Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
каждого повету». 3 19 верасня 1991 па 7 чэрвеня 1995 года герб «Пагоня» з’яўляўся гербам самастойнай, незалежнай Беларусі, які пазней быў адменены. Мы не можам прызнаць правільным акт адмены «Пагоні» па той непераканаўчай прычыне, што ён узяты ў якасці сімвала дзяржаўнасці Літвы. Мы не пагаджаемся і з тым, што герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг непрымальныя, паколькі іх выкарыстоўвалі надчас другой сусветнай вайны беларускія калабаранты. Адмова ад сваіх гістарычных святыняў гэта акт палітычнай блізарукасці, гістарычнай недасведчанасці, недаацэнкі сваёй нацыянальнай свядомасці, сведчанне дэфармавання этнічнай псіхалогіі, засваення палітычнай элітай свайго звыкла-прыніжанага становішча. Грамадства не пагадзілася з такім стаўленнем, сацыяльнае, нацыянальнае і
палітычнае размежаванне гавораць пра тое, што прынятыя
памылковыя раіпэнні будуць перагледжаны. I чым хутчэй гэта будзе зроблена, тым глыбей умацуецца ў людзей пачуццё нацыянальнай гордасці, самасвядомасці, высокай духоўнасці і
культуры.
Беларуская мова, жыццёвы ўклад і традыцыі ўпоравень з хрысціянствам усходняй і заходняй традыцый сталі агульнымі, пануючымі, накладвалі на княства свой адметны адбітак. М. I. Ермаловіч y пацверджанне гэтага піша, што і Старажытная Літва прыняла ўсё гэта. Дзяржаўныя, прававыя акты, Статуты, як вядома, былі напісаны на беларускай (рускай) мове, y той час як такога кшталту дакументаў на літоўскай мове не было. Пісьменства літоўскае з’явілася значна пазней. У гэтым плане, нягледзячы на сацыяльна-эканамічныя, культурна-духоўныя перавагі беларускіх княстваў, утварыўшых Вялікае Княства Літоўскае, як атрымалася, што ў ягоным кіраўніцтве знаходзіліся літоўскія феадалы. Па дадзеных гісторыкаў y такім дзяржаўным органе, як паны-рада ў XIV стагоддзі, летувісы складалі 84 %, беларусы 9 %. У другой чвэрці XV стагоддзя летувісы складалі 67 %, беларусы -17 %. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 95.)
Усе князі княства былі летувіскімі, былі язычнікамі. Да Ліоблінскай уніі 1569 года літоўскія феадалы пераважалі над беларускімі і польскімі магнатамі: з 13 іх родаў 2/з з’яўляліся летувісамі. У першай чвэрці XVI стагоддзя ў паны-радзе было 46% летувісаў, беларусаў 38%. I гэта пры тым, што ў 1528 годзе колькасць насельніцтва Літвы, Беларусі і Падляшша складала болып за 2 млн. чалавек, насельніцтва ўсяго Княства болып за 2,5 млн. чалавек, y 1569 годзе адпаведна 2,5 і 3,5 млн. чалавек. Літоўскае насельніцтва складала каля 20 %, славянскае 80 % усяго насельніцтва дзяржавы. (Гісторыя Беларусі. Частка 1. С. 95-96.)
Пануіочае становішча Гедыміна, Манівіда, Карыята, Альгерда,
Кейстута, Любарта, Вітаўта ў Полацкім, Кіеўскім, Пінскім, Слуцкім і
іншых беларускіх княствах уражвае і вымушае шукаць прычын
такога літоўскага валадарства.
У сувязі з гэтым паўстае пытанне: ці правільна мы адзначалі невысокі ўзровень развіцця народа ў звярыных скурах і з каменнымі сякерамі. Мусіць, залішні давер да летапісаў сказіў сапраўднае становішча? Як паказвае гісторыя існавання Вялікага Княства Літоўскага, усё было складаней, чым мроіцца сённяшнім даследчыкам магутная дзяржава, што займала тэрыторыю Беларусі і Літвы, большую частку Украіны, Смаленскую, Тульскую, Арлоўскую і іншыя землі Расіі, з’яўлялася сацыяльна-эканамічным і палітычным утварэннем беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў, якія знаходзілі паразуменне ў складаных абставінах часу. Разлегчыся ад Балтыйскага да Чорнага мора, межаў Польшчы і Венгрыі, да зямель Падмаскоўя, Вялікае Княства Літоўскае было ўтворана наводле ініцыятывы пераважна шматграннай дзейнасці беларускіх княстваў y саюзе з князямі і баярствам Старажытнай Літвы.
Безумоўна, сваё належнае месца займае і Міндоўг. У летапісе чытаем: «Міндоўг самодержец бысть, во всей землм лнтовской... н нача княжять однн во всей земле Лнтовской, н нача гордетн
велмн, н вознесеся славою н гордостыо велмкою, н не терпяше протнву себе ннкого же». Такога кшталту ганарлівасць і самаўзвышэнне выклікалі і зайздрасць, і нагардлівасць, і нянавісць. Таму натуральна на гэтай хвалі саспела змова. Скарыстаўшыся тым, што Міндоўг неабачліва ў 1263 годзе адправіў войскі ў паход, a сам застаўся без абароны, даўні ягоны праціўнік Нашчальскі князь Даўмонт, a таксама Транята, Жамойцкі князь, з групай змоўшчыкаў праніклі ў княжацкі пакой. У Даўмонта была і асабістая прычына для змовы — y Міндоўга ў
1262 годзе памерла жонка і ён узяў сабе яе сястру, якая з’яўлялася жонкай Даўмонта.
Адбылася жудасная расправа, дарэчы, y адпаведнасці са сваім вераломствам, здрадніцтвам, забойствамі, хітрасцю, падманамі і іншымі дзеяннямі, якімі сам Міндоўг не грэбаваў y палітыцы. Змоўпічыкі падкупілі Міндоўгава слугу Астапа, які правёў Даўмонта, Траняту і іншых, хто быў з імі ў пакой князя. 12 верасня 1263 года яны напалі на спячага Міндоўга з сынамі Руклям і Рупекам і забілі іх.
ГЛАВА 5. ВАЛАДАРЫ, ЗБІРАЛЬНІКІ I ДОЙЛІДЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
«Вывесці Беларусь y цывілізаваную краіну, зрабіць рэальна суверэннай, можна толькі нясіпомна працуючы на яе зямлі, няхай сабе нават / засыпанай чарнобыльскім радыеактыўным брудам. Такі, відаць, наш лёс і ад яго нельга бегчы ніўлева, ніўправа».
Л. М. Лыч, прафесар
ялікае Княства Літоўскае набыло сваю веліч і аўтарытэт y Заходняй Еўропе дзякуючы
самаадданным высілкам беларускага, літоўскага, украінскага і рускага народаў. Неабсяжная тэрыторыя, геаграфічная, геапалітычная значнасць патрабавалі ўнутранай стабільнасці, умелага кіравання, улічвання поліэтнічнасці, шматканфесійнасці, побыту, традыцый народаў вялікай дзяржавы. Не меншай значнасцю характарызаваўся і знешнепалітычны ўплыў. Між тым дэстабілізуючых унутраных фактараў было нямала. Яны адчуваліся на працягу ўсёй гісторыі княства і ўвесь час патрабавалі ўвагі і адпаведнай дзейнасці. Мабыць, гэта з'яўляецца састаўной часткай унутрыпалітычнага жыцця кожнай дзяржавы, поліэтнічных тым больш.
У Вялікім Княстве Літоўскім дэстабілізуючым фактарам з’яўлялася ўяўнае і адкрытае процістаянне ўплывовых беларускіх і літоўскіх князёў. На розных этапах гісторыі вядучай сілай палітычнай сістэмы былі князі Новагародскія, Полацкія, Друцкія, Лукомскія і іншыя, што стваралі, уладкоўвалі Вялікае Княства Літоўскае, закладвалі фундамент ягонай стабільнасці. Яны самі па сабе былі самастойнымі і незалежнымі, падпарадкоўваючыся
вялікаму князю, бадай што толькі ў вайсковай справе. Недаацэньваць гэтага нельга, бо самастойнасць падмацоўвалася аўтарытэтам і не меншай вайсковай сілай, якую добра адчуваў вялікі князь. Стабільнасць, упэўненасць гранічылі з неабачлівасцю, нават бесклапотнасцю.
Пасля вялікага княжання Міндоўга, Траняты, Войшалка, Шварна (Свараміра), Трайдзеня пра тытул вялікага князя Літоўскага летапісы не згадваюць. Пад 1289 год y Іпацьеўскім летапісе ўпамінаюцца браты Будзівід і Будзікід, калі яны абодва з’яўляліся вялікімі князямі пасля смерці Трайдзеня. Як доказ прыводзіцца факт перадачы г. Ваўкавыска Валынскаму князю Мсціславу Данілавічу дзеля захавання міру, што магло быць здзейснена толькі пры наяўнасці такога валадарання. Будзікід ўпамінаецца як князь літоўскі, нібыта бацька Віценя, пад 1291 годам y хроніцы П. Дусбурга. Адзначаецца, што перадача Ваўкавыска валынскаму ўладару сведчыць пра заняпад ролі Новагародка і ягоных князёў ва ўладных структурах Вялікага Княства Літоўскага.
Дакладных звестак пра Віценя няма, але мы ведаем, што ён з'яўляўся вялікім князем y 1295-1316 гадах, магчыма, паходзіў са смаленскіх уладароў, змагаўся за адзінства Вялікага Княства Літоўскага, працягваючы тым самым палітыку Войшалка і Трайдзеня.
Стаўшы вялікім князем (каля 1295-1316 гг.) Вялікага Княства Літоўскага, прыняў y 1384 годзе герб «Пагоня» і зацвердзіў яго як герб Вялікага Княства Літоўскага. 3 гэтага часу ён пераходзіў па дынастычнай спадчыне ад аднаго вялікага князя да другога. Да прыняцця «Пагоні» Віцень карыстаўся пячаткай з выявай на ёй герба «Калюмна». 3 гэтага бясспрэчна вынікае, што герб «Пагоня» здаўна з'яўляўся дзяржаўным сімвалам Вялікага Княства Літоўскага, хаця, па меркаваннях некаторых даследчыкаў, і быў
запазычаны ў Вялікім княстве Маскоўскім.
У 1293, 1296, 1306, 1307 гады ваяваў супраць палякаў,
выступаў удумлівым палітыкам y змаганні з крыжакамі. У 1298
годзе, карыстаючыся супярэчаннямі паміж імі і Рыгай, заключыў саюз, што дапамагло адбіць нашэсце крыжакоў на Жамойцію. Паказаў сябе таленавітым ваяром, паводле Васкрасенскага летапісу, далучыў да Вялікага Княства Літоўскага ў 1315 годзе Берасцейскую зямлю. Загінуў ад удару пяруна ў час навальніцы.
Шчыруюць на сваіх землях, падтрымліваючы ўладу вялікага князя, беларускія ўладары Валовічы, Ільінічы, Сапегі, Тышкевічы. Іх умацаванню садзейнічае вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага (1316-1341) Гедымін (1275-1341). Умацоўваючы сваю ўладу, спрактыкавана накіроўваў знешнюю палітыку Вялікага
Княства Літоўскага.
У шэрагу пісьмовых крыніц узгадваецца як Кгнднмнн, Кгедммнн, Скннднмнн, Jiedymin. М. I. Ермаловіч піша, што ў сучаснай гістарычнай літаратуры ён падаецца як брат вялікага князя Віценя, і выказвае больш верагодную версію, што Гедзімін быў яго сынам. Пры гэтым даследчык спасылаецца на Іпацьеўскі летапіс, дзе ён называецца Г. Вітуніевічам. A. М. Нарбут y сваім энцыклапедычным артыкуле (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 2) Віценя называе старэйшым братам Гедыміна.
Каб процістаяць намецкай агрэсіі, уступіў y 1322 годзе y Саюз з князем Мазавецкім і ў 1325 годзе з каралём Польшчы. Небяспека з боку ваяўнічых суседзяў вымушала Гедыміна шукаць слабыя месцы ў ворагаў Рыжскага епіскапа і Ордэна мечаносцаў. У зручны момант войскі Вялікага Княства Літоўскага нанеслі крыжакам y 1331 годзе даволі значнае паражэнне. Беларускія
феадалы з улікам сваіх інтарэсаў падтрымлівалі Гедыміна, спрыяючы тым самым далучэнню Віцебскай, Мінскай ТураваПінскай і іншых зямель да Вялікага Княства Літоўскага. Ведаючы сваю моц, годна трымаючы сябе, па-добрасуседску ставіўся да Кіева і Смаленска. Каб засцерагчы ад непрадуманых памкненняў Уладзіміра-Валынскіх князёў, Гедзімін ажаніў свайго малодшага сына Любарта на дачцэ князя Андрэя Юр’евіча Ганне , адначасова набыўшы тым самым права прэтэндаваць на валынскія і галіцкія землі. Дальнабачная палітыка бацькі дапамагла Любарту пасля смерці апоіпняга валадара Галіцка-Валынскай зямлі Юрыя Баляслава II Трайдзенавіча заняць y 1340 годзе Валынь і прэтэндаваць на Галіччыну.