Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Дзейнасць Любарта, y праваслаўі Дзмітрыя, сведчанне незалежнага княжання пры вялікакняжацкай уладзе Гедыміна, удумлівага валадарання. Беларускі гісторык А. Белы адзначае, што ў 1340-1349 гады галіцкае баярства прызнавала сваімі гаспадарамі то Любарта, то польскага караля Казіміра III, то венгерскага Людовіка I, што выклікала супярэчанні паміж імі. Дарэчы, гэта япічэ адзін яскравы прыклад запрашэння іншаземцаў на валадаранне ў сваіх землях. Пагодзімся, што, вяртаючыся да гісторыі з Міндоўгам, служэнне чужым уладарам шырока прымянялася ва ўсе часы.
Любарт паказаў сябе спрактыкаваным палітыкам, калі падтрымаў ініцыятыву мітрапаліта Кіеўскага Феагноста на скасаванне ў 1347 годзе Галіцкай мітраполіі, каб тым самым пазбегнуць пашырэння ўплыву Польшчы і Венгрыі на паўднёвазаходнія землі Вялікага Княства Літоўскага. Праўда, пазбегнуць сутыкнення з Польшчай і Венгрыяй не ўдалося, больш таго, яны аб’яднанымі сіламі разгарнулі барацьбу за Валынь і Галіччыну.
У жніўні 1352 года ў адной з ваенных сутычак Любарт разам з братам Кейстутам трапіў y палон да венграў. 15 жніўня гэтага ж
года падпісаў дагавор з венгерскім каралём Людвікам I, паводле якога адмаўляўся ад сваіх правоў на Галіччыну і павінен быў выплаціць вялікі выкуп. Валынь заставалася за Любартам і гэта абнадзейвала, што не ўсё згублена. У 1352 годзе ён заключыў сепаратны дагавор з Казімірам, каралём Польшчы і мазавецкімі князямі. Але тут жа, y 1353 годзе, падтрымаў Кейстута ў ягоных планах y Польшчы, што прывяло да згубы Бэлзскай і Холмскай зямель, аддаў Польшчы Заходнюю Валынь і горад Уладзімір. Праўда, пасля смерці Казіміра ў 1370 годзе ўсё гэта ўдалося вярнуць, але ўдзел y новым y 1376 годзе паходзе на Польшчу абярнуўся сутыкненнем y 1377 годзе з Венгрыяй. У выніку Любарт быў вымушаны прызнаць сваю васальную залежнасць ад Людвіка. У доказ сваёй лаяльнасці вымушаны быў пакінуць y якасці заложнікаў дваіх сыноў.
Пасля смерці Людвіка ўдалося крыху паправіць становішча, праўда, дзеля гэтага Любарту давялося згадзіцца на стварэнне першага ў Вялікім Княстве Літоўскім каталіцкага біскупства ў горадзе Луцку. Пад ягоную юрысдыкцыю падпадалі таксама паўднёва-заходнія землі Беларусі. Так што каталіцкі наступ ішоў перш за ўсё не з боку Варшавы, a з Луцка, які да сённяшніх дзён захоўвае тут свой уплыў, з’яўляючыся цэнтрам каталіцызму ў рэгіёне.
Як бачым, Любарт, шануючы сваю самастойнасць, дбаў таксама і пра бацькава ўладаранне ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гедымін прымаў захады, каб не даць умацавацца Маскоўскай дзяржаве, каб Іван Каліта, збіральнік рускіх зямель, не замацаваўся ў Пскоўскіх і Наўгародскіх землях. У 1323 годзе перанёс сталіцу Вялікага Княства Літоўскага ў Вільню, стаў тытулаваць сябе вялікім князем літоўцаў і рускіх. Спрактыкаваны палітык, ён клапаціўся пра высокі ўзровень войскаў, наладзіў гандлёвыя адносіны з Рыгаю, прымаў y княства рамеснікаў з
іншых краін, будаваў і ўмацоўваў гарады, слуіпна ставіўся да рэлігійных вераванняў. Адной з першых праяў вялікакняжацтва Гедыміна пашырэнне зброяй тэрыторыі княства. Ваяўнічасць, як убачым, была характэрнай рысай вялікага княства. Пра гэта гаворым таму, што рознага кшталту заваяванні Руссю сваіх неабсяжных прастораў нярэдка паказваюцца выключна як захопніцтва. Адсюль прэтэнзіі наконт прыналежнасці тых ці іншых зямель, княстваў, дзяржаў, народаў. I сёння такі падыход няправільны і можа прывесці да напружання. Вялікае княства таксама пашырала сваю тэрыторыю не дзеля дабрачыннасці. Літва пры Гедзіміне адхапіла да пачатку XV стагоддзя паўночнаўсходнюю Русь, шмат якія іншыя тэрыторыі.
У пачатку 1320-х гадоў, імкнучыся да рэлігійнай самастойнасці ад Масквы, утварыў асобную беларуска-літоўскую праваслаўную мітраполію з цэнтрам y Новагародку. Першым мітрапалітам стаў Феафіл, які загінуў y баі з крыжакамі пры аблозе крэпасці Браербург (1341), дзе спыніўся і жыццёвы шлях Гедзіміна.
Пашырэнне тэрыторыі Княства садзейнічала ўмацаванню магнацкіх груповак.
Гедзімін і гедзімінавічы ўвогуле не былі варожымі ні для Русі, ні для Полыпчы. Пяцёра сыноў Гедзіміна прынялі праваслаўе, іх нашчадкі высяляліся з Літвы на Русь і наадварот, стаўшы родапачынальнікамі княжацка-баярскіх родаў Сярод іх княжацкія роды Хаванскіх, Карэцкіх, Галіцыных, Куракіных, Бельскіх, Алелькавічаў, Пінскіх, Чартарыйскіх, Трубяцкіх, Заслаўскіх, Кобрынскіх, Мсціслаўскіх, Курцэвічаў, Сангушкаў, Патоцкіх, Вішнявецкіх. У 1325 годзе Гедзімін імкнецца з’яднаць княствы, бо з усходу ідзе страшэнная навала Таўтонскі ордэн. Таму вялікі князь ідзе на мір з каралём Полыпчы Уладзіславам I Лакеткам уплывовым лідэрам між князёў.
Уладзіслаў 1 Лакетык і вялікі князь Літоўскі Гедымін вырашылі забыць старыя крыўды і замацаваць саюз шляхам заключэння дынастычнага шлюбу сына Уладзіслава I Лакеткі Казіміра і дачкі Гедыміна Ганны Альдыны (1309 ці 1310­26.51339).
Казімір не згаджаўся, але палітычны саюз супраць ворагаў пераважыў.
Ён быў сынам нальшчанскага князя Даўмонта, які ў 1266 годзе ад'ехаў разам са сваім дваром і 300 баярамі з Крэва ў Пскоў пасля працяглай і крывавай міжусобнай барацьбы з новагародскім князем Міндоўгам, і княжны Марыі Дзімітрыеўны, унучкі Аляксандра Неўскага.
У 1299 годзе, пасля смерці бацькі, князя Даўмонта, паступіў на службу да князя Гедзіміна, атрымаўшы ў пасад Гародню. Неўзабаве ён кашталян Гародзенскага замка. Таленавіты палкаводзец, ён y 1305 годзе разам з Гедзімінам разбіў y ваколіцах Гародні войскі каменданта Брандэнбурга комтура Конрада Ліхтэнхагена. У наступным годзе шэсць тысяч коннікаў і сотня рыцараў y латах пад кіраўніцтвам комтура Краляўца (Кенігсберга) Эберхарда Вірненбурга аблажылі Гарадзенскі замак. Але Давыд Гарадзенскі паспяховымі дзеяннямі сарваў планы захопнікаў.
Храбрым ваяром зарэкамендаваў сябе ён y 1314 годзе пры абароне Новагародка, калі горад паспрабавалі ўзяць крыжакі. Тады яны страцілі ўвесь свой абоз і ваенны рыштунак, 1500 коней. У 1318 ці 1319 годзе, дакладных звестак летапісы не захавалі, Давыд Гарадзенскі пайшоў на Прусію, якая здаўна квапілася на землі Літвы. Гэтага ён не мог сцярпець і ў складанай сітуацыі з веснавой паводкай усё-ткі выступіў y паход і нечакана для комтураў Ульрыха Дрымбе і Фрыдрыха Квітца захапіў вобласць Вагенштоф.
У 1322 годзе ў небяспецы апынуўся Пскоў, які ў свой час даў
яму прытулак. Лівонскі ордэн захацеў падпарадкаваць сабе магутную крэпасць. Давыд Гарадзенскі своечасова прыйшоў на дапамогу. Дарэчы, на Пскоў прэтэндавалі дацкія войскі.
У 1323 годзе ён дашчэнту разграміў яго, гнаў уцекачоў аж да самага Рэвеля. Здавалася, нарэшце горад, дзе княжыў калісь яго бацька, князь Даўмонт, уздыхне з палёгкай, аднак зноў y 1323 годзе Пскоў аблажылі нямецкія рыцары. Асада працягвалася 18 дзён. Давыд Гарадзенскі і тут выручыў родны яму горад. Рыцары былі разбіты і пэўны час, знясіленыя, не спакушаліся на Пскоў.
У 1324 годзе ён здзейсніў паспяховы рэйд войск Вялікага Княства Літоўскага на Мазовію.
Сумесны саюз, заключаны паміж Гедзімінам і Уладзіславам I Лакеткам, спрыяў сумеснаму паходу польска-літоўскага войска ў 1326 годзе на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры. Войска ўзначаліў Давыд Гарадзенскі. Храбры ў баях, мужны палкаводзец аказаўся бездапаможным y змове нямецкіх рыцараў і здрадніка з Мазовіі Андрэя Госта, які па-здрадніцку забіў яго.
З'яднанне польска-літоўскае перамагло, але страціла свайго камандуючага. Пахавалі Давыда Гарадзенскага каля сцен Барысаглебскага манастыра ў Гародні.
Перамогі Давыда Гарадзенскага дапамаглі Казіміру ў 1333 годзе заняць трон польскага караля, прадоўжыць імкненне бацькі захапіць Галіччыну і стаць гаспадаром усёй Русі. Гэта не спадабалася Вялікаму Княству Літоўскаму. Але Казімір III праявіў неспадзяваную ваенную агрэсію. 3 дапамогай Залатой Арды, Венгрыі і Мазовіі ён авалодаў амаль усімі землямі ГаліцкаВалынскага княства, y тым ліку Бярэсцем. Вялікае Княства Літоўскае вярнула Бярэсце і Валынь, адваяваць Галіччыну і Львоў пры Казіміру III не ўдалося. Каралю Полывчы пэўны час шчасціла.
Казімір быў апошнім каралём з дынастыі Пястаў і ён прыклаў немалыя захады, каб зрабіць Польшчу магутнай цэнтралізаванай
дзяржавай. Пра гэта сведчаць Вісліцка-Петракоўскія статуты 1347
года. Адначасова ён прыняў захады па абмежаванні ўплыву Германіі на польскія гарады. Ваяўнічасць Казіміра III, якому надалі
тэрмін «вялікі», дапаўнялася прадуманай унутранай палітыкай y 1364 годзе ім быў заснаваны Кракаўскі ўніверсітэт.
Уплыў беларускіх магнатаў y XIII стагоддзі памяншаецца. Пачынае ўзвышацца літоўская галіна на чале з гедымінавічамі. Яшчэ пры сваім жыцці Гедымін раздаваў землі княства сваім шматлікім сынам на правах удзельных княстваў. Пасля смерці Гедзіміна вызначылася 8 самастойных княжых удзелаў Сем з іх атрымалі Манівуд, Нарымунт, Карыят, Альгерд, Кейстут, Любарт і Еўнут. Восьмы, Полацкі надзел быў аддадзены пляменніку Любку. Не пакрыўдзіў вялікі князь і сваіх унукаў і праўнукаў. Сын Альгерда Андрэй атрымаў Полацкі, Дзмітрый Бранскі, Канстанцін Чарнігаўскі, Уладзімір Кіеўскі пасады. Невялікія Валынскія надзелы атрымалі сыны Нарымунта і Карыята. У Пінскім і Свіслацкім княствах сядзелі Нарымунтавічы, y Заслаўі сыны і ўнукі Еўнута. Сын Альгерда Свідрыгайла ў 1387 годзе атрымаў паводле дараванай грамаце горад Менск, Полацк з усімі валасцямі, a таксама Бабруйск, Ігумен, Лагойск, Любашаны, Рэчыцу, Прапойск, Свіслач і іншыя надзелы. У 1384 годзе Берасцейскай і Гародненскай землямі быў надзелены сын Кейстута Вітаўт.
Буйнымі ўласнікамі сталі Гаштольды, Кежгайлы, Насуты, Радзівілы, Сангушкі і іншыя магнаты, пасаднікі, намеснікі, старосты вялікага князя.
У выніку такога падзелу ўзрасла палітычная, эканамічная і духоўная ўлада літоўскага баярства ў заходне-рускіх землях, што абумовіла федэралісцкія тэндэнцыі ў краіне, якія насаджаліся прымусова, што ўрэшце прывяло да ўзнікнення процілеглай плыні да цэнтралізацыі.
Процістаянне двух плыняў зрабілася знакавай з’явай усяго княства на працягу XIV-XVI стагоддзяў. Першае супрацьстаянне адбылося ў 1341 годзе, адразу ж пасля смерці Гедзіміна. Згодна завяшчанню вялікі князь перадаваў прастол сярэдняму і любімаму сыну Еўнуту, не надта, па меркаваннях старэйшых братоў, здатнага да вялікакняжацкай улады. Менавіта гэта з’явілася прычынай нежадання іх падпарадкоўвацца бацькаваму любімчыку. Унутраная нестабільнасць была толькі на руку польскаму каралю і двум нямецкім ордэнам, якія пільна сачылі за ўсім, што адбываецца ў гедзімінавым доме.