Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
Але дзевяць гадоў, што вязень адсядзеў y крэпасці Камянец, не ахаладзілі яго змоўніцкай натуры. Пасля смерці Вітаўта, пры падтрымцы Ягайлы паны і баяры Літвы выбіраюць Свідрыгайлу вялікім князем. Аднак і гэтага нядаўняму князю здалося мала. Ён дамагаецца незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага ад Полыіічы, выступаючы тым самым супраць свайго дабрадзея, старэйшага брата і польскага караля Ягайлы. Ён дзейнічае нахабна і дзёрзка загадаў арыштаваць Ягайлу ў Віленскім замку. Той выратаўся бегствам і, схаваны слугамі ў возе з рознымі таварамі, таемна вывезены з горада.
1 верасня 1431 года Польшча афіцыйна прызнае Свідрыгайлу «вялікім князем і ўладаром усіх зямель Вялікага Княства Літоўскага». Польшча, аднак, здзейсніла гэта толькі знешне. На самай справе яна памкнулася прымусіць Літву да новай уніі. Свідрыгайла, з свайго боку, паклікаў на дапамогу крыжакоў. Польскія магнаты, адчуваючы да чаго гэта прывядзе, вырашылі расправіцца з ім.
1 верасня 1432 года змоўшчыкі ўскочылі на коней і імкліва памчалі ў Ашмяны, дзе Свідрыгайла ў гэты час знаходзіўся.
Захапіць яго не ўдалося. Папярэджаны, ён пакінуў жонку і ўсё багацце, здолеў уцячы ў Полацк. Тым часам магнаты і баяры паспяшылі выбраць вялікім князем Жыгімонта (Сігізмунда) Кейстутавіча (1362-20.3.1440), малодшага сына Трокскага князя Кейстута і Біруты, брата Вітаўта. Разам з бацькам і Вітаўтам знаходзіўся ў зняволенні ў Крэве.
У 1384 годзе, зноў жа з братам, заключыў дагавор з Тэўтонскім ордэнам супраць Ягайлы. У абставінах 1386 года прысягнуў Ягайлу.
У 1389 годзе вёў па даручэнні Вітаўта ў Прусіі перамовы наконт новага саюза ордэна супраць Ягайлы. Мусіць, помста за задушанага бацьку стукалася ў сэрцы братоў Аднак на гэты раз
вялікі магістр ордэна не падтрымаў іх. Да 1398 года Жыгімонт быў зняволены і кінуты ў скляпенні Марыенбурга, сталіцы крыжакоў. Вызваліў яго з няволі Вітаўт, даўшы ва ўдзел Старадубскае княства. Вітаўту Жыгімонт ніколі не здраджваў і не імкнуўся да вялікакняжацкай улады. Ён удзельнічаў разам з Вітаўтам y бітве на Ворскле [1399], з’яўляўся яго паслом y іпматлікіх перамовах з тэўтонцамі (1398, 1411, 1422, 1431) і, пачынаючы з 1401 года, з Польшчай наконт уніі, удзельнічаў y Грунвальдскай бітве (1410). Свідрыгайлу ён не прымаў за яго памкненні ўмацавання незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага, тады як ён, Жыгімонт стаяў за цесны саюз з Польшчай. Уладу Свідрыгайлы прызналі Літва, Жамойція, Падляшша, Берасцейская, Драгічынская, Менская землі і прынёманскія воласці. Частка беларускіх, рускіх, украінскіх зямель таксама падтрымалі Свідрыгайлу.
Для ўмацавання свайго ўплыву Жыгімонт вылучаў на дзяржаўныя пасады дробную беларускую і літоўскую шляхту, жорстка караў сваіх праціўнікаў, канфіскаваў землі нават y тых, хто знаходзіўся пад падазрэннем. Гэта вылілася ў змову супраць Жыгімонта Кейстутавіча, y якой актыўны ўдзел прынялі ўкраінскія князі і браты Іван і Аляксандр Чартарыйскія, віленскі ваявода Доўгірд, трокскі ваявода Лялюш, паслугачы Свідрыгайлы.
Апошні таксама не склаў зброі. У канцы 1432 года, набраўшы наёмнікаў з Аўстрыі, Сілезіі, Чэхіі і рыцараў Лівонскага ордэна, ён быў ужо пад Вільняй. Дзейнічаў жорстка пад Ашмянамі, Коўна, Менскам і Заслаўем, спаленых дашчэнту. Між тым змоўшчыкі здзейснілі сваю задуму забілі Жыгімонта ў Трокскім замку. Здавалася, перад Свідрыгайлам адчыняюцца дзверы да ўлады, якой ён дамагаўся ўсё сваё вірлівае жыццё. Аднак лёс наканаваў яму іншае пераможцы і змоўшчыкі адвялі яму Валынскае княства, дзе ён і скончыў y 1452 годзе сваё жыццё.
1	чэрвеня 1434 года памёр Ягайла (Уладзіслаў II), вялікі князь
Літоўскі (1377-1281, 1382-1392)) і кароль Польшчы (1386-1434), заснаваўшы дынастыю Ягелонаў. Карону наследаваў яго старэйшы сын Уладзіслаў (31.101424-10.11.1444) ад шлюбу з Соф'яй Гальшанскай. Хлапчуку толькі споўнілася дзесяць гадоў, яму, безумоўна, патрабавалася апякунка, на ролю якой разлічвала сама маці Соф'я Галыпанская. Але «Сонку» не любілі магнаты. Да малалетняга караля прыставілі апекунамі прадстаўнікоў будучай шляхецкай арыстакратыі Алясніцкіх і Тэньчыньскіх.
Тое, што не ўдалося зрабіць Польшчы пры Жыгімонце, яны вырашылі рэалізаваць пры Казіміры Ягайлавічу, малодшым браце польскага караля Уладзіслава III. Увогуле, задума была даўняя падпарадкаваць Вялікае Княства Літоўскае шляхам ліквідацыі пасады вялікага князя і ўсталявання каралеўскага намесніцтва. Казіміру ў гэты час споўнілася 13 гадоў, аднак акружэнне караля палічыла яго не падрыхтаваным для такой пасады.
У 1440 годзе Казімір, суправаджаемы напышчанай світай, прыехаў y Вільню. Прыхільнікі і патрыёты княства сустракалі знакамітага і юнага госця ў кафедральным саборы. Вітаючы Казіміра, яны прапаноўвалі яму і суправаджаючым асобам новыя і новыя тосты, ад якіх ніяк нельга было адмовіцца. У дадатак да ўсяго гасцінныя гаспадары ўсклалі на маладога каралевіча шапку Гедзіміна, абвясціўшы яго вялікім князем Літоўскім. Усё было ўчынена з усімі традыцыйнымі ў такіх выпадках дзяржаўнымі працэдурамі. Польшчы нічога не заставалася як пагадзіцца. Казіміра акружылі павагай і шанаваннем.
3	улікам гадоў вялікага князя, яму ў дапамогу выдзелілі здатных міністраў-кіраўнікоў, склаўшы ўпраўляючую «тайную раду». Рада дзейнічала аж пакуль не скончыўся тэрмін заключанай паміж дзяржавамі ўніі. Новага дагавору не было, такім чынам Вялікае Княства Літоўскае зноў зрабілася незалежнай, самастойнай, па-сённяшняму, суверэнай дзяржавай.
Аднак, на жаль, свабода гэта была непрацяглай. У 1444 годзе, 10 лістапада, уся Полыпча даведалася, што кароль Уладзіслаў III загінуў пад Варнай (таму яго звалі Варненчык) y баі з туркамі. Смуткуючы, палякі ўзвялі на прастол Казіміра, вялікага князя
Літоўскага. Зноў Літва апынулася ў польскай залежнасці.
29 чэрвеня 1440 года вялікім князем Літвы быў абраны малодіпы сын Ягайлы і Соф'і Гальшанскай Казімір IV з роду Ягелончыкаў (30.11.1427-7.6.1492). Гісторыю кахання і шлюбу Ягайлы і Соф'і апавядае «Хроніка Быхаўца...»
У 1422 годзе 74-гадовы Ягайла
вырашыў ажаніцца ў чацвёрты раз. Рухала каралём імкненне мець нашчадка. Аднойчы, гасцюючы ў свайго дзядзькі, князя Сямёна, брата маці, ён сустрэўся ў Друцкім палацы з маладой князёўнай Соф’яй Гальшанскай. Уладзіць усе справы закаханы кароль даручыў свайму стрыечнаму брату, вялікаму князю Літоўскаму, жонка якога, Юльяна, з’яўлялася стрыечанай сястрой нечаканай нявесты. Выбранне
Вітаўта было невыпадковым. Ён добра справіўся з гэткім жа
даручэннем, калі палякі прапанавалі Ягайлу руку каралевы Ядзвігі. Вітаўт звярнуўся ад імя караля да Сямёна Друцкага, дзядзькі Соф'і. Але той, нечакана адмовіў. Маўляў, y Соф’і ёсць сёстры Марыя і Васіліса. Марыя яшчэ дзіця, a Васіліса, старэйшая дачка, на выданні. Так павялося, што першай ісці замуж ёй, a Соф’і пасля яе. Дык можа, яго вялікасць возьме Васілісу? Яна і болып прыгожая... Да гонару Сямёна Друцкага, ён клапатліва паставіўся да шлюбу пляменніц. Вітаўт падтрымаў Друцкага і
паспрабаваў адгаварыць Ягайлу, прапанаваўшы выбраць Васілісу. «Праблему» вырашылі, знайшоўшы жаніха Васілісе. Князь Іван Бельскі быў удзячны і задаволены. Шаснаццацігадовая Соф'я таксама радавалася за сястру. Неўзабаве маладая каралева нарадзіла Ягайлу двух сыноў, якіх назвалі Уладзіславам і Казімірам. I тут апамятаўся Вітаўт, занепакоены тым, што з'яўленне ў Ягайлы нашчадкаў адразае яму шлях да каралеўскага трона.. I ён на Гарадзельскім сейме (1413) нібыта здзекліва спытаў, як Ягайлу ўдалося прыдбаць двух нашчадкаў ды і трэці на падыходзе... Кароль, аглядваючыся на свае гады, не ў жарт усхваляваўся. Загадаў праверыць усё, з пытаннямі падступіліся і да самой разгубленай недаверам каралевы. Прыдворныя трапілі пад падазрэнне. Кароль загадаў дапрасіць і фрэйлін. Дзве з іх, сёстры Катажына і Альжбета Шчукоўскія (Масляніцына I. А., М. К. Багадзяж. Слава і няслаўе. Мн., 1995) не вытрымалі катаванняў і абгаварылі ні ў чым невінаватую сваю гаспадарыню. Яны назвалі і імя палюбоўніка Генрыка з Рогава. Малады чалавек прадстаў прад катам. Але нават пад пагрозай допыту з дапамогай распаленага жалеза ён не абгаварыў каралеву. Адно гаварыў: «Каралева не здраджвала каралю!» Пасля ўсіх гэтых ганебных падазрэнняў кароль усё-ткі паверыў, што Соф’я не здраджвала іх каханню. Неўзабаве, нібыта вітаючы сямейнае ўладкаванне, каралева нарадзіла трэцяга сына. У выніку абрання 29 чэрвеня 1440 года вялікім князем Літоўскім была ліквідавана дзяржаўная ўнія з Польскай дзяржавай.
У 1447 годзе пад імем Казіміра IV ён быў абраны каралём Польшчы. Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай усталявалася персанальная ўнія. Літве гэта дало незалежнасць. Пры Казіміры IV узмацніліся дэмакратычныя праявы: сеймы праводзіліся своечасова, узрасла значнасць такой формы парламентарызму, як паны рада. I гэта было невыпадкова -
уплывовыя арыстакратычныя групоўкі князёў задавалі тон y палітыцы, піто часам не стасавалася з палітыкай караля і вялікага князя. Так да яе належыла групоўка князёў на чале з Алелькавічамі, князямі Слуцкімі. Дарэчы, знакаміты ў Беларусі род меў герб «Пагоня». Род паходзіў з Гедымінавічаў і недвухсэнсоўна прэтэндаваў на вялікакняжацкі пасад. Яго прадстаўнікі, самі з'яўляючыся праваслаўнымі, маральна і матэрыяльна падтрымлівалі гэта веравызнанне і паспяхова процістаялі ціску каталіцызма. Аляксандр [Алелька] быў заснавальнікам роду, сынам Кіеўскага князя Уладзіміра, унукам вялікага князя Літоўскага Альгерда, праўнукам Гедзіміна. 3 1395 года ён удзельны князь, y 1443-1454 гг. князь Кіеўскі. Меў сваяцкія адносіны з уладарамі Русі. У 1417 годзе Алелька ажаніўся з Настассяй, дачкой вялікага князя Маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча, унучкай вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта. Таленавіты палітык і мужны палкаводзец, ён карыстаўся заслужаным аўтарытэтам сярод магнацкай знаці. Пасля смерці Вітаўта нават вылучыўся ў якасці кандыдата на вялікакняжацкі пасад.
У 1422 годзе падпісаў Мельнскі дагавор паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам з другога.
Вышэй гаварылася, іпто ўлада караля была даволі абмежаванай, прывіднай. Таму на пэўных этапах гісторыі ўзнікала процістаянне, a часам і ваенная барацьба. Так гэта мела месца пры Жыгімонце Кейстутавічу і Свідрыгайле. Узяўіпы ўладу, Жыгімонт Кейстутавіч пасадзіў Алельку ў астрог і адабраў Слуцкае княства. Вялікі князь Казімір IV таксама вымушаны быў лічыцца з ўплывам ягонай групоўкі.