Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
У артыкуле «Забытая слава» («Народная газета», 1992, 12 сакавіка) Г. Штыхава, Г. Сагановіча, С. Тарасава, А. Дзярновіча, Ю. Бохана, У. Канановіча, У. Амельянчыка, В. Герасімава,
Т. Таляронка, М. Статкевіча пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук М. Ткачова ўтрымліваліся кан'юнктурныя ацэнкі Міндоўга, які пад пяром навукоўцаў паўстае як «адзін з літоўскіх князькоў». Менавіта такая ацэнка прыніжае нацыянальную гордасць народа і можа пасеяць нядобразычлівасць між народамі. Аўтары пішуць: «Але галоўная трагедыя напіай зямлі, што лёс даў нам неталерантных і нядобразычлівых суседзяў. Наша культура, якая стагоддзямі жывіла тады яшчэ далёка недасканалыя культуры суседзяў, напіа зямля, ператвораная з балота і лесу працай і розумам нашых продкаў y квітнеючы сад, стала спакуслівым кавалкам для шматлікіх «старэйшых братоў», якія надалі сабе права спажываць тое, што не стварылі. I вось сталася тое, што сталася. Мы, чые продкі колісь былі адным з самых слаўных y Еўропе народаў, рабіліся калі не адміністрацыйнай, то духоўнай правінцыяй «едмной н неделнмой». Мы, чыя культура, роўная іншым еўрапейскім культурам, мусім, аддаўшы яе па частках суседзям, якія з гэтых частак зробяць нацыянальны гонар, падбіраць аб'едкі. Мы, еўрапейская краіна, перад якой адчынены ўвесь свет еўрапейскай цывілізацыі, успрымаем гэтую цывілізацыю на мове краіны, якая знаходзіцца пераважна ў Азіі...» 3 такімі зламыснымі падыходамі і ацэнкамі сённяшнім кіраўнікам наіпай дзяржавы складана весці эканамічны, палітычны, культурны дыялог з суседзямі, ездзіць па крэдыты, дамаўляцца пра танны газ, нафту, электрычнасць і г.д. На Зямлі мы ўсе суседзі. Так склалася гістарычна, што нехта кагосьці падпарадкаваў. Народ не адстаяў сваю незалежнасць, быў вымушаны адмовіцца ад дзяржаўнасці... Дык хто ў гэтым вінаваты? Калі ж ганарыцца, што мы лепшыя, але гаворым «на мове краіны, якая знаходзіцца пераважна ў Азіі», хто ў гэтым вінаваты? Калі мы, аддаўшы па частках суседзям свае землі, і таму вымушаны «падбіраць аб’едкіхто ў гэтым вінаваты?
Чытач зразумее ў чый агарод кідаецца камень y «неталерантны, нядобразычлівы, недасканалы ў культурных адносінах «старэйшы брат» з «еднной н неделнмой», што знаходзіцца пераважна ў Азіі...» Карцела ўпікнуць Расію яна часткаю ў Азіі. Толькі з гэтага крыўды не зробіш, хіба што ўшчыкнеш за пэўнае месца, бо ў Азіі жывуць народы са слаўнай гістарычнай і магутнай эканомікай. Гэта краіны, да якіх мы звяртаемся па тое, чаго нам не стае, чым тыя багатыя. Крыўдна тое, што гэтае «пісанне» падтрымалі і прасілі рэдакцыю «Народнай газеты» надрукаваць вядомыя ў той час нашы парламентарыі з адказнымі пасадамі А. Лябедзка, Н. Гілевіч, М. Грыб, С. Навумчык.
У канцы 1248 ці ў пачатку наступнага года Міндоўг узначаліў паход супраць Літвы і неўзабаве заняў яе, «зане Літву». Такім чынам ім была «поймана вся земля Ліітовская». Па сутнасці, князі Таўцівіл, Эрдзівіл і Вікінт былі пазбаўлены сваіх зямель. A каб зусім расправіцца з імі, задумаў Міндоўг яшчэ адну чорную снраву: паслаў пляменнікаў («сыновца») свайго Таўцівіла і Эрдзівіла з дзядзькам сваім Вікантам на Русь, ваяваць Смаленск. «Што хто дабудзе, той і мець будзе», сказаў ён. Абодва пляменніка з’яўляліся сынамі брата Міндоўгава Даўспрунга. Заняўшы ўсю Літву, Міндоўг паслаў услед за пляменнікамі сваіх верных паслугачоў, каб забіць іх («н послана на не вом свое убнтн я»). Сам жа, помсцячы за хіжасць, адказваючы «вражбою бо ворожьство с ннмн», захватіл «все лнтовьская», a таксама «бесчнсленное нменне нх й богатство».
Аднак пляменнікі не разгубіліся. Яны збеглі да галіцкавалынскіх князёў, ўбачыўшы ў перамозе скараспелага Новагародскага князя небяспеку для сваіх зямель. Ва ўцекачах яны ўбачылі памагатых для заваёвы не толькі Новагародскай зямлі, але і Літвы. Даніла Галіцкі даўно выношваў гэтую задуму.
Планы мужа падзяляла і жонка, якая даводзілася літоўскім уцекачам сястрою, a Міндоўгу пляменніцай. Даніла Галіцкі, імкнучыся як мага хутчэй скарыстаць магчымасці, пачаў збіраць войска для ўварвання ў новагародскія і літоўскія землі. Ён адправіў паслоў да польскіх князёў: «Яко время есть хрестьяном на поганее, яко самн нмеють рать межу собоіо». Галіцка-Валынскіх князёў падтрымалі жамойцкі выгнаннік князь Вікант, Лівонскі ордэн, Рыжскія ўніяцкія арцібіскупы.
Міндоўг таксама разумеў, што кааліцыйныя сілы прадстаўляюць для яго рэальную небяспеку, таму пайіпоў на змову з Рымам, звярнуўшыся непасрэдна да папы Інакенція IV.
Апрэч усяго Міндоўг звярнуўся да лівонскага магістра Андрэя фон Сцірланда з празрыстым намёкам на прыняцце каталіцтва ў абмен на адмову Лівонскага ордэна ад падтрымкі сваіх зламысных пляменнікаў. Як адзначае ў сваім артыкуле «Каранацыя Міндоўга і яе роля ў станаўленні ВКД як еўрапейскай дзяржавы» акадэмік НАН Беларусі М. П. Касцюк, «у выніку ён змог не толькі нейтралізаваць дзеянні Лівонскага ордэна супраць сябе і Новагародскага княства, але і перацягнуць на свой бок гэтага аднаго з асноўных удзельнікаў варожай яму кааліцыі». («Звязда», 2003, 16 мая.] Лівонскі магістр падтрымаў намеры Міндоўга. Палітычны крок Міндоўга быў значным для яго сям'і: жонкі Марты і сыноў Руклі і Рупека, усяго княжага атачэння. Усе перамовы па гэтаму адказнаму палітычнаму моманту вёў лівонскі магістрАндрэй фон Сцірланд, a правёў цырымонію прыняцця ў хрысціянства па каталіцкаму звычаю прэсвітэр Лівонскага ордэна Хрысціян y канцы 1250 ці ў пачатку 1251 года, на думку акадэміка М. П. Касцюка.
Прыняцце каталіцтва пракладвала дарогу ў далейшым напрамку накіраванне пасольства да папы рымскага Інакенція IV. У Мілан, месцазнаходжанне папы, пасольства прыбыло разам з
V	 М.В. Кузняцоў 'Тартаванне спадчыны" прадстаўнікамі Лівонскага ордэна, дзе першасвятару быў перададзены ліст ад Міндоўга. У ім гаварылася, што ён стаў хрысціянінам каталіцкага веравызнання і таму просіць прыняць яго пад апеку рымска-каталіцкай царквы. Але гэты крок з’яўляўся толькі пачаткам далейшых планаў Міндоўга. Каб умацаваць свой уплыў, атрымаць канчатковую, рэальную падтрымку рымскакаталіцкай царквы, яму трэба было каранавацца і тым самым канчаткова пакончыць з намерамі праціўнікаў усталяваць трывалыя адносіны з дзяржавамі Заходняй Еўропы. Карона і каралеўскі тытул распальвалі яго ўладарныя мроі.
Трэба сказаць, што Таўцівіл і Эрдзівіл таксама разгарнулі буйную дзейнасць: звярнуліся па дапамогу ў Жамойцію, да яцвягаў, y Лівонскі ордэн, да тых жа рыжскіх святароў. Подкуп зрабіў сваё немцы абяцалі дапамогу супраць Міндоўга, спадзеючыся, што грошы абодвух бакоў ім не пашкодзяць. Як і Міндоўг, Таўцівіл прыняў каталіцкае хрышчэнне, звярнуўся да Данілы Галіцкага з просьбай: «Пойдн к Новогородку».
Між тым папа рымскі даў згоду на каранацыю Міндоўга, даручыўшы ажыццявіць яе хельмінскаму біскупу Генрыху. Каранацыю было прызначана правесці ў Новагародку. Паводле летапісаў, папскія паслы прыбылі ў Рыгу і прывезлі папскія булы, дазваляўшыя правесці каранацыю ў адпаведнасці з вызначаным рытуалам, прынятым y Заходняй Еўропе ў той час. Ландмайстар Лівонскага ордэна аддаў загад на выраб дзвюх карон, што неўзабаве і было выканана.
Адна карона прызначалася для самога Міндоўга, другая для ягонай жонкі. Міндоўг клапаціўся, каб каронай быў увенчаны як пераемнік княжацкай улады Новагародскай зямлі адзін з ягоных сыноў. Акадэмік М. П. Касцюк лічыць, што ім мог быць Рукля. Але гісторыя не захавала гэтых звестак. Каранацыя адбылася ў Новагародку ў 1253 годзе. Мэта, якой дамагаўся Міндоўг, была
дасягнута варожая кааліцыя распалася, але дасягнута гэта было з дапамогай палітычнага пітукарства, стратай пачуцця асабістага гонару і подкупу. Валынскі летапіс данёс нам праўду той даўняй змовы: «креіценне же его льстнво бысть».
Тут будзе да месца ўзгадаць таямнічую пячатку Міндоўга і мы зразумеем, чаму на ёй, уверсе, змешчана заходнееўрапейскай выявы карона, упрыгожаная ўрачыста дыяментамі.
У 60-я гады Міндоўг, кіруючыся новымі праявамі палітыкі, разарваў адносіны з Лівонскім ордэнам, які прынёс яму карону і тытул «караля Літвы», адмовіўпіыся ад каталіцкага хрышчэння і разарваўшы пагадненне з крыжакамі, пайшоў на збліжэнне з Аляксандрам Неўскім і Наўгародскай зямлёй.
Аб’яднанне літоўскіх і новагародскіх зямель паставіла пытанне пра назву новага дзяржаўнага ўтварэння. Гэтай назвай стала Літва. Пад ёю атаясамліваліся ўсе землі, што ўваходзілі ў Новагародскую дзяржаву са сталіцай y Новагародку. Каб зацвердзіцца непасрэдна ў Літве, новагародцы, незадаволеныя каталіцкай арыентацыяй Міндоўга, адхілілі яго ад княжання ў Новагародскай зямлі, абралі сваім князем y 1254 годзе яго старэйшага сына Войшалка. Міндоўг жа быў пасаджаны князем y Літве, адкуль быў некалі з ганьбай выгнаны. Але знешнія абставіны, даўленне Галіцка-Валынскіх князёў на 31-гадовага Войшалка ўскладняюць неспадзяванае валадарства князя. Прымус такі, што вымагае Войшалка аддаць ім свой Новагародскі пасад. Але ён адразу ж прымае захады, каб вярнуць страчанае. Ён умацоўвае саюз з пінскімі князямі, з іх дапамогай і з падтрымкай новагародцаўумацаваўся «ва ўсёй зямлі Літоўскай».
Літва паспрабавала супраціўляцца. I тут Войшалк праявіў рашучы характар, «поча ворога свон нзбнватн, нзбн нх бесчнсленое множество, a друзнн разбегожася камо кто вндя». Наступным важным палітычным крокам Войшалка з’явілася
аб’яднанне Новагародскай, Літоўскай, Налыпчанскай, Дзевалтоўскай і Полацка-Віцебскіх зямель y адзіную дзяржаву з назвай Вялікае Княства Літоўскае. Новае палітычнае аб’яднанне мела сваім магутным падмуркам славянскую эканамічную, ваенную і культурна-духоўную адметнасць. Менавіта гэта дало падставу Максіму Багдановічу сказаць, што далейшая магутнасць Вялікага Княства Літоўскага «адбывалася ў беларускіх нацыянальных формах».
Моц Вялікага Княства Літоўскага загартоўвалася з стагоддзя ў стагоддзе самаадданнай працай, вайсковай мужнасцю, любоўю да роднай зямлі яе людзей уладароў, палкаводцаў, ваяроў і працаўнікоў, што не шкадавалі «жывата» свайго дзеля радзімы.
Такім чынам Новагародская зямля з’явілася разам з іншымі княствамі ядром Вялікага Княства Літоўскага, a яе выява герб «Пагоня» (коннік з мячом над галавой) гербам дзяржавы.
Статут 1566 года юрыдычна замацаваў герб «Пагоня». У ім гаварылася: «Теж мы Госпадарь даем под гербом того паньства нашого велнкого князства Лнтовского, Погонею, печать до