпчу ўмацоўвала ўладу караля, змяняла дзяржаўны статус самога Вітаўта. Ён станавіўся менш залежны ад удзельных князёў, іх бясконцых дамовых змоў і дэстабілізуючых памкненняў.
Нарэшце Вітаўта прызналі старэйшым сярод шматлікіх родных і стрыечных братоў Ягайлы, што ўладарылі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Востраўскае пагадненне (1392 г.) давала Вітаўту рэальную ўладу. Ён станавіўся, як адзначае А. П. Грыцкевіч, пажыццёвым намеснікам караля і фактычным
кіраўніком дзяржавы, праўда, на той час без тытула «вялікі князь», a толькі з тытулам князя Літвы, што ўжо само па сабе было нямала, таму Вітаўт дзейнічаў рашуча нават y адносінах да сваякоў караля, што расселіся па розных ўдзелах і самі былі не супраць паспытаць каралеўскай улады. Таму ён y некаторых з іх, y прыватнасці, Скіргайлы, адабраў Полацк, y Свідрыгайлы (брата караля) Віцебск,у Дзмітрыя Карыбута Ноўгарад-Северскі, y Фёдара Любартавіча Валынь, y Фёдара Карыятавіча Падолію, y Уладзіміра Альгердавіча Кіеўскую зямлю.
Князь Дзмітрый Северскі, Фёдар Падольскі, Свідрыгайла Віцебскі ўздымаюць паўстанне. Чарговым крокам Вітаўта па ўмацаванню ўлады з’явілася замена спадчыннага княжання ў заходнерускіх землях намесніцтвам і ягоных прадстаўнікоў. Удзельныя князі здаліся не адразу. Асаблівую непакорлівасць дэманстравалі князі Смаленскія. Старшага з іх, Юрыя Святаслававіча, , падтрымліваў князь Разанскі Алег. Вітаўт паехаў y 1395 годзе ў Смаленск. Як адзначаецца ў «Жнвопнсной Росснн», князі выйшлі да яго з паклонам і запрасілі да сябе. Вітаўт пайшоў і спыніў свары, аб'явіўшы сябе Смаленскім князем. Жадаючы спыніць даўнія спрэчкі, Вітаўт y 1396 годзе зноў прыехаў y Смаленск, дзе разам са сваім зяцем вялікім князем Маскоўскім Васілём I разгранічылі тэрыторыі Літоўска-Рускага і Маскоўскага княстваў. Як піша В. Ю. Ластоўскі, «Віленская, Ковенская, Гродзенская, Сувалкаўская, Падольская, Валынская, Смаленская, Мінская, Магілёўская, Віцебская, Кіеўская, Чарнігаўская, Кацярынаслаўская, Херсонская, Арлоўская, частка Калужскай, Тульскай зямель належылі Вітаўту. Дзяржава яго цягнулася ад межаў Пскоўскіх і вёскі Мажайска (107 вёрстаў ад Масквы) да Галіччыны і Малдавіі з аднаго боку, a з другога да берагоў рэк Акі, Сулы і Дняпра. У 1398 годзе Вітаўт падпарадкаваў сабе і Ноўгарад.
Ягайла, бачачы такія перамены ў Вялікім Княстве Літоўскім, непакоіўся, пачаў шукаць магчымасці ўздзеяння на княства ,каб ўтаймаваць вялікакняжацкі сверб свайго стрыечнага брата. У адказ Вітаўт y 1398 годзе зноў заключае саюз з Тэўтонскім ордэнам.
Трэба адзначыць, што ў сваіх абарончых і заваёўніцкіх планах апірышча шукаў не толькі Вітаўт, але, як вядома, і іншыя краіны. Напрыканцы ХШ стагоддзя да Вялікага Княства Літоўскага звярнуўся па дапамогу татарскі хан Тахтамыш, які разбіў пасля Кулікоўскай бітвы новыя орды Мамая і заняў прастол y Залатой Ардзе. У 1382 годзе ён захапіў і спаліў абяссіленую Маскву, аднавіўшы ўладу ханаў Сарая, але неўзабаве быў звергнуты ЦімурКутлукам і прыбег y Літву. Вітаўт адвёў яму пад жыллё Лідскі замак, аказваў яму знешнія знакі павагі, раздумваючы, якую б выгаду атрымаць ад свайго нечаканага паланяніка і госця. У галаве круцілася даўняя думка Усходняя Русь з яе багаццямі і неабсяжнымі прасторамі. Неяку гутарцы з Тахтамышам мара сама выпырхнула з вуснаў: «Пасаджу цябе ў ардзе, a ты мяне пасадзіш на Маскве вялікім князем...»
У 1397 годзе разам з Тахтамышам пайшоў да Азова, разбіў там татарскія войскі, прагнаў іх за Волгу і, узяўшы незлічоныя багацці, са шматлікімі палоннымі вярнуўся ў Літву. Тахтамыша ён не пасадзіў на ханскі прастол. Той заперся ў Лідскім замку.
У 1399 годзе пыхлівы, упэўнены ў станоўчых выніках паходу Вітаўт зноў пайіпоў на арду, непадалёку ад ракі Ворсклы, левым прытоку Дняпра, яго сустрэлі паслы хана Цімур-Кутлука і сказалі ад імя свайго гаспадара: «За што ідзеш на мяне? Я не ступаў ніколі на тваю зямлю са зброяй!» На што Вітаўт адказаў: «Бог даў мне ўладарнасць над усімі землямі, будзь маім сынам і даннікам, ці будзепі рабом».
Далей A. К. Кіркор піша ў «Жнвопнсной Росснн»: «Цімур згаджаўся плаціць Вітаўту даніну і прызнаваць яго бацькам, але не
жадаў чаканіць на сваіх грошах выяву Вітаўта і герб літоўскі». Вітаўт лёгкадумна разважаў, гледзячы як коннікі Едыгея карцінна скачуць па беразе Ворсклы. Вітаўт і Тахтамыш са сваімі некалькімі тысячамі ваяроў былі ўпэўнены ў зыходзе бітвы. Вітаўт ужо ўяўляў, як Тахтамыш сядзе ў Залатой Ардзе ханам, a яму выдасць ярлык на Маскоўскае княства, валоданне Ноўгарадам, Псковам. У раці князя было ад 15 да 20 тысяч ваяроў на чале з 50 князямі Вялікага Княства Літоўскага, пераважна заходнерускіх (беларускіх) зямель, якія колькасна пераважалі ў дзяржаве. Палітычную і дыпламатычную падтрымку паходу блаславіў папа рымскі, які абвясціў яго крыжовым.
Войскі сышліся на пераправе праз раку Ворсклу. Пачынаць бітву татары не спяшаліся, чакаючы падыходу конніцы вучня Тамерлана Едыгея. Вітаўта гэта не насцярожыла. A калі зразумеў y чым прычына прамаруджвання, было ўжо позна. Арда пайшла сцяной. Едыгей прывёў 260-тысячнае войска. Вітаўт быў акружаны і разбіты.
В. Л. Насевіч піша, што з абодвух бакоў загінула да ста тысяч чалавек, не менш за 16 літоўска-беларускіх князёў, шэраг польскіх паноў, y тым ліку кракаўскі кашталян Снытка. Вітаўт і Тахтамыш з рэшткаю войск выратаваліся. Планам іх, пра якія яны так захоплена разважалі, не суджана было здзейсніцца. Цімур-Кутлуку пашанцавала. Узяўшы вялікі палон і абоз Вітаўта, ён неўзабаве спустошыў землі Кіеўшчыны і Валыні.
Карыстаючыся цяжкасцямі, якія напаткалі Вялікае Княства Літоўскае, Польшча навязала ёй дзяржаўны і палітычны саюз для процівадзеяння абедзьвух краін знешнім пагрозам, y прыватнасці, з боку нямецкай агрэсіі.
Каб залагодзіць літоўска-беларускі бок, польскія феадалы абавязваліся, што ў далейшым, y выпадку смерці Ягайлы, не выбіраць караля без згоды Вялікага Княства Літоўскага. Дагавор,
падпісаны 18 студзеня 1401 года ў Вільні Вялікім Княствам Літоўскім і 11 сакавіка гэтага ж года y Радаме (Польшча), пацвярджаў уладныя правы Вітаўта, названага найвышэйшым князем Літоўскім, a таксама на самастойнае, незалежнае кіраванне. Новую ўнію пацвердзілі 40 феадалаў Літвы, прыклаўшы свае пячаткі.
У 1404 годзе Вітаўт, як бы выпрабоўваючы гэтыя пагадненні, пры дапамозе палякаў сцішыў незадавальненне нядаўна прыдбанага Смаленска. Аднак Ноўгарад утрымаць не ўдалося, хоць далучалі яго не аднойчы. Вольналюбівыя наўгародцы болып кіраваліся да Масквы. Вітаўт не змірыўся з гэтым. Ён тры разы, апошні раз y 1408 годзе, спрабаваў пахіснуць і Маскву, якая таксама прэтэндавала на Ноўгарад. Так, y 1428 годзе Вітаўт зноў прыйшоў пад Ноўгарадскія муры. За наўгародцаў уступілася Масква. Раць Вітаўта і Васіля 1 сышліся на рацэ Угра. Бойкі аднак не адбылося, абышлося без крывапраліцця. Бакі, не пачынаючы бітвы, дамовіліся ўстанавіць мяжу паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім. Такая мяжа якраз пралягала на рацэ Угра.
Так, Вялікае Княства Літоўскае апынулася ў складаным становішчы. Але знясіленая цяжкімі стратамі, яна павіна была знайсці ў сабе сілы, каб даць адпор даўняй навале агрэсіўнай палітыцы Тэўтонскага ордэна супраць Польшчы і Літвы. Пад 1408­1409 гады тэўтонцы захапілі тэрыторыю паміж вусцямі рэк Вісла і Нёман, Усходняе Памор’е, Жамойцію, Эстляндыю і іншыя землі. Уварванні, набегі крыжакі здзяйснялі па некалькі разоў на год, разбураючы, спальваючы гарады і вёскі, беручы ў палон людзей.
Канцэпцыя «Дранг нах Остэн» («Націск (Паход) на Усход») мела сваёй мэтай утварэнне Вялікай Тэўтоніі, якая б уключала востраў Руген y Балтыйскім моры да Фінскага заліва, Польшчу, Вялікае Княства Літоўскае, Пскоўскую зямлю і ўладанні Вялікага
Ноўгарада. Ордэн паступова ажыццяўляў намечаны план. Была захоплена Добжынская зямля і горад Быдгашч (Полывча). Чэшскі кароль Вацлаў Люксембургскі прыклаў немалыя пасрэдніцкія намаганні, каб заключыць перамір'е, але дасягнутыя ўмовы не вырашалі праблемы. Польшча і Вялікае Княства Літоўскае разумелі, што адкладваць пытанне далей ужо нельга, патрабуюцца рашучыя дзеянні. У сувязі з гэтым Ягайла і Вітаўт сабраліся ў снежні 1408 года на тайную нараду ў Новагародку, дзе абмеркавалі пытанні вайны супраць Тэўтонскага ордэна. Праз год, y снежні 1409 года, на сустрэчы ў Берасці [Брэсце] былі прыняты рашэнні пра пачатак кампаніі.