• Часопісы
  • Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

    Гартаванне спадчыны

    Мікалай Кузняцоў

    Выдавец: Права і эканоміка
    Памер: 433с.
    Мінск 2012
    123.23 МБ
    адбіваючыся ад насядаўшых чужынцаў, Дзмітрый Іванавіч прабіўся ў вялікі полк. Лучнікі Кас’янок і Вяршыла знялі з сядла знямелага ад ран князя і паклалі ў зацені дуба. Самі, ускочыўшы на коней, кінуліся ў сечу, бо ворагі насядалі з усіх бакоў. Першым быў пасечаны ардынцамі Кас'янок. Крыху больш пратрымаўся, хоць быў ужо неаднаразова паранены, Вяршыла. Ён імкнуўся адцягнуць ардынцаў ад месца, дзе ляжаў сцякаючы крывёю, знепрытомлены князь. Без дапамогі ляжаў князь, як просты воін, a ваяры, натхнёныя яго заклікам, змагаліся да апошняга. Ардынцы біліся рашуча, звар'яцела.
    Мамай кінуў y бой цяжкую генуэзскую пяхоту. Яны ішлі шарэнгамі ў латах, паклаўшы коп'і на плечы тых, хто быў наперадзе. Яны павінны былі прарваць цэнтр рускай раці, a затым ударамі конніцы зправа завяршыць бой. На ўсякі выпадак Мамай таксама трымаў конны рэзерв. Некалькі разоў ім гэта ўдавалася. Ардынцы на нейкі момант прарубілі шэрагі рускіх на правым флангу, але ваяры Андрэя Альгердавіча выстаялі. Паспрабавалі моц левага фланга, дзе стаяў Дзмітрый Альгердавіч, але і там ардынцаў сустрэла няўдача. На пазіцыях вялікага палка было складана. Ворагі забілі Міхаіла Брэнка, многіх князёў і баяр, простых ваяроў Мамаю здавалася, што перамога дасягнута, але рускія не здаваліся, не кінуліся наўцёкі. Ды і ўцякаць не было куды... I ў рашучы момант з Зялёнай Дубровы ўдарыў засадны полк пад кіраўніцтвам князёў Уладзіміра Андрэевіча і Дзмітрыя Міхайлавіча Баброка Валынца.
    Полк ударыў y тыл і ў фланг ардынцам. Яны не вытрымалі і пабеглі.
    Князя Дзмітрыя Іванавіча адшукалі два ваяра з Кастрамской зямлі пасечаным і ў непрытомнасці.
    Руская раць перамагла, але перамога была цяжкой. У бітве загінула 12 белазерскіх князёў, Міхаіл Андрэевіч Брэнок. Да дзвюх
    трэці ваявод, баяр леглі на полі за радзіму, да паловы ўсіх воінаў не вярнуліся дадому. 1 кастрычніка 1380 года князь Дзмітрый уступіў y Маскву. На ўсім шляху рускае воінства сустракалі з вялікай пашанай. Радасна стрэла яго вялікая княгіня Еўдакія з дзецьмі. Кулікоўская бітва з'явілася паваротнай падзеяй y гісторыі станаўлення рускай дзяржавы. Яе ўзрастаючую магутнасць адчулі не толькі прыгнятальнікі Залатой Арды, але і іншыя ваяўнічыя суседзі. Мабыць, невыпадкова Ягайла не ўдзельнічаў y бітве, спазніўся на дзень ці нават менш. Але свой здрадніцкі, хцівы нораў праявіў напаў на знясіленых наўгародскіх ваяроў, што вярталіся з бітвы дадому, і паводле хронік Дзетмара Любекскага і Ёгана Позільге, абрабаваў іх.
    Вялікая перамога над Мамаем высока апета ў шэрагу паэтычных твораў пазначана ў летапісах. У 1386 годзе ў Полацку была складзена гістарычная аповесць пра ўдзел y Кулікоўскай бітве князёў Вялікага Княства Літоўскага Андрэя і Дзмітрыя Альгердавічаў. Паказальна, як склаліся лёсы братоў далей. Андрэй Альгердавіч y 1386 годзе выступіў, змагаючыся за вялікакняжацкі пасад, супраць Ягайлы, але беспаспяхова: быў разбіты, трапіў y палон і тры гады пакутаваў y польскай цытадэлі. У 1390 годзе падтрымаў Вітаўта ў барацьбе супраць Скіргайлы. У 1399 годзе лёс звёў яго зноў з Залатой Ардой. У бітве на рацэ Ворскле Андрэй Альгердавіч загінуў.
    Дзмітрый Альгердавіч пасля Кулікоўскай бітвы даў прысягу вернасці Ягайлу (16 снежня 1389 г.), удзельнічаў y бітве на рацэ Ворскле, дзе ў 1399 годзе таксама загінуў.
    Перамога ў Кулікоўскай бітве аказала значны ўплыў на кіруючыя палітычныя і дзяржаўныя сімпатыі магнатаў заходнерускіх зямель. Патрабаванне збліжэння з Масквой становіцца адным з актуальнейшых y Вялікім Княстве Літоўскім. Абмеркаванне праблемы падказала і яе вырашэнне шлюб
     М.В. Кузняцоў "Гартаванне спадчыны" вялікага князя Ягайлы з дачкой князя Дзмітрыя Іванавіча, названага за перамогу над Мамаем Данскім. Адно з патрабаванняў прадугледжвала прыняцце Літвой праваслаўя, a таксама падуладнасць вялікіх князёў Літоўскіх вялікім князям Маскоўскім («а вялікаму князю Ягайлу быці ў іх волі»), Ягайлу такое «яднанне» не спадабалася і праект быў адхілены. Міжтым пагроза ўмацавання ўплыву баярства заходнерускіх зямель y складзе Вялікага Княства Літоўскага і іх цягі да Масквы падштурхоўвалі Ягайлу і ягоных паплечнікаў да пошуку выйсця са складанага становішча, бо Тэўтонскі ордэн і Маскоўская дзяржава не адмовіліся ад сваіх планаў.
    У такіх абставінах Ягайла ў канцы XIV стагоддзя ўзяў курс на саюз з Полыпчай, каб агульнымі намаганнямі засцерагчыся ад пастаяннай пагрозы з боку Тэўтонскага ордэна, распаўсюдзіць свой уплыў на Масковію, прыструніць унутраную апазіцыю заходнерускіх гаспадароў княства.
    Польшча таксама шукала саюза з вялікай і магутнай дзяржавай, спадзеючыся далучыць да сябе землі Валыні, Падоліі і Галіцкай Русі, якія на працягу шэрагу гадоў беспаспяхова імкнулася заваяваць. Адным словам, y 1382 годзе склаліся надзвычай зручныя абставіны, каб рэалізаваць намечаны саюз. Якраз y гэты год памёр, не пакінуўшы нашчадка па мужчынскай лініі, кароль Венгрыі і Польшчы Людвік I.
    У 1378 годзе ягоная малодіпая дачка Ядзвіга была заручана з сынам аўстрыйскага князя Леапольдам III. Закаханыя выехалі ў Вену.
    У 1379 годзе нечакана памерла старэйшая сястра Ядзвігі Кацярына. Родзічы адклікалі Ядзвігу, каб узвесці яе на венгерскі прастол.
    Польскія ж паны, кіруючыся сваімі інтарэсамі, жадалі, каб Людвік I завяшчаў трон дачцэ Ганне. Дынастычныя спрэчкі
    зацягнуліся аж на два гады. Польскі бок дамагаўся, каб польскай
    каралевай стала Ядзвіга. У гэтым выпадку вялікі князь Літвы ўзяў бы з ёю шлюб, стаўшы адначасова і каралём польскім. У 1385
    годзе, спярша ў Крэве, a затым y Ваўкавыску, былі выпрацаваны ўмовы з’яднання дзяржаў. 14 жніўня гэтага ж года была падпісана Крэўская ўнія. Пад ёй паставілі свае подпісы Ягайла і ягоныя браты Вітаўт, Карыбут, Лінгвен і Скіргайла. Усе разам яны абавязаліся з’яднацца ўсімі сваімі літоўскімі, рускімі землямі з каронай Польскай. Яшчэ Ягайла заключыў дагавор аб прыняцці ім і ўсімі ягонымі падданымі каталіцкай веры. Сам ён атрымаў y сувязі з гэтым імя Уладзіслаў.
    У 1386 годзе, y Любліне адбыўся сейм, на якім Ягайла быў абраны каралём Польшчы, y Кракаве павенчаны з Ядвігай і пацвердзіў y каталіцтве свае новае імя Уладзіслаў. Усе князі і двор прынеслі прысягу на вернасць уладару новай дзяржавы Уладзіславу II.
    У шэрагу першых крокаў Ягайлы да ўмацавання ўлады з'яўляўся зварот y 1383-1384 гг. да маскоўскага князя Дзімітрыя Іванавіча Данскога аб саюзе супраць крыжацкай навалы. Меркавалася, каб саюз быў трывалым, трэба замацаваць яго шлюбам з дачкой маскоўскага ўладара. Аднак развіццё палітычных падзей пачало развівацца па іншых накірунках і жаданае не здзейснілася. Ягайла неяк здолеў знайсці паразуменне з Вітаўтам, той вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае, атрымаўшы Гародню і Падляшша.
    Пагроза з боку крыжакоў была рэальная і, паколькі Ягайла не знайшоў паразумення з вялікім князем Маскоўскім, ён пайшоў на саюз з Вялікім Княствам Літоўскім, заключыўшы ў 1385 годзе Крэўскую (у Крэве, сёння вёска Смаргонскага раёна) унію. За карону Ягайла згадзіўся далучыць Вялікае Княства Літоўскае да Польшчы, язычнікаў загнаць y каталіцтва. Унію назвалі асабістай.
    У 1387 годзе, знаходзячыся ў Лідзе, Ягайла выдаў дэкрэт аб скасаванні язычніцтва ў Літве. Жыхары з недаверам ставіліся да новай веры. У гэтым жа годзе, y Вільні, кароль прыняў новы дэкрэт, y якім паставіў пытанне больш жорстка. Па сутнасці, гэта быў прымус, якім Ягайла выконваў свае абавязкі перад Польшчай. У Віцебску, Полацку і іншых гарадах, якія ён наведваў, кароль прасіў, угаворваў, пагражаў расправай над тымі, хто не жадаў адмовіцца ад язычніцтва. У шэрагу гарадоў Ягайла сутыкнуўся з упартым процістаяннем, іпто прымушала яго ўздзейнічаць на непакораў.
    Адбылося тое, чаго Ягайла і баярства адцураліся пры перамовах з Масквой, калі не захацелі быць y саюзе з яе князямі, «у іх волі». Вялікае Княства Літоўскае губляла сваю самастойнасць і ўваходзіла на «ўсе часы» ў Карону Польскую. Прысягі не прынялі толькі Полацкі князь Андрэй Альгердавіч і князь Смаленскі Святаслаў Іванавіч.
    Неадназначна сустрэлі ўнію беларускія, заходнерускія і літоўскія феадалы. Супраць Ягайлы ўтварылася апазіцыя. Асаблівую незадаволенасць праваслаўнага насельніцтва беларускіх, рускіх і ўкраінскіх земляў выклікала грамата Ягайлы ад 20 лютага 1387 года, паводле якой літоўскія гаспадары, прыняўшыя каталіцкую веру, атрымлівалі маёмасныя і іншыя прывілеі і правы. Праваслаўныя іх не мелі. Значныя абмежаванні распаўсюджваліся пры заключэнні пілюбаў Грамата караля ад 22 лютага 1387 года давала магчымасць заключаць шлюбы толькі пры ўмове перахода праваслаўных вернікаўу каталіцтва.
    Каталіцкая царква вызвалялася ад усіх падаткаў, што ставіла яе ў параўнанні з праваслаўнай y больш правілеяванае становішча.
    Палітыка каталіцкай экспансіі, ператварэнне касцёлаў і каталіцкіх ордэнаў y апірышча прапольскай каралеўскай улады
    сфарміравала апазіцыю супраць Ягайлы.
    У лютым 1386 года князь Андрэй Альгердавіч пры падтрымцы Лівонскага ордэна заняў Дрысу, Друю, Лукомль. Князь Святаслаў Смаленскі асадзіў гарады і замкі Мсціслава, Віцебска і Оршы. Крыжакі аблажылі Вільню і Ашмяны. Ягайла паслаў князя Скіргайлу ў дапамогу Мсціславу. 26 красавіка 1386 года войскі сышліся з ваярамі Смаленскага князя Святаслава Іванавіча. Адбылася жорсткая сутычка. Смаляне былі разбіты. Князь Святаслаў разам з братам Іванам загінулі. Смаленск быў захоплены. Сына Святаслава Юрыя змусілі прынесці Ягайлу і яго брату Скіргайлу прысягу на вернасць.
    Пасля гэтага надыйшла чарга няскоранага Полацка. Князь Андрэй пацярпеў са сваім войскам паражэнне і, як гаварылася раней, трапіў y палон і да 1394 года знаходзіўся ў зняволенні ў Польшчы. Не пашкадаваў Ягайла і паплечнікаў полацкага князя. Частка з іх была пакарана смерцю, іншыя пазбаўлены маёмасці і сваіх пасадаў. 28 красавіка 1387 года сваёй граматай перадаў землі Полаччыны і некаторых іншых беларускіх зямельСкіргайлу. Апазіцыя пацярпела паражэнне, але на новым этапе развіцця падзей яе справу прадоўжыў князь Вітаўт, шчасліва выратаваны з Крэўскіх скляпенняў. Асяроддзе Вітаўта чакала, што Ягайла перадасць вялікакняжацкі пасад іх паплечніку, Вітаўт нават прыняў каталіцтва, але жаданага не здарылася. Як бачым, ён прыняў усе захады, каб умацаваць і пашырыць сваю ўладу.