Гартаванне спадчыны  Мікалай Кузняцоў

Гартаванне спадчыны

Мікалай Кузняцоў
Выдавец: Права і эканоміка
Памер: 433с.
Мінск 2012
123.23 МБ
У 1443 годзе ён вярнуў князю Слуцк і Кіеўскае княства, адабранае раней y яго бацькі.
Памёр Алелька ў 1454 годзе і быў пахаваны як шаноўны прыхільнік і абаронца праваслаўя ў Кіева-Пячэрскай лаўры.
Справу роду працягваў (1420-1470) Сямён, старэйшы сын Аляксандра (Алелькі). Карыстаўся падтрымкай апазіцыі, якая выступала супраць Казіміра IV, прэтэндаваў на вялікакняжацкі пасад y час выбараў 1454 і 1456 гадоў. Каб неяк залагодзіць апазіцыю, y прыватнасці князя Сямёна, перадаў яму ў валоданне Пінскае княства, адмаўляючы Алелькам y праве на Кіеўскае княства, якое яны лічылі сваім спадчынным удзелам.
З'яўляючыся абаронцам праваслаўя ў княстве, лічыў разам з братам Міхаілам і князем Юрыем Гальшанскім вялікае княства Маскоўскае апекуном і заступнікам праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Беспаспяхова спрабаваў вярнуць Кіеўскае княства малодшы сын Аляксандра Міхаіл (1425-1481), князь Слуцкі і Капыльскі. Узначаліўшы групоўку князеўскіх і магнацкіх родаў выступаў супраць засілля Ягелонаў ва ўладзе, y прыватнасці, супраць Казіміра IV. Галоўнай
мэтай Міхаіла было стаць вялікім князем Літвы, y той час як ён з’яўляўся ў 1470-1471 гг. намеснікам вялікага князя ў Вялікім Ноўгарадзе.
Пры няўдачы прадугледжваўся і варыянт аддзялення ўсходніх зямель Беларусі і Украіны з Кіевам з прызнаннем апякунства над гэтымі тэрыторыямі Вялікага княства Маскоўскага.
Задуму здзейсніць не ўдалося, і Міхаіл быў пакараны смерцю ў 1481 годзе.
Памёр Казімір IV y Гродне ў 1492 годзе. Адбыўся на пэўны час падзел Польска-Літоўскай дзяржавы. Польшча абрала каралём Яна I Ольбрахта (2712.1459-17.6.1501), a Вялікае Княства Літоўскае сваім князем Аляксандра (5.8.1461-19.8.1506), абодва сыны Казіміра IV.
Ян I Ольбрахт быў трэцім сынам Казіміра IV і Соф’і Галыпанскай. Каралём Полыпчы абраны ў 1492 г.
У 1496 годзе ён выдаў статут, якім зацвердзіў правы іпляхецкіх сеймаў і прымацаваў сялян да зямлі.
У 1501 годзе Ян I Ольбрахт памёр.
У 1492 годзе вялікім князем Літоўскім быў абраны чацвёрты сын Казіміра IV і ўнук Ягайлы Аляксандр. Сваё ўступленне на пасад ён адзначыў прывілеем, y якім свядома пайшоў на абмежаванне сваёй улады і абавязаўся не прымаць важных рашэнняў без шляхты.
У гэты перыяд ускладніліся адносіны паміж вялікім княствам і Рускай дзяржавай. У канцы XV стагоддзя землі паўночнаўсходняй Русі аб’ядналіся вакол вялікага княства Маскоўскага, цэнтралізаванай дзяржавы, якая пачала праводзіць палітыку далучэння і з’яднання ўсіх рускіх зямель. Другім такім жа цэнтрам яднання старажытна-рускіх зямель з'явілася Вялікае Княства Літоўскае. Яно ўдзялала гэтай праблеме больш увагі, бо яго абыйшла бяда мангола-татарскага прыгнёту, пад якое трапіла Русь. Маскоўскі ўладар Іван III Васільевіч (22.1.1440-27.10.1505), праўнук Вітаўта, сваёй цэтралізатарскай палітыкай моцна аслабіў пазіцыі ўдзельных князёў, актыўна праводзіў «збіранне рускіх зямель», далучыўшы да Масквы Яраслаўскае, Растоўскае, Цвярское вялікія княствы, Вяцкіх, частку Разанскіх зямель. Была далучана Наўгародская рэспубліка. Да Масквы гарнуліся і некаторыя беларускія магнаты праваслаўнага веравызнання, паколькі праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім, не гаворачы ўжо
пра Польшчу, нрыціскалася. Толькі за перыяд з 1487 па 1493 гг. y Маскоўскае княства пераехалі са сваімі людзьмі князі Варатынскія, Бялеўскія, Мярэцкія, Вяземскія.
Праўда, і з Масковіі наязджалі і шукалі дапамогі ўдзельныя князі, бачыўшыя сябе вялікімі. Так, Цвярскі князь Міхаіл Барысавіч не пагаджаўся з палітыкай Івана III, y 1483 годзе заключыў з Вялікім Княствам Літоўскім абарончы саюз. Іван Васільевіч зразумеў супраць каго накіраваны гэты саюз: маскоўскае войска зімой 1487-1485 гадоў дашчэнту спаліла навакольныя ўладанні, прымусіўшы Цвярскога князя прасіць міру. Той гатовы быў ісці на любыя пагадненні, толькі б захаваць самастойнасць. Праз нейкі час Цвярской князь ублытаўся ў новую гісторыю, зноў супраць Масквы. Дарэчы, і Літва, не жадаючы ўзмацнення Масквы, звярнулася па дапамогу да хана Ахмеда. Далей болей.
Ведаючы пра ўціск праваслаўнага насельніцтва ў Літве, пра прыхільнасць людзей да бацькоўскай рэлігіі, Іван III усвядоміў сябе выканаўцам волі Госпада па захаванню праваслаўя і ў Масковіі, і ў Літве. Місія абаронцы натхняла яго. Вялікае княства, адчуваючы даволі шырокую падтрымку каталіцкага (акаталічанага), прывілеяванага насельніцтва, не магло па палітычных матывах пагаджацца з абвінавачваннямі, лічачы, што ўсё гэта прыкрыццё для той аб'яднальнай задачы, якуіо сабе паставіў Іван III, «гасудар усяе Русі», як ніколі смела стаў называць яшчэ сябе нядаўна памяркоўны вялікі князь Масковіі. Шлюб з прадстаўніцай роду візантыйскіх імператараў Саф’яй Палеолог надаў моцы Івану, разважалі магнаты вялікага княства, прэтэнзія на роль спадкаемца візантыйскіх уладароў ускружыла яму галаву. Яму патуралі і васальныя князі, якія ўсё смялей ажыццяўлялі ўварванне ў землі Аляксандра, раней захопленыя, далучаныя справядліва I несправядліва да Вялікага Княства Літоўскага.
«Калі праўду тут казаць, разважаў Аляксандр, то ў многім тэрытарыяльныя прымнажэнні вялікага княства здабыты шаблямі, дапамогай сквапных да золата і срэбра крыжакоў і жорсткай арды. Так, быў час, калі знясіленая мангола-татарскай навалай краіна не магла ўтрымаць таго, што і сама прымножыла сілай зброі і раз’юшанай зграі. Цяпер Русь памацнела, скінула золата-ардынскае ярмо, хоча вярнуць сваё...»
Ведаючы гэтыя перамены, Аляксандр спрабуе ўлагодзіць Івана III дыпламатычнымі перамовамі, выказваннем сваіх прэтэнзій. Дарэмна [неверагодна!] паслы княства стукаюцца ў дзверы Масквы ў 1487, 1488, 1489, 1491, 1492 гадах. Напады на прыгранічныя землі княства ўжо не толькі носяць мясцовы характар, яны перарастаюць y буйныя сутычкі. Аляксандр прымае, здаецца, усе захады, каб утаймаваць асмялелых захопнікаў. Памагае нечакана знойдзенае, выпрабаванае ў вяках рашэнне шлюб. Іван III згодны выдаць сваю дачку за вялікага князя Літоўскага Аляксандра Казіміравіча.
Мабыць, не будзе памылкай сказаць, што іплюб насіў характар палітычнага пагаднення, чым каханне маладых. У гэтым пераконвае тое, што ў першую чаргу разгарэліся перамовы пра пасаг, тэрытарыяльныя ўступкі моцнаму суседу. Мусіць, на гэта не даводзіцца наракаць час быў такі. Вялікія князі Літоўскія, князі, так званыя, самастойныя, рабілі тое ж самае, калі былі ва ўзброенай моцы. Адным словам, Вялікае Княства Літоўскае адмаўлялася ад Вяземскага княства і частак іншых зямель. Пад уладу Івана III пераходзілі правы на Ноўгарад, Разань, Пскоў, Цвер. Згадзіўся Аляксандр і на тое, каб нарэшце імпэт Івана III быў задаволены тытулам «вялікага князя ўсяе Русі». Ідучы на гэта, Аляксандр, безумоўна, разумеў, што тым самым дае згоду на здачу (перадачу адваяванне] сваіх, па сутнасці, рускіх (беларускіх) зямель, таксама некалі адваяваных y Масковіі, да ўзмацнелай Русі.
Суцяшала Аляксандра, можа, толькі тое, што апетыты маскоўскага ўладара на гэтым скончацца, што, магчыма, удасца аб’яднанымі сіламі супрацьстаяць татарскай навале. Несумненна, адзначаныя дамоўленасці насілі прамежкавы характар. Гэтак мы лічым, ведаючы, як павярнуліся справы далей. Хочацца думаць, што аддаючы дачку замуж за Аляксандра, Іван Васільевіч усё ж спадзяваўся на сямейнае вырашэнне даўніх састарэлых тэрытарыяльных спрэчак, жадаў шчаслівага жыцця сваёй
крывінкі.
Алена Іванаўна (19.5.1476-20.1.1513) была старэйшай дачкой Івана Ш, прыхільніца праваслаўя, праяўляла цікавасць да навукі, літаратуры. Заручыны адбыліся 6 лютага 1494 года. Ролю жаніха выконваў, па недакладных крыніцах, С. Яновіч, С. Нежгайла ці С. Гаштольд. За дачкой Іван III даваў багаты пасаг y выглядзе гарадоў, зямель, воласцей, залатых упрыгажэнняў, адзежы, футра... Адным словам, не паквапіўся, прадставіў дачку адметна. Паслы ад Вялікага Княства Літоўскага А. Ю. Забярэзінскі, Я. Ю. Забярэзінскі ў пасагу не ўбачылі нічога, што б магло прынізіць караля і вялікага князя Аляксандра Казіміравіча.
«Хроніка Быхаўца» ўтрымлівае звесткі, як праходзілі агледзіны пасламі Літвы: «Выйшла панна да бацькі свайго і стала, пакланіўшыся. A калі ўбачылі яе паслы, падумалі, што гэта анёл y чалавечым абліччы і, разгубіўшыся, сталі як укапаныя. A потым упалі да яе ног, просячы, каб князя і гаспадара іх y ласцы сваёй захавала, a яна заплакала». Крыху супакоіў расчуленую красуню партрэт суджанага, які паказалі ёй паслы, бо з партрэта на яе глядзеў «вялікі князь Літоўскі, вельмі пекны, твару белага, шчок румяных, вока чорнага, a вус толькі-толькі яшчэ засеяўся». Так, ён быў такі, вялікаму князю споўнілася 35 гадоў.
Адпускаючы дачку, Іван Васільевіч наказваў, каб ні ў якім разе не пераходзіла ў веру каталіцкую: «Н хотн будет тебе, дочка,
про то н до крова пострадатн, н ты бы пострадала, a того бы есм не учнннла». Аляксандр таксама абяцаў, іпто прымушаць мяняць веру не будзе.
13 студзеня 1495 года вялікі картэж y суправаджэнні знакамітых людзей маскоўскіх рушыў y Літву.
15 лютага 1495 года каля Вільні нявесту сустракаў Аляксандр з людзьмі знатнымі Літвы: Канстанцінам Астрожскім, Іванам Глінскім, пані Радзівіл і пані Гаштольд.
Нявеста спадабалася Аляксандру, які зазначыў, што яна «pogodna, lagodna I pasluszna». Вянчанне правілі ў Віленскім кафедральным саборы Святога Станіслава, улічваючы і каталіцкі, і праваслаўны абрады. Адразу ж пасля вянчання ксяндзы распачалі атаку на Алену, каб змусіць перайсці ў каталіцтва. Алена трымалася, памятаючы бацькаў і матчын наказ.
Аляксандр ставіўся да жонкі ветліва, адчуваў сябе шчаслівым. Алена таксама. Яна набыла сабе маёнтак Жыгоры і падаравала Прачысценскаму сабору ў Вільні, значныя падараванні ўнесла ў Пакроўскую царкву, выпісала для іх 13 тэалагічных кніг з Масквы. Разам з Аляксандрам пабывала ў гарадах княства Віцебску, Менску, Смаленску, Полацку, Оршы і ў іншых мясцовасцях. Праўда, з будаўніцтвам праваслаўнага храма ў Вільні марудзілі, спасылаючыся на розныя прычыны. Аднак пра нежаданне Аляксандра будаваць y адпаведнасці з дамоўленасцю праваслаўнай царквы для Алены Іванаўны стала вядома Івану III. Такой знявагі ён вынесці не мог і пачаў рыхтаваць войска ў паход.
Адносіны Алены з мужам сапсаваліся. Іх абцяжарвалі не толькі страты на полі бою, але і тое, піто Аляксандр не дачакаўся ад Алены дзіця, як вельмі хацелася. Двор, грамадства адвярнуліся ад дачкі Івана III.